Telegram Web
💎 Бонус для тых, хто дайшоў да канца!

Цяпер пры ўездзе ў кожны з раёнаў Менска вас будуць сустракаць вось такія знакі.

Візуальны складнік уразіў нас да глыбіні душы! Так, вось такі дызайн у 2024 годзе, праект распрацаваны «Мінскзелянбудам». Чаму інсталяцыі настолькі розныя, таксама незразумела.

Фота: «Мінскзелянбуд».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💖 Дзякуй! Як вам дайджэст у фармаце тэставанкі? Ці больш падабаецца класічны тэкставы, як, напрыклад, тут?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мы вельмі рады, што вам спадабалася наша новая рубрыка #штонатхняе і першая падборка за чэрвень. Таму працягваем захапляцца гарадамі і ўсім, што з імі звязана, разам. 😍

Далучайцеся да нас і дзяліцеся ў каментарах праектамі, падкастамі, артыкуламі, выставамі, фота і любымі іншымі класнымі момантамі пра горад, якія натхнілі вас апошнім часам. Найлепшыя мы дадамо ў наступную падборку!

🤌 Што натхняла каманду Менскай урбаністычнай платформы ў ліпені?

1️⃣ «Облик Минска»лімітаваная калекцыя гадзіннікаў ад «Луч» з выявамі менскай архітэктуры: панэлек, сталінак і вокнаў Траецкага прадмесця.

2️⃣ «Гендерно чутливе відновлення і розвиток на місцевому рівні: 20 рекомендацій»
Нашы сябры з Cedos выпусцілі тэкст, у якім даюць 20 рэкамендацый па ажыццяўленні прынцыпу гендарнай роўнасці і інклюзіі ў гарадской прасторы.
У артыкуле вы знойдзеце практычныя рашэнні ў 6 сферах: кіраванне, бюджэты, бяспека, сацыяльная абарона, мабільнасць і адпачынак.

3️⃣ «Сваю Асмалоўку нашу з сабой»цішоткі ад Lizpinium з планам забудовы Асмолаўкі.

4️⃣ La Quebradora Hydraulic Parkпраект па вяртанні вады ў гарадскую прастору, які прайшоў 7 колаў бюракратычных перашкод. Складаны, у тым ліку палітычны, лёс водных рэсурсаў на тэрыторыі Мехіка.

5️⃣ Прынты ад vokladki.by
Хацелі выбраць нейкі адзін прынт з калекцый «Беларусь» ці «Менск», але не змаглі: усе файныя! Таму вось спасылка на старонку, каб вы маглі самастойна выбраць, што будзе вас натхняць гэтым летам. ☀️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Завод «Метровагонмаш» адправіў у Беларусь першы цягнік метро «Мінск-2024». Да канца 2024 года запланавана перадача яшчэ шасці саставаў.

Расейскія цягнікі ў менскім метро — яшчэ адно сведчанне таго, аб чым мы пісалі раней у нашым артыкуле 🖥 «Што такое дэкаланізацыя транспартнай палітыкі і як яна можа адбывацца ў Беларусі?»

↘️ Некалі міжнародна паспяховая і адносна збалансаваная транспартная вытворчасць Беларусі, што задавальняла ўнутраныя патрэбы і актыўна працавала на экспарт у розных кірунках, пасля 2020-га пацясняецца імпартам з РФ. Пакуль што толькі ў сегменце метро, але варта сачыць за гэтай тэндэнцыяй.

#урбаннавіны
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сядзібна-паркавыя комплексы Беларусі — важная частка культурнай спадчыны краіны. Яны маюць значны турыстычны патэнцыял, увасабляюць нашу багатую гісторыю, а многія з іх валодаюць і мемарыяльным значэннем.

🔵 Як складаўся лёс сядзібна-паркавых комплексаў у постсавецкай Беларусі?
🔵 З якіх крыніц фінансавалася аднаўленне і рэстаўрацыя сядзіб і што змяняецца?
🔵 Як на сядзібна-паркавыя комплексы ўплывае прыватызацыя і якія новыя пагрозы ім узнікаюць?

➡️ Разбор са мноствам прыкладаў і ілюстрацый глядзіце ў новым артыкуле «Сядзібна-паркавыя комплексы Беларусі пасля 1991 года: узлёт ці падзенне?»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔤 Менская ўрбаністычная платформа запрашае на серыю анлайн-размоў «На беразе» пра беларускія рэкі і гарады! 💦

Разам з вядучымі эксперт_камі ў гэтай сферы пагаворым пра тое, як рэкі ўплывалі на развіццё нашых гарадоў у мінулым, як яны выглядаюць сёння і якія перспектывы нас чакаюць у будучыні.

🔤 Што ў праграме?

Лекцыя пра рэкі Балтыйскага басейна
20 жніўня, 19:00 па Менску

Дыскусія пра рэкі і гарады
27 жніўня, 19:00 па Менску

Размова пра набярэжныя
3 верасня, 19:00 па Менску

🔤 Як далучыцца?
Перайдзіце па спасылцы і зарэгіструйцеся!

Далучайцеся паслухаць і задаць пытанні спікер_кам падчас важнага абмеркавання пра будучыню беларускіх рэк. Да сустрэчы анлайн у ZOOM!

❤️ P.S. Будзем удзячныя ўсім, хто зможа падзяліцца інфармацыяй пра івэнты!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☀️ Ёсць выдатныя навіны! Нашыя «Урбан-шпацыры» з'явіліся ў мабільным дадатку UrbanLegend.

Таму, калі ў вас няма ідэй, куды паехаць гэтым летам, нагадваем вам пра экскурсію па Наваполацку!

👀 Думаеце, што гэта тыповы савецкі горад, які сфарміраваўся вакол нафтаперапрацоўкі, і там няма чаго глядзець? Што ж, тады прапануем зламаць стэрэатыпы і крыху па-іншаму паглядзець на гэты горад.

Ці ведалі вы, што ў Наваполацку можна знайсці архітэктурны праект, натхнёны ідэямі Ле Карбюзье? А сам горад — гэта сапраўдная галерэя савецкіх мазаічных пано? І на галоўная гарадской плошчы вы не знойдзеце помніка самі ведаеце каму. А яшчэ Наваполацк — адзін з 4 гарадоў Беларусі, дзе ходзіць трамвай. 🚃 Ну, хопіць спойлераў!

Набывайце квіток да Наваполацка, калі вы ў Беларусі, або далучайцеся анлайн з любой кропкі свету, і пачнём!

Паслухаць экскурсію можна:
❤️ У мабільным дадатку UrbanLegend (пакуль толькі на Android)
❤️ На нашым сайце
❤️ У тэлеграм-боце @ULegendAppBot

Цудоўнага ўрбан-шпацыру!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/08/15 11:48:27
Back to Top
HTML Embed Code: