Telegram Web
Ацаніце лекцыю ад ❤️ да 💩 па рок-шкале 🤘
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚌 Стакгольм calling! У гэтую пятніцу, 6 сьнежня, разам з вамі мы прасьпяваем вясёлыя і сумныя, задуменныя і натхняльныя песьні ў чароўным Стакгольме на калякалядным канцэрце!🎄

Гэты канцэрт прыгожа аздобіць непаўторная гітара Паўла Трыпуця 🎸

З трымценьнем чакаем на сустрэчу з вамі! ❄️

📍6.12.2024
🏠 Эстонскі дом/ Estniska Huset (Wallingatan 34, 111 24 Stockholm)
🕖 Пачынаем а 19:00!


🎫 Квіткі на канцэрт тут.

Арганізатары: Sverigesbelarusier
⛴️ 🇸🇪Стакгольм сустрэў сьнегам і холадам, сапраўдным перадкалядным настроем, і я ўзгадаў, што мінулым разам быў у швэдзкай сталіцы ў траўні 2016 году ў разгар Эўрабачаньня, куды мяне запрасілі на ўрачыстую цырымонію ўручэньня прэміі FreeMuse Award.

🏆Гэтай ўзнагародай упершыню адзначылі беларуса, а да гэтага, годам раней, прэмію ўручылі Рамі Эсаму, “сьпеваку рэвалюцыі” з Эгіпту, як і ўсім лаўрэатам прэміі “за свабоду музычнага выказваньня”.

Той 2016 год праз падзеі ў асабістым жыцьці, якія цалкам усё зьмянілі, быў ці не самым змрочным часам, і падарожжа ў Стакгольм стала сваеасаблівым промнем сьвятла.

🌠На цырымоніі я пачуў шмат добрых словаў ад заснавальніка FreeMuse Award Уле Рэйтова, а маю прамову на швэдзкую мову перакладаў вядомы і ўлюбёны беларусамі колішні амбасадар Стэфан Эрыксан.

🎙️Разам з Рамі Эсамам мы проста ў гатэльным нумары развучылі словы песьні “Чужы” і выканалі разам на сцэне Eurovision Village.

📷 Відэа з цырымоніі я падзяліўся ў сваім Instagram.
👉Паглядзіце, як гэта было.
У дзень канцэрта ў Стакгольме выпаў сьнег ❄️ (праўда, ненадоўга, на наступны дзень ужо растаў), але ён пасьпеў дадаць каляднага настрою і добра нас бадзёрыў.

Ужо на сцэне 🇪🇪Эстонскага дому, дзе мусіў адбыцца канцэрт (гістарычны будынак Эстонскага дому, дарэчы, месьціцца літаральна ў самым цэнтры горада на вуліцы Валлінгатан) адчувалася, што вечар будзе ўтульным і цёплым. 🌆

Так яно і здарылася, дзякуй усім тым з вас, хто завітаў да нас і спрычыніўся да канцэрту! У пэўны момант у залі запанавалі такія эмоцыі, што выступ стаў больш нагадваць электрычны канцэрт. 🙃🤘

А расповеды пра асабістыя гісторыі, знаёмства і пачуцьці, зьвязаныя з маімі песьнямі ў розныя часы і ў розных праектах, якімі пасьля такіх акустычных канцэртаў людзям выпадае шанец падзяліцца, вартыя ня тое, што асобнага допісу, а цэлай кнігі! 📖

Асабліва быў рады пабачыць на гэтым канцэрце маіх добрых і ўжо даўніх сяброў, Стэфана Эрыксана і Хрысьціну Ёханэсан, кожны зь якіх быў амбасадарам Швэцыі ў Беларусі і кожнаму выпала быць ў Беларусі ня ў самыя простыя часы (а калі яны былі простымі, праўда?🤦‍♂️). Але я ім заўсёды ўдзячны за шчырую любоў да Беларусі.

Напрыканцы застаецца сказаць: Tack, Stockholm! Vi ses igen!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Наперадзе нас з вамі чакае самае зіхоткае, самае кранальнае, поўнае спадзеваў на цуд і абяцаньняў, сьвята году - Каляды!

🎆21 сьнежня на вялікім калядным канцэрце ў Варшаве гурт VOLSKI падорыць вам калядны настрой, найлепшыя свае творы і запамінальныя ўражаньні, якія дададуць сілаў, сьвятла і натхненьня, асабліва патрэбныя ў гэтыя часы!

👉Білеты ў продажы:
https://relivent.eu/BY/event/1372/

*На канцэрт няма ўзроставых абмежаваньняў, а дзеці да 14 гадоў маюць бясплатны ўваход на канцэрт!
**Дзейнічае спецыяльная катэгорыя білетаў з падарункам і адмысловая зьніжка пры набыцьці білетаў для пары!
⚒️Калі аднойчы рэжым у Менску нарэшце абрынецца, што будуць казаць у сваё апраўданне ўсе сённяшнія яго памагатыя?

🚚Ці з’явяцца шматкіламетровыя заторы на дарогах да Менску, калі беларусы будуць вяртацца з эміграцыі дадому, як сёння заторы ўтварыліся на дарогах у Дамаск?

⚖️ Правядзем паралелі?
— Я на сваёй пасадзе рабіў усё, што мог дзеля таго, каб у нашай краіне ня зьніклі рэшткі дэмакратыі!

— А я ўсе сілы аддаваў таму, каб Расея не паглынула нашую любую Беларусь!

— А я сабатаваў злачынныя загады, адкладаў іхняе выкананьне!

— А я...

— А я...

Іх будзе шмат, гэтых прадстаўнікоў намэнклятуры, якія, як высьветліцца, кожны на сваім мейсцы, ня вельмі заўважна, непублічна, але набліжалі сьветлую беларускую будучыню і ненавідзелі рэжым. 😛

Ледзьве ня ўсе — ад намесьніка міністра да начальніка ЖЭСу. Ад лейтэнанта-гаішніка да гэнэрала-начальніка штабу ВПС.

А тое, што ня звольніліся на знак пратэсту — дык тут усё ясна — на іхнія мейсцы маглі прыйсьці іншыя, значна горшыя, людзі. Сапраўды адданыя рэжыму, фанаты Лукашэнкі — і што б тады было? А было б толькі горай, вы сабе не ўяўляеце якога памеру тэрор маглі б учыніць гэтыя людзі! А мы на сваіх пасадах — як маглі, стрымлівалі іх, не давалі разгарнуць крывавыя рэпрэсіі ў краіне. 🤯

І вось цяпер, калі перамаглі дэмакратыя й прагрэс, мы надалей гатовыя працаваць для роднае Беларусі, для ўмацаваньня дэмакратычных каштоўнасьцяў, няўхільнага змаганьня за нацыянальныя інтарэсы ды панаваньня міру ва ўсім сьвеце. 🧑‍⚖️

І высьветліцца, што і войска было супраць, і міліцыя не была адданая (апроч асабліва апантаных, але яны ўжо ўцяклі на ўсход, іх абвясьцілі ў вышук і, калі зловяць, дык будуць судзіць па ўсёй строгасьці наваствораных законаў!), і завучы з дырэктарамі школаў, хоць і фальшавалі вынікі галасаваньня (па-іншаму было немагчыма тады, зразумейце!), але спрабавалі падпольна сфармаваць у дзіцячых галовах правільную шкалу каштоўнасьцяў, ачышчаную ад прапаганды і праўладнай агітацыі. Давалі дзецям зразумець, што ўсё гэта — агітацыя й прапаганда — лухта, шалупіньне, ня вартае ўвагі. Як маглі — жэстам, выразам вачэй, эзопавай моваю, чытаньнем паміж радкоў. 👀

І толькі лічаныя людзі будуць цьвердзіць пра тое, якую краіну развалілі, парушылі адладжаныя сувязі, пра жыда-масонскую змову і пра тое, як торгаюць за нітачкі заакіянскія лялькаводы...🪆

Болей за пяцьдзесят гадоў пратрываў рэжым сям’і Асадаў у Сырыі. Болей за паўстагоддзя! 👑

Здавалася б, за такі працяглы час мусіць сфармавацца на падкантрольнай Асадам тэрыторыі нейкая спэцыфічная чалавечая супольнасьць, абсалютна ляяльная ўладам. Супольнасьць, якая варожа ставіцца да ўсяго, што йдзе ўразрэз з генэральнай лініяй ураду. Супольнасьць, якая заўжды ўхваляе ўсе дзеяньні свайго лідэра, гатовая аддаць за яго жыцьцё...

Але наяве ўсё зусім па-іншаму — рэжым абрынуўся, і людзі на вуліцах сьвяткуюць ягонае падзеньне — сьмяюцца, абдымаюцца.

І вось ужо ўтварыліся шматкілямэтровыя аўтамабільныя заторы на дарогах, якія вядуць у Дамаск — сырыйцы масава вяртаюцца з эміграцыі дадому.

І вось ужо прадстаўнікі асадаўскае намэнклятуры гавораць: «Мы толькі рабілі выгляд, што ляяльныя, насамрэч, усе мы былі супраць».

І невядома, што будзе з Сырыяй заўтра, хто там прыйдзе да ўлады — скрайнія іслямісты ці памяркоўныя. Але гэтая доўгая паўвекавая старонка нарэшце перагарнутая.

Асад уцёк, зь ягоных вязьніцаў выпускаюць закатаваных, траўмаваных на ўсё жыцьцё людзей, і на ўсеагульны агляд выстаўлены шыкоўны аўтапарк дыктатара (незразумела, навошта аднаму чалавеку столькі дарагіх люксавых аўто?), і падаюць, падаюць помнікі па ўсёй краіне...

Магчыма, празь якія пяць гадоў на вуліцы ў Дамаску вам скажа немалады мінак:

— А ведаеце, за Асадамі ня так і дрэнна жылося. Галоўнае — ня лезьці ў палітыку, і ўсё ў вас будзе. І датацыі на дзяцей рэгулярна плацілі, і ў бізнэсе дапамагалі...

І так хочацца апынуцца на летняй сонечнай ці то шэрай зімовай перадкаляднай менскай вуліцы і пачуць ад мінака:

— А я вам вось што скажу. За Лукашэнкамі ў Беларусі ня так і кепска жылося. І парадак быў, і зарабіць можна было пры жаданьні. Ня тое што цяпер, у гэтым Эўразьвязе — бардак, адно слова!

І ты ўсьміхнесься гэтаму пахмурнаму мінаку, нічога яму не адкажаш і пакрочыш па сваіх справах па менскай вуліцы. Па летняй, залітай сонцам. Ці то вясновай — залітай дажджом. Ці то зімовай, перадкаляднай — засьнежанай і зіхоткай. Усё роўна.
Сябры, сёньня будуць анонсы пра канцэрт у Варшаве, і вось першы зь іх - супольна з папулярнай праграмай “Звычайная раніца” мы запускаем конкурс на гісторыю вашага знаёмства са мной ці маёй творчасьцю (усе падрабязнасьці на фота)!

👉Дасылайце свае гісторыі ў чат-бот “Звычайнай раніцытут.

19 сьнежня ў этэры будзе абвешчаны пераможца, які атрымае 2 квіткі на калядны канцэрт у Варшаве! 🎁
💥 Яшчэ адзін важны анонс пра калядны канцэрт у Варшаве!

🎁 Мы абяцалі падарункі і сёньня прэзэнтуем навіну - у калядным канцэрце 21 сьнежня разам з намі на адной сцэне выступіць Аляксандр Памідораў, вядомы сьпявак, удзельнік шматлікіх музычных праектаў і аўтар слыннага і кранальнага хіта - “Цуд на Каляды”!

«Гэта было аднойчы ўвечары, калi
Калолi зоркi зрок, i йшоў сьнег па ўсёй зямлi,
i цiхi вецер
Разносiў песьнi,
Што сьпявалi дзецi
Па ўсiм сьвеце…
»

👉 Слухайце “Цуд на Каляды” на YouTube

🎫 Квіткі на калядны канцэрт VOLSKI тут.

*Дзецям да 14 гадоў уваход бясплатны,
**Дзейнічае спецыяльная акцыя на квіткі для пары
🪅 Новы дзень і новы анонс!

🎄Якія ж Каляды без калядных песень?
21 сьнежня ў калядным канцэрце да якога застаецца менш за тыдзень (!) прагучаць ня проста калядныя песьні, а калядныя песьні ў выкананьні дзіцячага хора!

Да нас далучыцца дзіцячы хор Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага і мы разам створым непаўторны настрой, каб зрабіць вам сапраўдны падарунак у гэтыя сьвяточныя дні!

Набывайце квіткі па спасылцы 👉👉👉 https://tr.ee/mfBBbm02vW

Да сустрэчы ў суботу 21 сьнежня! ❄️
🎁 Палюбуйцеся на першыя падарункі з каляднага лесу, што атрымае кожны наведнік канцэрту ў Варшаве 21 сьнежня, які набудзе адмысловы квіток з падарункам!

Словы-маніфэсты, словы-матыватары, словы-падтрымкі, словы-надзеі і суцяшэньня, словы-заклікі - хай той надпіс, які трапіць на бранзалеце-падарунку стане для вас слоганам на будучы год! 👐

🎫 Квіткі з падарункамі можна набыць па спасылцы тут.

☝️Нагадаем, што проста зараз ранішняе шоў “Звычайная раніца”
(@usual_morning) праводзіць конкурс на лепшую гісторыю, зьвязаную са знаёмствам са мной асабіста ці маёй творчасьцю, якой можна падзяліцца ў чат-боце праграмы.

🏆Пераможцу, які атрымае 2 квіткі на канцэрт, абярэм у этэры 19 сьнежня!

*Уваход на канцэрт для дзяцей да 14 гадоў бясплатны
**Дзейнічае спецыяльная акцыя на квіткі для пары
🏆 Пасьлязаўтра абвесьцім пераможцу конкурса ў этэры "Звычайнай раніцы".
Наш сінгл стаў дасяжны на ўсіх лічбавых платформах.

🎧 Слухайце: https://onerpm.link/216217451030
💥 Лічым дні да сустрэчы з вамі на калядным канцэрце!

Квіткі з падарункамі па спасылцы.

🎄Вас чакаюць найлепшыя калядныя песьні ў выкананьні легендарных музыкаў і дзіцячага хору!

Магія сьвятаў і калядны настрой ужо ў гэтую суботу!
👨‍💻Заўтра а 10:00 у этэры “Звычайнай раніцы” прачытаем размаітыя гісторыі нашага з вамі знаёмства і знаёмства з творчасьцю, якія вы даслалі ў чат-бот праграмы, і я пастараюся выбраць самую цікавую (ажно самому цікава, што вы там нараспавядалі), а пераможца будзе ўзнагароджаны квіткамі на канцэрт у Варшаве 21 сьнежня.
🎄Ну што, сустрэнемся заўтра ў Варшаве!

Чакаем! 🥰
2025/02/20 16:05:48
Back to Top
HTML Embed Code: