#1 Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Працягваем хроніку маштабных звальненняў у Xbox: — Амаль палову каманды Xbox User Research адправілі пад скарачэнне. Гэтая група займалася аналізам карыстальніцкага досведу, распрацоўкай новых функцый, падтрымкай інструментаў для распрацоўшчыкаў і прашывак…
Масавая хваля звальненняў у Microsoft, якая адбылася 2 ліпеня, закранула як мінімум пяць супрацоўнікаў Halo Studios. Цяпер у студыі застаецца ад 200 да 300 чалавек. Звольненым разаслалі асобнае запрашэнне на сустрэчу з кіраўніцтвам. Аднак званок у Teams пачаўся толькі праз дзве гадзіны пасля рассылкі і зацягнуўся надоўга. Кіраўнікі абмяркоўвалі ўмовы кампенсацый і выходных дапамог.
Атмасфера ў Halo Studios і дагэтуль была далёкай ад спакойнай. Асабліва напружанай яна стала праз адзін з праектаў, які нядаўна апынуўся ў сур’ёзным крызісе. Студыя працуе над некалькімі гульнямі адначасова, уключаючы новую нумарную частку Halo. Адзін з распрацоўшчыкаў адкрыта заявіў, што цяпер у камандзе няма людзей, задаволеных якасцю гульні. Паводле яго слоў, супрацоўнікі рэгулярна збіраюцца на матывацыйныя сустрэчы, дзе кіраўніцтва спрабуе іх падбадзёрыць.
Крыніца адзначыла, што Microsoft усімі сіламі імкнецца аўтаматызаваць працэсы, замяняючы людзей ШІ-агентамі. У Engadget нагадалі, што выкарыстанне Copilot ужо стала абавязковым у кампаніі.
Распрацоўшчык таксама выказаў незадаволенасць з нагоды нядаўняй заявы Філа Спэнсара, які назваў мінулы год «самым паспяховым для Xbox», а затым амаль адразу абвясціў пра скарачэнні. Паводле яго слоў, ён так і не зразумеў, чым тут можна ганарыцца.
Паводле звестак інсайдараў, у кастрычніку 2025 года студыя павінна раскрыць першыя падрабязнасці пра будучыню Halo. Тады ж чакаецца поўны анонс новай нумарной часткі франшызы.

😱4😢2
Electronic Arts спадзяецца, што Battlefield 6 збярэ аўдыторыю ў 100 мільёнаў гульцоў. Пра гэта паведамілі журналісты Ars Technica. Для параўнання: самай паспяховай часткай серыі застаецца Battlefield 1, у якую паспрабавалі згуляць крыху больш за 30 мільёнаў чалавек.
На такі амбіцыйны вынік EA спадзяецца дзякуючы двум умоўна-бясплатным рэжымам — каралеўскай бітвы і яшчэ аднаму пад назвай Gauntlet. Аднак, паводле звестак Ars Technica, нават ветэраны DICE скептычна ставяцца да гэтых планаў. Больш за тое, маркетынгавыя даследаванні пацвярджаюць іх сумневы.
Бюджэт Battlefield 6 ужо значна перавысіў першапачатковыя $400 мільёнаў, зрабіўшы праект самым дарагім у гісторыі франшызы і адным з найбуйнейшых у індустрыі.
Пры гэтым праблемы пераследуюць гульню і знутры. Над сюджэтнай кампаніяй першапачаткова працавала студыя Ridgeline, але праз два гады DICE прызнала яе распрацоўкі непрыдатнымі. У выніку Ridgeline закрылі, а кампанію перадалі Criterion, DICE і Motive — ім давялося пачынаць з нуля. У выніку сюжэт будзе кароткім — усяго шэсць гадзін, а графік яго распрацоўкі адстае амаль на два гады.
Усё гэта пагаршаецца канфліктам паміж шведскай камандай DICE і амерыканскім кіраўніцтвам EA. Распрацоўшчыкі хочуць засяродзіцца на якасці гульні, тады як менеджмент патрабуе прыбытку і выканання KPI.
Паводле звестак крыніц, з-за завышаных патрабаванняў і тэрмінаў многія супрацоўнікі DICE апынуліся на мяжы: некаторыя ўжо ўзялі працяглыя бальнічныя — ад двух тыдняў да васьмі месяцаў.
Чакаем скарачэнняў.

Ars Technica
What’s wrong with AAA games? The development of the next Battlefield has answers.
EA insiders describe stress and setbacks in a project that’s too big to fail.
👍3
Windows Central падрабязна патлумачылі прычыны масавых звальненняў у Microsoft. У аснове ўсяго — стратэгія кампаніі пры Сацье Надэле. Microsoft паводзіць сябе як інвестыцыйны банк, а не як тэхналагічны лідар: кампанія агрэсіўна ўваходзіць у новыя трэнды, укладвае туды велізарныя бюджэты, а потым, калі цікавасць рынку згасае, імгненна закрывае напрамак. Так было, напрыклад, з воблачнымі сервісамі для геймінгу і метасусветамі (лол).
Цяпер увесь фокус накіраваны на штучны інтэлект. Microsoft будуе дата-цэнтры па ўсім свеце, што патрабуе каласальных укладанняў. Дзеля гэтага скарачаюць нават прыбытковыя і стабільныя бізнэсы, такія як Windows і Office, не кажучы ўжо пра менш прыярытэтныя праекты, напрыклад Xbox.
Дадатковы ўдар нанесла палітыка фінансавага дырэктара Эмі Худ. Яна ўстанавіла нерэалістычна высокія мэты па прыбытку, якія ніхто не мог выканаць. У выніку па ўсёй кампаніі распаўсюдзілася атмасфера панікі і ціску: супрацоўнікі баяцца рызыкаваць, матывацыя падае, прадуктыўнасць зніжаецца. Гэта запусціла ланцуговую рэакцыю: горшыя вынікі — большы ціск — яшчэ ніжэйшая матывацыя. У выніку цэлыя падраздзяленні пачалі «прасаджвацца» і трапляць пад скарачэнні.

Windows Central
Why Microsoft's enshittification of Xbox, Surface, and even Windows itself — are all by design
With Microsoft CEO Satya Nadella and CFO Amy Hood placing unrealistic expectations on Xbox, Windows, and others — the damage is becoming increasingly untenable.
🤯11👍2
#1 Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Microsoft распачала масавую хвалю звальненняў, якая закранула каля 9 000 чалавек па ўсім свеце. Хаця ў кампаніі працуе больш за 220 000 супрацоўнікаў, асноўны ўдар прыйшоўся на геймерскае падраздзяленне Xbox. Хто ўжо звольнены — і што закрыта: King, студыя…
Былыя супрацоўнікі Turn 10 распавялі, што пасля нядаўніх скарачэнняў студыя страціла палову каманды, а ўсе распрацоўшчыкі Forza Motorsport былі звольнены. Цяпер Turn 10 фактычна пераўтворана ў тэхнічнае падраздзяленне. Паводле іх слоў, студыя больш не займаецца ўласнымі гульнямі — яна будзе толькі абслугоўваць рухавік Forza Tech, які выкарыстоўваецца ў новай частцы Fable і наступнай Forza Horizon.
The Verge
Microsoft’s Forza Motorsport developer hit hard by Xbox cuts
Turn 10 is being hit by layoffs.
😱9😢1
Праект Blackbird, які распрацоўваўся студыяй Zenimax Online Studios — аўтарамі The Elder Scrolls Online, стаў адной з галоўных ахвяр ліпеньскай хвалі скарачэнняў у Microsoft.
Паводле даных інсайдэраў Джэйсана Шрайера, адмена амбіцыйнай MMORPG стала для супрацоўнікаў студыі поўнай нечаканасцю. Яшчэ вясной Xbox быў у захапленні ад гульні: паводле крыніц, Філ Спенсер настолькі захапіўся дэма-версіяй, што Мэту Буці давялося літаральна забіраць у яго кантролер, каб вярнуцца да абмеркавання.
Распрацоўка пачалася яшчэ ў 2018 годзе пад назвай Kestrel — каманда нават планавала захаваць гэтае слова ў фінальнай назве. Аднак пазней праект перайменавалі ў Blackbird. Спачатку вытворчасць ішла павольна: ZeniMax была загружаная падтрымкай паспяховай TESO. Толькі праз некалькі гадоў, калі студыя павялічылася да трохсот чалавек, праца над новай гульнёй сапраўды паскорылася. У сакавіку 2025 года каманда паказала кіраўніцтву вертыкальны зрэз, а поўны рэліз планавалі на 2028 год.
Blackbird уяўляў сабой лутэр-шутар з выглядам ад трэцяй асобы, падобны да Destiny, але з ухілам у нуарную навуковую фантастыку ў стылі «Бягучага па лязе». Важнай часткай геймплэю былі паркур і вертыкальныя ўзроўні.
Шрайер асабіста азнаёміўся з дэма, якое ў свой час уразіла Xbox, і пацвердзіў: гульня выглядала вельмі ўражліва.
Закрыццё праекта стала поўным шокам для студыі. Мэт Фірар, кіраўнік ZeniMax Online, адразу падаў у адстаўку — гэта было яго асабістае рашэнне, не звязанае са скарачэннямі.
Афіцыйнай прычыны адмены распрацоўнікам не назвалі. Аднак, як мяркуе Шрайер, Microsoft магла палічыць праект занадта рызыкоўным на фоне перанасычанага рынку гульняў-сэрвісаў. Дадатковай перашкодай стала распрацоўка ўласнага рухавіка — гэта павялічвала выдаткі і тэрміны.

Bloomberg.com
Xbox Executives Were Blown Away by an Upcoming Game. Then They Canceled It.
Blackbird, a new game from ZeniMax Online Studios, impressed Xbox boss Phil Spencer earlier this year
😢8
Apple распрацоўвае ўласны аналаг Amazon Web Services і Microsoft Azure — праект называецца Project ACDC (Apple Chips in Data Centers). Кампанія ўжо выкарыстоўвае свае дата-цэнтры, дзе ўсе серверы працуюць выключна на чыпах Apple.
Пакуль доступ да гэтых магутнасцяў мае толькі каманда Siri, якая на іх аснове рэалізавала функцыю text-to-speech. У бліжэйшы час далучацца і іншыя сэрвісы — напрыклад, «Фота» і Apple Music. Тэсты ўжо паказалі: выкарыстанне ўласных чыпаў дазволіла павысіць дакладнасць апрацоўкі даных і скараціць выдаткі ў параўнанні з традыцыйнымі серверамі на Intel.
Галоўная мэта — стварыць воблачную платформу з фірмовым падыходам Apple. Праўда, ідэйны натхняльнік праекта, Майк Эбат, сышоў з кампаніі яшчэ ў 2023 годзе, але сама ініцыятыва працягвае развівацца.

9to5Mac
Report: Apple looked into building its own AWS competitor - 9to5Mac
Apple has considered spinning up a developer cloud services, in a move that'd put it against some of its competitors’ biggest revenue streams.
🤔5💩2
Прадусар Xbox паспрабаваў параіць звольненым супрацоўнікам выкарыстоўваць ШІ для пошуку працы — і імгненна апынуўся ў цэнтры скандалу.
Мэт Тэрнбул, выканаўчы прадусар Xbox Game Studios, які раней працаваў над такімі гульнямі, як Forza Motorsport 4, State of Decay 2 і Ara: History Untold, апублікаваў на LinkedIn пост пасля масавага скарачэння ў Microsoft, дзе працу страцілі некалькі тысяч чалавек. Пост хутка выдалілі, але яго паспелі захаваць.
У сваім паведамленні Тэрнбул выказаў спачуванне тым, хто апынуўся без працы, і заявіў, што перажыць стрэс ім дапамогуць інструменты ШІ, такія як ChatGPT і Copilot. Паводле яго слоў, ён сам тэставаў іх і хацеў падзяліцца парадамі, як з дапамогай ШІ палегчыць «эмацыянальную і разумовую нагрузку пасля звальнення». Ён падкрэсліў, што разумее насцярожанасць людзей да ШІ і не лічыць яго заменай чалавечага досведу, аднак прапанаваў выкарыстоўваць канкрэтныя запыты, напрыклад:
«Мяне скарацілі з гульнявай індустрыі. Складзі 30-дзённы план, як аднавіцца эмацыйна і знайсці новую працу».
Рэакцыя індустрыі не прымусіла сябе чакаць — шмат хто ўспрынялі пост як надзвычай недарэчны, асабліва з улікам таго, што Microsoft сама актыўна скарачае людзей дзеля інвестыцый у ШІ.
«Ён і сапраўды падумаў, што гэта дарэчна? Пасля таго як твая кампанія звольніла тысячы людзей, не варта раіць ім такія рэчы», — пракаментаваў адзін з распрацоўшчыкаў.
Гейм-дызайнер Пол Мёрфі таксама раскрытыкаваў Тэрнбула:
«Разумею, вы хацелі дапамагчы, але гэта ўжо за межамі разумнага. Вы ж самі наймалі гэтых людзей. Хоць бы крыху павагі — яны самі справяцца з напісаннем рэзюмэ».
Цікава, што ў 2024 годзе Тэрнбул ужо даваў парады звольненым, але тады ён абмежаваўся рэкамендацыяй звязвацца з калегамі па індустрыі.

TheGamer
Xbox Executive Recommends Laid Off Staff Ask ChatGPT To "Act As A Career Coach"
Copilot, please tell me why I was laid off by your company.
💩9😁2🤯1
У Каталоніі паліцыя сур’ёзна ўзялася за ўладальнікаў смартфонаў Google Pixel. Мясцовыя праваахоўнікі ўжо не хаваюць, што кожны раз, убачыўшы Pixel, аўтаматычна падазраюць яго ўладальніка ў сувязях з наркатрафікам ці арганізаванай злачыннасцю. Прычына простая: менавіта гэтыя прылады найчасцей выкарыстоўваюць для ананімнай камунікацыі і абароны даных.
Уся справа ў тым, што на смартфоны Pixel лёгка ўсталяваць спецыяльную прашыўку GrapheneOS — адну з самых абароненых мабільных сістэм, заснаваную на Android. Яна прапануе магутнае шыфраванне, адключэнне службаў сачэння і поўны кантроль над правамі доступу праграм. Пры гэтым яе асаблівасцю з’яўляецца тое, што яна афіцыйна падтрымлівае толькі прылады лінейкі Pixel. Менавіта таму наркартаргоўцы і крымінальныя групоўкі ўсё часцей выбіраюць такія тэлефоны.
Але на гэтым усё не сканчаецца. Некаторыя групоўкі ўвогуле выдаляюць камеры, GPS і мікрафоны, каб іх прылады нельга было адсачыць. Таксама часта ўключаная функцыя імгненнага знішчэння ўсіх даных — пры пагрозе арышту можна за лічаныя секунды сцерці ўсю інфармацыю на тэлефоне.
Паліцыя прызнае, што нават пасля канфіскацыі такіх смартфонаў атрымаць доступ да даных амаль немагчыма. Таму яны ідуць іншым шляхам — выкарыстоўваюць шкоднаснае ПЗ, якое ўсталёўваюць на прылады яшчэ да затрымання. З яго дапамогай яны атрымліваюць доступ да перапісак і медыяфайлаў, абыходзячы нават абарону GrapheneOS.
Гэтая гісторыя нарабіла шуму ў свеце кібербяспекі. Распрацоўшчыкі GrapheneOS абвінавацілі СМІ ў спробе выставіць іх праект «інструментам злачынцаў», нагадаўшы, што сістэма стваралася дзеля прыватнасці звычайных карыстальнікаў. А ў супольнасці толькі ўсміхнуліся: калі нават паліцыя прызнае немагчымасць узлому Pixel з GrapheneOS, значыць абарона сапраўды працуе.

Android Authority
Cops in this country think everyone using a Google Pixel must be a drug dealer (Updated)
Pixel phones are criminals' top pick in Spain's Catalonia for their strong security and mod-friendly design.
🔥9❤8😢3👍2🤔1
ByteDance рыхтуе да запуску асобную версію TikTok для ЗША. Праект мае ўнутраную назву M2. Запуск аппкі запланаваны на 5 верасня. Пасля выхаду M2 арыгінальная версія TikTok знікне з App Store і Google Play на тэрыторыі ЗША. Поўнае спыненне працы плануецца да сакавіка 2026 года. Усе карыстальнікі павінны будуць перайсці на новую платформу.
Прычына ў патрабаваннях закона «Protecting Americans from Foreign Adversary Controlled Applications Act», які патрабуе альбо продажу сэрвіса, альбо яго поўнай забароны ў ЗША. Новы TikTok ствараецца як самастойнае прыкладанне для амерыканскага рынку.
Паралельна вядуцца перамовы аб пагадненні з удзелам амерыканскіх інвестараў, уключаючы Oracle, General Atlantic, KKR, Susquehanna і Coatue. Гэтыя кампаніі прэтэндуюць на кантроль над амерыканскай часткай TikTok. Паводле звестак крыніц, ByteDance можа захаваць за сабой долю менш за 20 працэнтаў.
Угода патрабуе ўзгаднення не толькі з уладамі ЗША, але і з урадам Кітая. ByteDance павінна атрымаць дазвол на перадачу тэхналогій і продаж доляў. Перамовы яшчэ працягваюцца, але абодва бакі разлічваюць завяршыць працэс да канца года.

The Information
TikTok Building New Version of App Ahead of Expected U.S. Sale
TikTok is building a new version of its app for users in the U.S. ahead of a planned sale of the app to a group of investors. The company has developed a plan to launch the new TikTok app, known internally as “M2,” to U.S. app stores on September 5, according…
👍5
Microsoft прызнала, што прыбытковасць Game Pass разлічваецца без уліку выдаткаў на ўнутраныя студыі Xbox — менавіта гэты момант стаў прычынай новай хвалі крытыкі ў адрас сэрвісу.
Журналіст Крыстафер Дрынг распавёў, што кампанія ўключае ў выдаткі Game Pass толькі знешнія выдаткі: выплаты староннім студыям, маркетынг і падтрымку сэрвісу. Аднак на ўнутраныя праекты, у тым ліку буйныя AAA-гульні, якія адразу трапляюць у Game Pass, кампанія не закладвае выдаткі. Па сутнасці, гэтыя гульні нібыта «дастаюцца» сэрвісу бясплатна, што моцна скажае адзнаку яго сапраўднай прыбытковасці.
Па словах Дрынга, ён наўпрост спытаў у прадстаўнікоў Microsoft, як яны разлічваюць прыбытак Game Pass. Яму пацвердзілі: выдаткі на студыі Xbox у гэтыя разлікі не ўваходзяць. На яго думку, калі б унутраныя каманды атрымлівалі кампенсацыю на ўзроўні старонніх студый, сітуацыя выглядала б зусім інакш.
Размова пра фінансавую ўстойлівасць Game Pass разгарэлася на фоне новай хвалі скарачэнняў у Xbox, пасля якой былі скасаваныя праекты кшталту Perfect Dark і Everwild. У індустрыі зноў пачалі спрачацца пра ўплыў сэрвісу на рынак. Заснавальнік Arkane Studios Рафаэль Калантоніа заявіў, што Game Pass падрывае рынкавы баланс, бо працуе толькі дзякуючы велізарным датацыям з боку Microsoft. Ён перакананы, што сэрвіс альбо цалкам выцесніць іншыя мадэлі, альбо сам урэшце спыніць існаванне.
Падобную пазіцыю выказаў і кіраўнік Larian Studios Майкл Даус, які выказаў занепакоенасць тым, наколькі моцна сэрвіс залежыць ад фінансавай падтрымкі Microsoft. Паводле яго слоў, сярод распрацоўшчыкаў растуць апасенні: што здарыцца, калі кампанія калі-небудзь вырашыць спыніць укладваць грошы ў Game Pass?
Паралельна выданне Windows Central падкрэсліла, што Microsoft з самага пачатку не ставіла мэты, каб Game Pass пакрываў усе выдаткі на AAA-гульні. Кампанія стварае праекты з рознымі мэтамі: частка гульняў выходзіць на іншых платформах, дзе прадаюцца за поўны кошт. Паводле дадзеных журналістаў, Microsoft улічвае прагнозы продажаў на ўсіх пляцоўках, а затым дадае да іх даходы ад Game Pass. Пры гэтым асноўнымі метрыкамі поспеху падпіскі лічацца зусім не грошы, а ўцягнутасць гульцоў і змяншэнне колькасці адмен падпіскі.
Пасля рэзанансу Дрынг удакладніў сваё выказванне: паводле яго дадзеных, Game Pass усё ж лічыцца прыбытковым нават з улікам упушчанай выгады ад продажаў і мікратранзакцый у гульнях Xbox Game Studios. Аднак ён дадаў, што яго размова з Microsoft адбылася больш як паўтара гады таму — тады Xbox яшчэ не выпускала свае гульні на PlayStation, што цяпер змяняе фінансавую карціну. Цяпер студыі могуць зарабляць на кросплатформенных рэлізах, што змяншае залежнасць ад Game Pass.
Тым не менш, ніхто ў Microsoft так і не пацвердзіў, што сэрвіс пакрывае поўныя бюджэты ўнутраных гульняў. Больш за тое, як адзначыў Дрынг, у кампаніі наогул разглядаюць фінансавыя вынікі тайтлаў асобна ад падпіскі, бо гульні прыносяць грошы адразу па некалькіх каналах.
У выніку можна зрабіць простую выснову: Microsoft не імкнецца, каб Game Pass пакрываў усе ўкладанні ў гульні. Сэрвіс для кампаніі — не самастойны бізнес, а частка агульнай экасістэмы. Яго задача — утрымліваць гульцоў у межах платформы Xbox, а не абавязкова прыносіць прыбытак паводле класічных меркаванняў. Аднак у індустрыі ўсё больш тых, хто бачыць у гэтым пагрозу для рынкавага балансу — асабліва на фоне нядаўніх скарачэнняў і адмены буйных праектаў.

🤔12
Capcom адмяніла лекцыю па аптымізацыі Monster Hunter Wilds на канферэнцыі CEDEC 2025. Яна павінна была адбыцца 24 ліпеня і мела даволі іранічную назву на фоне таго, што адбываецца: «Зрабіць так, каб Monster Hunter Wilds працавала плаўна! Усё, што вы хацелі ведаць пра аптымізацыю».
Прычына адмены — пагрозы і цкаванне ў бок распрацоўшчыкаў. У афіцыйнай заяве Capcom кажа пра «паклёп, дамаганні, пагрозы гвалтам і пераслед». Кампанія паведаміла, што гатова абараняцца юрыдычна.
На фоне няўдалага патча канца чэрвеня гэта было прадказальна. Замест таго каб выправіць старыя праблемы RE Engine, ён прынёс новыя багі, падвісанні, прасадкі fps і вылеты. Рэйтынг гульні ў Steam абрынуўся да «Overwhelmingly Negative», а супольнасць працягвае завальваць гульню таксічнымі водгукамі.
Шмат хто з гульцоў, аднак, сумняваецца, што справа сапраўды ў пагрозах. На форумах абмяркоўваюць, ці не з’яўляецца гэта зручнай адгаворкай, каб проста не ганьбіцца перад аўдыторыяй, якая відавочна не задаволеная цяперашнім станам Monster Hunter Wilds.
Іншыя лекцыі Capcom на CEDEC застаюцца ў сіле. А «монстры» гэтай гісторыі, здаецца, ужо не ўнутры гульні.

😁10
HBO Max зноў змяніў назву. Сэрвіс, які два гады таму прыбраў з лагатыпу тры літары «HBO» і стаў проста Max, вырашыў вярнуцца да старога брэнду. З сённяшняга дня ён зноў афіцыйна называецца HBO Max.
Змяніўся і лагатып — у ім зноў з’явілася звыклая назва. Абнаўленні закранулі і застаўкі, і ўсю афіцыйную айдэнтыку стрымінгу. Але гэта далёка не ўсё. HBO Max працягвае экспансію: у бліжэйшыя месяцы ён стане даступны яшчэ ў пяці краінах — Грузіі, Арменіі, Казахстане, Таджыкістане і на Кіпры.

😁18🎄1
Forwarded from Цёмны Лёс
Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ ўжо анлайн!
https://www.youtube.com/watch?v=ARQsPYdr_mY
Буду ўдзячны за падабайкі, каментары ды пашырэнні 😊

YouTube
Беларусы, якіх баіцца Google / Кантэнт 18+, жывыя фота і залежнасць ад ШІ / Каласы пад сярпом ШІ #2
Сардэчна запрашаем у новы эпізод падкаста «Каласы пад сярпом ШІ»! На гэты раз Жэня, Эмілія і Лёша разбіраюцца, як Цукерберг «падсякае» навуковы каласок OpenAI, прапаноўваючы мільённыя бонусы, і што робіцца ў кулуарах кампаній, як Perplexity, дзе працуе CTO…
👍11🔥2❤1
Perplexity прадставілі свой уласны браўзер — Comet. У ім па змаўчанні выкарыстоўваецца пошук Perplexity, убудаваны дапаможнік, які ўмее аналізаваць змест старонак, а яшчэ можа, напрыклад, забраніраваць гатэль за вас.
На старце доступ да Comet атрымалі толькі карыстальнікі тарыфнага плана Max за $200 у месяц і абмежаваная колькасць тэстараў, якім раней раздалі інвайты.

comet.perplexity.ai
Perplexity Comet
Cosmic Curiosity
🤔4👍1
#1 Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Perplexity прадставілі свой уласны браўзер — Comet. У ім па змаўчанні выкарыстоўваецца пошук Perplexity, убудаваны дапаможнік, які ўмее аналізаваць змест старонак, а яшчэ можа, напрыклад, забраніраваць гатэль за вас. На старце доступ да Comet атрымалі толькі…
Ну, як гэта звычайна бывае: хтосьці запускае новы прадукт — і OpenAI спрабуе выкаціць сваю версію. Гэтым разам чарга дайшла да браўзера. Рэліз, вядома ж, «ўжо зусім хутка».
Фішкі прадказальныя: убудаваны ChatGPT, які сам за цябе забраніруе гатэль, купіць квіткі і ўвогуле вырашыць твае бытавыя пытанні. Натуральна, усё гэта на Chromium — бо арыгінальнасць цяпер не ў модзе.
Ну а пад выглядам «экасістэмы будучыні» ўсё, як заўсёды, — збор тваіх дадзеных, каб адкарміць нейрасеткі і пасля прадаць табе чарговы «рэвалюцыйны» сэрвіс. Усё па плане.
P.S. Браўзер ад Perplexity таксама гэтым займаецца, тыя ж яйцы толькі ў профіль.
Фішкі прадказальныя: убудаваны ChatGPT, які сам за цябе забраніруе гатэль, купіць квіткі і ўвогуле вырашыць твае бытавыя пытанні. Натуральна, усё гэта на Chromium — бо арыгінальнасць цяпер не ў модзе.
Ну а пад выглядам «экасістэмы будучыні» ўсё, як заўсёды, — збор тваіх дадзеных, каб адкарміць нейрасеткі і пасля прадаць табе чарговы «рэвалюцыйны» сэрвіс. Усё па плане.
Reuters
Exclusive: OpenAI to release web browser in challenge to Google Chrome
The browser is slated to launch in the coming weeks and aims to use artificial intelligence to fundamentally change how consumers browse the web.
😡4😱2
xAI ноччу выкацілі Grok 4 — мадэль ужо заняла першае месца ў рэйтынгу Artificial Analysis Intelligence. У тэстах яна абышла o3-pro, Gemini 2.5 Pro і DeepSeek R1.
Разам з ёй паказалі Grok 4 Heavy. Гэтая версія набрала 50,7% на Humanity’s Last Exam. У яе складаная архітэктура: некалькі агентаў працуюць адначасова, а потым сістэма выбірае найлепшы адказ.
Grok 4 даступны толькі па падпісцы SuperGrok за \$30 у месяц, а за Grok 4 Heavy давядзецца аддаць \$300 у месяц — доступ ажыццяўляецца праз тарыф SuperGrok Heavy.

💩6😁4
Цукерберг пераманіў Руоміна Панга, які ўзначальваў падраздзяленне LLM у Apple, прапанаваўшы яму $200 млн за пераход у каманду, што працуе над AGI. Аднак уся сума адразу яму не дастанецца — бонусы будуць выплачвацца паступова, калі праект дасягне патрэбных вынікаў.
Apple нават не спрабавала ўтрымаць Панга — там проста не прывыклі да такіх сум. Для параўнання, гадавая кампенсацыя Тіма Кука складае $75 млн. Агулам, на збор каманды Superintelligence Цукерберг ужо ўклаў прыкладна $14 млрд.

Meta Poached Apple’s Pang With Pay Package Over $200 Million
Meta Platforms Inc. has made unusually high compensation offers to new members of its “superintelligence” team — including a more than $200 million package for a former Apple Inc. distinguished engineer.
💩5😁2
Nvidia афіцыйна стала першай кампаніяй у гісторыі, чыя рынчная капіталізацыя перавысіла чатыры трыльёны долараў. Гэта адбылося 9 ліпеня, калі кошт акцый на піку таргоў падняўся да 164,42 даляра за адну акцыю. З улікам амаль 24,3 мільярда акцый у абароце, рынчная вартасць Nvidia ненадоўга перавысіла адзнаку ў чатыры трыльёны. Увечары таргі закрыліся крыху ніжэй за гэтую лічбу, але сам факт ужо зафіксаваны.
Кампанія не толькі стала самай дарагой на планеце, але і значна абышла сваіх бліжэйшых канкурэнтаў. Microsoft цяпер ацэньваецца прыкладна ў 3,7 трыльёна, Apple — у 3,09 трыльёна. Nvidia стала новым флагманам тэхналагічнага сектара і літаральна дамінуе ў фондавых індэксах. На яе ўжо прыпадае больш за сем працэнтаў вагі S\&P 500, што больш, чым у Apple і Microsoft разам узятых.
Такі рост стаў магчымы дзякуючы шалёнаму попыту на графічныя працэсары Nvidia, якія сталі асновай усёй індустрыі штучнага інтэлекту. Менавіта на гэтых чыпах працуюць амаль усе сучасныя AI-сэрвісы і дата-цэнтры. Архітэктуры Hopper і Blackwell цяпер знаходзяцца на піку папулярнасці, і карпарацыі кшталту Amazon, Microsoft, Google і Meta раскупляюць гэтыя чыпы наперад на некалькі кварталаў. Фактычна, Nvidia сёння пастаўляе інфраструктуру для ўсёй новай эканомікі.
На біржы акцыі Nvidia за апошнія дванаццаць месяцаў выраслі ўтрая. З кастрычніка 2022 года вартасць кампаніі павялічылася прыкладна на 1350%. Пры гэтым каэфіцыент P/E цяпер каля 73, што сведчыць пра высокія чаканні адносна будучых прыбыткаў. Фактычна, рынак верыць, што Nvidia працягне заставацца галоўным пастаўшчыком вылічальнай магутнасці для AI на многія гады наперад.
Аналітыкі называюць кампанію "новай нафтай AI-эры". Паводле экспертаў Wedbush, без Nvidia немагчыма развіццё штучнага інтэлекту ў тым выглядзе, якога чакаюць інвестары. Аднак не ўсе глядзяць на сітуацыю з такім аптымізмам. Аналітыкі Bloomberg папярэджваюць, што цяперашняя адзнака акцый ужо ўключае амаль ідэальны сцэнар развіцця. А ў Morgan Stanley лічаць, што ў кошце закладзены не толькі поспехі на рынку чыпаў, але і магчымая экспансія Nvidia ў новыя сферы — напрыклад, у воблачныя сэрвісы і праграмнае забеспячэнне для AI.
Канкурэнты, безумоўна, рэагуюць на сітуацыю. AMD рэзка павялічыла інвестыцыі ў развіццё сваіх дата вырашэнняў Instinct, а Intel робіць стаўку на Gaudi, якія ўжо тэстуюць найбуйнейшыя амерыканскія воблачныя кампаніі. Паралельна самі кліенты Nvidia, такія як Microsoft і Google, развіваюць уласныя чыпы для AI, каб з цягам часу паменшыць залежнасць ад знешніх пастаўшчыкоў.
Але пакуль што гэта ўсё толькі спробы дагнаць. Nvidia ўпэўнена ўтрымлівае лідарства і фактычна дыктуе тэмпы развіцця новага тэхналагічнага ўкладу.

👍7
У індустрыі разгараецца гучны скандал, у цэнтры якога апынуліся аўтары Subnautica і іх цяперашні ўладальнік — паўднёвакарэйскі гігант Krafton.
Пачалося ўсё з пераносу Subnautica 2. Гульня павінна была выйсці ў раннім доступе ўжо ў гэтым годзе, але Krafton умяшаўся і перанёс рэліз да 2026 года, палічыўшы праект сырым. Адначасова выдавец звольніў усіх трох заснавальнікаў студыі Unknown Worlds: Тэда Гіла, Чарлі Кліўленда і Макса МакГуайра. Кіраўніцтва перадалі Стыву Папоўцісу — былому кіраўніку Striking Distance, які працаваў над The Callisto Protocol.
Пасля звальненняў у студыі пачаўся хаос, а заснавальнікі абвясцілі вайну свайму былому працадаўцу, падаўшы на яго ў суд. У адказ Krafton вырашыў не маўчаць і абнародаваў частку ўнутранай перапіскі і дэталяў праекта:
— Паводле версіі Krafton, кіраўнікі фактычна адхіліліся ад спраў, хоць першапачаткова планавалі выпусціць гульню яшчэ ў 2024 годзе. Тэрміны пераносіліся раз за разам.
— Кампанія ўклала ў распрацоўку каля 250 мільёнаў даляраў, з якіх, па іх словах, 90% атрымалі тры заснавальнікі ў выглядзе бонусаў, прывязаных да поспеху праекта ў 2025 годзе. Нібыта менавіта таму каманда так спяшалася запусціць гульню ў ірлі аксэс. Чарлі Кліўленд сцвярджае, што гэтая інфармацыя хлусня, і яго пазоў якраз датычыцца гэтага.
— Паводле сцвярджэння Krafton, Кліўленд увогуле больш займаўся асабістым кінапраектам, чым гульнёй. Прычым яго калядны фільм ужо ўсплыў у Сеціве.
— Subnautica 2 нібыта не дацягвала нават да мінімальнага ўзроўню па якасці кантэнту. Таму Krafton вырашыў прыбраць не лаяльных заснавальнікаў і вярнуць праект на рэльсы строгай вытворчасці з дакладнымі этапамі.
— Распрацоўку ніхто не згортвае, гульня працягвае стварацца.
Пасля звальненняў былыя кіраўнікі студыі актыўна разгарнулі піяр-кампанію ў сацсетках, паказваючы Krafton як тыповую карпарацыю, які душыць «індзі-дух». Паралельна фанаты запусцілі петыцыю з заклікам байкатаваць праект, сабраўшы ўжо дзясяткі тысяч подпісаў.
Аднак Krafton "цалкам выпадкова" злілі ў сеціва ўнутраныя слайды з прэзентацый па Subnautica 2. Там добра відаць, што кантэнт сапраўды урэзалі — з гульні выкінулі два рэгіёны і каля шасці гадзін сюджэтных матэрыялаў. Больш за тое, у дакументах пазначаны канкрэтныя рэкамендацыі выдаўца, як перапрацаваць гульню, каб яна ўвогуле была камерцыйна жыццяздольнай.
Іншымі словамі, у Krafton, падаецца, на руках усе доказы.

🤔3👍2
Угода па куплі стартапа Windsurf сарвалася — OpenAI так і не змагла давесці перамовы да канца. Замест гэтага каманда праекта, уключаючы генеральнага дырэктара Варуна Мохана, пераходзіць у Google DeepMind, дзе будзе займацца развіццём флагманскай лінейкі ШІ-мадэляў Gemini.
Windsurf — гэта стартап, які спецыялізуецца на распрацоўцы тэхналогій паскоранага навучання вялікіх моўных мадэляў (LLM). Ён прыцягнуў увагу індустрыі дзякуючы сваім эфектыўным алгарытмам, што дазваляюць навучаць ШІ хутчэй і танней. Цяпер Google ліцэнзуе гэтыя тэхналогіі за $2,4 млрд. Пры гэтым пагадненне не эксклюзіўнае — Windsurf па-ранейшаму зможа супрацоўнічаць з іншымі гульцамі на рынку.
Цікава, што ўсяго два месяцы таму OpenAI прапаноўвала за стартап $3 млрд. Тады пагадненне здавалася амаль завершаным, але, відаць, DeepMind прапанавала нешта больш прывабнае — або грашыма, або свабодай дзеянняў.

OpenAI’s Windsurf deal is off — and Windsurf’s CEO is going to Google
Key researchers are joining Google DeepMind, too.