Telegram Web
«Пяць артэфактаў — і толькі адна ноч». Варта наведаць асабіста

Падчас наведвання сёння выставы ў Музеі Вольнай Беларусі «Пяць артэфактаў — і толькі адна ноч» Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, узгадаў, што, будучы міністрам культуры Беларусі ў 2009-2012 гадах, кожны год атрымліваў лісты ад тагачаснага міністра культуры Францыі Фрэдэрыка Мітэрана, які з'яўляўся сваяком сусветна вядомага палітыка, былога прэзідэнта Францыі Франсуа Мітэрана, з прапановай беларускім музеям падтрымліваць еўрапейскую акцыю «Ноч Музеяў».

«Перакананы, што музеям як у Беларусі, так і беларускім музеям за мяжой важна далучацца да падобных праектаў. Мы знаходзімся ў замежжы, але мы прадстаўляем нацыянальную беларускую культуру, яе багацце, яе глыбіню, яе гістарычную спадчыну. Дарэчы, тады з міністрам культуры Францыі мы дамовіліся аб тым, каб падпісаць у 2010 годзе міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і Францыяй аб супрацоўніцтве ў галінах культуры, адукацыі, навукі і СМІ, якое ў 2023 годзе дэнансаваў рэжым Лукашэнкі.

Але культура — яна вечная, беларуская культура — гэта частка еўрапейскай культурнай спадчыны і еўрапейскай будучыні. Сённяшняя "Ноч Музеяў" у Музеі Вольнай Беларусі — сведчанне захоўвання і развіцця нашай культуры ў эміграцыі. Завітайце ў Музей Вольнай Беларусі сёння, каб пабачыць унікальныя гістарычныя экспанаты, набытыя Музеем і нашымі партнёрамі»,
— адзначыў Павел Латушка.

Толькі сёння, 17 мая, у Музеі Вольнай Беларусі на вул. Фоксаль, 11 у Варшаве з 12:00 да 00:00 у межах удзелу ў міжнароднай акцыі «Ноч Музеяў» вы зможаце пабачыць арыгіналы ўнікальных гістарычных артэфактаў:

– Статут ВКЛ, выдадзены ў 1693 годзе. Гэты экзэмпляр Статута быў выкуплены ініцыятывай MALDZIS з мэтай вяртання яго ў Беларусь;
– кнігу «Пэрэгрынацыя» Мікалая Крыштафа Радзівіла, надрукаваную ў 1614 годзе. Кніга была набытая Беларускай Радай культуры ў выніку дзейнасці Клуба беларускіх мецэнатаў;
– дзве Радзівілаўскія мапы ВКЛ XVII стагоддзя. Адзін з экзэмпляраў мапы быў набыты ініцыятывай MALDZIS, другі — Радай культуры;
– сакрэтны ліст берасцейскага ваяводы Яна Антонія Гараіна, напісаны ў часы першага падзелу Рэчы Паспалітай і набыты Музеем Вольнай Беларусі.

Акрамя выставы «Пяць артэфактаў — і толькі адна ноч» у межах міжнароднай акцыі «Ноч Музеяў» на пляцоўцы Музея Вольнай Беларусі будзе працаваць дзіцячая пляцоўка — «Кабінет картографа», а на канцэртнай пляцоўцы вечарам 17 мая а 21 гадзіне пройдзе выступ выканаўцаў з розных краін, у тым ліку беларускіх выканаўцаў — CHORNABROVA і Lera Dele (Koob Dele).
Дэлегацыя беларускіх музейшчыкаў пры падтрымцы НАУ і Музея Вольнай Беларусі прыняла ўдзел у European Museum of the Year Award

Дэлегацыя беларускіх музейшчыкаў, аб’яднаных пад эгідай ініцыятывы «Беларуская музейная лабараторыя», створанай у сценах Музея Вольнай Беларусі, наведала буйны музейны форум-прэмію — «Еўрапейскі музей года» (European Museum of the Year Award). Музейшчыкі з Беларусі ў выгнанні — былыя заснавальнікі і дырэктары беларускіх музеяў, даследчыкі, прадстаўнікі музейнага менеджмента — прынялі ўдзел у панэльных пасяджэннях, варкшопах і прэзентацыйных мерапрыемствах. Удзел у мерапрыемствах быў забяспечаны ў тым ліку прымаючай установай — Музеем Памяці Сібіры ў Беластоку пры арганізацыйнай падтрымцы Музея Вольнай Беларусі і Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Запрашаючы беларускіх прадстаўнікоў на форум, дырэктар Музея Памяці Сібіры Войцэх Слешыньскі падкрэсліў, што польская музейная супольнасць высока ацэньвае важнасць падтрымкі прадстаўнікоў дэмакратычнай музейнай супольнасці Беларусі і разумее выключныя цяжкасці, з якімі яна сутыкаецеся ў сувязі з цяперашняй палітычнай сітуацыяй і вынікаючымі з гэтага абмежаваннямі: «Мы хацелі б запэўніць вас у нашай глыбокай павазе і салідарнасці з вашымі ініцыятывамі», — падкрэсліў Войцэх Слешыньскі.

«Еўрапейскі музей года» — прэстыжны міжнародны форум-прэмія, які адыгрывае важную ролю ў развіцці музейнай справы ў Еўропе. Прэмія ў межах форума прысуджаецца за ўнёсак у навацыі, якасць экспазіцый, працу з публікай і культурную важнасць музеяў. Пераможцам прэміі стаў Музей Манчэстэра, які выклікаў захапленне журы сваёй шматграннай працай з разнастайнымі супольнасцямі, у тым ліку ўразлівымі. Спецыяльнай персанальнай прэміяй ад знакамітага даследчыка Кенэта Хадсана была ўганараваная Ніні Санадзірадзэ, што зазнала пераслед за падтрымку антырасійскіх пратэстаў і была звольненая з пасады Генеральнага дырэктара Саюза музеяў Тбілісі. Падчас знаёмства з беларускай дэлегацыяй, спадарыня Ніні падкрэсліла, што добра ведае беларускую сітуацыю і тыя выклікі, з якімі сутыкаецца прафесійная музейная супольнасць — закладнік усеахопнага імкнення беларускага народа да свабоды і дэмакратыі.
Міжнародны дзень абароны дзяцей — разам дзеля будучыні!

1 чэрвеня — дзень, калі ўвесь свет звяртае ўвагу на правы і дабрабыт дзяцей. У беларускім кантэксце гэтая дата гучыць сёння як трывожны заклік — да ўвагі, да салідарнасці, да дзеяння.

У 2024 годзе нараджальнасць у краіне дасягнула рэкордна нізкага ўзроўню — усяго 59 тысяч дзяцей. Такіх лічбаў не было з 1950-х гадоў. Гэта — не проста дэмаграфічны крызіс. Гэта сігнал, што грамадства, дзе дзяржава не абараняе сваё будучае пакаленне, рызыкуе страціць само сябе.

Замест падтрымкі і развіцця дзіцячага патэнцыялу — страх, рэпрэсіі і ідэалагічны кантроль. Але мы ведаем: дзеці — гэта не інструмент у руках улады. Яны маюць права на бяспеку, адукацыю і шчаслівае дзяцінства.

Таму ў Міжнародны дзень абароны дзяцей запрашаем беларусаў з дзецьмі далучыцца да святочнай акцыі ў Варшаве:

Арганізатары:
– Акцыі Беларусаў Варшавы;
– Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да Волі»;
– Варшаўскі Шэлтар пад кіраўніцтвам Ганны Федаронак.

На вас і вашых дзетак чакаюць прыемныя падарункі і сяброўская атмасфера!

Месца: Помнік Каперніка, Варшава
Дата: 1 чэрвеня (нядзеля)
Час: 14:00

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
Лукашэнка працягвае рыхтаваць Беларусь да вайны? Аналітычны даклад

Ніколі рэжым Лукашэнкі не быў так блізка да ўступлення ў вайну як сёння. Ён ажыццявіў сістэмныя дзеянні па падрыхтоўцы да магчымага ўдзелу ў «гарачай» вайне на баку Расіі. Такія высновы даклада, падрыхтаванага Народным антыкрызісным упраўленнем і Прадстаўніцтвам па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета «Сістэмная падрыхтоўка рэжыму Лукашэнкі да магчымага ўступлення ў вайну на баку Расіі і рэкамендацыі па прадухіленні гэтага сцэнарыя».

У дакладзе разглядаюцца дзеянні рэжыму ў 6 сферах:
- трансфармацыя палітыка-прававой сістэмы;
- мадэрнізацыя ўзброеных сіл;
- эканоміка вайны: мабілізацыйная трансфармацыя;
- ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй;
- інфраструктура і тэрытарыяльная абарона;
- ідэалагічная мабілізацыя і кантроль над унутранай «стабільнасцю».

Даклад прадстаўляе комплексны аналіз мер, зробленых рэжымам з 2022 па 2025 гады, і ацэнка ступені яго гатоўнасці да ўдзелу ў ваенных дзеяннях. Каманда НАУ таксама дае рэкамендацыі, як супрацьдзейнічаць негатыўным сцэнарыям (закрытая частка даклада).

Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ:
«Не варта цешыць сябе, здавалася б прымірэнчай рыторыкай міністра Хрэніна, які вядомы сваімі ілжывымі заявамі перад пачаткам поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. Рэжым Лукашэнкі з пачатку 2022 года сістэмна і паслядоўна стварае заканадаўчую, прававую, арганізацыйную, фінансавую, ваенную, ваенна-прамысловую, мабілізацыйную, ідэалагічную базу, падрыхтоўваючы Беларусь да магчымай вайны.

Рэжым Лукашэнкі імкнецца будаваць Беларусь як вайсковы лагер. Сёння неабходны комплекс мер, каб пазбавіць Лукашэнку магчымасцей і рэсурсаў для ажыццяўлення гэтай мэты.

Асаблівую пагрозу як для Украіны, так і Латвіі, Літвы і Польшчы ўяўляюць любыя магчымыя маштабныя ваенныя вучэнні на тэрыторыі Беларусі. Адначасова мы павінны адзначыць, што любыя такія вучэнні Узброеных сіл Расіі ствараюць і павялічваюць пагрозу суверэнітэту і незалежнасці Беларусі».


Даклад быў накіраваны Кабінетам і НАУ на адрас партнёраў ва Украіне, Польшчы, Літве, Латвіі, Чэхіі, а таксама ў Еўрапейскую камісію.

📌 З тэкстам даклада можна азнаёміцца ​​па спасылцы.

@CabinetBelarus
В связи с публикацией изданием «Зеркало» комментария представителя BELPOL по ситуации, связанной с исчезновением Анжелики Мельниковой, мы обратились к изданию с просьбой опубликовать позицию Народного антикризисного управления. Наша позиция была опубликована с сокращениями. Мы считаем важным опубликовать ее полный текст:

«Мы высоко ценим эффективность и целенаправленность работы такой важной инициативы для демократического движения Беларуси, как BELPOL.

Неоднократно во всех наших двусторонних встречах с партнерами и в публичных коммуникациях, в том числе в иностранных СМИ, мы подчеркивали, что эта инициатива вносит значительный вклад в нашу общую цель — изменение ситуации в Беларуси.

Вместе с тем, мы разочарованы высказываниями одного из представителей BELPOL, который заявил, что те, кто привел Анжелику Мельникову, должны были проверить ее.

Отвечая на данный тезис, хотим отметить, что Анжелика Мельникова прошла проверку инициативы «Киберпартизаны», председателем фонда которой она являлась.

Одновременно, по нашей инициативе, она прошла проверку BYPOL, на базе которого, в том числе, была создана организация BELPOL.

Анжелика Мельникова также проходила полиграф, организованный этой же инициативой BYPOL.

При получении польского гражданства она в обязательном порядке прошла проверку Агентства внутренней безопасности, Агентства разведки, Пограничной службы Польши, Агентства контрразведки и МВД Польши.

Какие дополнительные проверки должна была провести команда НАУ, исходя из вышеуказанного? Просим также принимать во внимание, что НАУ, как и все наши демократические инициативы, является гражданской, а не военной организацией.

Мы надеемся, что мнение господина Владимира Жигаря является его личным мнением.

Мы и далее заинтересованы в конструктивном сотрудничестве и сложившимся хорошем взаимодействии с организацией BELPOL для достижения нашей общей цели.

Обращаемся ко всем нашим друзьям и партнерам: важно прекратить спекуляции на столь чувствительной для всех нас теме.

Давайте предоставим право спецслужбам Польши провести расследование в рамках уголовного дела "о незаконном лишении свободы Анжелики Мельниковой" и сделать соответствующие выводы.

С уважением,
пресс-служба Народного антикризисного управления».
Как помочь НАУ, делая покупки в любимых магазинах?

Теперь ваши покупки в Allegro, Carrefour, Booking и в более чем 1 800 других интернет-магазинов могут поддержать команду НАУ. Приложение FaniMani позволяет автоматически перечислять часть суммы от ваших заказов в адрес НАУ — без дополнительных затрат с вашей стороны.

Как поддержать НАУ через FaniMani?

Установите FaniMani и зарегистрируйтесь:
• Android,
• iPhone,
• или просто используйте сайт FaniMani.pl.

Выберите НАУ как организацию, которую вы хотите поддержать.

Оформите заказ в любом из 1800+ магазинов-партнеров через приложение или сайт FaniMani. Среди партнеров — популярные маркетплейсы, магазины одежды, электроники, книг и другие.

Перейдите в выбранный магазин через сайт FaniMani.pl либо через приложение FaniMani на телефоне и совершите покупку. Магазин отправит процент от суммы вашей покупки в поддержку НАУ — без изменений в цене для вас.

Ссылка на страницу НАУ в FaniMani: https://fanimani.pl/nau/

Ваш вклад помогает нам продолжать важную работу. Спасибо за вашу поддержку!
Латушка: «Тыя, хто публічна крытыкуе санкцыі, вымушаны прызнаць, што санкцыі стварылі перадумовы для іх абмену на вызваленне палітвязняў»

Намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка 3 чэрвеня выступіў падчас круглага стала «Баланс ціску і стымулаў: санкцыйная палітыка супраць рэжыму Лукашэнкі ў зменлівым геапалітычным кантэксце», арганізаванага Фондам Конрада Адэнаўэра і Стакгольмскім цэнтрам усходнееўрапейскіх даследаванняў:

📌 «Санкцыі не будуць дастаткова эфектыўныя, бо яны павінны ўводзіцца, па-першае, своечасова, па-другое, маштабна – "збіваць з ног", па-трэцяе, сінхронна з боку ўсіх міжнародных партнёраў (ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і інш). Чацвёртае – ключавое значэнне мае гарманізацыя санкцый у дачыненні да Расіі і рэжыму Лукашэнкі, што абмяжоўвае магчымасці абыходу праз “дзіркі” ў сістэме. Пятае – не менш важны эфектыўны кантроль за выкананнем санкцыйных абмежаванняў.

Без гэтага санкцыйны механізм значна страчвае сваю дзеяздольнасць. Важна таксама размяжоўваць санкцыі і контрсанкцыі, якія ўводзяцца па ініцыятыве самога рэжыму і найбольш уплываюць на насельніцтва. Санкцыямі таксама не з’яўляюцца захады дэмакратычных краін па забеспячэнні сваёй нацыянальнай бяспекі».

📌 «Стратэгія прымянення санкцый не павінна змяняцца да таго часу, пакуль рэжым не адмовіцца ад рэпрэсіўнай і ваеннай палітыкі. На жаль, гэта працяглы працэс. Але і маштаб злачынстваў, учыненых рэжымам Лукашэнкі, – беспрэцэдэнтны»

📌 «Толькі рэальныя і значныя крокі з боку рэжыму – а менавіта: спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітвязняў, спыненне гібрыднай вайны супраць Еўрасаюза, спыненне падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны, дэкрыміналізацыя грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі і ўключэнне дэмакратычных інстытутаў у нацыянальны дыялог – могуць стаць падставай для перагляду або прыпынення, але не адмены ўведзеных санкцый»

📌 «Санкцыі ўведзены за масавыя парушэнні правоў чалавека, захоп грамадзянскага самалёта, гібрыдную вайну супраць ЕС і за суагрэсію супраць Украіны. І ўсё гэта ўзаемазвязана. Але адначасова сёння, як ніколі, з улікам эканамічных скаладанасцей, ёсць магчымасць, па-першае, узмацніць уздзеянне на рэжым Лукашэнкі і, па-другое, ставіць перад ім канкрэтныя і жорсткія ўмовы, выкананне якіх можа стаць падставай для змякчэння санкцый»

📌 «Тыя, хто публічна крытыкуе санкцыі, часта вымушаны адзначаць, што менавіта тая частка дэмакратычных сіл, якая настойвала на санкцыйным ціску і працавала над увядзеннем санкцый разам з міжнароднымі партнёрамі, стварыла перадумовы для абмену санкцый на вызваленне палітвязняў»

@CabinetBelarus
На TikTok Павла Латушко наложены теневые ограничения на территории Беларуси

Режим Лукашенко продолжает информационную борьбу против представителей демократических сил Беларуси. На повестке дня у режима — препятствование влиянию демократических сил на внутреннюю аудиторию в Беларуси через социальные сети.

Только за последнее время:
27 мая 2025 года страница «Pavel Latushka» в социальной сети Facebook внесена в список экстремистских материалов (повторно);
15 мая 2025 года страница «National Anti-Crisis Management» в социальной сети Х внесена в список экстремистских материалов;
7 мая 2025 года страница «Pavel Latushka» в социальной сети Facebook внесена в список экстремистских материалов;
28 февраля 2025 года YouTube-канал «Павел Латушко» внесен в список экстремистских материалов (повторно). В 2024 году суммарное количество просмотров на YouTube-канале Павла Латушко превысило 17 миллионов;
14 февраля 2025 года заблокирован телеграм-канал фракции «Команда Латушко и Движения "За Свободу"», также в список экстремистских материалов внесены личные страницы члена фракции, спикера Координационного Совета Артема БруханаTikTok и Instagram);
5 февраля 2025 года страница Музея Вольной Беларуси в Instagram внесена в список экстремистских материалов.

Вместе с тем весной 2025 года на TikTok Павла Латушко были наложены теневые ограничения на распространение контента, которые полностью ограничили доступ к нашему контенту в TikTok в Беларуси. В 2024 году суммарное количество просмотров в TikTok превысило 31 миллион, из которых 60-70% — просмотры из Беларуси.

Мы найдем способы, как доходить до нашей аудитории в Беларуси. И эта аудитория — большинство беларусов.

Атака со стороны режима на наши страницы в социальных сетях — подтверждение того, что режим боится правды.
Но для нас это только повод усилить нашу информационную работу.

Жыве Беларусь!
Павла Латушко осудили на 18 лет: как режим Лукашенко сфабриковал уголовное дело?

18 лет колонии усиленного режима для Павла Латушко? В марте 2023 года в медиа появилась информация, что в отношении заместителя руководительницы Объединенного Переходного Кабинета Беларуси, руководителя Народного антикризисного управления Павла Латушко вынесен обвинительный приговор по уголовному делу. Сам приговор Павел Латушко никогда не получал, а подробности о его содержании стали известны исключительно из новостей: о ходе дела Павел Латушко не был проинформирован, а «адвокат» на связь так и не вышел.

Вместе с тем возможность защищаться и представить свою позицию так называемый суд не предоставил, на запросы выступить удаленно — отказал. На основании чего политика осудили на 18 лет? Кажется, это неизвестно никому, кроме судьи, прокурора и узкого круга должностных лиц.

Чтобы узнать, что послужило основанием для такого решения суда, в дополнение к ранее направленным запросам Павел Латушко вновь 26 апреля 2025 года и 2 мая 2025 года направил обращения в суд. Заместитель председателя Минского городского суда Дмитрий Супрун официально подтвердил — Павлу Латушко отказано в том, чтобы увидеть, на основании чего его признали виновным в особо тяжких преступлениях и присудили почти 2 десятилетия тюрьмы — в чем виноват политик секрет даже для него самого. Судья предсказуемо ссылается на 468 статью УПК, но достаточное ли это основание для подобных действий?

Чего боится режим, скрывая материалы так называемого уголовного дела и существуют ли в реальности эти материалы? Есть ли вообще какие-то основания для того, чтобы данное дело было возбуждено? Что стоит за политически мотивированным преследованием Павла Латушко?

Михаил Кирилюк, юрист Народного антикризисного управления, подробно проанализировал ответ суда: «Те кто участвуют в фальсификации таких приговоров понимают, что нарушают закон и именно поэтому пытаются скрывать доказательства своих преступлений. Они понимают, что Лукашенко не вечен и рано или поздно за служебные преступления придется отвечать».

Подробный комментарий юриста на сайте НАУ: https://www.belarus-nau.org/post/павла-латушко-осудили-на-18-лет-как-режим-лукашенко-сфабриковал-уголовное-дело
Падтрымай НАУ — праз Buy Me a Coffee

Падтрымка грамадзянскай ініцыятывы — гэта не заўсёды пра вялікія ахвяраванні. Часам дастаткова аднаго простага жэста — як, напрыклад, купіць кубак кавы.

НАУ штодня працуе на міжнароднай арэне:

– адстойвае законныя інтарэсы беларусаў, якія апынуліся ў вымушаным выгнанні;
– дамагаецца адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць беларускага і ўкраінскага народаў;
– працуе з партнёрамі для узмацнення санкцыйнана ціску, перашкаджаючы выкарыстанню Беларусі для абыходу санкцый у мэтах падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны;
– вядзе актыўную інфармацыйную працу ў Беларусі і за мяжой;
– рыхтуе аналітычныя дакументы і забяспечвае падрыхтоўку да будучага транзіту ўлады ў Беларусі.

Кожны з вас можа зрабіць унёсак у нашу агульную справу праз простую і зручную платформу — Buy Me a Coffee: buymeacoffee.com/belarus_nau

Дзякуючы вашай падтрымцы мы можам працягваць змагацца за незалежную, дэмакратычную і еўрапейскую Беларусь.

Дзякуй вам.
Жыве Беларусь!
Пазіцыя НАУ і Паўла Латушкі адносна магчымага візіту спецпрадстаўніка ЗША ў Беларусь

Інфармацыя пра магчымы візіт Спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны Кіта Кэлага ў Беларусь і яго сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама пра меркаванае вызваленне групы палітзняволеных, патрабуе дакладнай пазіцыі. Лічым неабходным агучыць сваю пазіцыю па гэтым пытанні.

1) Калі ў выніку гэтага візіту адбудзецца вызваленне групы палітычных зняволеных, гэта будзе важным пазітыўным вынікам. Мы дамагаемся іх вызвалення і вітаем крокі, якія гэта набліжаюць. Аднак важна дакладна адзначаць: вызваленне палітзняволеных — гэта не «жэст добрай волі». Гэта абавязак рэжыму, які неправамерна пазбавіў волі тысячы людзей. Іх арышты і прысуды з'яўляюцца злачынствамі.

2) Ціск на рэжым, які на дадзеным этапе павінен быць працягнуты і ўзмоцнены, з'яўляецца асноўнай прычынай, па якой рэжым вызваляе людзей. Камунікацыя і дыпламатычныя высілкі для вызвалення людзей з турмаў безумоўна неабходныя, але ціск не павінен слабець без канкрэтных крокаў з яго боку.

3) Разам з тым, заклікаем нашых міжнародных партнёраў цвяроза ацэньваць ролю Аляксандра Лукашэнкі. Ён з'яўляецца суагрэсарам у вайне супраць Украіны, прадаставіўшы тэрыторыю Беларусі для нападу і працягваючы падтрымліваць расійскую агрэсію. Спробы Лукашэнкі пазіцыянаваць сябе як «пасярэдніка» не адпавядаюць рэчаіснасці. Адначасова, варта падкрэсліваць, што любыя кантакты прадстаўнікоў дэмакратычных краін з Лукашэнкам не могуць і не павінны азначаць прызнання яго легітымнасці. Ён утрымлівае ўладу шляхам гвалту, фальсіфікацый і сістэматычных рэпрэсій.

4) Калі ж рэжым Лукашэнкі сапраўды шукае дыялогу з міжнароднымі партнёрамі, варта выстаўляць яму пэўныя прынцыповыя, базавыя ўмовы, выкананне якіх крытычна важна для вырашэння крызісу:

– Неадкладнае спыненне ўсіх палітычных рэпрэсій.
– Безумоўнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных.
– Дэкрыміналізацыя палітычнага і грамадскага жыцця ў краіне, адмена пераследу за грамадзянскую пазіцыю.
– Спыненне транснацыянальных злачынстваў, у тым ліку пераследу беларусаў за мяжой.
– Гатоўнасць да дыялогу з дэмакратычнай большасцю беларускага грамадства.

Мы перакананыя, што адзіны канструктыўны шлях да выхаду з глыбокага крызісу ў Беларусі — гэта пачатак дыялогу. Пры гэтым мы разумеем, што рэжым можа адмовіцца ад дыялогу, называючы нас «экстрэмістамі» або «тэрарыстамі». Лічым гэтую пазіцыю неканструктыўнай і неадэкватнай, бо яна ніколі не прывядзе да вырашэння крызісу. Дэмакратычныя сілы Беларусі валодаюць знешнепалітычнай легітымнасцю і прызнанай прадстаўнічай роляй у прадстаўленні інтарэсаў дэмакратычна настроенай часткі грамадства. Мы валодаем суб'ектнасцю, ад якой не адмовімся.

У гэтым кантэксце пасярэдніцкая і фасілітуючая роля нашых міжнародных партнёраў мае важнае значэнне. Бо калі нашы базавыя ўмовы зразумелыя, то ўмовы рэжыму не вербалізаваныя. Таму мы лічым важным і будзем вітаць удзел пасярэднікаў, каб гэтыя ўмовы былі агучаныя і такім чынам была закладзена аснова для магчымага дыялогу.
Звыш €2 мільярды і 25 800 працоўных месцаў толькі за год. Як беларусы сталі магутным актывам для краін ЕС

Тысячы створаных кампаній, дзясяткі тысяч працоўных месцаў, мільярды еўра даходу і моцны чалавечы капітал — гэта рэальны і бачны ўнёсак беларускага бізнесу ў эканоміку ЕС. Гэта яскравы прыклад таго, як «розум і таленты», што вымушаны ўцякаць ад дыктатуры, становяцца рухавіком росквіту свабодных грамадстваў.

«Беларускі бізнес, вымушаны пакінуць Радзіму праз беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі і саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны, не стаў цяжарам для Еўрапейскага саюза. Наадварот — ён ператварыўся ў каштоўны актыў.

Беларусы інтэгруюцца, працуюць, плацяць падаткі, уносяць уклад у эканоміку краін ЕС. І яны маюць патрэбу ў прадстаўніцтве, у голасе, які будзе чутны як на нацыянальным, так і на еўрапейскім узроўні»
, — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.

Якое значэнне мае беларускі бізнэс для Еўропы ў лічбах — у картках да паста.
Лукашенко и патриотизм

Руководитель НАУ Павел Латушко про то, как режим запугивает молодежь.

https://youtu.be/DprvADTGJGw

«Мы все наблюдаем тревожную тенденцию. В последние месяцы в Беларуси все чаще появляются видео, где молодых людей принуждают публично извиняться — за грубый жест, нецензурную фразу и уничтоженный билет по истории. Их выставляют на показ, как урок другим.

Но это не воспитание, а запугивание. И мы все знаем: страх не рождает патриотизм. Страх рождает покорность, цинизм и ненависть. А ненависть — не цемент для сильной страны.

Что такое настоящий патриотизм? Это не то, что вбивается указкой или приказыванием. Настоящий патриотизм — это когда ты любишь Беларусь не из страха, а из гордости. Это когда ты хочешь, чтобы твоя страна была правдивой, справедливой, достойной.

Я хочу обратиться к чиновникам, которые принимают решения: перестаньте превращать молодежь во "врагов". Не ищите их среди тех, кто просто не боится думать иначе. В них не угроза — в них шанс. В них — будущее.

И я хочу обратиться к родителям: не позволяйте сломать своих детей. Объясняйте, направляйте — но не отдавайте их страху и подчинению.

И, наконец, я обращаюсь к молодежи. Ошибки — это часть взросления. Но не позволяйте системе заставить вас стыдиться того, что вы думаете. Не молчите, если чувствуете несправедливость.

Наша страна нуждается в вас — смелых, честных и думающих. Настанет день, когда молодежь снова будет гордиться своей страной. И страна будет гордиться своей молодежью».
2025/07/09 07:10:40
Back to Top
HTML Embed Code: