Telegram Web
***
Зіма запрагла сваіх коней —
Сівых рысакоў табуны,
I пах сырамятных супоней
Шырока ўдыхаюць яны.

Даўно, уздыхаючы сыта,
Пра дальнія снілі шляхі,
А неба скрозь частае сіта
Снег сеяла на пірагі.

Над вёскамі дымкі віселі,
Нібыта сватоў ручнікі,
I ўжо на гулянкі-вяселлі
Склікалі радню дзецюкі.

Паўсюль рыхтаваліся сані,
Каб так праімчаць маладых,
Што вецер нястрымны адстане,
Ледзь-ледзь пераводзячы дых.

I вось, распускаючы грывы,
Ляцяць і ляцяць рысакі,
I наўзбач на снег зіхатлівы
З падкоў вылятаюць цвікі.


Сцяпан Гаўрусёў

#раптамверш
⭐️ Лабараторыя паэтычнай метафізікі.
Метафізіка канону


12 лютага
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на працяг цыкла сустрэч, прысвечаных беларускай (і сусветнай) традыцыі інтэлектуальнай літаратуры / метафізічнай паэзіі. 👍👍👍

Тэма: “Метафізіка канону: Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіча”.

Прадметам разгляду і інтэрпрэтацыі падчас сустрэчы “Лабараторыі” выступіць паэтычная спадчына беларускіх класікаў у вытлумачэннях Алеся Разанава.🔥🔥🔥

Для разгляду прапануюцца эсэ: “Жыта і васілёк. Слова пра Максіма Багдановіча”, “Нататкі на дубовых лістах” (Якуб Колас), “Што я мужык, усе тут знаюць...” (Янка Купала).🔥

Мадэратар: Ігар Бабкоў.

❗️Пачатак а 19-ай

❗️❗️Уваходны квіток 5 рублёў.

#анонс
📙 Новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пяты зборнік вершаў паэта "Пешшу" выйшаў у выдавецтве “Скарына”. Па словах аўтара кніга стала самай аб'ёмнай у параўнанні з папярэднімі - 148 старонак. 👍

Навінка мае быць прэзентаваная публіцы на фестывалі "Вершы на асфальце" у Вільні.🔥

#палічка
⭐️ Два асобнікі Берасцейскай бібліі знойдзеныя ў Польшчы

Берасцейская (ці Радзівілаўская) Біблія — гэта першы сучасны пераклад Святога Пісання на польскую мову і адзін з першых поўных перакладаў Бібліі ў Еўропе таго часу. Яна была выдадзеная ў 1563 г. для пратэстантаў у друкарні ў Брэсце на грошы канцлера Вялікага княства Літоўскага Мікалая Радзівіла Чорнага. З усяго накладу да сёння збераглося каля 140 асобнікаў.👍👍👍

Два экземпляры гэтага рарытэта выпадкова знайшлі на гарышчы дома ў мясцовасці Покуй непадалёку ад Аполя ў канцы 2024 г. Вядома, што ў XIX ст. недалёка ад месца, дзе былі знойдзены кнігі, працавала пратэстанцкая школа, дзе дзеці вучыліся на польскай мове. Верагодна, знойдзеныя экзэмпляры Берасцейскай Бібліі неяк звязаны з гэтай школай. 👍

#навіны
📙 Глобус пра Караткевіча

Днямі ў Мінску выйшла кніга нататак і ўспамінаў Адама Глобуса пра Уладзіміра Караткевіча. Навінка мае назву “Наш сусед Караткевіч”.🔥🔥🔥

👉 Шукайце навінку на Kniger.by

#палічка
📙 Альманах «Новы замак»

Выйшаў новы выпуск літаратурнага альманаха Гродзеншчыны. 👍👍👍

На старонках:
✏️ вершы Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Міколы Канановіча, Мечыслава Курыловіча, Віктара Сазонава, Янкі Трацяка;
✏️ апавяданні і аповесці Уладзіміра Васько, Міхася Зізюка, Альжбеты Кеда, Мечыслава Курыловіча, Алы Нікіфорскай, Віктара Сазонава, Станіслава Судніка;
✏️ запісы і ўспаміны Галіны Самойла (пра аповесці Васіля Быкава), Лявона Карповіча (пра Марка Шагала і філатэлію), Леаніда Лаўрэша (пра род Путкамераў і інш.), Сяргея Чыгрына (пра віленскія беларускія календары 1900 — 1930-х гадоў), Валянціна Дубатоўкі (успамін пра сустрэчу з Яўстахам Севярынам Сапегам).

#палічка
* * *
Дай зірну ў сваё ваконца —
Снег і снег вакол, зіма.
І нейк цесна, як ў палонцы,
Ўсё цяжэй звісае цьма.

Там, за ярам, лес дубовы
Чуць сінеецца праз бель.
Не чутно ніякай мовы,
Ўсюды белая пасцель.

І стаяць маўкліва хаты,
Ў яр упёрліся двары.
Ўсё маўчыць, бы сон закляты
Навялі тут ведзьмары.

Толькі зрэдку між крыжамі
Разгалосіцца ўдава,
Ды ў яру дзесь вечарамі
Свішча жудасна сава.

І над гэтаю магілай
Жыцця цёмнага людзей
Гостры жуд таемнай сілай
Налягае ўсё цяжэй.


25/ХІІ 1919

Якуб Колас

#раптамверш
📙 Анталогія літоўскай паэзіі па-беларуску

Кніга перакладной паэзіі "Горад на гары", што днямі выйшла ў Вільні, уключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі аўтарамі.👍

13 лютага ў Віленскім доме літаратараў пройдзе яе прэзентацыя. Імпрэза стане пралогам буйнога культурніцкага мерапрыемства - Стральцоўскага паэтычнага фестывалю ў Вільні.🔥🔥🔥

👉 Vilniaus literatų namai, Šv. Jono g. 11).

❗️Пачатак у 18:00.

#анонс
⭐️ Прэмія Наталлі Арсенневай - сёньня апошні дзень!

Працягваецца збор заявак на літаратурную прэмію за лепшую паэтычную кнігу года. 👍👍👍

Умовы: кніга мусіць быць выдадзеная ў папяровым або электронным выглядзе (або ў фармаце аўдыякнігі) паміж 1.01.24 і 31.12. 2024 г.

Мова: беларуская.

Кніга мусіць быць выдадзеная ўпершыню ў папяровым або электронным выглядзе або ў фармаце аўдыякнігі (выдадзенай упершыню лічыцца кніга, палова і больш за палову зместу якой публікуецца ў кнізе ўпершыню).👍

❗️Дэдлайн - да 12 лютага.

👉 Заяўка

#анонс
320 гадоў таму нарадзілася Францішка Уршуля Радзівіл

Пісьменніца і першая вядомая жанчына-драматург Вялікага Княства Літоўскага нарадзілася 13 лютага 1705, Стары Чартарыйск, Каралеўства Польскае — памерла 23 мая 1753 г. у Наваградку.
📌 Была замужам за князем Міхалам Казімірам Радзівілам «Рыбанькам». Жыла ў Нясвіжы, які ператварыла ў цэнтр культурнага жыцця краю.
📌 Асаблівым яе захапленнем быў тэатр, які яна ўзначаліла з 1746 г. Тут ставіла свае першыя драматургічныя творы: «Каханне — дасканалы майстар», «Безразважлівы суддзя», «Дасціпнае каханне» і інш.
📌 Акрамя п’ес, яна з'яўляецца аўтаркай каля 80 паэтычных твораў. Яе паэзія фарміравалася ў рэчышчы еўрапейскай культуры эпохі барока і ранняга Асветніцтва. Сярод іншага яна стварыла цыкл вершаваных партрэтаў - тыповага ўзору прыдворнай паэзіі, напісанага пад уплывам французскай салоннай культуры XVII ст.
📌 Доўгі час імя Францішкі Уршулі было невядома шырокаму чытачу. Толькі ў 2003 у свет выйшла кніга выбраных твораў у беларускім перакладзе.

#угэтыдзень
⭐️ Новы выпуск "Запісаў БІНіМ"

Пабачыў свет новы (44-ты) выпуск "Запісаў БІНіМ".👍

Альманах традыйна багаты на цікавыя і ўнікальныя матэрыялы. Вось некаторыя з іх:
✏️ Успаміны Людмілы (Мікі) Канчэўскай — жонкі беларускага філёзафа Ігната Канчэўскага.
✏️ У рубрыцы “Эпісталярыі” - перапіска Вацлава Пануцэвіча і айца Льва Гарошкі і ліставанне з архіваў Антона Адамовіча й Юркі Віцьбіча, ліставанне Ларысы Геніюш і інш.
✏️ У рубрыцы “Выданне” - тэксты малавядомай беларускай ініцыятывы 1940-х — “Ордэну Двупагоні”, і найперш вялікі памфлет С. Хізмы (Антона Адамовіча) “Крыху каля «святароў» і «цемняроў» (Зацемкі ўцвеленага філёлёга)”.
✏️ У рубрыцы “Жанр” публікуецца своеасаблівая аўтабіяграфія пісьменніка Ўладзімера Сядуры-Глыбіннага.
✏️ У рубрыцы “Угодкі” публікуюцца тэксты да гадавінаў беларускага дзеяча, гісторыка і выдаўца з Кліўлэнду Міхася Белямука.

👉 Гэтыя і іншыя тэксты чытайце на старонках свежага нумару выдання.

#палічка
⭐️ Квэст “Таямніцы экспазіцый”

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прапануе цікава адзначыць Дзень дарэння кніг.👍👍👍

14 і 15 лютага запрашае на квэст “Таямніцы экспазіцый”!

Падключыўшы кемлівасць і пільнасць, кожны наведвальнік даведаецца шмат цікавага пра пісьменнікаў і музейныя скарбы. 👍👍👍

Падарункамі за ўдзел у квэсце стануць кнігі і сувеніры ад музея.🔥🔥🔥

❗️Час: 14-15 лютага, 10.00 – 17.00.

❗️❗️Кошт білетаў: 8 руб./ 1 удзельнік.
Узрост: 12+.

👉Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

#анонс
***
Цень-цень сініца! Добры дзень!
Жывеш? Сваім званочкам чыстым
Зімовым ранкам прамяністым
I абудзі і абнадзей!

Цень-цень... А ўсё-такі прамень!
Цень-цень... А на паляне снежна!
Дзень добры, дзень! Святло прамень
Са схаладнелага бязмежжа, —

Хоць і не блізка да вясны,
Хоць і мароз — сляза на вочы,
Хоць у калматых елак сны
Адны што ўдзень, адны што ўночы,

Ходь гэтых елак чарната
Яшчэ змрачней ад непакоры
Таго дубовага ліста,
Што ад вятроў не знае зморы.

О, адарвіся, ападзі!
Скарыся — прошласці не вернеш!
Нашто чакаць, каб абудзіў
Вясковы сок пупышку-зерне?

Цень-цень, сініца! Добры дзень!
Паслухаю і збоку стану —
Пабачыць, як свой кіне цень
Лясная елка на паляну.


Міхась Стральцоў

#вершдня
⭐️ "Беларуская мова ад А да Я" прэзентацыя

Напярэдадні Дня роднай мовы, 17 лютага ў музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі "Беларуская мова ад А да Я".👍👍👍

У кнізе ў папулярнай форме распавядаецца пра галоўныя падзеі ў гісторыі развіцця нацыянальнай мовы, яе адметныя рысы, знакавыя пісьмовыя помнікі і сучасныя слоўнікавыя выданні. Прыводзяцца цікавыя моўныя факты, выказванні паэтаў і пісьменнікаў пра роднае слова, самабытная лексіка, прыказкі, якія адлюстроўваюць каларыт беларускай мовы. 🔥🔥🔥

❗️Пачатак ў 18:00

👉 адрас: вул. Акадэмічная 5, музей Якуба Коласа.

❗️❗️Уваходны квіток у музей - 6,50 руб.

#анонс
⭐️ Дзень народзінаў Надзеі Кандрусевіч

Сёння 40-годдзе адзначае перакладчыца і стваральніца выдавецтва “Koska” Надзея Кандрусевіч.

🌸 Нарадзілася 14 лютага 1984 г. у Браславе. Скончыла мінскі інстытут замежных моваў.
🌸 Перакладае з англійскай, італьянскай, шведскай. Дэбютавала як перакладчыца дзіцячых кніг у 2008 г.
🌸 Пераклала творы Р. Брэдберы, асобныя часткі сусветна вядомай серыі пра Маму Му шведскіх казачнікаў Ю. і Т. Вісландэраў ды інш.
🌸 Лаўрэат прэміі «Гарачае сэрца» Шведскай акадэміі дзіцячай кнігі (2018) за адданасць дзіцячай літаратуры Швецыі і яе папулярызацыю.
🌸 Лаўрэат Прэміі імя Карласа Шэрмана (2019) за пераклад са шведскай «Мітусьня ў агародзе» Свена Нурдквіста.

Віншуем! 💐💐💐

#угэтыдзень
⭐️ У Вільні прайшло адкрыццё фестывалю “Вершы на асфальце”

Сёння 14 лютага ў Вільні пачаўся чарговы міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова “Вершы на асфальце”. Урачыстая імпрэза адкрыцця фэсту адбылася ў Клубе Пісьменнікаў і традыцыйна галоўнай падзеяй першага дня стала абвяшчэнне новага лаўрэата - ім стаў Кастусь Цвірка.👍👍👍

Віншуем! 💐💐💐

#навіны
⭐️ “Вершы на асфальце” - дзень другі

Галоўнай падзеяй выходных застаецца вялікі паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”, што з 13 па 16 лютага 2025 г. праходзіць у Вільні.🔥🔥🔥

Сёння ў бар-клубе “Павільёнас” з 13:00 разгорнецца асноўная праграма мерапрыемстываў фэстываля (Paviljonas, Pylimo g. 21B):
13.00-13.30. Прэзентацыя кнігі славацкага паэта Паўла Орсага Гвездаслава “Крывавыя санеты” у перакладзе на беларускую мову.
13.30-14.00. Новыя кнігі “Камуніката”: агляд і анонс выданняў. Вядоўцы Я. Іванюк і У. Арлоў.
14.30-15.00. Прэзентацыя музычнай праграмы на вершы Надзеі Артымовіч. Вядоўца і аўтар В. Сямашка.
15.00-15.45. Гутарка пра выданне “Праз сябе – да сусвету. Кніга пра Алеся Разанава” (з удзелам аўтараў кнігі).
15.45-16.15. Паэтычныя чытанні і прэзентацыя кнігі вершаў Т. Нядбай “Там, за сцяной”.
16.15-17.00. Гутарка пра новы нумар альманаха “Апостраф” (з удзелам аўтараў).
17.00-17.45. Выступ лаўрэатак Прэміі Арсенневай (Г. Шакель, Д. Бялькевіч).
18.00-19.30. Канцэрт гурта “Syndrom Samazvanca”

#анонс
📙 Чатыры вятры: выбранае
Кастусь Цвірка


Кніга сёлетняга лаўрэата прэміі імя М. Стральцова - "Чатыры вятры".👍

Пад адной вокладкай сабраныя ўзоры шматгадовай, шматграннай творчасці аўтара з усіх галінаў літаратуры, у якіх ён працуе, — паэзія, проза, эсэістыка, літаратуразнаўства, пераклады. 🔥🔥🔥

У дададак да выбранага ўпершыню менавіта ў гэтай кнізе друкуюцца згадкі Кастуся Цвіркі пра сяброў-пісьменнікаў, з якімі ён сябраваў.👍👍👍

👉 Купіць па спасылцы з перасылкай па ўсім свеце.


#палічка
Вільня у дождж

Вільня ў дождж, як старая гравюра
у «Тэцы Віленьскай»:
Праз завесу дажджу — кожны дах у штрыхах,
як страха,
Крадуць даль туманы. Ўсё у звівах, нібы на паперы
вяленевай,
Ўсё з шматлікіх штрыхоў, ўсё ў касых характэрных
штрыхах.

Ўсё з дакладнай штрыхоўкі гравёра: завеса туману,
Пляма вежы, забытай у дождж на вяршыні гары,
І акрэслены контур званіцы вялікага Яна,
І, ля ног яго, пастка з цямноцця і цэглы — Муры.

Я не ведаю, дэман які над гравюрай пануе пахмура?
І чые гэта вочы халодныя ў віслых мяшках
Разглядаюць яе? І чыя гэта крэсліць крыжамі гравюру,
З жыл-вяровак, старэчая, злая, сухая рука?


Уладзімір Караткевіч

#раптамверш
⭐️ “Вершы на асфальце” - дзень трэці

16 лютага. Клуб Paviljonas, Pylimo g. 21В
13.00-13.30. Прэзентацыя кнігі С. Прылуцкага “Гіброіды”.
13.30-14.00. Прэзентацыя архіўнага гуказапісу Л. Геніюш.
14.00-14.30. Прэзентацыя анталогіі ўкраінскай паэзіі “Пра словы і цішыню між імі” інтэрнэт-часопіса “Таўбін”.
14.30-15.00. Прэзентацыя кніг серыі “Хохрот Мінск”.
15.30-16.00. Прэзентацыя “Эпасу пра Гільгамеша”, “Энэіды” і “Іліяды” ў перакладзе Л. Баршчэўскага.
16.00-16.30. Прэзентацыя кнігі “Эўрыдыка не азіраецца” С. Прылуцкага і перакладаў на ўкраінскую А. Стэпаненкі.
16.30-17.00. Сустрэча з Я. Вапам. Прэзентацыя кніг Праграмнай рады тыднёвіка “Ніва” і Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.
17.00-17.30. Прэзентацыя кнігі У. Арлова “Свецяцца вокны ды нікога за імі”.
17.30-18.00. Прэзентацыя кнігі вершаў Г. Радаўскаса “Маланкі і вятры”.
18.00-18.30. Прэзентацыя кнігі А. Хадановіча “Дзікае паляванне караля Стаха: вершы для оперы”.
18.30.-19.00. Паэтычныя чытанні А. Хатэнкі.
19.00-21.00. “Ноч паэзіі”.

#анонс
2025/02/17 02:11:18
Back to Top
HTML Embed Code: