Forwarded from Haradzienski
14 лістапада 1905 года пад Горадняй нарадзіўся Міхась Васілёк (сапраўднае імя Міхаіл Касцевіч) - беларускі паэт і дзеяч, які ў міжваенны час арганізаваў гурткі ТБШ. Акрамя таго ветэран Другой сусветнай вайны - ваяваў у польскім войску і партызанах. Ягоная паэзія прысвечана лёсу беларускай нацыі ў XX ст. У 1960 годзе дзясяткі тысяч Гарадзенцаў правялі паэта ў апошні шлях на могілкі, а ў 90-х у яго гонар была названа адна са старых вуліц нашага горада (гістарычная Пясчаная), на якой жыў паэт. Міхась Васілёк быў пляменнікам іншага беларускага дзеяча - Макара Касцевіча (Краўцова Макара).
Цікавы факт: у лютым 2019 года з вуліцы Васілька быў дэмантаваны недарэчны помнік Чапаеву. Адразу з'явілася ідэя паставіць на гэтым месцы помнік-бюст паэту.
Цікавы факт: у лютым 2019 года з вуліцы Васілька быў дэмантаваны недарэчны помнік Чапаеву. Адразу з'явілася ідэя паставіць на гэтым месцы помнік-бюст паэту.
Haradzienski
🚦 Беларусы затрымліваюцца на чырвоным і пераходзяць на зялёным Такое меркаванне распаўсюджвалася беларусамі пра беларусаў, каб падкрэсліць шанаванне закона і парадак, што дарэчы больш адметна для паўночнай Еўропы, чым паўднёвай. Падобна з пераходам у дазволеных…
А ці не расізм гэта часам? Тэма для Міколы Бугая 😏
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Паведамляецца аб масавых затрыманнях у Гродзенскай вобласці
Як піша тг-канал "Суды, задержания. Гродно и область", у затрыманні ўдзельнічаюць супрацоўнікі КДБ.
🗣Калі вам вядомыя падрабязнасці затрыманняў, калі ласка, пішыце праваабаронцам @Viasnainfo

Расія паўнамаштабна напала на Украіну. Як бачна чарговы і чарговы раз, Расія зусім не перастала быць агрэсіўным суседам. Ваш каментар і прагнозы?
1000 дзень вайны
Гаворка пра поўнамаштабную расійска-украінскую вайну. На пачатку ў Расіі яе называлі "трёхдневная специальная операция". На самой справе вайна ідзе з 2014 года. З аднаго боку планы Расіі (бо не толькі Пуціна, як прадстаўляюць некаторыя СМІ) па пазбаўленню незалежнасці Украіны не здзейсніліся, а ўкраінцы кансалідаваліся як нацыя, хаця працэс яшчэ замыкаецца. І іншага боку пад расійскай акупацыяй апынулася каля 20% тэрыторыі Украіны. Абодва бакі маюць вялікія страты ў людзях і тэхніцы. Расія чарговы раз стала ізгоям цывілізаванай і развітай часткі свету, які толькі цяпер быў вымушаны змяніць палітыку "business as usual".
Горадня, хоць з розніцай у 15-30 км, але зноў апынулася на той рускі бок залежнай заслоны ў новай халоднай вайне.
Які будзе вынік, паглядзім.

Дня 19 лістапада 1883 года праз дарогу ад Кірхі былі адчынены новыя лютэранскія могілкі. У 1960-х гг. былі знішчаныя саветамі, якія пабудавалі на іх месцы дзіцячы садок.
19 лістапада 1883 года праз дарогу ад Кірхі былі адчынены новыя лютэранскія могілкі. У 1960-х гг. былі знішчаныя саветамі, якія пабудавалі на іх месцы дзіцячы садок.
Больш тут: Grodnæ
Больш тут: Grodnæ
Haradzienski
Гарадзенка Аліна Коўшык стала дырэктаркай Белсату. Віншуем! Аліна Коўшык - гарадзенка і беларускамоўная журналістка з гістарычнай і паліталагічнай адукацыяй. Да таго яна была прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM