Telegram Web
З Новым годам, з шчасцем новым! 
Дай жа божа, гэты год, 
Каб успомніў шчырым словам 
Працавіты ўвесь народ! 

Каб больш слёзы не ліліся, 
Каб не падаў чалавек, 
Каб астрогі запярліся 
Ад людзей на вечны век; 

Каб казалі, што хацелі, 
Каб не гнулісь, як цяпер, 
Каб са страхам не глядзелі 
На урадніцкі каўнер; 

Каб пабольшала нам доля, 
Каб разросся вузкі луг, 
Каб спявалі песні волі, 
Дзержучы жалезны плуг. 

Дай бог шчасця вам і долі 
Усім, хто слёзы праліваў, 
Хто ў бедным, родным полі 
Зерне праўды засяваў!

Якуб Колас "Новы год"
ТОСТ

Я падымаю келіх свой
За лад, парушаны табой,
За пацалункаў гаркату,
За слоў халодных немату,
За бессань тысячы начэй
І за падманны бляск вачэй...
Я падымаю келіх свой,
Што ты мая, ды не са мной.
ДА БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ

Беларусы ўсіх краёў, яднайцеся!
Нас няшмат, а будзе менш яшчэ,
Як адступім, зломімся пад націскам,
Як ад нас рашучасць уцячэ.
Праз усе вякі нас толькі ціснулі
І хадзіць хацелі як па тлі,
Нас душылі волгамі і вісламі,
Кожны тужыў зашмаргу пятлі.
Нас турылі з Бацькаўшчыны,
З Дзедзіны,
Нам, панам крывіцкае зямлі,
Коласы, Чарнобылі адведзены,
Маем права мы на мазалі.
Нас палілі, катавалі, праталі,
Малацілі нас, нібы кулі,
Каралі, забойцы, імператары
І бацькі працоўных мас,
Калі Беларусь, як палатніну, кроілі
На мундзіры ды на каптаны,
Каб магілы з нашымі героямі
Уціскалі валуны маны.
Над святынямі пазруйнаванымі
Паклянёмся дбаць пра карані.
Будзем Янкамі, а не Іванамі,
Што не ведаюць свае радні.
Працавалі мы на ўсе імперыі,
Папрацуем на сябе, браты.
Дык адродзімся душой і вераю.
З намі Бацька Бог
І Дух Святы!

Рыгор Барадулін
Я сябра кожнай птушцы,
Ва ўсіх – наперахоп:
Заве глушэц у пушчу
Бакас – на расцяроб,
А салаўі – на спеўку,
А жаўранкі – у рунь.
Прыходжу я знячэўку,
Ніхто не мчыцца ўгрунь.
П'ю з жураўлямі піва,
З драздом – свішчу дразда...
Я свой тут.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Ды імкліва
Зрываюцца з гнязда,
Куляюцца наседкі,
Адманьваюць, вядуць...
Тут не патрэбны сведкі.
Прабачце. Я пайду.
Я крыўдаваць не стану,
За недавер судзіць...
Я знікну, ўміг растану,
Каб гнёзд не астудзіць.

Васіль Зуёнак
Точыць стачонае моль –
Хопіць трухі назапас.
Ператрываць – гэты боль.
Перамаўчаць – гэты час.
Вырваўшы пальцы з вузлоў
Локці не даць бы звязаць.
Некалі ж выпадзе зноў
Голасу голасам стаць.
Ну, а не выпадзе – што ж:
Зменаю знакаў і вех
Хай сабе цупае дождж,
Хай сабе шорхае снег.

Уладзімір Някляеў
Студзень – году пачатак, зіме палавіна. 

#Прымаўка
Няпраўда, што агонь – гэта падземнае пекла, якое прагна чакае рэдкіх ахвяр ад выкупленнага Хрыстом чалавецтва. Агонь – гэта надземнасць. Яна самая высокая і... немінучая. Кожны ў свой час прыходзіць сюды: хтосьці – на тысячным калаўроце ўвасабленняў, нехта – праз колькі дзесяткаў гадоў аднаго жыцця... Чаму? Дзеля чаго?.. Каб адкрыць для сябе ўрэшце сапраўдную меру шчасця. Праз нясцерпную бязмежнасць болю... А пасля?.. Пасля – Свабода, усё новыя і новыя Вышыні. І больш не трэба крылаў. Навошта, калі Ты – бязважкае мудрае пёрка на крылах Вечнасці?..
"Кожны чалавек павінен парадчыць, даводзіць да ладу тую мясціну, дзе жыве. Мне хочацца бачыць прыгожае вакол. Я перажываю за тое, што на дварэ валяецца смецце, што зграі сабак бадзяюцца. Людзі прывыкаюць жыць на сметніку. І інтэлігенцыя, і п'яніцы – усе мы становімся падобнымі да бамжоў: мы звыкаемся з брыдотай у фізічным плане і духоўным. І гэта вельмі трывожыць. Трэба выпольваць усё, што прыгнятае. Даваць магчымасць расці таму, у засені чаго мы можам адпачыць і ўмацавацца душою."

©"Беларусы адвыклі ад самастойнасці". Размова з Нінай Мацяш пра жыццё.
Кругаварот...
Пустуе агарод.
Вятры ў полі карагоды водзяць.
Стагоддзямі ідзе кругаварот.
І поры года на пасты выходзяць.
Зіма!
Ты б не выходзіла на пост.
Цябе б з ахвотай лета падмяніла.
Ну што за радасць:
Снег ляжыць у рост,
Усё вакол заснула і застыла.
Сядзі ў пакоі,
Распівай чаі,
На вуліцу не сунься без адвагі,
Аж покуль не зазвоняць ручаі,
Узяўшыя мароз і снег у шпагі.

Анатоль Сербантовіч
Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі снег!
Мяцель не вее, сціхнуў вецер,
I волен лёгкіх санак бег.
Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.
Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, светлы стоўп спусціў
I рызай срэбнаю раздолле
Снягоў сінеючых пакрыў.
Ўзрывайце ж іх санямі, коні!
Звіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.

Максім Багдановіч
Ля хат насыпаны сумёты,
Пад снежнай коўдрай спяць палі.
Вятры бяздомныя ля плота
З віхурай песню завялі.
Замоўклі белыя прасторы,
Усё акутаў зімні сон.
Малюе срэбныя ўзоры
Ужо зіма на шкле акон.
І лес, нібы мядзьведзь касматы,
Укрыўся снежным дываном.
Стаяць у цёплых шапках хаты, –
Абліты месячным святлом.
Люблю зіму, і спеў мяцеліц,
І смех вясковай дзетвары.
Калі развешае кудзелі
Марозны іней на двары,
Калі на сонцы снег іскрыцца,
А з ветрам сіверны мароз –
Асыпле твар калючай гліцай
І шчыпле пальцы, шчокі, нос.
Няхай ён шчыпле – не баюся,
Лячу на саначках з гары,
Спяваю песні і смяюся,
Аж пошчак коціцца з гары.

Мікола Хведаровіч
Адкажа, пэўна,
І не ўсякі:
Дзе, сапраўды,
Зімуюць ракі?
А іншы,
Хоць і не адкажа,
Але з ахвотаю
Пакажа.
МАЛЕННЕ ЗА БЕЛАРУСЬ

Божа, пашлі Беларусі
Ласку з Тваімі вачамі,
Сэрцы суцеш у скрусе,
Злітуйся над крывічамі.
Знікнуць, Святы, не дай нам
Ад рукатворнага жаху,
Верацьмем вечным тайнам
Руху Твайго і шляху.
Божа, вярні дадому
Блудныя душы з выгнання.
Поперак духу злому
Воля Гасподняя стане.
Хай беларус беларуса
Будзе любіць як брата.
Светлая Імем Ісуса
Наша крывіцкая хата.
Божа, на ўсіх раздарожжах
Нас ад напасцяў варожых
Твой зберажэ напамін.
Амін.

Рыгор Барадулін
#адраджэнне
#Нароўля, палац Горватаў
1918 / 2021
Сядзібу пару месяцаў таму выкупілі за ўласныя сродкі Андрусь Горват з сябрамі. Дагэтуль яна гадамі стаяла ў занядбанні, з абрынутым дахам і без належнага дагляду. Сёння з'яўляецца шанец выратаваць культурную спадчыну, хоць будзе то, улічваючы стан будынка, даволі няпроста. Але за справу бяруцца сам пісьменнік і дзясяткі неабыякавых людзей, апантаных адзінай мэтай. Заклікаю спадарства падтрымаць дадзены праект, гэта можна зрабіць:
— матэрыяльна (грашыма ці будаўнічымі матэрыяламі)
— экспертна (ведамі і навыкамі)
— інфармацыйна (распавесці ў сваіх сацсетках)
З пытаннямі і прапановамі можна звяртацца наўпрост да культавага аўтара:)
https://www.facebook.com/dziadzia.horwat/
https://www.instagram.com/naraulianski.palac/
(фота: Антон Мураўлёў)
Табе адной я нёс пяшчоту,
Ды па дарозе разгубляў
Сярод снягоў, слаты, спякоты,
Сярод сяброў, пустых забаў.
Прыйшоў я нетаптанай сцежкай
І стаў, як месяц, пры акне,
А ты з даверлівай усмешкай
Глядзела моўчкі на мяне.
Без ушчуванняў і папрокаў
Руку малую падала,
І я пайшоў няспешным крокам
На водбліскі твайго святла.
І слова, што ў душы звінела,
Цвіло чаромхавай вясной,
Было таксама зразумела
Табе адной, табе адной.

Сяргей Законнікаў
А шчасце – край шчаслівых тых плямён, што пчол разводзілі здавён і слалі лён, што неруш пушчы песняй збераглі, нам пільна ашчаджаць перадалі. А шчасце – край паэтаў і лясоў, дзе ў кошыкі ўспацелыя радкоў збіраем словы спорныя, нібы ў сне дуброў крамяныя грыбы.
Міс – гэта проста
Незамужняя дзяўчына,
А місіс – жонка.
Разабраўся, дружа?
А міска – тое,
Што, як ёсць прычына,
Шпурляе часам
Місіс злосна ў мужа.
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.
2025/07/04 04:28:34
Back to Top
HTML Embed Code: