Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
39404 - Telegram Web
Telegram Web
НАШЫ ЛАЎРЭАТЫ.
БЯРЭЗІНСКІ ЗАПАВЕДНІК - ВІНШУЕМ !

Бярэзінскі біясферны запаведнік - неаднаразовы лаўрэат конкурса "Пазней Беларусь" і іншых аглядаў-спаборніцтваў.

Ды і не трэба, насамрэч, яму нічога даказваць - гэта даўно вядомы шыкоўны турыстычны прыродны цэнтр, які любяць беларусы і госці нашай краіны.

Багацце навакольнага асяроддзя + цікавыя самабытныя праекты - ДЗЯКУЙ за збераганне нашай nature і за энтузіязм !!!

Асабіста #МАТУЛЯ бывала і на незабыўным фэсце "Шлях Цмока", і Музей мёда тэлевізійна адкрывала ў 2020. Такім чынам, ведаем не па чутках клас гэтага месца...

НОВЫХ ПОСПЕХАЎ і ПЕРАМОГ 👏 !!!
НАШ СВЕТ.
МАТУЛЯ INTRNATIONAL.
АНГЛІЯ.

ГІСТАРЫЧНЫ ПОМНІК -
НОВЫЯ ВЕРСІІ.

Стоўнхэндж маглі пабудаваць дзеля брытанскіх фермераў - да такой высновы прыйшоў прафесар брытанскай позняй дагісторыі ва ўніверсітэцкім каледжы Лондана Майк Паркер Пірсан.

Ён лічыць, што Стоўнхэндж маглі стварыць спецыяльна для таго, каб аб'яднаць першыя земляробчыя абшчыны па ўсёй Брытаніі.

Прафесар адзначае, што камяні для гэтага гістарычнага помніка былі прывезены з аддаленых рэгіёнаў.

Напрыклад, алтарны камень Стоўнхэнджа быў дастаўлены з Шатландыі: яго цягнулі 750 кіламетраў. Пірсан мяркуе, што гэты камень мог быць сімвалам палітычнага саюза земляробчых абшчын: "Я думаю, што мы проста не глядзелі на Стоўнхэндж правільна. Каб зразумець, што яны рабілі, трэба зірнуць на Стоўнхэндж цалкам. Яны будавалі манумент, які выказвае сталасць пэўных аспектаў у іх свеце."

Пірсан
адзначае, што стварэнне Стоўнхэнджа супала з перыядам культурных змен у Брытаніі на фоне прыбыцця новых жыхароў з кантынентальнай Еўропы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
НАША ПРЫРОДА.
ХВІЛІНКА МІЛОЦЦЯ.

Матуля-капібара са сваім
капіберонкам...

Смачна есці ❤️!

ад Прырода і надвор'е.
НАШЫ ТВОРЦЫ.
БЕЛАРУСЬ - У ФОТААБ'ЕКТЫВЕ.

Ён 60 гадоў - у фатаграфіі !
Мае 30 персанальных альбомаў і 80 - сумесных з калегамі !

Анатоль Дрыбас - знакаміты беларускі фотамастак, юбіляр года - паказаў нам, як робіцца класнае фота.., рассказаў, ці баіцца канкурэнцыі з гаджэтамі і паказаў, як працуе на пленэрах..

Шмат прыгажосці - у тэлерэпартажы праграмы "Навіны. Цэнтральны рэгіён"
заўтра ў 11.00 на Першым інфармацыйным і ў 12.15 на "Беларусь-1".


ПАГЛЯДЗІЦЕ НАС ЗАЎТРА, 22 СНЕЖНЯ 😊 !
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
МІКОЛА ГУСОЎСКІ.
НАШЫ АСОБЫ.
ІВАН ЧЫГРЫНАЎ.
ЛІТАРАТУРА.

21 снежня -
дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі ЧЫГРЫНАВА Івана Гаўрылавіча (1934 - 1996).


Нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна. Закончыў Саматэвіцкую сярэднюю школу. У 1952 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Пасля сканчэння працаваў рэдактарам у выдавецтве Акадэміі навук БССР, рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса "Полымя". З 1989 г. - галоўны рэдактар часопісу "Спадчына".

У друку дэбютаваў вершам у 1952 г., як празаік - у 1958 г. ў газеце "Чырвоная змена". Творчы шлях ахоплівае больш за два дзесяцігоддзі. За гэты час празаікам напісана каля трыццаці апавяданняў і пяці раманаў. Аўтар раманаў "Плач перапёлкі" і "Апраўданне крыві". Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны.
У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 80 гадоў».
На яе старонках расказваецца аб гісторыі стварэння музея, яго экспазіцыі, музейных калекцыях, філіялах. Чытач даведаецца аб найбольш цікавых рэліквіях Вялікай Айчыннай вайны, якія прадстаўлены ў экспазіцыях і захоўваюцца ў фондах музея.
Выданне ілюстравана фотаздымкамі экспазіцыі і прадметаў з розных музейных калекцый фондаў.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.
Кошт аднаго экзэмпляра 43 руб. 34 кап.
Набыць кнігу магчыма ў выдавецтве «Беларусь», у крамах гандлёвай сеткі ААТ «Белкніга», у магазіне «Акадэмкніга».
2024/12/26 00:27:28
Back to Top
HTML Embed Code: