Telegram Web
Добрая навіна! 👏

Выйшла новая беларуская настольная гульня «Дворык» ад Games for Belarus, у распрацоўцы якой мы таксама паўдзельнічалі. Каб гульня была не толькі забаўляльнай, але і адукацыйнай, мы правялі даследаванне пра тое, як з дапамогай урбан дызайн інструментаў можна рэалізоўваць свае правы ў горадзе.

🔤 Хочаце даведацца больш пра мясцовыя супольнасці, раёны горада, інклюзіўнасць і будаванне горада, дзе ўсе маюць месца, і дзе кожны асобны чалавек адчувае сябе важным?

«Дворык» — ідэальны спосаб пагрузіцца ў гэты цікавы свет і стаць часткай змен да лепшага!

🎲 Даведацца пра асаблівасці гульні і механіку, а таксама зрабіць перадзамову гульні можна на сайце dvoryk.com
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👋 Прывітанне, жыхары і жыхаркі бетонных джунгляў!
Мы працягваем паглыбляцца ў гарадскія нетры і гаварыць пра ўрбаністычнае асяроддзе. #простапрагарады

Калі мы называем нашы гарады бетоннымі джунглямі, то дарогі — гэта сапраўдныя асфальтавыя рэкі. 🛣 Зірніце сабе пад ногі падчас наступнага шпацыру, бо сёння мы трошкі пагаворым пра асфальт! Гартайце карткі. 👆
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сябры і сяброўкі! Запрашаем вас далучыцца да Ночы культуры, якая пройдзе ў Вільнюсе 7 чэрвеня.

🪴 Мы падрыхтавалі для вас:

▫️ Тры лекцыі пра гарадское азеляненне і гарадскія агароды ад спецыяліст_ак з Літвы і Беларусі.
▫️ Сумесны варкшоп па высадцы раслін на тэрасе — разам створым гарадскі агарод з элементамі арт-інсталяцый!
▫️ Нэтворкінг-сесію з асабістымі гісторыямі пра расліны.

🌱 Чаму варта прыйсці:

▫️ Даведацца пра значнасць гарадскіх агародаў і ўплыў азелянення на псіхалагічны стан гарадскіх жыхароў і жыхарак.
▫️ Пазнаёміцца з беларускім і літоўскім досведам працы з гарадской зелянінай.
▫️ Правесці летні вечар на тэрасе і атрымаць асалоду ад сяброўскай атмасферы.

📅 Калі: 7 чэрвеня (пятніца), 20:00–01:00
📍 Дзе: Вільнюс, Gedimino pr. 28
🗣 Мова івэнту: ангельская (асноўная), беларуская, руская, літоўская.
Уваход вольны.

Мы ўдзельнічаем у Ночы культуры разам з Інстытутам Гётэ і рознымі беларускімі ініцыятывамі. Таму глядзіце поўную праграму і далучайцеся да іншых класных івэнтаў, прысвечаных беларускай культуры, мастацтву і сацыяльнай актыўнасці!

Будзем рады пабачыцца з вамі! 🌿

#kulturosnaktis #čulturenight
Калі Менск тоне ў травеньскіх фарбах 💚🌿
2024/09/11 07:09:48
Back to Top
HTML Embed Code: