Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
35 - Telegram Web
Telegram Web
Вітанкі!
Усім дабранач, сябры! Прыемных сноў і не забывайце, што заўтра ў нас Мова Нанова.
14:00, Pils iela 21.
Гурт ZNAK STOP.
Чакаем усіх! 🥰
Сябры!
У нас сёння было вельмі цудоўна! ❤️ Далучылася шмат людзей, паразмаўлялі пра посуд, і канешне, нашыя доўгачаканыя госці - гурт ZNAK STOP. 🤗
Атмасфера, гук і настрой былі чароўныя. 🥰
Алёна і Андрэй вельмі добрыя, інтэлегенцыя і вясёлыя людзі. Весяла пагутарылі з публікай, адказалі на пытанні і па нашай традыцыі напісалі свае любімыя беларускія словы.
Спадзяюся, што мы яшчэ не раз пабачым іх на нашых занятках.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вось вам яшчэ трохі музыкі з нашых заняткаў.
Сябры, калі хтосьці жадае падзякаваць ZNAK STOP за іх невялікі канцэрт на нашых занятках, вось банкаўскія рэквізіты.

PL16 1240 1789 1978 0011 0996 2804
ANDREI LUHIN
Bank Pekao
🎉
Вітанкі!
Сябры, 27 траўня ў нас будуць зусім не звычайная заняткі 🥹 Мы ідзём у музей! Гэта невялічкі музей Янкі Купалы, поўнасцю беларускі, які знаходзіцца ў Рызе па адрасу Ilūkstes iela 10.
Мы пазнаёмімся з музейным фондам, паслухаем цікавае пра беларускую літаратуру, сустрэнемся з добрымі людзьмі. 🎉
Сустракаемся ўжо каля самага ўваходу ў школу.
Мы не будзем пачынаць экскурсію не дачакаўшыся ўсіх жадаючых.
Калі ў Вас ёсць нейкія пытанні, калі ласка пішыце ў прыват.
Далучайцеся! 27.05. 14:00. Ilūkstes iela 10.
Чакаем усіх! 🥰
Сябры, калі хто жадае даведацца больш пра гісторыю Беларусі, на Ютуб канале "Будзьма беларусамі" ёсць шыкоўныя лекцыі па гісторыі ад сапраўднага майстра сваёй справы, прафесара Алеся Краўцэвіча. 😊
Кожнае відэа - 5 хвілін.
https://youtube.com/playlist?list=PLp0aOIn3iSMFaBLYO8U3XlFw_BGqJ__k-
Сябры! Нагадваем, што сёння ў 14:00 будзе экскурсія і "экспедыцыя" у музей Янкі Купалы.
Вуліца Ilūkstes 10. Для арыентыру, вось гэта месца на карце.
Сябры, у школе ёсць два ўваходы. Адзін, дзе напісана - 86 школа і другі, дзе напісана - школа імя Янкі Купалы.
Мы сустракаемся каля ўваходу ў школу 86, бо другі будзе зачынены.
Калі хтосьці спазніцца, ідзіце смела да вартавога і пытайцеся як прайсці да Ганны ў музей.
Да сустрэчы! 🥳
Сябры, невялікая справаздача па мінулых занятках-экскурсіі.
Была цудоўна размова з Ганнай Іванэ, якая працуе ў музеі Янкі Купалы (дарэчы гэта адзіны маленькі беларускі музей які ёсць ў Рызе), была экскурсія па школе, мы таксама трошкі пагулялі і пачыталі вершы Янкі Купалы. 🥳
Было чароўна! ❤️

Сезон скончыўся, наперадзе лета. 🌞 Наступныя заняткі пачнуцца ў верасні. Але мы з вамі не развітваемся да самай восені! 🥰 Мы будзем ладзіць Купалле разам, можа сустрэнемся і звычайна пагаворым за кавай ці гарбатай, магчыма да нас завітаюць госці з іншых краін, і мы зноў збяромся. 😊
І канешне ўсім заданне на лета: чытайце кнігі на беларускай мове і глядзіце кіно на беларускай мове! Мы ў верасні праверым! 😁
Ну а пакуль, жадаем Вам усім добрага летняга настрою, здароўя і цяпла! 🤗 ❤️
Сачыце за анонсамі!
2024/11/15 17:44:15
Back to Top
HTML Embed Code: