tgoop.com/kpeople/575
Last Update:
💥 10 галоўных HR-трэндаў 2023 года 💥
⠀
🌀 Well being або культура дабрабыту.
Стрэс на працоўным месцы расце, і кампаніі ствараюць зараз працоўныя месцы, якія адказваюць прынцыпам культуры дабрабыту🫶.
⠀
🌀 Наём на аснове прафесійных навыкаў.
Усё больш працадаўцаў цэняць вопыт, а не адукацыю— гэта пашырае кадравы рэзерв, павышае хуткасць найму і павялічвае разнастайнасць мыслення і ідэй персаналу.
⠀
🌀 Гнуткасць для ўсіх супрацоўнікаў.
Гэта магчымасць выбару графіка працы🫰, які больш не азначае удалёнку, а можа азначаць працу па 4 ці нават 3 дні на тыдзень, а таксама больш працяглы працоўны дзень.
⠀
🌀 Гібрыднае навучанне.
Цяпер кампаніі ўжо ставяць пад сумненне ролю і прызначэнне афлайн-школ. Навучанне павінна быць амнiканальным: навучэнцы будуць займацца там, дзе яны знаходзяцца, у офісе або анлайн з хаты.
⠀
🌀 ESG становяцца яшчэ важней.
E (environment)- адказнае стаўленне да навакольнага асяроддзя,
S (social)- высокая сацыяльная адказнасць,
G (governance)- высокая якасць карпаратыўнага кіравання.
Празрыстасць ESG паказчыкаў кампаніі становіцца нормай🤌.
⠀
🌀 Фокус на асабістыя якасці.
Самыя запатрабаваныя навыкі, якія сёння шукаюць працадаўцы,— развітыя soft skills.
⠀
🌀 Гібрыдная праца— новая норма.
А бізнес-лідэры і HR павінны ўсталяваць выразныя прынцыпы яе захавання, правілы, якія забяспечваюць інклюзіўнасць, вызначыць працоўныя месцы, неабходныя тэхналагічныя інструменты, нормы, гадзіны працы і спосабы дасягнення вынікаў.
⠀
🌀 Будучыня офіса ў камфорце🦦.
Вялікі карпаратыўны офіс вымушаны перабудоўвацца ў бок камфорту і клопату аб персанале.
⠀
🌀 Людзі і штучны інтэлект аб'ядноўваюцца.
Аўтаматызацыя HR-задач відавочна прыносіць карысць, павялічваючы хуткасць і якасць найму. Але варта памятаць пра неабходнасць рэгулярна праводзіць аўдыт гэтых інструментаў 🧠, каб пераканацца ў аб'ектыўнасці іх рашэнняў.
⠀
🌀 Пераадоленне выгарання персаналу.
Роля HR стала больш складанай, стратэгічнай і межфункцыянальнай. Кіраўнікі павінны разумець маштаб змяненняў, якія ўплываюць на HR, і даць ім ўзмоцненае навучанне, доступ да коўчынга, а таксама прызнанне і ацэнку іх узрослай значнасці ў поспеху кампаніі🏆.
BY In the HR Head // KeyPeople
Share with your friend now:
tgoop.com/kpeople/575