Telegram Web
👂Ці вы чулі, што ў Threads даведаліся пра існаваньне беларускай мовы і цяпер адкрываюць для сябе нашыя прымаўкі?

👏 Глядзіце, што кажуць беларусы (нечакана было пабачыць цытату з “Трох чарапахаў” 🐢🐢🐢)
❤️‍🩹 Цудоўна адзначылі Дзень роднай мовы ў Моладзевым хабе, дзякую за запрашэньне!

P. S. Тыя, хто быў на канцэрце, самымі першымі даведаліся пра анонс, які хутка грымне цікавай для ўсіх навіной 🤭
☝️2 сакавіка (у гэтую нядзелю) сустрэнемся ў Брно на маім першым у гэтым горадзе акустычным веснавым канцэрце!

📋 Зарэгіструйцеся па спасылцы, каб трапіць на канцэрт.

Да хуткай сустрэчы!
🗣️ Сёньня выйшла рэдкае па цяперашніх часах інтэрвію са мной.

У чым эксклюзыўнасьць заўтрашняга канцэрту ў Празе (1 сакавіка мы з вядомым у Чэхіі беларускім кампазытарам і віртуозным музыкам Аляксандрам Ясінскім зайграем акустычны канцэрт “Праская вясна”), пра канцэрт у мараўскай сталіцы, Брно, 2 сакавіка, а таксама шчыра пра асабістыя страты і чым ратавацца ў змрочныя часы, калі “чаканьне дастала”.

👉 Глядзіце на YouTube
👉 Чытайце тут інтэрвію
🇨🇿 Два ўнікальных канцэрты ў Чэхіі - done

Першы - з аншлягам і ў самым сэрцы Прагі на Стралецкай выспе з выглядам на Влтаву ды з ўдзелам выбітнага баяніста і таленавітага музыкі Аляксандра Ясінскага. 🪗

Прыемным сюрпрызам было, тое, што на канцэрт завітала чэская зорка, акторка Сара Гавачова (Sarah Haváčová), а таксама шмат знаёмых і незнаёмых мне слухачоў. 🌷

Другі - літаральна сёньня, мой музычны падарунак на адкрыцьці першых у Чэхіі курсаў беларускай мовы ў мараўскай сталіцы - Брне.

Гэта быў вельмі прыязны прыём ужо з першых песень! (відэа падзялюся ў Instagram)

Асобна ўсьцешаны, што мае карціны застануцца ў сваіх новых гаспадароў у Празе і ў Брне.

❤️‍🔥 Děkuji, Česko!

А заўтра - новы анонс!
🔥 АНОНС!🔥

Крамбамбуля вяртаецца!

Вялікі канцэрт
з нагоды 10-гадовага юбілею альбому “Чырвоны штраль” у Вільні!

Сьвяткуйма разам 31 траўня!

Набывайце
квіткі па спасылцы

Старонка падзеі на FaceBook.
Згодныя? 👌😺
Да сьвяткаваньня сёлетняга Дня Волі 🤍❤️🤍 атрымаў прапанову выступіць (ужо традыцыцыйна) адразу ў двух розных гарадах і ў адзін й той жа дзень. 🤯
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎶 Акурат трапілася на вочы відэа з дрона са сьвяткаваньня 101 угодкаў БНР у Горадні.

Абіраючы паміж горадам Б. (эўрапейскай сталіцай) і горадам Б. (цэнтрам беларускага эўрапейскага космасу) для сёлетняга сьвяткаваньня Дня Волі, усё ж наўмысна абраў горад, бліжэйшы да Беларусі. ❤️‍🩹

Падрабязнасьці неўзабаве.
3 кароткіх факты і 2 адрэсы пра “Грамадазнаўства”:

- агульны тыраж плыткі склаў 500 асобнікаў;
- макет і прадукцыя плытак былі зробленыя ў Эстоніі;
- адмыслова для юбілею альбома прадусар Snorre Bergerud зрабіў рэміксынг альбома.

🛒 Набыць плытку (гэта апошнія экзэмпляры ў фізычных крамах) у Варшаве можна па адрэсах:

- Кнігарня “Кнігаўка” (ul. Kłopotowskiego, 4) - а таксама кніжныя навінкі на старонцы “Кнігаўкі”,
- Крама “Беларускага моладзевага хаба” (ul. Dożynkowa, 6a) - а таксама культурніцкія падзеі на старонцы “БМХ”.

Замовіць асобнік з аўтографам - у Direct на старонцы ў Instagram.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мы жывем у дзіўныя часы.

📻 Неўзабаве можа сканчыцца гісторыя легендарнае радыёстанцыі, хвалю якое ў далёкія савецкія часы лавілі мае бацькі, каб паслухаць, што насамрэч адбываецца ў сьвеце, зь якой у мяне пазьней было шмат розных супрацаў ды супольных праектаў…

Дзіўны час.

Парадаксальны і непрадказальны.

📸: RFE/RL
🎸 Лявон Вольскі на Дні Волі ў Беластоку! 🔥

Адзначым нашае нацыянальнае сьвята ў самым беларускім горадзе Польшчы! 🤍❤️🤍

🗓 23 сакавіка
📍 ul. Rynek Kościuszki 10, Беласток
📌 Пачатак у 15:30

Арганізатары і партнэры падзеі:

Беларуская дыяспара Беластока, Hub Новая зямля, MOST, Tutaka, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, Fundacja Okno na Wschód, Invictus 1863, Рацыя, Беларускі саюз у Рэчыпаспалітай
Ужо ня першы раз паміж некалькімі прапановамі выступіць на Дзень Волі выбіраю Беласток. 🙈

Самы запамінальны быў у 2018 годзе, калі плянавалася сьвяткаваньне 100 гадоў БНР, і гэты час прыпаў на "паўзучую лібэралізацыю", таму арганізатары цудам атрымалі дазвол на правядзеньне канцэрту ў Менску каля Опэрнага тэатру. 🗽

Якія толькі сцэнары не прапаноўваліся! 🚁 Прагучала нават ідэя пра гелікоптар да Гародні, а адтуль аўто да беларуска-польскай мяжы, каб пасьпець адыйграць канцэрт і ў Менску, і ў Беластоку. 🏎

Але ўсё ж не складалася!

Улічваючы, што арганізатары ў Беластоку дамовіліся пра канцэрт яшчэ за год да яго, даводзілася прытрымлівацца дамовы.

Каб усё ж не пакінуць без сьвяткаваньня дарагіх суайчыньнікаў, мы параіліся ды зладзілі ў тагачасным менскім клюбе "Brügge" магутны рок-канцэрт да Дня Волі з бясплатным уваходам за дзень да афіцыйнага сьвяткаваньня.

Сёлета надыходзяць 107 угодкі БНР, і мне зноў даводзіцца абіраць паміж некалькімі гарадамі, дзе адзначыць з вамі нашае нацыяльнае сьвята. Адзін зь іх - далёка ў Эўропе, другі - зусім блізка да Беларусі.

Гэтым разам пра канцэрт у Менску пакуль не вядзецца дый нават шмат хто з арганізатараў таго, колішняга, канцэрту каля Опэрнага тэатру цяпер сярод палітзьняволеных.

А ўсё ж, думаю, такое сьвята яднае нас паўсюль - і па гэты бок мяжы, і па той бок.

Нават, калі вы адзначыце ня шэсьцем і канцэртам, як шмат хто з беларусаў у шматлікіх сусьветных гарадах ад Польшчы да Аўстраліі, а ў коле сваёй сям'і, таемна сярод паплечнікаў ды нават калі будзеце глядзець трансьляцыі і ціха падпяваць нам, усё роўна мы пачуем ваш голас, ажно надыйдзе дзень, калі і ў Беларусі, як зараз па ўсім сьвеце, зможам годна і з гонарам адзначаць нашае сьвята пад нашым сьцягам.

А пакуль - аўто да польска-беларускай мяжы, галоўная плошча Беластоку, нядзеля, канцэрт да сьвяткаваньня Дня Волі. ✌️

Прыходзьце, прыязджайце, прылятайце, сардэчна вас запрашаю!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️‍🔥 Заўтра на галоўнай плошчы Беластоку - канцэрт да Дня Волі!

📍pl. Rynek Kaścuiszki, 10.
🕞 Пачатак урачыстасьцяў а 15:30!

Прыядноўвайцеся!
2025/03/24 00:16:00
Back to Top
HTML Embed Code: