Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

ДУХОЎНЫЯ МАРШРУТЫ ГОМЕЛЯ.

Турыстычны інфармацыйны цэнтр г. Гомеля запрашае ўсіх жадаючых на экскурсію"культурныя і духоўныя таямніцы Гомеля"!

Вы зможаце:
•пазнаёміцца з культавымі збудаваннямі горада Гомеля;
узнать даведацца пра страчаныя храмы;
🔹вызначаць архітэктурныя стылі;
🔹прагуляцца па гістарычных вулачках.


📅10 студзеня ў 14:00
📍 Турыстычны інфармацыйны цэнтр г. Гомеля,вуліца Сялянская,16, 2 паверх, каб.1

#ГомельскаяЕпархія
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Аднаму чалавеку здавалася, што ён жыве вельмі цяжка. І пайшоў ён аднойчы да Бога і распавёў пра свае няшчасці, і папрасіў у яго:
- Можна я выберу сабе іншы Крыж?

Паглядзеў Бог на чалавека з усмешкай, завёў яго ў сховішча, дзе былі Крыжы і кажа: «Выбірай». Зайшоў чалавек у сховішча, паглядзеў і здзівіўся: «якіх толькі тут няма Крыжоў – і маленькія, і вялікія, і сярэднія, і цяжкія, і лёгкія». Доўга хадзіў чалавек па сховішчы, вышукваючы самы малы і лёгкі Крыж, і, нарэшце, знайшоў маленькі-маленькі, лёгенькі Крыжык, падышоў да Бога і кажа:

- Божа, можна мне ўзяць гэты?

- Можна, - адказаў стваральнік. - Толькі гэта і ёсць твой уласны Крыж.

#Прытча
Forwarded from Grodnensis.by
У Гродне прайшла аплаткавая сустрэча для супольнасці “Мужчыны святога Юзафа”
https://grodnensis.by/nawiny/12935-u-hrodne-praishla-aplatkavaia-sustrecha-dlia-supolnastsi-muzhchyny-sviatoha-yuzafa.html
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

МОЦНЫ ПРАЎДАЮ.
1⃣
1 Ян 4, 19 — 5, 4 Пс 71 (72) Лк 4, 14-22a сённяшняе Евангелле — гэта фрагмент апісання таго, як Іісус прыйшоў у свой родны горад «Назарэт, дзе быў выхаваны» і пачаў прапаведваць у сінагозе.

Ён цытуе прарока Ісаю-Прароцтва пра Месію. Калі звярнуцца да гэтага фрагменту - ІС.61.1-2, то відаць, што ў прарока далей - тэкст пра народ,які чакае Збавіцеля.

Але Іісус гэтыя словы не прамаўляе.Якія гэта словы? Прачытаем іх "абвясціць наракаючым на Сіёне, што ім замест попелу дасца ўпрыгожванне, замест плачу — алей радасці, замест маркотнага духу — слаўнае адзенне, і назавуць іх моцнымі праўдаю, насаджэннем Госпада ў славу Яго.» (ІС. 61.3) чаму менавіта на гэтым месцы спыняецца Іісус,калі чытае фрагмент у сінагозе? Паспрабуем паразважаць. Вядома,ўсе юдэі добра ведалі гэты фрагмент. І ён павінен быў "прагучаць у іх галаве падчас паўзы, якую зрабіў Іісус".Але замест працягу, замест слоў суцяшэння Іісус пакажа сваім землякам праўду пра іх і іх веру - вера іх малая.
👇
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

МОЦНЫ ПРАЎДАЮ.
2⃣
У нашым сённяшнім фрагменце гэтыя словы не гучаць, іх не будзе. Прачытаем самастойна. Бог пасылае свайго прарока да людзей, якія маюць веру і здольныя прыняць праўду пра сябе. У прарока Ісаі іх называюць "моцных праўдаю» — а іх місія — праслаўленне Бога". Непрыманне слоў Іісуса, якое выказалася ў лютасці землякоў і жаданні забіць яго, кажуць пра тое, што словы прарока Ісаі «моцныя ў праўдзе» гэта не пра іх, не пра землякоў Іісуса. Таму Іісус бачачы і ведаючы гэта, не працытаваў ім гэты фрагмент. Навошта гэта Евангелле дадзена нам? Напэўна для таго, каб «прымерыць яго на сябе і паглядзець на сваё жыццё, Ці гатовыя мы прыняць Іісуса, які прыходзіць да нас з праўдай пра нас?.. ці змог бы прарок Ісая сказаць пра нас:"назавуць іх моцнымі праўдаю..."?

сястра-манашка #ІрынаЧычэрва SAC http://www.verbum-christi.com
НАША ВЕРА.
ГРЭКА-КАТОЛІКІ БЕЛАРУСІ : КАЛЯДНЫЯ СВЯТЫ.

У свята Богазьяўлення Гасподняга Апостальскі Адміністратар грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) з нагоды пачатку юбілейнага Году надзеі адслужыў святочную Боскую Літургію,здзейсніў абрад асвячэння вады і адкрыў юбілейную святыню ў Берасьці ў парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя.

Грэка-каталіцкі храм у Берасці (разам з храмамі ў Мінску ў парафіі Праведнага Язэпа і ў Полацку ў парафіі святамучаніка Язафата) прызначаны юбілейным на падставе дэкрэту Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 13 мая 2024 г. «Нормы ўдзяленьня адпусту падчас звычайнага Юбілею 2025 г., устаноўленага Яго Святасцю Папам Францішкам».За пілігрымаванне ў юбілейны храм або за пабожнае яго наведванне вернікі (католікі любога абраду) могуць атрымаць поўны адпуст.

У памяць пра гэты юбілейны 2025 г. у грэка-каталіцкай парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасці застанецца медаль «Пілігрымы надзеі»,які перадаў старшыні парафіі Апостальскі Адміністратар БГКЦ.
НАШЫ КНІГІ.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНКІ.

САЦЫЯЛЬНАЯ ІДЭНТЫФІКАЦЫЯ НОВЫХ РЭЛІГІЙГЫХ РУХАЎ У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ.

Манаграфія / В.А. Марціновіч. - Мінск : Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2024.

Манаграфія прысвечана тэарэтыка-метадалагічнай прапрацоўцы вынікаў эмпірычных даследаванняў рэлігійнай разнастайнасці, аналізу сродкаў камунікацыі новых рэлігійных рухаў і сацыяльнай ідэнтыфікацыі рэлігійных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.

Прыводзяцца дадзеныя па меркаванай генеральнай сукупнасці рэлігійных арганізацый Беларусі, разглядаюцца дынаміка іх дзейнасці, спецыфіка камунікацыі з грамадствам, а таксама сукупнасць грамадскіх рэакцый на рэлігійную разнастайнасць, асаблівасці працэсу калектыўнага канструявання уяўленняў пра яе.

Адрасуецца студэнтам і выкладчыкам гуманітарных спецыяльнасцяў, сацыёлагам, рэлігіязнаўцам, служачым органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблематыкай нетрадыцыйнай рэлігійнасці.

#БібліятэкаНАНБеларусі
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
ЯКУБ КОЛАС.
НАШЫ ДАТЫ.
ГІСТОРЫЯ МУЗЕЯ.

ВЯЗЫНКА. МЕМАРЫЯЛ КУПАЛЫ.

10 студзеня 1972 года - дата абьяднання былога фальварка Вязынка, вёсак Верамейкі, Гурновічы і Сяледчыкі - у адну вёску Вязынка. Падзея ў гонар 90-годдзя са дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Так у 1972 годзе быў заснаваны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», на тэрыторыі якога знаходзіцца дом, дзе нарадзіўся Янка Купала, помнік паэту працы скульптара 3аіра Азгура, сад.

У доме паэта знаходзіцца філіял літаратурнага музея Янкі Купалы, размешчанага ў Мінску.

Назву месца атрымала ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы ад назвы былога фальварка, у якім нарадзіўся паэт.

Станцыя Вязынка знаходзіцца прыблізна ў 35 км ад Мінска на лініі Мінск — Маладзечна Беларускай чыгункі.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Ўзышла у лесе ёлачка,
У лесе і расла,
Узімку, ўлетку стройная,
Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў:
Глядзі, не замярзай!
Пужлівы зайчык шэранькі
Пад ёлачкай скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк,
Ускоч перабягаў.
Вось снег у лесе дрэмлючым
Пад полаззем скрыпіць,
I конік жвавы, сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.
Вязе той конік саначкі,
А ў санках селянін,
Пад'ехаў ён пад ёлачку
I ссек у міг адзін.
Цяпер яна прыбраная
На свята к нам прыйшла
I шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла."

        ( ЯНКА КУПАЛА )

Папулярная навагодняя песенька, напісаная сто гадоў таму масквічкай-паэтэсай Раісай Кудашавай і кампазітарам Леанідам Бекманам !

А наш Янка Купала "адаптаваў" святочны хіт - да роднай Беларусі ! Менавіта дзякуючы яму мы можам вадзіць карагоды пад беларускамоўную "Елачку" ! Цудоўна !

І - хораша, што сама нагода навагодніх свят яшчэ не зыйшла... Спяшайцеся, шануйце елачкі, самы час !!!

І...

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!
2025/01/11 00:22:29
Back to Top
HTML Embed Code: