tgoop.com/lavonvolski/1749
Last Update:
Як і ўсе, карыстаўся льготамі, пісаў пра родную партыю і іншую савецка-камуністычную лухту. Паралельна штовечар слухаў «Голас Амэрыкі» ды «Нямецкую хвалю» і напаўголасу трывожна абмяркоўваў нешта зь сябрамі. Але калі прыйшоў час, ён знайшоў у сабе сілы пакаяцца за мінулае, сказаць, што «служыў д’яблу», і пакрочыў у зусім іншых шэрагах — вэтэранаў вайны ад партыі БНФ. І так і хадзіў на ўсе акцыі, на ўсе мітынгі, на ўсе дэманстрацыі... Пакуль быў здольны.
І Васіль Быкаў, як вы ведаеце, не застаўся ўбаку ад стварэньня незалежнае Беларусі, ад Адраджэньня, у якое яны тады так верылі...
Куды хісьнецца ківач
Зрэшты — хто «яны»? Саюз пісьменьнікаў налічваў болей за 300 чальцоў. Колькі зь іх радасна падтрымалі дэмакратычныя зьмены? Хвалю беларусызацыі? Дэкамунізацыю і незалежнасьць? Хто яшчэ пакаяўся за «мінулыя заслугі»?
Адзінкі. Большасьць чакала, куды хісьнецца ківач. І яны прычакалі — савецкія часы не вярнуліся, а ў тых, што прыйшлі, сапраўднай беларускай літаратуры (і мове) не знайшлося мейсца.
Дык давайце ж зрынаць апошнія аўтарытэты! Тыя, здавалася б, сумленныя адзінкі направер былі не напоўніцу сумленныя! Хай падаюць долу яшчэ ня ўзьведзеныя помнікі! Хай пераймяноўваюцца яшчэ не названыя вуліцы! Хай выкідаюцца са школьнае праграмы яшчэ ня ўлучаныя (ці ўжо выкінутыя цэнзурай) творы! Няма незаплямленых! Няма сапраўдных! Няма бездакорных! Дык забудзьцеся на іх усіх!
Для гэтага ж цяпер самы час. Каб мы засталіся бяз гэтых «псэўдааўтарытэтаў». Сам-насам з вайной, акупацыяй, эміграцыяй і паняверкай. У вечным зьзяньні чыстага розуму.
BY Лявон Вольскі
Share with your friend now:
tgoop.com/lavonvolski/1749