Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
НАША КУПАЛЛЕ.
ДУКОРСКІЯ ХРОНІКІ.

МУЗЕЙ.

Купалле вырашылі правесці ў Дукорах !

Калісьці ўладарамі Дукораў былі і Кезгайлы, і Шэметы, Завішы, Агінскія, Манюшкі...

Тут была сядзіба і палац, які на вякі ў сваіх малюнках ўвасобіў Напалеон Орда.

Цяпер тут - помнік шляхетнай культуры і цудоўны музей, які распавядае пра гісторыю Дукоршчыны ад самага пачатку, праз вякі да сённяшняга дня.

С задавальненнем зайшлі ў музей !

Тым больш, што на першым яго паверсе ёсць цудоўная зала для батлейкі і на Купалле тут паказалі цікавую тэматычную пастаноўку-казку.
НАША КУПАЛЛЕ.
ДУКОРСКІЯ ХРОНІКІ.

СМАЧНА !

Купалле вырашылі правесці ў Дукорах !

У Дукорах ёсць, дзе пахарчавацца па-нацыянальнаму, ёсць выбар на розную кішэню, у тым ліку бюджэтна - свежае і смачнае.

А на Купалле тут кулінарна-асветніцкая прапанова - знаёмяць з асаблівасцямі беларускай народнай кухні : этна-лекцыя пра зёлкі і гарбату з іх - разам з майстар-класам па прыгатаванні гарбаты.

Частавалі таксама блінцамі і кулагай.

У "Карчме" спадабаліся дранікі "Княскія", журавінавы морс і запечаныя яблыкі з марозівам.
НАША КУПАЛЛЕ.
ДУКОРСКІЯ ХРОНІКІ.

ДУБ ШЧАСЦЯ.

Купалле вырашылі правесці ў Дукорах !

Усе шукаюць КВЕТКУ ШЧАСЦЯ, а тут ёсць чароўнае дрэва - ДУБ ШЧАСЦЯ ! І шукаць яго ня трэба, ён - ва ўсіх навіду.

Паабдымалі дубок, жаданні загадалі і скарысталіся цудоўнай фотазонай, арганізаванай з ім побач...

Дукоры, вы - цудоўныя ❤️ !)
НАША КУПАЛЛЕ.
ДУКОРСКІЯ ХРОНІКІ.

КУПАЛЬСКІЯ АГНІ.

Купалле вырашылі правесці ў Дукорах !

Якое Купалле без музык ды музыкі ?!)
Дзівосную беларускую групу адкрыла для сябе - "Росквіт" ! Такі вакал, такія спевы, такая энергія народнай культуры !

Накарагодзіліся пад іх матывы !

Абралі Купалінку і Купаліша, а потым ...панеслі агні-факелы,каб разам запаліць цуда-вогніша і стаць сведкамі незабыўнага
fire-шоў...

Кінулі вянкі на ціхую ваду Свіслачы...

Час кветку шчасця шукаць ?!)
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Дай, дзяўчо, далоньку
Хлопцу маладому,
То Іван Купала
Кліча цябе з дому.

Марамі вяночкі
Паплывуць па Шчары,
Зацвіце зноў кветка
У лясным гушчары.

Таямніча сцежка
Вас абодвух маніць,
А у лесе водар
Галаву дурманіць.

Шчасце адшукайце
З тою чырвань-кветкай.
На вяселлі вашым
Месяц будзе сведкай."

( АЛЕНА РЖЭЎСКАЯ )

Купалле - свята кахання, маладосці, хараства прыроды і чалавека, нашай гармоніі з Сусветам, свята таямніц і паданняў, казак пра барацьбу дабра і зла, пра папараць-кветку, якую няпроста знайсці, а калі адважыся сарваць - настройся на супрацістаянне цемры !

Але смеламу шчасліўчыку абяцаны скарб і шчасце... Шчасцю быць !

Будзьце ж шчаслівыя, Сябры і

ДАБРАНАЧ ❤️!
2025/07/07 01:00:43
Back to Top
HTML Embed Code: