Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
«Марыла пабываць на гэтым кінафестывалі 8 гадоў!» Гісторыя паездкі культурнай мэнеджэркі з Вільнюса

Надзея Ількевіч займаецца культурніцкім мэнеджментам больш за 10 гадоў. У яе досведзе – прадусаванне тэлепраектаў у Беларусі, стварэнне міжкультурніцкіх і міжнародных музычных праектаў, яскравыя выступы на буйных канферэнцыях і нарэшце стварэнне ўласнай культурнай пляцоўкі і прадусарскага цэнтра ў Вільнюсе для лакальнай беларускай (і не толькі) супольнасці.

Летась Надзея разам з калегай і кінематаграфістам Варфаламеем Курага, пры падтрымцы праграмы стажыровак MOST, паехалі на кінафестываль La Guarimba у італьянскай Калабрыі.

Чытаць гісторыю

Праграма падтрымкі прафесійных паездак MOST фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

#EU4Belarus #ЕСдляБеларусі
Як прыняць удзел у праграме падтрымкі прафесійных паездак MOST?

Самае важнае расказваем у картках.

Нагадваем, што дзякуючы праграме, беларусы і беларускі, незалежна ад краіны пражывання, могуць прайсці стажыроўку, паўдзельнічаць у канферэнцыі ці трэнінгу, абмяняцца досведам з калегамі ў адной ці некалькіх краінах ЕС.

Калі ў вас засталіся пытанні, раім азнаёміцца з Правіламі падачы заявак, а таксама наведаць анлайн-прэзентацыю праграмы, што адбудзецца 17 снежня 2024 у 18.00 па Мінску.

👉 Рэгістрацыя на прэзентацыю

#есдлябеларусі #eu4belarus
Праграма MOST фінансуецца Eўрапейскім саюзам ды рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
📢 Аб’яўляем тэндар на паслугі маніторынгу і ацэнцы для праекта MOST IV

• Перыяд супрацы: з 1 лютага 2025 па 31 жніўня 2027
• Меркаваная нагрузка — каля 20 гадзін у тыдзень

Прапановы прымаюцца на англійскай мове як ад фізічных асоб, так і ад профільных агенцый. Дэдлайн для падачы прапаноў — 15 студзеня 2025 года.

Падрабязнасці

#есдлябеларусі #eu4belarus
Праграма MOST фінансуецца Eўрапейскім саюзам ды рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.
Віншуем з Калядамі і Новым 2025 годам!🎄

Зычым вам паболей шчаслівых момантаў, натхняючых сустрэч і прафесійных магчымасцяў у новым годзе!

А мы тым часам нагадваем, што прымаем заяўкі на прафесійныя паездкі нават на калядных канікулах;)

Да сустрэчы ў новым годзе!
Каманда праграмы MOST
Куды паехаць: адметныя івэнты па журналістыцы ў ЕС (вясна 2025)

Праграма падтрымкі стажыровак MOST дазваляе беларусам і беларускам паўдзельнічаць у прафесійных івэнтах па ўсім Еўрапейскім саюзе.

Прадстаўляем падборку адметных мерапрыемстваў па журналістыцы, якія пройдуць у розных лакацыях ЕС гэтай вясной.

Івэнты былі адмыслова адабраныя нашымі экспертамі і эксперткамі ў медыясферы.

Падборка івэнтаў па журналістыцы на вясну 2025 тут

🙏Калі ласка, падзяліцеся пастом з тымі, каму будзе цікава!

#eu4belarus
Cектар “Устойлівае развіццё": што ў яго ўваходзіць і каму будзе цікава?

Сёння падрабязна распавядаем пра адзін з тэматычных сектароў праграмы MOST — “Устойлівае развіццё” 🌿

Якая дзейнасць ўваходзіць у гэты сектар? Якія спецыялісткі і спецыялісты могуць падаваць заяўкі? Якія стажыроўкі па гэтай тэме ўжо ажыццявілі ўдзельнікі ды ўдзельніцы праграмы MOST?

Адказваем на гэтыя пытанні ў картках☝️і па спасылцы.

🙏 Падзяліцеся, калі ласка, гэтым пастом з тымі, хто працуе ў сектары, а калі гэта вы — падавайцеся на прафесійныя паездкі па праграме MOST!

#eu4belarus #ecдлябеларусі
Куды паехаць: буйныя івэнты па псіхіятрыі і ментальнаму здароўю ў ЕС на 2025 год

Экспертка па ахове здароўя праграмы MOST сабрала найбольш значныя еўрапейскія івэнты ў сферы псіхіятрыі і ментальнага здароўя, якія варта наведаць профільным спецыялістам у 2025 годзе.

Падборка мерапрыемстваў са спасылкамі вось тут.

Нагадаем, што праграма падтрымкі стажыровак MOST дазваляе беларусам і беларускам паўдзельнічаць у прафесійных івэнтах па ўсім Еўрапейскім саюзе. Галоўнае – выбраць карыснае для вас мерапрыемства і запоўніць заяўку не пазней чым за тры месяцы да івэнта.

Калі ў вас застаюцца пытанні — пішыце тут у каментарах ці накіроўвайце на пошту infomobility@goethe.de

Зычым поспехаў з заяўкай ды добрага ментальнага здароўя!
#eu4belarus #ecдлябеларусі
2025/02/01 15:47:27
Back to Top
HTML Embed Code: