Telegram Web
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Цікава, хто генерыруе гэты крынж-кантэнт?

Чарговы ролік пра "правільны выбар", які выклікае то самае пачуццё, калі робяць яны, а сорамна іншым.
Рэжым лукашэнкі спрабуе завабіць людзей на бязвыбары таннай ежай

Начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Аляксандр Качан заявіў, што гандлёвыя аб’екты парадуюць жыхароў Гомельшчыны даступнымі цэнамі ў асноўны дзень галасавання на "выбарах" прэзідэнта Беларусі. На 12 пляцоўках, якія адносяцца да 34 выбарчых участкаў, будуць працаваць буфеты з гарачай ежай. У невялікіх сельскіх населеных пунктах абслугоўваць грамадзян будуць у бліжэйшых гандлёвых аб’ектах альбо з дапамогай аўтамагазінаў.
Як сапраўды жывуць палітзняволеныя жанчыны, з якімі выпрабаваннямі сутыкаюцца што дня і ці можна наладзіць жыццё з пачатку пасля вызвалення?

Новы фільм-даследванне ад "Партызанскай хвалі":

https://youtu.be/Vf4sto_6Unw?si=urC4-mvD3-Cr_i5f
Маладую супрацоўніцу «Пеленга», маці малалетняга дзіцяці Карыну Пратасчык арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі».  Ёй пагражае ад 4 да 12 гадоў турмы.  Не выратавала дзяўчыну і месца працы - яна працавала кваліфікаваным спецыялістам на ААТ «Пеленг», уключаным у санкцыйны спіс за працу на расійскі ВПК.   Займалася там кантролем якасці аптычных вырабаў.

Карыне 29 гадоў, яна была затрыманая пасля аблавы КДБ на прадпрыемстве ў 2024 годзе.  Аблава была зроблена пасля зліву дакументаў прадпрыемства.  Тады супрацоўнікаў «Пеленга» вадзілі на паліграф, а некаторых - звольнілі.  Аказваецца, вынікам былі і крымінальныя справы.

У момант арышту з Крысцінай было маленькае дзіця.  Суд пачнецца 3 лютага 2025 году.
Ад сёння ў Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне

Рэжым заўсёды выкарыстоўваў гэты механізм як простую дадатковую магчымасць для фальсіфікацый.  Вядома, лукашыстам нішто не перашкаджае «маляваць» вынік і ў іншыя дні, але пры дадатковым галасаванні задача яшчэ больш спрашчаецца - у афёру залучаецца нашмат менш людзей.

У дадатковыя працы ўчасткаў фактычна існуюць назіральнікі, а скрыні для галасавання захоўваюцца без належнай абароны, што дазваляе забяспечыць патрэбныя лічбы яшчэ да асноўнага дня выбараў.

Для забеспячэння яўкі: улады "стымулююць" яўку студэнтаў і бюджэтнікаў, фактычна прымушаючы іх галасаваць датэрмінова.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прапаганда зрабіла сюжэт з палітвязням Васілём Верамейчыкам

Як паведамляе @nashaniva, падобна, што Васіля здымаюць у гатэлі "Вікторыя", які знаходзіцца ў цэнтры Менска.

Васіль Верамейчык - былы ваяр Палка Каліноўскага. Праз праблемы з легалізацыяй у Еўропе, Верамейчык паехаў у В'етнам, дзе і быў выданы карным органам Беларусі.

Зараз у дачыненні да палітвязьня распачата крымінальная справа па 4.1 арт.366 КК (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі).
На мяжы Беларусі за апошнія дні затрымалі больш за 20 дальнабойшчыкаў. У іх правяралі тэлефоны на наяўнасць падпісак, лайкаў і каментарыяў у «экстрэмісцкіх» каналах. Выбаркавыя праверкі мабільных прылад на мяжы з заходнімі краінамі праводзяцца даўно, але перад выбарамі іх узмацнілі. Таму ўсім, хто перасякае мяжу, рэкамендуецца загадзя паклапаціцца пра бяспеку і ачысціць свае прылады.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь - частка Расіі?

У Расіі, а часткова і Беларусі, ўсё часцей сустракаюцца падобныя мапы, макеты ці іншае, якое адкрыта інфармуе, што Беларусь з'яўляецца часткай Расіі. Нярэдка з выкарыстаннем слова "республика", манавіта на расейскай мове і ў савецкім разуменні.

Як вам? А можа "какая разница", якая мова культура дзяржава?
7, 81% - гэткую лічбу яўкі агучыла так званая ЦВК у першы дзень датэрміновага галасавання

Дадзеныя па Менску а абласцях:

Менск - 8,54%;
Менская вобласьць - 8,52%;
Брэсцкая вобласць - 8,95%;
Віцебская вобласць - 7,45%;
Магілёўская вобласць - 7,25%;
Гомельская  - вобласць - 7,01%;
Гарадзенская вобласьць - 6,08%.
Gloria victis!

22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасійскае паўстанне. Уздым 1863-1864 гадоў ахапіў тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, у тым ліку нашу краіну. Адным з кіраўнікоў быў на Літве быў Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі

No jak dzień s noczju nie chodzić razom, tak nie idzie razam nauka praŭdziwa z niawoloj maskoŭskoj. Dapokul jena u nas budzie, u nas niczoho nia budzie, nie budzie praŭdy, bahactwa i nijakoj nauki, ­adno nami jak skacinoj waroczać buduć nie źla dabra, no na pahibiel naszu (...)

Актуальна далей!

Historyja 👌 Мая краіна Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Польшчы памер беларус Андрэй Васора

У снежні з Андрэем стаўся няшчасны выпадак, пасля чаго мужчына трапіў у кому. 25 дзён дактары змагаліся за яго жыццё, але 20 студзеня Андрэя не стала.

У 2021 годзе мужчына вымушана пакінуў Беларусь, пасля таго, як у яго дом уварваўся АМАП. Тады Андрэй пераехаў у Беласток, дзе адкрыў хостэл САВА, дзе шмат дапамагаў людзям. Ён даваў прытулак палітычным уцякачам і ветэранам вайны ва Украіне.

Зараз сям'і Андрэя патрэбна дапамога, каб сабраць грошы на пахаванне. Дапамагчы можна тут .
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Невялічкі ўзор таго, хто сумленна будзе галасаваць за лукашэнку

Электарат ва ўсёй сваёй красе, так бы мовіць.

‼️Асцярожна, на відэа прысутнічае брудная лаянка
У так званым МЗС на сёння анансавалі тэрміновую заяву

Пакуль што няма удакладненняў, аб чым будзе ісці гаворка.
Мая Краіна Беларусь
У так званым МЗС на сёння анансавалі тэрміновую заяву Пакуль што няма удакладненняў, аб чым будзе ісці гаворка.
Прадказальна, нічога новага ў заяве МЗС мы не пачулі

"У распараджэнні МЗС аказалася заява Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, якую яна плануе зрабіць пасля выбараў. Выбары толькі пачаліся, а там ужо ўсё асуджана і не прызнана», — заявіў на брыфінгу 22 студзеня прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз.
Жлобін: палітычны суд над падлеткам-героем

4 лютага ў Жлобіне пачнецца суд над Канстанцінам Ціхаміравым, навучэнцам мясцовага металургічнага каледжа. Год таму хлопца ўзнагароджвалі ў актавай зале каледжа за тое, што ён з сябрам выратаваў пенсіянера. Цяпер там жа яго публічна будуць судзіць за "здзек з дзяржаўных сімвалаў".

Абвінавачанне будуецца на абсурдных здагадках і носіць палітычна матываваны характар, а само судзілішча ў прысутнасці аднакурснікаў заклікана запалохаць моладзь. Суддзю Андрэеву, прызначаную Лукашэнкам, відавочна абралі для гэтай мэты.

Жлобін — адзін з гарадоў, найбольш пацярпелых ад рэпрэсій, толькі за мінулы год там вынесена не менш за 168 палітычных прысудаў.
Мая Краіна Беларусь
У Лідзе на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага зацерлі герб паўстання 1863-1864 гадоў. Адам Фалькоўскі быў расстраляны 24 чэрвеня 1863 года царскімі ўладамі ў Лідзе ў дарозе на Крупы, дзе і пахаваны. Асновай стала тое, што ён прачытаў маніфест паўстанцаў і…
"Русские порядки" у краіне

Паведамляецца, што ў Лідзе знік памятны камень з магілы ксяндза-паўстанца Адама Фалькоўскага. Год таму на ім зацерлі герб паўстання 1863-1864 гадоў.

Адам Фалькоўскі быў расстраляны 24 чэрвеня 1863 года царскімі ўладамі ў Лідзе ў дарозе на Крупы, дзе і пахаваны. Асновай стала тое, што ён прачытаў маніфест паўстанцаў і заклікаў сваіх прыхажан прыняць удзел у паўстанне.

Месца пахавання людзі аблажылі камянямі, якія шмат разоў раскідвала паліцыя. У 1919 годзе, калі імперыя ўжо зліняла за 3 дні, тут быў паўстаўлены крыж. Яго знішчылі ў 1940 годзе савецкія камуністы.
Вялікая акцыя Гэта не мой выбар

Беларусы не прымаюць фарс пад назвай "выбары", фінал якога запланаваны на 26 студзеня! У нас ёсць свой голас, які гучна кажа "Хопіць!". І мы не прымаем тэрор, лухту, здзекі, якія рэжым  ладзіць больш за трыццаць гадоў!

Але цяпер беларусы на сваёй зямлі
— закладнікі пануючага лукашызма.
Таму кожны з нас гэта:

🩸 голас палітвязняў
🩸 голас сваякоў, пазбаўленых свабоды
🩸 голас, якім мы нагадваем міжнароднаму грамадству пра сітуацыю ў нашым доме

Нашая годнасць мацнейшая за рэжым!

Далучайцеся да вялікага маршу з удзелам грамадскіх дзеячаў, выбітных музыкаў і беларусаў, якія прагнуць зменаў.

❗️Калі ласка памятайце пра сваю бяспеку - прыходзьце ў масках!

🗓 26 студзеня 2025 г., Варшава.
🕛 Пачатак — 12:00.

📍Маршрут:
Plac Trzech Krzyży → Pomnik Kopernika → Plac Zamkowy.

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Студэнтаў Мінскай духоўнай семінарыі строем павялі на датэрміновае галасаванне на выбарах. На працягу дня прымусілі прагаласаваць семінарыстаў усіх курсаў, а таксама дзяўчат, якія навучаюцца на спецыяльнасцях рэгентства і іканапісу. Кіраўніцтва Мінскай духоўнай акадэміі звярнула ўвагу на важнасць удзелу ў выбарах, асабліва для студэнтаў дзённай формы навучання, якія пражываюць у інтэрнаце акадэміі ў Мінску, але знаходзяцца на зімовых канікулах у іншых месцах.
Давайце крыху адпачнем ад палітыкі і паглядзім якога шчупака выцягнуў жыхар Шклова з Дняпра

Даўжыня шчупака склала 1,1 м, а вага - 12,6 кг.
Першым ведамствам, якое "угаварылі" датэрмінова прагаласаваць на "выбарах" сталі ратавальнікі. У пацвярджэнне наведвання выбарчых участкаў усё абавязкова ў форме зрабілі пастановачныя фота ў Лёзне, Гарадку, Талачыне і Бешанковічах.
2025/06/14 06:27:31
Back to Top
HTML Embed Code: