Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
224 - Telegram Web
Telegram Web
Сябры, калі ласка, звярніце ўвагу, што падчас запаўнення заяўкі на мабільнасць вы карыстаецеся апошняй версіяй дакумента "Правілаў падачы заявак" (Application Guidelines). 18-га сакавіка туды былі ўнесеныя апошнія ўдасканаленні.

Нагадаем, што гэты дакумент – найбольш падрабязны гід па тым, як паспяхова запоўніць заяўку на прафесійную паездку з MOST+. Яго можна знайсці і спампаваць на беларускай, рускай або англійскай мовах у фармаце "pdf" на нашым сайце або на партале Гётэ-Інстытута (GAP).

Спасылка на дакумент ТУТ.

Таксама, не забывайцеся на тое, што апошні тэрмін падачы заявак на MOST+ - 3-га чэрвеня 2024 года. Таму, не губляце час, падавайцеся!

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
Сёння распавядаем гісторыю беларускай прафесіяналкі са сферы псіхіятрыі і сэксалогіі. Дзякуючы праграме MOST+(сектара «аховы здароўя»), яна наведала 10-дзённы курс па сэксалогіі і сумежных дысцыплінах у школе ESSM у Венгрыі.

Спецыялістка кажа, што курс быў карысным і мнагабаковым.

«Стажыроўка, вядома, паўплывала на мой прафесійны рост. Я паглыбіла тэарэтычныя веды ў сферах, дзе былі прабелы. Нейкія тэмы былі для мяне і зусім новыя. У некаторых наадварот – я зразумела, што маю вельмі дастатковы ўзровень. А больш за ўсё я шаную магчымасць супрацоўніцтва з калегамі з іншых краін. З некаторымі (з Нідэрландаў, Харватыі, Швецыі, Англіі) я дамовілася на стажыроўкі ў іх клініках, якія буду паступова арганізоўваць і наведваць», - дзеліцца ўражаннямі доктарка.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
Пры падтрымцы праграмы MOST+ прадстаўнік беларускага стартапа па развіцці экалагічнага транспарта, наведаў вядомую выставу матацыклетнай прамысловасці EICMA ў Італіі. Прафесійная паездка адбылася ў сектары «Бізнес» і цягнулася 7 дзён.

Беларускі спецыяліст яе апісвае так:

«Маштабы выставы пераўзышлі ўсе мае чаканні – стэндамі было занята 8 павільёнаў памерам з футбольнае поле кожны. У выставе ўзялі ўдзел 1370 кампаніяў. Агульная колькасць наведвальнікаў склала 560 тысяч чалавек. Наведванне выставы дазволіла аднавіць існуючыя кантакты з цяперашнімі партнёрамі, а таксама атрымаць мноства новых карысных кантактаў. А таксама ўбачыць у адным месцы навінкі ад вытворцаў з усяго свету, ацаніць тэндэнцыі рынку, развіць нагляднасць, абмяняцца меркаваннямі з дзясяткамі прафесіяналаў».

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
Сябры, калі вы яшчэ не бачылі, на нашым сайце ёсць адмысловы раздзел, прысвечаны гісторыям з вашых прафесійных паездак. Там вы можаце прачытаць як ладзіліся такія мабільнасці, з якімі актыўнасцямі, у якія краіны, хто быў прымаючай арганізацыяй, а таксама, якія вынікі мелі такія паездкі.

Пазнаёміцца з гэтымі гісторыямі можна ў нас на сайце (спасылка на раздзел знаходзіцца ТУТ), або ў нашых сацыяльных сетках.

Таксама, не забывайцеся на тое, што апошні тэрмін падачы заявак на MOST+ - 3-га чэрвеня 2024 года. Таму, не губляце час, падавайцеся!

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.
Сёння мы дзелімся гісторыяй кіраўніцы дэпартамента продажаў аднаго беларускага агенцтва, якая дзякуючы праграме MOST+, наведала трохдзённы навучальны курс Essentials of Negotiation: for all Business People у Вене.

Гэты курс арганізоўвала кампанія Management Center Europe і ён быў прысвечаны развіццю навыкаў вядзення перамоў і ўменню ўплываць на іх ход:

«У выніку стажыроўкі я навучылася новым тэхнікам перамоваў, кваліфікацыі лідаў, закрыццю пярэчанняў кліента. Пасля вяртання, мы ўвялі іх у існуючыя працэсы кампаніі. Думаю, што ў найбліжэйшы час будуць бачныя вынікі гэтых змен. Але я магу сказаць ужо зараз: я стала нашмат больш упэўнена сябе адчуваць на перамовах з кліентамі», - кажа спецыялістка.

Пасля прыезду, беларуска падзялілася ведамі з калегамі па кампаніі, а таксама застаецца на сувязі з ментарам-фасілітатарам курса.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
Сябры, нагадваем, што па прыездзе з прафесійнай мабільнасці ў межах праекта MOST+, вы абавязаны даслаць тры невялікія справаздачы. Першыя дзве (І тэкставую і фінансавую) цягам двух тыдняў пасля вяртання, а трэцюю (ІІ тэкставую) праз чатыры месяцы.

Астатак сумы фінансавання (20%) выплочваецца толькі пасля падачы і зацвярджэння першай тэкставай і фінансавай справаздачаў.

Пачытаць пра тое, якімі мусяць быць гэтыя справаздачы можна на апошніх старонках pdf дакумента «Правілы падачы заявак на ўдзел у праекце стажыровак для беларусаў MOST+», або ў рэзюмаванай версіі ў нас на сайце. Спасылку, каб спампаваць дакумент на адной з трох моваў, вы знойдзеце ТУТ.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.
Апошнім часам мы атрымліваем пытанні пра тое, колькі ж трэба чакаць вынікаў рашэння экспернага журы па вашых заяўках на MOST+.

Таму нагадваем: пасля таго, як вы запоўнілі і адаслалі форму на партале Гётэ-Інстытута і вам прыйшоў аўтаматычны ліст-пацверджанне пра тое, што мы яе атрымалі, экспертнае журы будзе ацэньваць вашу заяўку цягам аднаго месяца. У выпадках, калі мы атрымліваем вельмі шмат заявак (як цяпер), гэты працэс можа зацягнуцца нават трошкі больш.

Як толькі журы выстаўляе свае адзнакі, вы атрымліваеце на электронную скрыню адмысловы ліст.

І далей яшчэ адзін месяц сыходзіць на тое, каб заключыць дамову, скарэктаваць дэталі паездкі, купіць квіткі і г.д.

Падкрэсліваем, MOST+ можа пакрыць толькі тыя выдаткі на вашу прафесійную паездку, якія будуць здзейснены пасля падпісання дамовы.

Падрабязнасці чытайце ТУТ.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.
Сябры, добрыя навіны ў панядзелак! Праз вашыя шматлікія запыты мы пасунулі агульны дэдлайн па паездках – цяпер усе мабільнасці павінны быць завершаны да 18-га жніўня 2024 года (раней было да 15-га ліпеня).

Але звярніце ўвагу, што апошняя дата для падачы заявак застаецца той жа – 3-га чэрвеня 2024 года. То бок, падацца трэба да 3-га чэрвеня, а паездка мусіць скончыцца да 18-га жніўня.

Правілы падачы заявак з абнаўленнямі ўжо можна спампаваць у нас на сайце па спасылцы ТУТ.

Таксама хочам паведаміць, што пасля таго, як гэта фаза праекта скончыцца, неўзабаве будзе распачатая новая, якая будзе цягнуцца ажно 36 месяцаў. Новая праграма гэтак жа, як і цяпер, будзе падтрымліваць вашы прафесійныя паездкі ў краіны ЕС, будзе фінансавацца Еўрасаюзам і рэалізоўвацца Гётэ-Інстытутам.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі настаўнік Віктар Дэйч распавядае пра італьянскі адукацыйны цэнтр, які ён наведаў праз праграму MOST у 2018 годзе.

Глядзіце відэа цалкам ТУТ.

Як спланаваць сваю прафесійную мабільнасць праз праграму MOST+ чытайце ТУТ.
Правілы запаўнення заяўкі на праграму пампуйце ТУТ.
Запоўніць саму заяўку можна на платформе Гётэ-Інстытута па спасылцы ТУТ.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі настаўнік тлумачыць чаму трэба ладзіць замежныя прафесійныя паездкі і які плён гэта прынесла яго кар'еры.

Віктар Дэйч наведаў адукацыйны цэнтр у Італіі праз праграму MOST у 2018 годзе.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

Як падаць заяўку на такую паездку, чытайце па спасылцы ТУТ.

Як яна будзе ацэньвацца, чытайце па спасылцы ТУТ.

Спасылка на партал падачы заявак Гётэ-Інстытута ТУТ.
2024/12/03 08:41:45
Back to Top
HTML Embed Code: