Telegram Web
Forwarded from YouTube Беларусi
Першы Гікаўскі — пераможца прэміі «Кнопка» ў намінацыі «Падкаст года» 🏆

🎉 Шчыра віншуем круты праект, зычым натхнення, новых вяршыняў і яшчэ большай падтрымкі ад удзячных гледачоў.

Вынікі галасавання:

🥇 Першы Гікаўскі — 19% (93 галасы)
🥈 Зроблена ў Польшчы — 16% (77 галасоў)
🥉 True Crime Hrodna — 13% (65 галасоў)

Усяго ў апытанцы ўзялі ўдзел 500 чалавек.

Заўтра а 11-й па Менску чакайце новую намінацыю.

@youtube_by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Новы эпізод Праграмісцкі Кут.Падкаст

01 - PS Portal, DHH, YesMadam і пазбаўленне ад Google

У гэтым эпізодзе:
Абмеркавалі некалькі гаджэтаў, што там у заможных і не вельмі кампаній, а таксама - як пазбавіцца ад Google
 
(00:00:09) - Пачатак
(00:01:05) - Саша расказвае пра ўласны досвед выкарыстоўвання PS Portal
(00:07:53) - Dhh saved 10mln¢ by moving from cloud
(00:13:30) - Новыя акуляры дапоўненай рэальнасці XReal
(00:19:54) - Звальненне супрацоўнікаў YesMadam
(00:25:30) - Дэгугліфікацыя частка першая
(00:46:29) - Дэгугліфікацыя частка другая
(01:12:46) - Развітанні


Слухаць на ўсіх пляцоўках:

https://ift.tt/URqiXbB
https://ift.tt/URqiXbB
https://ift.tt/URqiXbB
На Reddit з’явіліся фота, якія, нібыта, паказваюць Nintendo Switch 2. Зліў іх інсайдар, які раней ужо дзяліўся інфармацыяй пра новую кансоль. Больш за тое, ён паабяцаў выкласці яшчэ фота пасля Каляд.

Паводле яго слоў, афіцыйны анонс адбудзецца ўжо 8 студзеня, а ў продаж кансоль паступіць у сакавіку.

У абмеркаванні таксама адзначыўся вядомы інсайдар Pyoro. Ён не пацвердзіў сапраўднасць фота, але заявіў, што лагатып сапраўдны. Карацей, чакаем новых падрабязнасцяў пасля святаў!
Суполка BelGameNews

https://steamcommunity.com/groups/belgamenews

💭абмеркаванні цікавых падзеяў у гульнявой прасторы,
📢анонсы запланаваных праектаў на будучыню,
📈даведка аб сучасных праектах (іх шлях выпраўлення памылак),
👋магчымасць пачуць аб гульнях на прасторы сучасных славянскіх краін, альбо па-за межамі ад выхадцаў з гэтых жа краін.

Усё гэта на беларускай мове, шаноўнае спадарства

Што мы маем:
• Твой асабісты беларускамоўны куратар;
• Пакоі дзеля пошуку гульцоў;
• Сапраўды жывая суполка (навіны, анонсы альбо гульнявыя плёткі кожны дзень).

У будучым плануюцца розыгрыш ключоў да гульняў. Першая у чарзе Red Dead Redemption 1 (steam key Global).

Ніякага скама!!!
У нас прыемная хатняя атмасфера. Рады кожнаму!
Да нас зноў завітаў Ягор з Майго Роднага Гуку – той самы хлопец, які ведае пра дубляж усё і крыху больш. На гэты раз пагаварылі пра тое, як падбіраюцца галасы, што такое сапраўдны дубляж, ці можна агучваць дома, і, канешне, пра сам МРГ.

Прыемнага прагляду: https://www.youtube.com/watch?v=TLkwPxdXeMg
Прыемнага праслухоўвання: https://pc.st/1619997546
⚡️⚡️⚡️ ГЛЯДЗІЦЕ НАШ НОВЫ РОЛІК:

Сёння мы разгледзім Disco Elysium — не проста гульню, а адлюстраванне глыбокай чалавечай драмы. Гэта гісторыя пра крохкасць свядомасці, пошук страчанага сэнсу жыцця і сутыкненне з самім сабой.

https://youtu.be/iJXK6wP-muY?si=MG6JTyMxK9h71K8W

Будзем удзячныя, калі вы пашырыце ролік і распавадзецеце сябрам!

#DiscoElysium #відэа
На крывой кабыле, але ПГ даехаў да канца 2020.4. У гэтым годзе здарылася шмат кепскага, і я ўпэўнены, што не толькі ў нас. Але мы справіліся, мы скончылі гэты год і з высока паднятай галавой уступаем у новы 2020.5 год.

ПГ трымаецца толькі на вашай падтрымцы. Так, здараюцца моманты, калі мы гэтым грэбуем, але спадзяёмся, што ў наступным годзе будзем працаваць над гэтым і выпраўляцца. Дзякуй, што вы ў нас ёсць. Толькі дзякуючы нашым слухачам, гледачам і чытачам ПГ яшчэ існуе. Любім Вас, Паважаныя.

З Новым годам! ❤️
У кампаніі Nintendo быў знойдзены патэнт на выкарыстанне нейрасетак для рэальнага маштабавання тэкстур (апскейлінгу). Хоць патэнт быў зарэгістраваны яшчэ летам мінулага года, ён стаў даступным грамадскасці толькі цяпер.

Мэтай гэтага патэнта не з'яўляецца стварэнне аналагаў тэхналогій, як DLSS ці PSSR, як меркавалі некаторыя журналісты. Замест гэтага, яго задача — паменшыць памеры гульняў для спрашчэння іх запісу на дарагія картрыджы.

Цікава, што падобныя падыходы ўжо выкарыстоўваліся кампаніяй Sony у версіі God of War: Ragnarok для PS5. Але рэалізацыя метада Sony мела свае абмежаванні, якія ўплывалі на якасць і выбар тэкстур, што апрацоўваліся без страты эфектыўнасці і з'яўлення артефактаў.

З'яўленне гэтага патэнта ў публічнай прасторы можа сведчыць аб тым, што анонс новай кансолі Switch 2 не за гарамі (нібыта вы гэтага не ведалі).
Apple выплаціць $20 кожнаму істцу, які ўдзельнічаў у судовай справе аб праслухоўванні Siri. Паводле сцвярджэнняў, галасавы дапаможнік запісваў асабістыя размовы карыстальнікаў і перадаваў інфармацыю рэкламадаўцам.

Некаторыя карыстальнікі заўважылі, што пасля размовы пра красоўкі Air Jordan або рэстараны Olive Garden ім з'яўлялася мэтавая рэклама гэтых брэндаў. Адзін з істцоў атрымаў рэкламу медыцынскіх паслуг пасля прыватнай кансультацыі з лекарам.

Паводле расследавання, Siri магла пачаць падслухоўваць карыстальнікаў у 2014 годзе з увядзеннем функцыі «Прывітанне, Siri!», якая актывуе дапаможніка па голасе. Агульная сума выплат ад Apple складзе $95 млн.
На Netflix і ў хатнім пракаце адбылася прэм'ера мультфільма «Уоллес і Громіт: Самая дзікая помста» — першай поўнаметражнай стужкі пра гэтых герояў з 2005 года.

У новай гісторыі Уоллес стварыў робатаў у выглядзе садовых гномаў, што прывяло да шэрагу непрыемнасцяў. Гэтую сітуацыю выкарыстаў іх даўні вораг — Пяро МакГроу.
Metacritic апублікаваў спісы найлепшых гульняў 2024 года для PlayStation і Xbox. У рэйтынгі ўвайшлі 20 тайтлаў, якія атрымалі не менш за сем рэцэнзій.

Лідарам платформы PlayStation стала Shadow of the Erdtree — DLC для Elden Ring, якое атрымала 94 балы са 100. Такі ж рэйтынг маюць Astro Bot і Metaphor: ReFantazio, якія ўвайшлі ў тройку лідараў. У першую пяцёрку таксама трапілі Final Fantasy VII Rebirth (92/100) і Slay the Princess: The Pristine Cut (92/100). У топ-10 увайшлі Dave the Diver, Balatro, Destiny 2: The Final Shape і The Last of Us Part II Remastered. Hi-Fi RUSH заняла 14-е месца, а Silent Hill 2 на 19-й пазіцыі.

Як і на PlayStation, Elden Ring: Shadow of the Erdtree стала найлепшай гульнёй і для Xbox, але тут яна атрымала крыху вышэйшы рэйтынг — 95/100. У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Like a Dragon: Infinite Wealth, Metaphor: ReFantazio, Shin Megami Tensei V: Vengeance і Tekken 8. Neva заняла 7-е месца, Prince of Persia: The Lost Crown — 8-е, а Indiana Jones and the Great Circles, адзін з галоўных эксклюзіваў Microsoft на 12-й пазіцыі. Call of Duty: Black Ops 6 замкнула топ-20.

Таксама Metacritic апублікаваў рэйтынг найлепшых гульняў 2024 года для ПК.
Forwarded from Siarhey S
Вітаю сябры!
Мы стварылі нейрамадэль агучкі беларускай мовы. З яе дапамогай можна рабіць агучку тэксту, пры гэтым клануючы галасы і эмоцыі. Паспрабаваць можна тут https://huggingface.co/spaces/archivartaunik/Bextts
А таксама пачынаем рабіць праект па пераагучцы відэа
вось напрыклад так
Каму цікава, далучайцеся!
Журналіст Bloomberg і пісьменнік Джэйсан Шрайер падзяліўся сваімі прагнозамі адносна гульнявай індустрыі ў 2025 годзе. Гэта не інсайдэрская інфармацыя, а толькі яго асабістае меркаванне.

На яго думку, у гэтым годзе выйдзе кансоль Nintendo Switch 2, і яна стане вельмі паспяховай. Кансольны рынак дасягнуў піка, а вось рынак ПК працягвае расці, таму варта чакаць больш портаў з кансоляў на ПК.

Шрайер лічыць, што эпоха эксклюзіваў сканчаецца — цяпер, каб акупіць бюджэт, гульні павінны выходзіць на ўсіх платформах. Microsoft пачне выпускаць свае гульні ўсюды, а PlayStation, хутчэй за ўсё, таксама. Адзінае выключэнне — Nintendo, але невядома, як доўга гэта працягнецца.

Ён мяркуе, што, калі Assassin’s Creed Shadows праваліцца ў продажах (а такі шанец ёсць), Ubisoft можа прайсці праз рэарганізацыю або нават быць прададзенай — ці то кітайскай Tencent, ці то арабскай Savvy Games Group.

Што да GTA VI, то, паводле Шрайера, яе могуць перанесці на 2026 год. Але ў гэтым годзе, на яго думку, выйдзе Hollow Knight: Silksong, які стане камерцыйным хітом.

Таксама ён прагназуе актыўнае выкарыстанне штучнага інтэлекту ў гульнях, што прывядзе да некалькіх правалаў. Незразумела, ці гэта закране сцэнары, графіку або відэа, але некалькі "ШІ-гульняў" хутчэй за ўсё праваляцца.

Нарэшце, Шрайер лічыць, што Half-Life 3 будзе анансавана ў 2025 годзе, хоць яе рэліз адбудзецца не хутка.

На форуме Neogaf карыстальнікі прааналізавалі мінулыя прагнозы Шрайера і адзначылі, што многія з іх не спраўдзіліся. Аднак ён прадказаў правал некалькіх GaaS-гульняў у 2024 годзе (Concord, Suicide Squad), што сапраўды адбылося.

Ці меў ён рацыю наконт Half-Life 3 — даведаемся ўжо сёлета.
Як жа мяне душаць 128 гб на маку, вы б толькі ведалі😭😭😭
Гульні, якія трапляюць у Game Pass, губляюць да 80% чаканых продажаў па поўным кошце на Xbox. З такім сцвярджэннем выступіў журналіст Крыстафер Дрынг, аналізуючы сітуацыю ў індустрыі відэагульняў.

Ён адзначыў, што, паводле яго назіранняў, буйныя рэлізы, такія як Hellblade 2, Indiana Jones і нават Starfield, займаюць нечакана нізкія месцы ў рэйтынгах продажаў на Xbox, што звязана з іх даступнасцю ў Game Pass.

"Калі гульня выходзіць на некалькіх платформах, падпіска можа пайсці на карысць, павялічыўшы продажы на PlayStation," — кажа Дрынг. — "Але калі гульня з'яўляецца эксклюзіўнай для Xbox, адсутнасць даходаў ад продажаў можа моцна паўплываць на распрацоўшчыкаў. Асабліва пакутуюць інды-праекты, якія не трапляюць у Game Pass."

Аднак падпіскі маюць і іншы бок: яны значна пашыраюць аўдыторыю. Асабліва гэта датычыцца гульняў, якім складана канкураваць з хітамі накшталт Call of Duty. У 2024 годзе Call of Duty: Black Ops 6 стала першым тайтлам франшызы, дададзеным у Game Pass у дзень выхаду. Гэта забяспечыла сэрвісу рэкордную колькасць новых падпісчыкаў.

Акрамя таго, у найбліжэйшыя месяцы ў Game Pass з’явяцца Diablo і UFC 5. Гэта крокі, якія могуць прыцягнуць яшчэ больш гульцоў, але пытанне даходаў для распрацоўшчыкаў застаецца адкрытым.
2025/01/09 09:58:29
Back to Top
HTML Embed Code: