tgoop.com/kpeople/553
Last Update:
5 правілаў паспяховай матывацыі супрацоўнікаў:
⠀
📌 Ствараць моцную карпаратыўную культуру.
З пункту гледжання нейрабiялогii мэта сістэмы матывацыі— сацыяльнае ўзаемадзеянне і спрыяльныя адносіны з іншымі індывідамі. Гэта значыць, што сутнасць любой матывацыі ў стварэнні атмасферы ўзаемнага даверу, павагі i прызнання.
⠀
📌 Не рабіць грашовую матывацыю галоўнай.
Павышаць зарплату кожныя 2-3 месяцы эканамічна нявыгадна. Таму матэрыяльнае ўзнагароджанне не павінна быць адзіным матыватарам, і да яго трэба дадаваць іншыя метады.
⠀
📌 Прызнаваць не толькі вынікі, але і здольнасці супрацоўнікаў.
Наўрад ці знойдзецца больш эфектыўны варыянт матывацыі супрацоўніка, чым убачыць і прызнаць яго моцныя бакі. Самі супрацоўнікі часта не заўважаюць, што валодаюць нейкімі талентамі, здольнасцямі. І выдатна, калі побач ёсць людзі, якія гэта адзначаць.
⠀
📌 Складаць індывідуальны план развіцця.
У IПР могуць уваходзіць навучанне, удзел у новых праектах, ратацыя ўнутры кампаніі, прымацаванне да супрацоўніка buddy, праходжанне сертыфікацыі, пераход на больш самастойны рэжым працы і iнш.
Глабальная мэта IПР— гэта “win-win”: супрацоўнік ўсведамляе сваю каштоўнасць для кампаніі, не пакутуе ад руціны і аднастайнасці, не выгарае, развіваецца прафесійна, а кіраўнік стварае сабе каманду матываваных супрацоўнікаў, якія прыносяць карысць бізнэсу.
⠀
📌 Прадастаўляць аўтаномію, магчымасць прымаць рашэнні.
Супрацоўнікі, якія адчуваюць аўтаномію і маюць паўнамоцтвы, больш матываваныя, адданыя сваёй працы, гатовыя браць на сябе адказнасць. Аўтаномія асабліва важная для спецыялістаў з высокай кампетэнцыяй.
BY In the HR Head // KeyPeople
Share with your friend now:
tgoop.com/kpeople/553