Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
Cектар “Устойлівае развіццё": што ў яго ўваходзіць і каму будзе цікава?

Сёння падрабязна распавядаем пра адзін з тэматычных сектароў праграмы MOST — “Устойлівае развіццё” 🌿

Якая дзейнасць ўваходзіць у гэты сектар? Якія спецыялісткі і спецыялісты могуць падаваць заяўкі? Якія стажыроўкі па гэтай тэме ўжо ажыццявілі ўдзельнікі ды ўдзельніцы праграмы MOST?

Адказваем на гэтыя пытанні ў картках☝️і па спасылцы.

🙏 Падзяліцеся, калі ласка, гэтым пастом з тымі, хто працуе ў сектары, а калі гэта вы — падавайцеся на прафесійныя паездкі па праграме MOST!

#eu4belarus #ecдлябеларусі
Куды паехаць: буйныя івэнты па псіхіятрыі і ментальнаму здароўю ў ЕС на 2025 год

Экспертка па ахове здароўя праграмы MOST сабрала найбольш значныя еўрапейскія івэнты ў сферы псіхіятрыі і ментальнага здароўя, якія варта наведаць профільным спецыялістам у 2025 годзе.

Падборка мерапрыемстваў са спасылкамі вось тут.

Нагадаем, што праграма падтрымкі стажыровак MOST дазваляе беларусам і беларускам паўдзельнічаць у прафесійных івэнтах па ўсім Еўрапейскім саюзе. Галоўнае – выбраць карыснае для вас мерапрыемства і запоўніць заяўку не пазней чым за тры месяцы да івэнта.

Калі ў вас застаюцца пытанні — пішыце тут у каментарах ці накіроўвайце на пошту infomobility@goethe.de

Зычым поспехаў з заяўкай ды добрага ментальнага здароўя!
#eu4belarus #ecдлябеларусі
Абвяшчаем серыю Aнлайн-сесій пытанняў ды адказаў!

Раз на месяц будзе магчымасць падключыцца да «жывога» анлайн-івэнта ў Zoom і задаць усе свае пытанні наўпрост камандзе праекта MOST IV.

Даты і час бліжэйшых сустрэч (па мінскім часе):
- 20 лютага (чацвер), 16.00
- 18 сакавіка (аўторак), 13.00
- 24 красавіка (чацвер), 19.00
- 14 мая (серада), 14.00

Працягласць сустрэчы — 45 хвілін.

Рэгістрацыя

📧 Таксама пытанні можна пакідаць у каментарах і накіроўваць на пошту @infomobility@goethe.de

#eu4belarus #ecдлябеларусі
«Мы трапілі ў базу перспектыўных еўрапейскіх стартапаў!»
Гісторыя паездкі беларускага стартапа на EU Startups Summit на Мальце

Каманда беларускага стартапа maramora, пры падтрымцы праграмы MOST, прыняла ўзел у адным з буйнейшых IT-івэнтаў — EU Startups Summit, што праходзіў на Мальце. Саміт адбываецца штогод і збірае заснавальнікаў(ніц) стартапаў і прадстаўнікоў(іц) фондаў з усёй Еўропы.

Чытайце гісторыю, а таксама карысныя парады ў картках ці па спасылцы

#eu4belarus #ecдлябеларусі
2025/03/02 03:52:12
Back to Top
HTML Embed Code: