Telegram Web
На Netflix выйшлі ўсе эпізоды фінальнага сезона «Гульні ў Кальмара»!

Ці спадабалася вам шоу?

#ГульняУКальмара
Мэт Рыўз пацвердзіў, што ўрэшце скончыў напісанне сцэнара фільма «Бэтмэн 2»!

Ура!

#DC
Першы постар фільма «Адысея» Крыстафера Нолана!

Прэм'ера – 17 ліпеня 2026.

#Адысея
Ліям Нісан на новым постары фільма «Голы пісталет»!

Прэм'ера новага фільма франшызы адбудзецца 1 жніўня!

#ГолыПісталет
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ружовая Купіна
Як на думку адміна выглядае фільм 2025-га пра зомбі:
Раян Гослінг у першым трэйлеры фільма «Праект Авэ Марыя» ад Філа Лорда і Крыстафера Мілера!

Прэм'ера карціны ад стваральнікаў анімацынйга «Спайдэрвёрса» адбудзецца 20 сакавіка 2026!

#ПраектАвэМарыя
Адбыўся лічбавы рэліз фільма «Грамавержцы: Новыя мсціўцы»!

Гэта мы глядзім!

#Marvel
🎥 Што глядзець у педрапаскаліпені ў кінатэатрах?

▪️«Свет Юрскага перыяду: Перанараджэнне» – рэжысёр Гарэт Эдвардс сабраў Скарлет Ёхансан, Махершалу Алі, Джонатана Бэйлі і іншых, каб аднавіць былую славу франшызы пра дыназаўраў. Атрымалася сярэдне: фільм не шэдэўр, але дакладна лепей мінулых праектаў серыі, якая пачынала была пераўтварацца ў фарс.
Прэм'ера ў свеце — 2 ліпеня.
Прэм'ера ў Беларусі — другі тыдзень ліпеня.

▪️«Супермэн» – першы паўнавартасны фільм DC пад кіраўніцтвам Джэймса Гана, які дадзеную карціну і паставіў. Трэйлеры і прома ўпэўніваюць: нас чакае эпічны, але не пафасны погляд на самага вядомага супергероя ў свеце. Вельмі цікава паглядзець на тое, як з такой неверагоднай адказнасцю справіцца Дэвід Корэнсвет, за спінай якога тысячы аматараў персанажа ў выкананні Крыстафера Рыва, Генры Кавіла, Нікаласа Кейджа (!!!) і іншых. Ад поспеху карціны залежыць шмат: па сутнасці, уся будучыня студыі пад кіраўніцтвам харызматчынага спадара Гана.
Прэм'ера ў свеце – 11 ліпеня.
Прэм'ера ў Беларусі – 19 ліпеня.

▪️«Эдынгтан» – новая карціна Ары Астэра не самым лепшым чынам выступіла ў Канах: фільм спачатку атрымаў дзяжурныя 5 хвілін авацый, а потым – шэраг адмоўных водгукаў ад крытыкаў і журналістаў. Але што нам да гэтага фестывальнага гледача? Тут постапакаліпсіс, сацыяльная сатыра, а таксама Эма Стоўн, Хоакін Фенікс, Осцін Батлер і галоўны краш сучаснасці Педра Паскаль. Ужо гучыць як заяўка.
Прэм'ера ў свеце – 18 ліпеня чэрвеня.
Прэм'ера ў Беларусі – 26 ліпеня.

▪️«Фантастычная чацвёрка» – апошні фільм Marvel Studios у 2025-ым годзе падорыць нам доўгачаканае першае з'яўленне каманды-сям'і ў межах Кінасусвета. Фільм прыцягвае стылістыкай 1960-х, якую рэжысёр Мэт Шакман прыхапіў з серыяла «Вандавіжн», сюжэтам, што паводле тых, хто глядзеў, не зводзіцца да банальнага супрацьстаяння злога і добрага, а таксама новым поглядам на знаёмых і любімых персанажаў, адыграных найкруцейшымі Ванэсай Кірбі, Эбонам Мос-Бакракам, Джозэфам Куінам і, канешне, каралём нашым – Педра Паскалем.
Прэм'ера ў свеце — 25 ліпеня.
Прэм'ера ў Беларусі — апошні тыдзень ліпеня.

▪️«Разам» – мода на бадзі-хорары, якая да выхаду «Субстанцыі», фарсавалася, бадай, толькі зацятымі сінефіламі, значна пашыраецца і на масавага гледача. «Разам» – безумоўна цікавы эксперымент, які даследуе прыроду жахлівага ў паўсядзённым жыцці. Паставіў карціну малады дэбютант вялікага кіно Майкл Шэнкс, які для фільма дастаў з далёкай палічкі фільмаў катэгорыі «Б» Дэйва Франка, а таксама паклікаў вечна маладую і таленавітую Элісан Бры. Стужка нядрэнна паказала сябе на фестывалі ў Таронта, але ці хопіць гэтага, каб спадабацца шырокай аўдыторыі?
Прэм'ера ў свеце — 30 ліпеня.
Прэм'ера ў Беларусі — 31 ліпеня.

#бягомукіно
📺 Што глядзець у ліпені дома?

Серыялы:

▪️ «Пясочны чалавек» (2 сезон) – фінальны сезон шоу пра дэманічнага Марфея падорыць гледачу больш эпіку, загадак, містэрыі, а таксама гарантуе глыбокае пагружэнне ў шырокую і разнастайную міфалогію праекта, што дакладна не расчаруе аматараў шоу.
Прэм'ера — 3 ліпеня на Netflix.

▪️«Дэкстэр: Уваскрашэнне» – харызматычны серыйны забойца вяртаецца на малыя экраны. У новым сезоне Дэкстэр апынецца сярод сваіх, так бы мовіць, калег, якіх для нейкай мэты сабраў загадкавы мільянер. Таямніцы, мора крыві, шмат д'ябальскай абаяльнасці, а таксама мегакаст, у якім, акрамя Майкла С. Хола, значацца Ума Турман, Пітэр Дзінклэйдж, Джон Літгаў, Ніл Патрык Харыс і Крысцен Рытэр, – усё гэта чакае нас у новым сезоне шоу.
Прэм'ера — 11 ліпеня.

▪️«Падмурак» (3 сезон) — новы сезон фантастычнага эпіку паводле аднайменнага раману Айзэка Азімава зноў адправіць нас у сусвет, у якім людзі стварылі галактычную імперыю і пасяліліся па ўсім космасе. Падзеі новага сезона разгарнуцца праз 152 гады пасля фіналу другога.
Прэм'ера – 11 ліпеня на Apple TV.

Фільмы:

▪️«Грамавержцы» – нетрывіяльная супергероіка, якая гаворыць з гледачом на вельмі важныя тэмы: ад праблем ментальнага здароўя да прыняцця страты і самога сябе. Акрамя таго, фільм дорыць гледачу цудоўны каст, смешны гумар і цікавы задзел на «Мсціўцы: Думсдэй». Гучыць выдатна.
Прэм'ера на лічбавых носьбітах — 1 ліпеня.

▪️«Балерына» – Ана Дэ Армас у свеце Джона Уіка крышыць бандытаў. Што яшчэ трэба?
Прэм'ера на лічбавых носьбітах — 1 ліпеня.

▪️«Каратэ-хлопец: Легенды» – тэндэнцыя на вяртанне былых персанажаў і забытых сюжэтаў патроху дабіраецца і да сямейных фільмаў. Джэкі Чан зноў вучыць хлопца каратэ, а ён павольна, але навучаецца. Дзесьці мы такое ўжо бачылі, га? Аднак калі разглядаць фільм як адпачынак пасля працы, то чаму не? Тут міла, дружалюбна і спакойна. Часам нам трэба і такое.
Прэм'ера на лічбавых носьбітах – 8 ліпеня.

▪️«Як прыручыць цмока» – адаптацыя аднайменнага мультфільма, здаецца, атрымалася. Фільм сабраў вельмі шмат грошаў, а фанаты засталіся задаволеныя.
Прэм'ера на лічбавых носьбітах – 15 ліпеня.

▪️«Матэрыялісты» – на жаль, з невядомай прычыны фільм Селін Сон так і не дабраўся да беларускіх кінатэатраў, аднак дома яго паглядзець, лічым, абавязкова. Карціна даследуе глыбокія пачуцці, размаўляе на нязручныя тэмы, а таксама прапануе прынцыпова новы погляд на рамантычныя камедыі.
Прэм'ера на лічбавых носьбітах – 22 ліпеня.

▪️«Жыццё Чака» – фільм Майка Флэнагана паводле Стывена Кінга атрымаўся: гледачы адзначаюць выдатны заблытаны сюжэт, крутыя твісты і неверагоднага Тома Хідлстана. Прапускаць такое – памылка.
Прэм'ера на лічбавых носьбітах – 29 ліпеня.

#бягомнаканапу
Дэбютны трэйлер да фільма «Сентыметальная каштоўнасць» Ёакіма Трыера!

Карціна, галоўныя ролі ў якой выканалі Стэлан Скарсгард, Рэната Рэйнсвэ і Эль Фанінг, раскажа пра складаныя ўзаемаадносіны бацькі са сваімі дачкамі. Фільм, у скарбонцы якога ўжо маецца «Гран-пры» Канскага кінафестывалю, выйдзе ў кінатэатрах у лістападзе.

#СентыментальнаяКаштоўнасць
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Сеціва злілі дэбютны трэйлер фільма «Адысея» Крыстафера Нолана, які паказваецца ў кінатэатрах перад фільмам «Свет Юрскага перыяду».

Прэм'ера неверагоднага эпіку адбудзецца 17 ліпеня 2026.

#Адысея
Серыял «Мядзведзь» працягнуты на пяты сезон!

Ну дзякуй богу!

#Мядзведзь
Супермэн, Лоіс Лэйн і Лекс Лютар прыбылі на сусветную прэм'еру «Супермэна»!

Нагадаем, што выхад першага фільма DCU у шырокі пракат адбудзецца ўжо на наступным тыдні.

#DCU
На вялікі жаль, ва ўзросце 67 гадоў з жыцця пайшоў актор Майкл Мэдсен.

Вечная памяць.
2025/07/05 07:20:00
Back to Top
HTML Embed Code: