Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
39362 - Telegram Web
Telegram Web
ТБ-ЗДЫМКІ.
БЭТЛЕЕМСКІ АГОНЬ ПРЫБЫЎ У МІНСК !

У Беларусь Бэтлеемскі Агонь прыбывае з 1998 года. Кожны раз яго маршрут пралягаў са Святой зямлі - праз Аўстрыю, дзе захоўвалася святыня, якую потым перадавалі па шматлікіх краінах.

Сёлета выключны выпадак, калі Агонь не везлі з Бэтлеема з-за вострай ваенна-палітычнай сітуацыі ва Ўсходнім рэгіёне і небяспекі...

Але хрысціяне не застануцца без духоўнай рэліквіі на гэтае Раство ! Па краінах (у тым ліку, Беларусі) свой шлях пройдзе Агонь, які ўвесь год захоўвалі ў сябе аўстрыйскія скаўты...

Сёння Віфліемскі Агонь запалілі ў Мінску і Гродне.
Заўтра "святы маршрут" дабярэцца да Пінска і Віцебска.


Фота #МАТУЛЯ
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Як цяжка нам ў жыцці бывае,
Здаецца, сэрца не стрывае.

О Езу мой, цярплю ў пакоры,
Цярпеў жа Ты і боль, і сорам.

Дык падтрымай жа сілы духу,
Каб мне сцярпець жыцця разруху.

Я веру, Езу, Ты не кінеш,
Мой цяжкі крыж са мной паднімеш.

Паможаш несці, колькі трэба,
Пакуль не ўзнімеш мяне ў неба.

За ўсё, мой Езу, я ўдзячна,
Бо без Цябе жыццё нязначна.

І я іду Тваёй дарогай,
Бо мару быць заўсёды з Богам."

         ( АЛЬБІНА ЦЯРЭШКА )

Бэтлеемскі Агонь на Беларусі... Той самы, які чакаў і дачакаўся Хрыста дзьве тысячы гадоў таму...
Ён выпраменьвае ласкавае святло, ён суцішае і акрыляе сёння... Ціхія дні чакання свята Раства Хрыстова...

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️ !
ДОБРАГА ДНЯ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Не спяшы, зіма,
Белым снегам крыць
Золата лістоў,
Водсветы зарніц,
Сцежкі на палях,
Нівы, курганы,
Маладую рунь,
Летуценні-сны,
Песню, што ў грудзях
Жаўруком звініць, —
Не спяшы, зіма,
Белым снегам крыць.
А лепш назаўжды
З ветрам замяці
Ліхалецця дні
Ў нашай памяці."

            ( МАКСІМ ТАНК )

Яна не спяшаецца, зіма.
Яна лашчыць нас мяккім надвор'ем. А мо рыхтуе нас да чагосьці ? Паціху ўводзіць у час, калі яшчэ папросім літасці ?! Навошта бясконца разважаць, што так, а што не гэтак ? Ёсць рэчы, якія трэба проста прымаць. Яны ад нас не залежаць.

Вось - дзень. Мы - жывыя. Сонца няма ? Будзе заўтра. Як і снег. Як і Каляды, Новы год, новыя спадзяванні...

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!

Давайце не сумаваць ).
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ПОЛАЦК. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ОРША. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЛЮБАНЬ. МІНШЧЫНА.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 21 снежня.

Воблачна з праясненнямі.
☂️ Пераважна без ападкаў.
⛸️ Па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны.
Максімальная тэмпература паветра 0..+4°з.

У Мінску сёння:
воблачна з праясненнямі.
без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра
раніцай і днём 0..+ 2 ° з,
увечары -1..+1°з.
Незабыўны падарунак на Новы год!

Размалёўкі-энцыклапедыі ад арнітолагаў для ўсіх аматараў птушак – дзяцей і дарослых. Яны дапамогуць даведацца больш аб птушках Беларусі, вывучыць назвы птушак на рускай і беларускай мове, і адпачыць за прыемным заняткам.

🐦 Усе птушкі ў размалёўках тыя, якіх вы з дзіцём рэальна можаце сустрэць у нашай краіне. Разам вы пазнаёміцеся з 33 відамі нашых птушак, многіх з якіх вы, верагодна, і не ведалі.

🔹 Шчыльная, прыемная навобмацак папера.
🔹 Вялікія прыгожыя, натуралістычныя і някітчавыя малюнкі.
🔹 Цікавы факт пра птушку на кожнай старонцы.

🎁 Такія ілюстраваныя міні-энцыклапедыі – цудоўны падарунак для калег, родзічаў, суседзяў і іх дзетак.

Як можна інтэрактыўна выкарыстоўваць размалёўкі:

✔️ Прыдумляць творчыя заданні: напрыклад, папрасіць дзіця знайсці і размаляваць тую птушку, якая… (і даць адзін факт пра гэтую птушку).
✔️ Ускладняць заданні для старэйшых дзяцей: паглядзець каляровую карцінку, потым закрыць і па памяці размаляваць другую. А потым паглядзець, што ня так.
✔️ Можна падпісваць дату, калі ўбачылі нейкую птушку ў прыродзе, коратка апісаць, як і дзе гэта было – атрымаецца такі дзённік ці альбом натураліста.

📚 Размалёўкі ідуць у камплекце з 3 штук: птушкі ля кармушкі, драпежныя і вадаплаўныя птушкі. Кошт камплекту – 30 рублёў, для ўдзельнікаў Дзікага клуба – 24 рублі.

Заказвай свой камплект размалёвак!

Прыбытак ад размалёвак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

Дзякуем за фота Ніне Каралевіч.
2024/12/25 05:00:11
Back to Top
HTML Embed Code: