Telegram Web
Прывітанне! Мы паглядзелі апошнія навіны ў сферы будаўніцтва і праектавання і падрыхтавалі для вас чэрвеньскі дайджэст! 🔥

1️⃣ Першая навіна з Гародні, дзе на вуліцы Дубко вырашылі пабудаваць дамы вышынёй да 20 паверхаў. Мяркуючы па рэакцыях у сацыяльных сетках, многія гараджане і гараджанкі незадаволеныя тым, што на месцы пусткі, гаражоў, старых дамоў і зялёных насаджэнняў з'явіцца менавіта жылы квартал са шматпавярховікамі.

І гэта сёлета не першая навіна такога кшталту. Узімку абмяркоўвалася тэма будаўніцтва новага мікрараёна «Залаты» з будынкамі вышынёй да 19 паверхаў, які можа сапсаваць панараму гістарычнага цэнтра. З гэтай нагоды нават была створаная петыцыя з просьбай абмежаваць вышыню будынкаў у новым мікрараёне 6 паверхамі.

2️⃣ Другая навіна з Менска — чарговы знос прыватнага сектара. На гэты раз гаворка пра рэшткі прыватных дамоў у Чыжоўцы. На жаль, яны сталі ахвярай яшчэ аднаго праекта шматпавярховых будынкаў.

3️⃣ Наша трэцяя навіна з паралельнага свету. У «Зялёнай Гавані» пад Менскам у траўні набылі прыватны дом без аздаблення за 450 тысяч долараў. Нагадаем, што «Зялёная гавань» — гэта новы раён пад Менскам без сацыяльнай інфраструктуры, але з палямі для гольфа. 🏌️💸

4️⃣ І адначасова з гэтым, згодна з Указам прэзідэнта №87 «О некоторых мерах по сокращению не завершенных строительством незаконсервированных жилых домов, дач», адбываюцца адабранні тэрыторый, набытых пад будаўніцтва прыватных дамоў.🤷‍♀️

5️⃣ Пакуль нехта губляе, у Смалявічах прадаюцца новыя катэджныя дамы (дорага, але не за астранамічную суму).

6️⃣ Але, як бы ні раслі цэны і паспяховасць камерцыйных жылых аб'ектаў, у пытаннях са спадчынай нічога не змяняецца. Будынак былой школы ў вёсцы Камарова — помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя на будучым аўкцыёне будзе выстаўлены са зніжкай у 80% ад папярэдняга кошту — гэта прыкладна 9 тысяч долараў.

🔗 Пра праблемы захавання спадчыны мы пісалі ў нашым артыкуле «Якія часткі архітэктурнай спадчыны ў найбольшай небяспецы ў Беларусі?»

Як вам ступень неаднароднасці кантэксту за пару тыдняў? З гэтых навін збольшага зразумела, чаму аддаецца прыярытэт і як рэалізуецца ў краіне «цель по обеспечению комфортных условий для проживания».

#урбаннавіны
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Магілёўская плошча Славы, самая цэнтральная і самая старая ў горадзе, за прыблізна 500 гадоў свайго існавання змяніла як мінімум 6 назваў (Гандлёвая / Губернатарская / Думская / Свабоды / Савецкая / Славы), заўсёды будучы ў віхуры гарадскіх падзей і трансфармуючыся пад патрэбы эпох.

▪️ Як разам з тапонімамі змянялася яе канцэптуальнае напаўненне?

▪️ І што гэты кейс можа распавесці пра гісторыю каланіялізму ў рэгіёне?

Чытайце ў новым артыкуле ў Менскім урбаністычным часопісе.

🔗 Трансфармацыя гарадской прасторы ў Беларусі праз прызму (пост?)каланіяльнасці: кейс галоўнай плошчы Магілёва

Артыкул таксама выйшаў на ангельскай. Дасылайце замежным сябр_ам ці кал_егам, якім гэта будзе цікава!

🔗 Mahiloŭ's Main Square: a belarusian urban metamorphosis through post-colonial lenses
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Толькі мы выпусцілі артыкул пра маштабы расейскага культурнага ўплыву на развіццё гарадскіх прастораў беларускіх гарадоў, асабліва Магілёва, як зноў бачым, што акурат цяпер у Магілёве спрабуюць прапіхнуць чарговы праект па ўшанаванні расейскай спадчыны. 😣

У парку імя Горкага плануюць пабудаваць музейны комплекс, прысвечаны памяці Першай сусветнай вайны і стаўцы Мікалая II.

Чаму гэта дрэнная ідэя?

1. Знішчэнне культурнага пласта: Праект закране гістарычную частку горада, у якой за доўгую гісторыю паселішча склалася шмат гістарычных пластоў. Для яго рэалізацыі будзе знішчаны культурны пласт на тэрыторыі найбольш старажытнай часткі горада — колішняга Магілёўскага замка, які існаваў у XVI–XIX стагоддзях.

2. Знішчэнне парку: Для рэалізацыі ідэі музейнага комплексу неабходна будзе знесці палову найстарэйшага і каштоўнага гарадскога парку.

3. Псеўдагістарычная падробка: Праект не звязаны з гістарычнымі збудаваннямі, не дапамагае падкрэсліць гістарычны ландшафт гэтай важнай для горада прасторы.

Больш дэталёвы разбор па дадзеным аб'екце вы можаце прачытаць у нашых калег з тэлеграм-канала «Спадчына».

❗️Да 19 ліпеня праходзяць грамадскія абмеркаванні па гэтым аб'екце. Вы можаце ўзяць удзел і выказаць сваю думку.

Таксама, калі гэта для вас бяспечна, падпісвайце петыцыю супраць праекта па спасылцы.

#урбаннавіны
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🫠 У навінах ужо раз-пораз бачныя загалоўкі пра экстрэмальныя тэмпературы. І пакуль усе вакол збіраюць парады, куды выехаць за горад, мы вырашылі разабрацца, няўжо лета і горад — рэчы несумяшчальныя?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
А вы ўжо бачылі, што будуюць на месцы шматпакутнага ВДНГ у Менску?

Гэтая навіна трохі выпала з нашага поля зроку, але калі вы не ведалі, то будынак амаль дабудаваны!

Мы хочам падзяліцца сваімі ўражаннямі ад архітэктурнага стылю навабуда.

Паглядзіце на фота будынкаў, стыль якіх нам вельмі нагадвае новы будынак у Менску. Ці ведаеце вы, што гэта за стыль?

Здагадаліся? 🌝
Гэта італьянская архітэктура 1930-х гадоў. Мэтай архітэктуры таго перыяду быў уплыў на менталітэт грамадзян і грамадзянак, каб выклікаць у іх пачуццё прыналежнасці да моцы і стабільнасці рэжыму. 👀

#урбаннавіны
2024/09/11 07:31:35
Back to Top
HTML Embed Code: