Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
39415 - Telegram Web
Telegram Web
НАШЫ ТВОРЦЫ.
БЕЛАРУСЬ - У ФОТААБ'ЕКТЫВЕ.

Ён 60 гадоў - у фатаграфіі !
Мае 30 персанальных альбомаў і 80 - сумесных з калегамі !

Анатоль Дрыбас - знакаміты беларускі фотамастак, юбіляр года - паказаў нам, як робіцца класнае фота.., рассказаў, ці баіцца канкурэнцыі з гаджэтамі і паказаў, як працуе на пленэрах..

Шмат прыгажосці - у тэлерэпартажы праграмы "Навіны. Цэнтральны рэгіён"
заўтра ў 11.00 на Першым інфармацыйным і ў 12.15 на "Беларусь-1".


ПАГЛЯДЗІЦЕ НАС ЗАЎТРА, 22 СНЕЖНЯ 😊 !
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
МІКОЛА ГУСОЎСКІ.
НАШЫ АСОБЫ.
ІВАН ЧЫГРЫНАЎ.
ЛІТАРАТУРА.

21 снежня -
дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі ЧЫГРЫНАВА Івана Гаўрылавіча (1934 - 1996).


Нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна. Закончыў Саматэвіцкую сярэднюю школу. У 1952 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Пасля сканчэння працаваў рэдактарам у выдавецтве Акадэміі навук БССР, рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса "Полымя". З 1989 г. - галоўны рэдактар часопісу "Спадчына".

У друку дэбютаваў вершам у 1952 г., як празаік - у 1958 г. ў газеце "Чырвоная змена". Творчы шлях ахоплівае больш за два дзесяцігоддзі. За гэты час празаікам напісана каля трыццаці апавяданняў і пяці раманаў. Аўтар раманаў "Плач перапёлкі" і "Апраўданне крыві". Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны.
У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 80 гадоў».
На яе старонках расказваецца аб гісторыі стварэння музея, яго экспазіцыі, музейных калекцыях, філіялах. Чытач даведаецца аб найбольш цікавых рэліквіях Вялікай Айчыннай вайны, якія прадстаўлены ў экспазіцыях і захоўваюцца ў фондах музея.
Выданне ілюстравана фотаздымкамі экспазіцыі і прадметаў з розных музейных калекцый фондаў.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.
Кошт аднаго экзэмпляра 43 руб. 34 кап.
Набыць кнігу магчыма ў выдавецтве «Беларусь», у крамах гандлёвай сеткі ААТ «Белкніга», у магазіне «Акадэмкніга».
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЛІТАРАТУРНАЕ ЗНАЁМСТВА.

ПЯТРУСЬ БРОЎКА.

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае наведаць унікальную часовую экспазіцыю "Пятрусь Броўка без гальштука".
Выстава расказвае пра паўсядзённае жыццё народнага паэта, што звычайна застаецца па-за ўвагай афіцыйных біяграфічных звестак.

Асаблівы акцэнт зроблены на малавядомых эпізодах жыцця класіка: побыт, кур'ёзы з сябрамі, трапныя жарты. Гальштукі паэта, насуперак назве выставы, таксама экспануюцца.

Наведацца ў музей-кватэру Петруся Броўкі, што месціцца ў самым цэнтры сталіцы
(вул.К. Маркса, 30), можна штодзённа з 10 да 19 гадзін, акрамя панядзелка.
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

"Багдановічазнаўцы", звярніце ўвагу на новую кнігу ! Аўтар - супрацоўнік Літаратурнага музея імя М.Багдановіча.

АЎТАРСКАЕ ШЧЫРАВАННЕ.

"Здаецца атрымалася... і кніга выйшла якраз да дня народзінаў Максіма Адамавіча.

Знешнасць, творчая майстэрня, ліставанне, уласная бібліятэка, дзяцінства з гульнямі і казкамі, інтымныя перажыванні і жыццёвыя раздарожжы, сябры і паплечнікі, невядомыя публікацыі і згубленыя рабочыя напрацоўкі, смерць і змаганне з ёю... У выданні пра ўсё гэта і яшчэ пра ўсякае.

Тэксты папулярныя і навуковыя, то спадзяюся кожны зможа для сябе адшукаць нешта цікавае. А калі мая "спроба рэканструкцыі" падштурхне Вас да ўласных пошукаў і новых даследаванняў і адкрыццяў буду лічыць, што мэты дасягнуў цалкам.

Вялікі дзякуй Ірына Мышкавец, Elena Kniga, Роман Цимберов і яго выдавецтву, супрацоўнікам друкарні "Новапрынт" і ўсім датычным... "

#МіхаілБараноўскі
Сёння ў нас знакавая падзея – 80 гадоў са дня надання нашаму тэатру імя народнага паэта БССР Янкі Купалы 🥳📚

Дзякуючы нашым сябрам, Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы, мы можам даведацца таго, пра што і ведаць не маглі 🫢

Тры факты пра Янку Купалу і наш тэатр 👀

1️⃣ У 1890 годзе, калі будаваўся тэатр, сям’я Луцэвічаў жыла ў Мінску. Агні і музыка толькі што збудаванага гарадскога тэатра – яркае ўражанне 8-гадовага Яся Луцэвіча.
2️⃣ 23.06.1925 год – у тэатры адбыўся вечар, прысвечаны 20-годдзю літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы. Зачытана Пастанова СНК БССР аб прысваенні яму звання Народнага паэта Беларусі – упершыню ў гісторыі краіны. Юбіляр прачытаў верш “Шляхам гадоў”.
3️⃣ У 1982 годзе да 100-годдзя нараджэння Песняра калектыў таэтра прадставіў адмысловую сцэнічную кампазіцыю, прысвечаную любімаму паэту і драматургу – “Наш Купала”.

Мы ганарымся, што носім імя народнага паэта і класіка беларускай літаратуры ❤️

Генеральны партнёр 105-га сезона: ААТ “Белаграпрамбанк”
НАШЫ АСОБЫ.
ТАМАШ ЗАН.
ПАЭЗІЯ.

21 снежня -
дзень нараджэння паэта Тамаша ЗАНА (1796 - 1851).


Нарадзіўся ў фальварку Халецкаўшчына Вілейскага павету Мінскай губерні. Вучыўся ў Мінскай гімназіі. У 1815 г. паступіў на фізіка- матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Адзін з заснавальнікаў Таварыства філаматаў, прэзідэнт Таварыства філарэтаў. У 1823 г. арыштаваны і ў кастрычніку 1824 г. высланы ў Арэнбургскую фартэцыю, адкуль вызвалены 22 лістапада 1825 г. Сустрэў вядомага нямецкага прыродазнаўцу Аляксандра Гумбальта і пад яго ўздзеяннем займаўся даследаваннем Урала і Заўралля.

На падставе сваіх калекцый стварыў музей у Арэнбургу. Амаль дваццаць гадоў мусіў жыць паэт у расстанні з радзімай.Толькі ў 1840 г. атрымаў дазвол вярнуцца на Бацькаўшчыну. Памёр 7 ліпеня 1851 г. і пахаваны ў мястэчку Смаляны Аршанскага павета.

#ViktarKaval
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА ВЕДЫ.

🖌Благому грамацею і залатое пяро не дапаможа.
🌳Навука не ў лес вядзе, а з лесу выводзіць.
💪Хто веды мае, той мур зламае.
🤷‍♂Хто без навукі, той, як бязрукі.
🍞Хто навуку паважае - той заўсёды з ураджаем.
2024/12/24 02:01:18
Back to Top
HTML Embed Code: