Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
🏰 На фота - палац Агінскіх у Гродне

Каля 150 гадоў на скрыжаванні сённяшніх вуліц Сацыялістычнай і Свярдлова (раней - Сеннай і Татарскай) стаяў палац, пабудаваны па загадзе князёў Агінскіх у 1790 годзе. Архітэктарам будынка лічыцца Карл Шыльдгаўз - ён таксама спраектаваў палац Бутрымовічаў у Пінску, а ў 1803-1808 быў Віленскім губернскім архітэктарам.

Паводле інвентара 1803 года, палац быў «на высокім падмурку, драўляны», г. зн. першы паверх быў мураваны, а другі — драўляны. На фота пачатку XX ст. бачна, што будынак ужо цалкам драўляны.

Згарэў у чэрвені 1941 года.

Апошняя ілюстрацыя - план палаца на 1824 год.

Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee
✝️ Учора на заслужаную пенсію ў сувязі з 75-годдзем сышоў першы гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Гэта сапраўдны чалавек-эпоха ў беларускім каталіцкім касцёле! Гродзенская дыяцэзія сёння такая як ёсць шмат у чым менавіта дзякуючы асобе Кашкевіча.

Ён кіраваў Гродзенскія дыяцэзіяй з 1991 года. 11 красавіка 1991 года Папа Ян Павел II прызначыў Кашкевіча на кафедру ў Гродне. А 23 мая яго рукапаклаў у біскупы Тадэвуш Кандрусевіч, які тады акурат, ужо ў ролі арцыбіскупа, пачынаў сваю працу ў Маскве як Апостальскі адміністратар для католікаў Расіі.

Наогул жа Аляксандр Кашкевіч паходзіць з Віленшчыны, а дакладней з Эйшышак каля Салэчнікаў. Ад яго малой радзімы да мяжы з Беларуссю - усяго некалькі сотняў метраў. І ён на ўсё жыццё захаваў спецыфічны віленскі акцэнт - яго вельмі добра чуваць, калі біскуп размаўляе і па-польску, і па-беларуску.

Фота з прыватнага архіва біскупа via Catholic.by.
Фота на вуліцы зроблены ў Вільні на вуліцы Дамініканскай на фоне касцёла святога Духа.
Апошняе фота - з архіву газеты „Głos znad Niemna” - 19 чэрвеня 1992 года, Аляксандр Кашкевіч наведвае Жытомлю пад Гроднам.


Telegram | YouTube | Instagram | Buymeacoffee
2024/10/02 00:53:16
Back to Top
HTML Embed Code: