Telegram Web
👀 Касіць ці не касіць? Пытанне, актуальнае для ўсіх беларускіх гарадоў.

У вас таксама лета асацыюецца з гукам трымера і пахам травы? Гарады выкошваюць цалкам, мы да гэтага прывыклі. Але ці варта гэта рабіць? 🤔

Вы дакладна чулі мноства прычын, чаму касіць траву важна: ад барацьбы з неахайнасцю да абароны ад кляшчоў. Вядома, ёсць участкі, дзе касіць трэба, — зоны, якімі мы актыўна карыстаемся, напрыклад, лужкі каля дамоў, дзе мы займаемся ёгай ці гуляем з дзецьмі.
Але ці сапраўды патрэбна ўвесь час выкошваць у нуль неэксплуатаваныя зоны каля дарог, схілы і г.д.?

Давайце разбірацца, што даюць «неідэальныя» няскошаныя газоны? 🌾🌱

✔️ Атрыманне кіслароду: добры луг паглынае больш вуглякіслага газу і дае значна больш кіслароду, чым выкашаная пад корань зялёная прастора.

✔️ Зніжэнне тэмпературы летам: не толькі дрэвы і кустоўе, але і высокая трава дапамагаюць змяншаць эфект «гарадской цеплавой выспы», зніжаючы тэмпературу паветра ў горадзе.

✔️ Паляпшэнне якасці глебы: высокая трава дапамагае ўтрымліваць вільгаць у глебе, што зніжае патрэбу ў дадатковым паліве і стварае спрыяльныя ўмовы для дажджавых чарвякоў і мікраарганізмаў, якія фарміруюць урадлівы глебавы пласт.

✔️ Захаванне біялагічнай разнастайнасці: расліны, якія квітнеюць, прыцягваюць пчол, матылькоў і іншых насякомых, якія адыгрываюць ключавую ролю ў экасістэме. А, напрыклад, дзьмухаўцы, з якімі так актыўна змагаюцца на траўніках у беларускіх гарадах, — важны корм для птушак.☝🏻

✔️ Натуральны фільтр ад пылу: Высокая трава і разнатраўе дзейнічаюць як прыродныя фільтры, затрымліваючы дробны пыл і забруджанні.🍃

✔️ Эканамічная выгада: Разнатраўе амаль не патрабуе догляду і сродкаў на яго падтрыманне. Трэба проста дазволіць прыродзе рабіць сваю справу. Газоны ж патрабуюць сталага догляду: іх трэба касіць, падкормліваць і паліваць, каб яны не выглядалі як выпаленая зямля.

Як могуць выглядаць разнатраўныя газоны, паказваем у картках 👉

🔤 Што думаеце, ці варта падстрыгаць газон? Напішыце свае думкі ў каментарах!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☀️ Як там ваша лета, даражэнькія ўрбаністкі і ўрбаністы? Дзе шукаеце матывацыю, каб працаваць у такую спякоту?

Мы вось вырашылі дадаць лёгкасці і пачаць новую рубрыку #штонатхняе. 🤗
Раз на месяц мы будзем расказваць пра тое, што нас натхняе рабіць нашу працу: праекты, падкасты, артыкулы, выставы, людзей і шмат чаго іншага!

Заклікаем і вас далучыцца, дзяліцеся ў каментарах класнымі момантамі пра горад, якія вас натхнілі апошнім часам. 😍

Паехалі, мы пачнём!

🤌 Што натхняла каманду Менскай урбаністычнай платформы ў чэрвені?

1️⃣ Rendairнейрасетка, якая робіць прыгожыя архітэктурныя рэндары з тэксту / чарцяжа / скетча і нашмат лепей за вядомыя Midjourney і Stable diffusion спраўляецца з архітэктурай.

2️⃣ Queer Urban Design: Planning for Inclusive Citiesартыкул пра важнасць стварэння бяспечных і інклюзіўных прастор, у тым ліку для прадстаўн_іц ЛГБТ + кам'юніці, і пра сумесную працу з квір-людзьмі з рознымі ідэнтычнасцямі на ўсіх узроўнях гарадскога планавання.

3️⃣ Der Zollverein Parkландшафтны праект ад студыі Die Planergruppe на месцы былой каменнавугальнай шахты Zeche Zollverein. Мэтай гэтага праекта было адкрыццё публічнай прасторы для наведвальні_ц пры мінімальным умяшанні ва ўжо створаны гісторыяй кантэкст.

4️⃣ Child-responsive Urban Policies, Laws and Standards: a Guidanceполісі ад ААН-Хабітат і ЮНІСЕФ па гарадской палітыцы, законах і стандартах, якія ўлічваюць інтарэсы дзяцей. У дакуменце вы знойдзеце набор глабальных рамак па правах дзіцяці, патрэбных для надання дзецям роўнай каштоўнасці і гарантавання ім патрэбнай абароны і магчымасцяў для ўдзелу.

5️⃣ «Краснуха — раён, якога няма?»выстава ў Вільнюсе пра адзін з першых раёнаў у рэгіёне, спраектаваны даступным для людзей з парушэннямі зроку, але больш вядомы сваёй адметнай атмасферай. Праз карты, макеты і фота можна пабачыць прастору раёна такой, якой у розныя дзесяцігоддзі яе бачылі жыхар_кі і спецыяліст_кі.

Спадзяёмся, аднойчы будзе створана нешта падобнае пра Серабранку, Зялёны Луг ці іншы ваш і наш любімы раён. ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👏 Сёння адметны дзень! Ажно 11 беларускіх гарадоў святкуюць Дзень горада! 🎉
Наша каманда дасылае віншаванні і вельмі хоча паказаць вам, што кожны з гэтых гарадоў непаўторны: 1 горад — 1 цікавостка!

І вы таксама дзяліцеся сваімі цікавосткамі пра гэтыя гарады ў каментарах!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Прывітанне! Мы паглядзелі апошнія навіны ў сферы будаўніцтва і праектавання і падрыхтавалі для вас чэрвеньскі дайджэст! 🔥

1️⃣ Першая навіна з Гародні, дзе на вуліцы Дубко вырашылі пабудаваць дамы вышынёй да 20 паверхаў. Мяркуючы па рэакцыях у сацыяльных сетках, многія гараджане і гараджанкі незадаволеныя тым, што на месцы пусткі, гаражоў, старых дамоў і зялёных насаджэнняў з'явіцца менавіта жылы квартал са шматпавярховікамі.

І гэта сёлета не першая навіна такога кшталту. Узімку абмяркоўвалася тэма будаўніцтва новага мікрараёна «Залаты» з будынкамі вышынёй да 19 паверхаў, які можа сапсаваць панараму гістарычнага цэнтра. З гэтай нагоды нават была створаная петыцыя з просьбай абмежаваць вышыню будынкаў у новым мікрараёне 6 паверхамі.

2️⃣ Другая навіна з Менска — чарговы знос прыватнага сектара. На гэты раз гаворка пра рэшткі прыватных дамоў у Чыжоўцы. На жаль, яны сталі ахвярай яшчэ аднаго праекта шматпавярховых будынкаў.

3️⃣ Наша трэцяя навіна з паралельнага свету. У «Зялёнай Гавані» пад Менскам у траўні набылі прыватны дом без аздаблення за 450 тысяч долараў. Нагадаем, што «Зялёная гавань» — гэта новы раён пад Менскам без сацыяльнай інфраструктуры, але з палямі для гольфа. 🏌️💸

4️⃣ І адначасова з гэтым, згодна з Указам прэзідэнта №87 «О некоторых мерах по сокращению не завершенных строительством незаконсервированных жилых домов, дач», адбываюцца адабранні тэрыторый, набытых пад будаўніцтва прыватных дамоў.🤷‍♀️

5️⃣ Пакуль нехта губляе, у Смалявічах прадаюцца новыя катэджныя дамы (дорага, але не за астранамічную суму).

6️⃣ Але, як бы ні раслі цэны і паспяховасць камерцыйных жылых аб'ектаў, у пытаннях са спадчынай нічога не змяняецца. Будынак былой школы ў вёсцы Камарова — помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя на будучым аўкцыёне будзе выстаўлены са зніжкай у 80% ад папярэдняга кошту — гэта прыкладна 9 тысяч долараў.

🔗 Пра праблемы захавання спадчыны мы пісалі ў нашым артыкуле «Якія часткі архітэктурнай спадчыны ў найбольшай небяспецы ў Беларусі?»

Як вам ступень неаднароднасці кантэксту за пару тыдняў? З гэтых навін збольшага зразумела, чаму аддаецца прыярытэт і як рэалізуецца ў краіне «цель по обеспечению комфортных условий для проживания».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/07/07 07:26:45
Back to Top
HTML Embed Code: