Telegram Web
❤️‍🔥METAL SLUG ПА-БЕЛАРУСКУ❤️‍🔥

😌Пераклад быў зроблены выпадкова і не планаваўся нават як праект для патрыён. Проста пабачыў зніжку на гульню і вырашыў успомніць дзяцінства, а там як заўсёды - цікаўнасць!😅

🔹 Што зроблена?
Тэкставы ручны пераклад
Выкарыстоўваў verbum.by

🔹 Што будзе?
🛠 Змена тэкстуры і відарысаў
🔄 Абнаўленні і выпраўленні – калі знойдзеце памылкі ці ёсць прапановы – пішыце!

🔹 Дзе спампаваць?
📥 NexusMods
☁️ Google Drive
🎮 Steam

🔹 Падтрымаць можна тут:
🔥Patreon

‍🗨️Тызер беларусізатара 👁️
💥Гуляйце па-беларуску!💥
У сеціва патрапілі, магчыма, самыя буйныя за апошні час аб’ёмы даных — пра гэта піша Forbes са спасылкай на справаздачу спецыялістаў Cybernews. З пачатку года ў адкрытым доступе апынуліся 30 набораў з лагінамі і паролямі — усяго гэта 16 мільярдаў запісаў для ўваходу ў акаўнты Apple, Google, Telegram, сацыяльных сетак Цукерберга і мноства іншых сэрвісаў. Пры гэтым гаворка ідзе не толькі пра папулярныя пляцоўкі: сярод злітых даных — парталы для распрацоўшчыкаў, VPN-сэрвісы і мноства іншых сайтаў.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што пераважная частка гэтых зліваў раней не публікавалася, то бок у базах фігуруюць «свежыя» паролі, якія карыстальнікі яшчэ не паспелі змяніць. Гэта робіць сітуацыю асабліва непрыемнай — старыя базы звычайна хутка губляюць актуальнасць, а тут — новая хваля інфармацыі для зламыснікаў.
У EGS пачалася раздача The Operator — дэтэктыўнай галаваломкі пра супрацоўніка Федэральнага дэпартамента выведкі, які дапамагае палявым агентам расследаваць злачынствы.

Гульню можна забраць да 26 чэрвеня.
Microsoft працуе над прасунутай платформай эмуляцыі, якая дазволіць запускаць гульні з арыгінальнай Xbox і Xbox 360 на сучасных прыладах. Праект мае папярэднюю назву Xbox Classics. Пра гэта паведаміў інсайдар і блогер eXtas1s са спасылкай на крыніцу, знаёмую з ходам распрацоўкі.

Платформа эмуляцыі будзе падтрымліваць мноства прылад, у тым ліку ПК, сучасныя кансолі і партатыўныя гаджэты, як, напрыклад, ASUS ROG Ally, а таксама «воблачныя» сэрвісы. Microsoft інтэгруе Xbox Classics у Game Pass.

Некаторыя класічныя гульні ў межах праграмы Xbox Classics будуць прапаноўваць палепшаную графіку і павышаную стабільнасць працы. Верагодна, гаворка ідзе прынамсі пра павялічаную разрозненне і частату кадраў.

Кампанія працуе над праектам разам з распрацоўшчыкамі эмулятара Xenia, які дазваляе запускаць гульні для Xbox 360 на ПК.

Паводле інфармацыі крыніцы, анонс Xbox Classics плануюць прымеркаваць да 25-годдзя брэнда Xbox у 2026 годзе.

Дакладныя тэрміны пакуль не агучваюцца.


У красавіку 2024 года Microsoft стварыла каманду, якая займаецца захаваннем працаздольнасці старых гульняў на будучых кансолях. Мэта гэтага падраздзялення — забяспечыць зваротную сумяшчальнасць наступных кансоляў са старымі гульнямі і захаваць шырокую бібліятэку Xbox для будучых пакаленняў.
У лонданскім метро заўважылі дзіўную рэкламу: білборд з надпісам «Metroid Prime 4: Beyond ужо ў продажы». Фота з месца адразу разышліся па сеціве — іх пачалі публікаваць брытанскія геймеры, якія пабачылі аб’яву па дарозе на працу.

Але, гэта наўрад ці сведчыць пра раптоўны рэліз. Падаецца, што перад намі банальная памылка. Побач знайшлі аналагічны постар па Mario Kart World з той жа самай прыпіскай «ужо ў продажы». Падаецца, што дызайнер проста выкарыстаў адзін і той жа шаблон і забыў прыбраць непатрэбную фразу.

На справе ў Metroid Prime 4: Beyond па-ранейшаму няма ні даты выхаду, ні іншых навінаў — Nintendo маўчыць.
Forwarded from Шляхціц Завальня (Antoś Łabiecki)
🥷 Гісторыя Shadow Warrior. Частка 1

Shadow Warrior гэта шалёны кактэйль катан, сакэ і сарказму, што ў 1997-м узняў планку FPS, а ў 2013-м паказаў, як пераасэнсаваць культ без страты крыві (і жартаў). У новым роліку мы:

- высветлім, як 3D Realms зляпілі «самурайскі Duke Nukem»;
- пакажам, як Flying Wild Hog паднялі планку рэбуту, дадаўшы эмоцый і пераасэнсаваўшы механікі;
- нырнем у глыбіні лору: Nobitsura Kage, сутычка двух светаў, багі Оні і саркастычны Ходзі, што жыве проста ў галаве героя;
- разам пасмяемся і зразумеем, чаму Shadow Warrior па-ранейшаму трымаецца ў пантыёне найлепшых FPS.

https://youtu.be/gYKd1_LFG04?si=sdzd4VO1K0irEieA
Марк Цукерберг спрабаваў купіць стартап Safe Superintelligence Іллі Суцкевера, нават нягледзячы на тое, што кампанія пакуль не мае публічных прадуктаў. Па ацэнках апошняга інвестыцыйнага раўнду, сума здзелкі магла складаць каля $32 млрд. Суцкевер адмовіўся як ад продажу кампаніі, так і ад прапановы перайсці ў каманду Цукерберга.

Пасля гэтага Цукерберг запрасіў у сваю каманду сузаснавальніка Safe Superintelligence Дэніэла Гросса. У цэлым ён цяпер актыўна фарміруе групу спецыялістаў для распрацоўкі AGI.

Раней у праект Цукерберга далучыўся былы CEO GitHub Нат Фрыдман. Ён разам з Гроссам валодае інвестыцыйным фондам NFDG, які таксама фінансуе Safe Superintelligence — такім чынам, Цукерберг усё роўна атрымае долю ў кампаніі.

Раней Сэм Альтман згадваў, што Цукерберг прапаноўваў топавым супрацоўнікам OpenAI бонус у $100 млн за пераход у яго каманду.
Вітаначкі! Прамбачце за паркур (зноў) 👉👈 Нас не было тры месяцы, бо мы асвойвалі ШІ. У выніку навучыліся эмітаваць нашыя галасы цалкам праз ШІ, але ён, на жаль, не можа перадаць нашай прыгажосці — таму відэа на гэты раз адсутнічае 😒

У гэтым выпуску мы паразмаўлялі пра вар'яцтва ў Ubisoft, каго хоча набыць Цукерберг, паспрачаліся пра Steam OS і зноў скакалі з тэмы на тэму — усё, як вы любіце. Смачна слухаць! Мы сумавалі ❤️

Глядзець: https://youtu.be/LamQkMtTV0M?si=iw6DCx6pPsXD238z
Слухаць: https://pc.st/e/0yxexQYn-Vx

Элітарная частка ўжо на патрыён: www.patreon.com/posts/132032036
У сеціве з’явілася фотка ўпакоўкі Quest 3S Xbox Edition — паводле чутак, шлем выйдзе на гэтым тыдні. Гэта будзе мадэль на 128 ГБ у чорна-зялёнай каляровай гаме з геймпадам Xbox, рамянём Elite і 3 месяцамі падпіскі Xbox Game Pass Ultimate за $400.

Кантролеры Touch, паводле ўпакоўкі, у камплекце не будуць. Quest 3S Xbox Edition — гэта працяг стратэгічнага партнёрства Meta і Microsoft, распачатага ў 2022 годзе. Яно ўжо прывяло да з’яўлення Xbox Cloud Gaming, выдаленага працоўнага стала Windows 11 і вэб-версій Office на Quest.
🌃 24 чэрвеня (у аўторак) а 19:00 у цэнтры Вільні адбудзецца паказ фільма "Бягун па лязе 2049" (2017) які нядаўна быў агучаны па-беларуску

Blade Runner 2049 — працяг культавага навукова-фантастычнага фільма пра будучыню, дзе людзі жывуць побач са штучна створанымі істотамі — рэплікантамі, прызначанымі служыць людзям. Гэта кіберпанк-дэтэктыў пра следчага Кея, чыя праца — лавіць непакорных рэплікантаў. Яго новае расследаванне выводзіць на таямніцу, што можа змяніць увесь свет.

Для ўдзелу, калі ласка, запоўніце невялічкую форму

Сяброўства, падпісвайцеся на наш канал, каб быць у курсе беларускамоўных кінапраглядаў.
Microsoft збіраецца "пашырыць магчымасці" свайго дадатку Xbox для ПК, дадаўшы падтрымку запуску гульняў з такіх платформаў, як Steam і Battlenet. Такім чынам, кампанія імкнецца ператварыць Xbox PC у ўніверсальны інструмент для запуску ўсіх гульняў, устаноўленых на камп’ютары.

Пакуль што гэтая новая функцыя даступная толькі для карыстальнікаў бэта-версіі праграмы, але ўжо да канца гэтага года Microsoft плануе ўключыць яе ў асноўны рэліз.
Death Stranding 2: On the Beach ужо тут !

Гульня паказвае амаль імгненныя загрузкі на кансолях. Для праекта такога маштабу — гэта ўпершыню.
Крытыкі ў захапленні: 91 бал на OpenCritic і 90 на Metacritic.
Ужо даступная ў раннім доступе, але галоўны рэліз — 26 чэрвеня.

Хто ўжо паспеў пагуляць? Як яно? Подзеліцеся ўражаннямі. Кадзіма да сіх геній?
Анансаваны Quest 3S Xbox Limited Edition:

— Колькасць прылад будзе абмежаваная
— Гэта Quest 3S на 128 ГБ
— У камплекце, акрамя чорнай гарнітуры, кантролераў і геймпада Xbox — чорны Elite-strap, 3 месяцы падпіскі Game Pass Ultimate і 3 месяцы Horizon+
— Кошт — 400 $ (на 100 $ танней, чым купляць усё асобна)
Паводле даных журналіста Bloomberg Джэйсана Шрайера, Microsoft рыхтуе чарговы раўнд скарачэнняў у гульнявым падпадзеле. Скарачэнні закрануць многіх супрацоўнікаў і стануць часткай маштабнай рэструктурызацыі ўнутры Xbox.

Пакуль невядома, якія менавіта студыі ці каманды апынуцца пад ударам. Але, паводле слоў Шрайера, працэс пачнецца ўжо на наступным тыдні.

Гэта не першыя кадравыя перастаноўкі ў Xbox за апошнія месяцы — раней Microsoft ужо закрыла некалькі студый, у тым ліку Tango Gameworks (стваральнікі Hi-Fi Rush), і правяла скарачэнні пасля зліцця з Activision Blizzard.

Падаецца, што «вялікая чыстка» ў бізнесе Microsoft яшчэ далёка не завершаная.
Apple распрацоўвае новы MacBook з чыпам ад iPhone — ён будзе працаваць на A18 Pro і каштаваць менш за $1000. Пра гэта паведаміў вядомы аналітык Мін-Чы Куо.

Масавая вытворчасць ноўтбука пачнецца ў канцы 2025 года або на пачатку 2026-га. Мэта — вярнуць высокія продажы, якія кампанія назірала падчас пандэміі, дзякуючы даступнай мадэлі.

Паводле інфармацыі аналітыка, у 2026 годзе Apple можа прадаць ад 5 да 7 мільёнаў такіх MacBook.
2025/07/01 07:36:04
Back to Top
HTML Embed Code: