Telegram Web
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Заўтра, 1 верасьня, у Варшаве а 13:00 на Арт Маркеце Art Craft House Autumn 1.0!

🎸Колькі душэўных песень у маім выкананьні, а таксама карціны і кнігі! 🖼️📚

Праца арт-маркету заўтра 1.09:
📍Scena Chmielna | Nowy Świat 27A | WARSAW
11.00 - 19.00
🏃‍♂️‍➡️ У чаканьні суботы, калі мы нарэшце сустрэнемся з вамі на штогадовым беларускім фэставалі "Грай" у Варшаве, паслухайце нашую размову з журналісткай "Радыё "Рацыя" Марынай Савіцкай пра тое, чаго чакаць ад нашага выступа, і што новага плянуецца на сёлетнім фэстывалі. 🌝

🪐 Спасылка на інтэрвію проста тут.
👀 Цікавы досьвед — я толькі што ўбачыў, што я далучыўся да Telegram.

А потым зразумеў, што, насамрэч, ня я, а новы ўладальнік нумару +375296528081.

Таму ўрачыста абвяшчаю: я болей ня +375!

Дарэчы, гэты нумар зьявіўся ў мяне разам зь першым тэлефонам у далёкім 2001-м. Я быў вэтэранам Velkom (А1).

Але цяпер вэтэранства перарвалася, і гэта болей ня мой нумар. 💔

Майце на ўвазе!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️Заўтра, у суботу, 7 верасьня, на летняй сцэне варшаўскага Odessa Club адбудзецца штогадовы фэстываль беларускай музыкі - “Грай💪🔥🎸

Расхістаем небакрай! Запрашаем вас на “Грай”!

📍Kolejowa 8/10, Odessa Club
🕒 Пачатак фэстывалю з 15:00!
🔊 Сэт VOLSKI Headline: 21:20 - 22:00
Сказаць, што фэстываль “Грай” прайшоў “на ўра!” - нічога не сказаць!

Усё было ў лепшых традыцыях беларускіх фэстываляў, а шмат хто адзначыў вельмі высокую якасьць гуку. 🔉💥

Зноў, як і кожны год, вядоўцы правялі аўкцыён рэчаў музыкаў, каб усе атрыманыя сродкі пералічыць на дапамогу пацярпелым беларусам.

І зноў, як і кожны год, мой лот аказаўся самым дарагім. 💰😱

А самае дарагое для мяне - тое, што вы наведваеце канцэрты і слухаеце нашыя песьні!

Тыя, хто зараз у Беларусі - дзякуй, што пішаце і распавядаеце, што вы слухаеце таксама! 💔

📸: Koffi Photography
Прыемная навіна, якой радасна і з вамі падзяліцца - мой Instagram цяпер вэрыфікаваны і адзначаны адмысловым бэйджам, які сьведчыць аб тым, што гэта сапраўды мой акаўнт, зь якога я вяду з вамі размовы і публікую навіны.

Зьвяртайце ўвагу на гэты значок, калі вам пішуць зь іншых профіляў і прыкідаюцца мною.

Далучайцеся да мяне ў Instagram, дзе з’яўляецца больш відэа з канцэртаў, а таксама можна адзначыць мой профіль у сваіх Stories, калі хочаце, каб я іх пабачыў, і напісаць мне асабіста ✍️
Вось такі вечаровы анонс для вас. 💥

* гарады будуць паступова дадавацца, поўны сьпіс з’явіцца ў Linktree.

Восеньскі Вольскі ў Вене!


Франтмэн гурта VOLSKI, заснавальнік гуртоў N.R.M., Крамбамбуля і Zet, аўтар нэфармальнага гімна Беларусі - "Тры чарапахі", які ведае кожны беларус ува ўсім сьвеце, Лявон Вольскі завітае ў Вену і распачне свой акустычны тур "Галопам па Эўропах" у аўстрыйскай сталіцы 27 верасьня.

На канцэрце будуць легендарныя і новыя песьні, а ўсе ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць задаць свае пытаньні легендзе беларускага року і набыць культавую плытку "Грамадазнаўства" і аўтарскі мэрч.


📍 ДЗЕ: GRADUS BAR
Eschenbachgasse
7, 1010 Wien
📆 КАЛІ: 27 верасня
ПАЧАТАК: 19:30

🎫 УВАХОД: Donation

❗️ ПАДРАБЯЗНАСЦІ:
Дашлі знаёмым у каго няма Telegram.
👉 СПАСЫЛКУ!
Грамадства «Мама, не журыся!»

🤔Ці варта зрынаць апошнія аўтарытэты?

Лявон Вольскі піша пра тое, як жылі і стваралі беларускія літаратары ў савецкі час і як яны сустрэлі незалежнасць Беларусі. І галоўнае — ці прыйшоў час на тое, каб руйнаваць аўтарытэты?


Выпадак Васіля Быкава

Днямі мне трапіўся на вочы допіс пра Васіля Быкава. Паводле аўтара допісу аказалася, што Васіль Быкаў — безумоўна, таленавіты пісьменьнік і ініцыятар дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі — быў за савецкім часам тыповым прадстаўніком БССРаўскае эліты, як і розныя партыйныя кіраўнікі.

Маўляў, меў немаленькія кватэру-машыну-лецішча, набываў прадукты ў спэцыяльнай (ня як простыя грамадзяне) краме і меў шэраг розных ільготаў, дасяжных адно партнамэнклятуры і іншым (нешматлікім) прадстаўнікам савецкага істэблішмэнту. Таму, маўляў, ня трэба ляпіць з постаці Васіля Быкага «анёла-збаўцу» ці «героя-бяссрэбніка».

Ён прымаў савецкія ўзнагароды, не адмаўляўся ад прэміяў і ўсялякіх прывілеяў у той час, калі Бродзкі ці Васіль Стус зазналі сапраўдныя рэпрэсіі...

Любога савецкага беларускага літаратара можна абвінаваціць у супрацы з камуністычнай уладай. Уладай, якая паступова зьнішчала ўсё беларускае. Любога.

Атрымлівалі кватэры і дружна шальмавалі калег па цэху

Усе атрымлівалі кватэры ад Літфонду, а большасьць пісала прапагандысцкія творы пра камунізм і Леніна, пра выдатнае жыцьцё ў саюзе братніх рэспублік. Калі быў загад «закляйміць пазорам» літаратара, які «адбіўся ад статку», як калісьці таго ж самага Васіля Быкава за аповесьць «Мёртвым не баліць», дружна шальмавалі. Калі трэба было публічна «асудзіць» кагосьці, напрыклад, акадэміка Сахарава, асуджалі...

Пісалі «сьмелыя» творы (на той час гэта значыла — творы, якія маглі не зусім упадабаць высокія чыны з ЦК КПБ), а калі на іх прыходзіла нэгатыўная рэакцыя «зьверху», адкупаліся майстравітымі паэмамі-аповесьцямі пра камсамол і «будатрады» ці пра якую-кольвек ляяльную да ўладаў лухту.

Папулярнасьць пры спрыяньні Бюро прапаганды

Большасьць пісала па-беларуску. І шмат якія творы (і іхныя аўтары) былі папулярныя. Папулярнасьці спрыяла Бюро прапаганды пры Саюзе пісьменьнікаў. 
Яно, напрыклад, займалася тым, што арганізоўвала «гастролі» пісьменьніцкіх гуртоў па Беларусі. Гурт — гэта тры розныя літаратары (напрыклад, гумарыст, паэт і празаік), якія прыязджаюць ува ўмоўную Жабінку і робяць тур па раёне. Выступаюць на мяйсцовых заводах-фабрыках-камбінатах, у саўгасах-мільянэрах, аўтагаспадарках і школах. Гэта працягваецца прыкладна з тыдзень. Потым літаратары вяртаюцца дахаты, а празь месяц-два можна зноў паўтарыць тур. Асабліва артыстычныя аўтары дык заваёўвалі сымпатыі публікі, іх не хацелі адпускаць са сцэны, выклікалі на біс...

Супярэчлівасьць беларускага літаратурнага жыцьця

Літаратары запісваліся ў чаргу на кватэру (на «паляпшэньне жыльлёвых умоваў»), і гэтая чарга прасоўвалася хутчэй, чымсьці ў якім ДРСУ-81, атрымлівалі ўчасткі пад лецішчы на Лысай гары і «ўзводзілі там свае харомы», друкаваліся ў «Маладосьцях» ды «Полымях», зайздросьцілі чужому посьпеху, раўнавалі («у сьпісе аўтараў часопісу яго паставілі на першае мейсца, а мяне толькі на трэцяе!»), адпачывалі ў Доме творчасьці ў Каралішчавічах, залівалі алькаголем бясконцую парадаксальнасьць і супярэчлівасьць беларускага літаратурнага жыцьця і зноў вярталіся да яго, гэтага парадаксальнага ды супярэчлівага...

А іншага жыцьця яны й ня ведалі. Хіба што паводле ўспамінаў тых старэйшых калегаў, якія прайшлі ГУЛАГ і Сыбір. Тых, хто прайшоў усе тагачасныя жахі, і выжыў, і вярнуўся — і распавядаў пра тое, іншае, вусьцішнае жыцьцё, калі за неасьцярожнае слова па цябе прыяжджаў «чорны варанок», і калі за адну ноч загінула сотня іхных братоў-літаратараў. 

І цяпер — хто ведае? — гэтыя часы могуць вярнуцца. Таму лепей частку творчасьці (хаця ці гэта ўжо творчасьць?) прысьвяціць апяваньню паноўнага ладу. Так бы мовіць, абясшкодзіць сябе.

Не застацца ўбаку ад стварэньня незалежнае Беларусі

У гэтых шэрагах войска беларускіх паэтаў-пісьменьнікаў калісьці маршаваў і мой бацька.
Як і ўсе, карыстаўся льготамі, пісаў пра родную партыю і іншую савецка-камуністычную лухту. Паралельна штовечар слухаў «Голас Амэрыкі» ды «Нямецкую хвалю» і напаўголасу трывожна абмяркоўваў нешта зь сябрамі. Але калі прыйшоў час, ён знайшоў у сабе сілы пакаяцца за мінулае, сказаць, што «служыў д’яблу», і пакрочыў у зусім іншых шэрагах — вэтэранаў вайны ад партыі БНФ. І так і хадзіў на ўсе акцыі, на ўсе мітынгі, на ўсе дэманстрацыі... Пакуль быў здольны.
І Васіль Быкаў, як вы ведаеце, не застаўся ўбаку ад стварэньня незалежнае Беларусі, ад Адраджэньня, у якое яны тады так верылі...

Куды хісьнецца ківач

Зрэшты — хто «яны»? Саюз пісьменьнікаў налічваў болей за 300 чальцоў. Колькі зь іх радасна падтрымалі дэмакратычныя зьмены? Хвалю беларусызацыі? Дэкамунізацыю і незалежнасьць? Хто яшчэ пакаяўся за «мінулыя заслугі»?

Адзінкі. Большасьць чакала, куды хісьнецца ківач. І яны прычакалі — савецкія часы не вярнуліся, а ў тых, што прыйшлі, сапраўднай беларускай літаратуры (і мове) не знайшлося мейсца. 

Дык давайце ж зрынаць апошнія аўтарытэты! Тыя, здавалася б, сумленныя адзінкі направер былі не напоўніцу сумленныя! Хай падаюць долу яшчэ ня ўзьведзеныя помнікі! Хай пераймяноўваюцца яшчэ не названыя вуліцы! Хай выкідаюцца са школьнае праграмы яшчэ ня ўлучаныя (ці ўжо выкінутыя цэнзурай) творы! Няма незаплямленых! Няма сапраўдных! Няма бездакорных! Дык забудзьцеся на іх усіх!

Для гэтага ж цяпер самы час. Каб мы засталіся бяз гэтых «псэўдааўтарытэтаў». Сам-насам з вайной, акупацыяй, эміграцыяй і паняверкай. У вечным зьзяньні чыстага розуму.
Дзякуй усім за віншаваньні! Усіх люблю! ❤️
🎸 Акустычны тур “Галопам па Эўропах” распачнецца ўжо праз тыдзень!

Сустракайце ў вашым горадзе і далучайцеся, каб атрымаць зарад бадзёрасьці і рашучасьці на гэтую восень 🍂

🎶 Новыя песьні і ўлюбёныя, вядомыя хіты, а таксама магчымасьць для кожнага наведніка - задаць свае пытаньні, падзяліцца думкамі і набыць культавую плытку “Грамадазнаўства” 💿

Падрабязнасьці.
Чалавек, які прыдумаў культавага Дзеда-Барадзеда, служыў боцманам на вайсковым караблі на Ціхаакіянскім флоце

«Уладзімер Арлоў неяк сказаў, што найлепшы твор Артура Вольскага — гэта сын Лявон. Ні ў якім разе ня ставячы пад сумнеў заслугі Лявона, усё ж не пагаджуся», — пісаў Сяргей Навумчык.

«Новы час» піша пра жыццё выбітнага беларуса, 100-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёння.
«Першапраходзец ва ўсе часы»

Генадзь Бураўкін называў Артура Вольскага першапраходцам ва ўсе часы: адзін з першых патомных беларускіх пісьменнікаў, адзін з першых пасляваенных літаратараў, якія пачыналі мудра і даходліва гаварыць з юным чытачом, адзін з заснавальнікаў дзіцячага часопіса «Вясёлка».

Падчас Другой сусветнай вайны служыў боцманам на вайсковым караблі Ціхаакіянскага флоту

Паэт Мікола Чарняўскі звярнуў увагу на чалавечыя якасці Артура Вольскага:

«Ён з дабрынёю і цеплынёю адносіўся да людзей рознага веку і ўсім стараўся дапамагчы.
Калі пачынаў гаворку з дзецьмі, прадстаўляўся боцманам. І гэта бянтэжыла хлопчыкаў і дзяўчынак, бо яны не ведалі, хто такі боцман. У дзяцей узнікаў інтарэс да асобы паэта. А ён гэты інтарэс задавольваў, потым пачынаў чытаць свае вершы з гумарам, якія носяць казачны і пазнавальны характар.
Паколькі ў гутарцы з Артурам Вольскім дзеці рабілі для сябе нейкі адкрыцці, гэтыя сустрэчы вельмі падабаліся хлопчыкам і дзяўчынкам. Я таксама вучыўся ў Артура Вольскага, як знаходзіць сцяжынку да дзіцячага сэрца, каб не было пустаты, а была нейкая думка, якая спадабаецца і будзе цікавая дзецям
», — казаў Мікола Чарняўскі.

Пакаяўся і прызнаў памылковай сваю былую камуністычную ідэалогію

«Мой бацька за сваё жыцьцё пабыў у розных іпастасях: мічманам, боцманам на флёце (на вайне і пяць гадоў пасьля яе), заўлітам і дырэктарам тэатра, камуністам і вернікам.
Я шаную яго ў тым ліку і за тое, што ён пакаяўся і прызнаў памылковай сваю былую камуністычную ідэалёгію. Адкрыта сказаў: гэта была злачынная сыстэма, я жорстка памыляўся.
А ў нас жа ж прынята казаць іншае: ня трэба судзіць, а што было рабіць, час быў такі… Дык вось пакуль яны будуць вярзьці гэта сваімі шэрымі галасамі, час і будзе ТАКІ. Які мы цяпер маем
», — пісаў Лявон Вольскі.

Дырэктар Тэатра юнага гледача, аўтар першай беларускай дзіцячай аперэты

15 гадоў, пачынаючы з 1963-га, Артур Вольскі працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача — спачатку загадчыкам літаратурнай часткі, а затым дырэктарам.

 «А ў 1979 годзе п’еса-казка «Сцяпан — вялiкi пан» была пакладзеная на музыку кампазітарам Юрыем Семянякам, і такім чынам з'явілася першая беларуская аперэта для дзяцей», — пісала Людміла Рублеўская.

Бацька «Дзеда-Барадзеда»

Менавіта спадар Артур у 1987 годзе прыдумаў улюбёнага персанажа «Калыханкі», таго самага «Дзеда-Барадзеда».

Я хаджу па белым свеце І гляджу, як вы жывеце. Калі трэба — памагу, Бо я ўсё рабіць магу. Хто я? Дзед-Барадзед, Абышоў белы свет, А цяпер у цiхi час Завітаў да вас.

Адзін са стваральнікаў БНФ «Адраджэньне»

Гісторык Уладзімер Арлоў адзначаў:

«Многім калегам жыцьцё Вольскага падавалася ўва ўсіх сэнсах камфортным і бясхмарным. Аднак пад ягоным нацельнікам, што почасту выглядваў з-пад моднай кашулі, білася вялікае вольналюбівае сэрца, якое прывяло пісьменьніка ў кастрычніку 1988-га ў шэрагі стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»
Вольскі ўваходзіў у склад некалькіх Соймаў БНФ, узначальваў Беларускае дэмакратычнае аб’яднаньне вэтэранаў вайны. Некалькі разоў я быў сьведкам таго, як на апазыцыйных акцыях сваім уладным позіркам і зычным голасам спадар Артур спыняў і прымушаў адступаць чорныя шэрагі гэтых званых «ахоўнікаў правапарадку
».

Адважны грамадскі дзеяч

Паэтка Раіса Баравікова назвала Артура Вольскага «наіўным рамантыкам і мудрым філосафам, адважным грамадскім дзеячам, які смела змагаўся за беларускую мову, за нацыянальную адметнасць і незалежнасць Беларусі».

З успамінаў Сяргея Навумчыка: «Тое, што сёньня мы называем Адраджэньнем канца 80-х — пачатку 90-х, якое дало беларусам магчымасьць хоць нейкі час дыхаць вольна і заклала падмурак беларускай дзяржаўнасьці, як і сама Незалежнасьць, — не звалілася «зь неба». Гэтага даводзілася дамагацца літаральна штодня, зусім невялікай купкай людзей, і складалі яны добра калі 1% насельніцтва. І сябра Сойму БНФ, кіраўнік арганізацыі дэмакратычных вэтэранаў (куды ўваходзіў і Васіль Быкаў) Артур Вольскі быў на чале гэтага штодзённага змаганьня».
Артур Вітальевіч быў з намі і на мітынгах, у любое надвор’е (ваяваў у марской пяхоце!).
У часы Другой сусьветнай вайны Вольскі змагаўся з нацызмам, а ў канцы 80-х — 90-х змагаўся з імпэрцамі за беларускае нацыянальнае Адраджэньне».

Жорсткае збіццё справакавала развіццё анкалагічнай хваробы 

«Ягоны бацька Віталь, аўтар славутага «Несьцеркі», пражыў 87 гадоў, маці — 94. Такі генатып і магутнае здароўе абяцалі спадару Артуру доўгае жыцьцё», — пісаў Уладзімер Арлоў.

«Аднак умяшаўся выпадак. Зрэшты, гэтае слова выглядае тут недарэчным, бо ўсё было занадта падобна да загадзя сплянаванай акцыі.

Аднойчы пасьля вечаровага выступу ў школе Вольскага запыніла вялікая агрэсіўная кампанія. Яго ня проста жорстка зьбілі, але і распранулі, пакінуўшы непрытомным ляжаць на халоднай лістападаўскай зямлі. Перажыты тады шок, на думку мэдыкаў, і справакаваў анкалягічнае захворваньне…
»

Артур Вольскi памёр у 2002 годзе, ва ўзросце 77 гадоў. Паэт пахаваны на Паўночных могілках.

Беларусь!
Узараную, дымную,
у лістоце бяроз і дубоў — абдымаю цябе, неабдымную, ты — багацце маё і любоў.

Артур Вольскі (1924 — 2002)
🐎 На гэтым тыдні пачынаецца мой акустычны тур "Галопам па Эўропах", у якім я пляную наведаць 4 краіны і зайграць каля 10 канцэртаў у розных гарадах, дзе ўжо чакаюць на ўлюбёныя хіты, новыя песьні і культавы падручнік па грамадазнаўстве, які можна будзе набыць у кожным горадзе. ❤️‍🔥

🇦🇹 Першы канцэрт - 27 верасьня, у гэтую пятніцу, у сталіцы Аўстрыі, у Вене!

📍 GRADUS BAR
Eschenbachgasse 7, 1010 Wien
🚗 Даезд
тут
🎡Старт: 19:30

Падрабязьней пра канцэрт у Вене на старонцы падзеі ў Facebook.

Даведацца падрабязнасьці пра кожны канцэрт тура "Галопам па Эўропах" (гарады, квіткі, клюбы) можна тут.
💥 Дарагія сяброўкі й паважаныя сябры, у гэты ўрачысты сёньняшні дзень абвяшчаю, што першы выпуск праграмы “Нашы ў Польшчы” ужо выйшаў на канале і чакае вашага прагляду! 👀

Вядоўца разам з кампаньёнамі, трыма чарапахамі, 🐢🐢🐢 паказвае польскую вуліцу, якая носіць імя беларуса!

Так-так, і падобных вуліцаў у Польшчы, паверце, не адна!

❤️ Глядзіце, дзяліцеся сваімі ўражаньнямі і чакайце наступную сэрыю пра “Нашых у Польшчы”!
2024/11/29 10:08:09
Back to Top
HTML Embed Code: