Telegram Web
#Віцебск
від на Ратушную плошчу
пач. ХХ ст. / 2025

(фота: inst imbirik)
#Менск, Няміга
1967 / 2025

"...Там гаспадарыла некалькі чалавек, адразу можна было пазнаць, што падрыўнікі. Нарэшце адзін з іх, што стаяў наводдаль на тратуары, махнуў рукою, і ўсе заспяшаліся да міліцэйскага ачаплення.

— Можа, тут дзе і золатца асталося ў каго.
— І дзіва няма ніякага, тут жа ўсё купецтва тулілася, можа, дзе і замурована.
— А я скажу, нікому яна і не замінала, гэтая Няміга.


Я пачуў, як на гэтае чужое шкадаванне слухмяна абазвалася маё сэрца.

Настала ціхуткая цішыня. Яна цягнулася страшэнна доўга, гэтая кароценькая хвіліна чакання, і калі ўсё ж выбух здарыўся, ён усіх здзівіў нечаканасцю. Тры глухія выбухі як бы прыўзнялі тыя дамы, потым як бы апусцілі, і тады сцены пачалі падаць і развальвацца.

Вось такое было ў мяне развітанне з Нямігаю.
У маёй запісной кніжцы пазначана і дата: трыццаць першага мая семдзесят чацвёртага года..."

З успамінаў Янкі Скрыгана, беларускага пісьменніка.

(фота: inst igorurbanist)
#Браслаў
від на горад з Замкавай Гары
1918 / 2025

(фота: @AvanTourists)
#этнаграфія, #Сербаў

"Полешуки"
"Адам Маясюкъ, Лявон Куланъ, Данило Куланъ"
(арфаграфія аўтара захавана)

вёска Хатынічы, Ганцавіцкі раён.
фота з экспедыцыі Ісаака Сербава, 1911 г.

(крыніца: калекцыя VUB)
#Рэчыца, краявід горада
пач. ХХ ст. / 2025

(фота: inst rechytski_chalavek)
#Магілёў, #артыкул

Савецкія паштоўкі з беларускімі гарадамі не зусім мая тэма, але, пры нагодзе, набываю, калі трапляю на цэлы камплект.
Каштуюць яны недорага, што заканамерна — друкавалі такія вялікімі тыражымі, і дзеля колькасьці ахвяравалі якасьцю(

А ўсё ж цікава пабачыць, як выглядалі нашыя месцы нават паўстагоддзя таму, у іншую эпоху.

Запрашаю і вас паглядзець на не зусім старажытны Магілёў :)

https://vocal.media/photography/mahilou-1982
#Гарадзец
сядзіба Зіберг-Плятэраў
1918 / 2025

Палацава-паркавы ансамбль XVIII—XIX стст. У 1917 годзе сядзібны дом згарэў, потым граф Зiберг-Плятэр паспеў аднавіць толькі правае крыло. Гэты будынак захаваўся да нашых дзён, на тэрыторыі комплекса можна пабачыць некаторыя гаспадарчыя і жылыя пабудовы старога маёнтка, таксама як і рэшткі графскага парку.

🚗 Цікавая кропка, калі хтосьці плануе турыстычны маршрут па Віцебшчыне.

(фота: inst xskrimx)
Вітаю, шаноўнае спадарства!

Рады парэкамендаваць вам сяброўскі канал Verbarium — кветнік беларускіх словаў!
Тут можна пабачыць цікавыя допісы па беларускай лексіцы: да кожнага слоўца ідзе аўтарская ілюстрацыя і таксама прыклад ужывання ў кантэксце.

Допісы лаканічныя, але змястоўныя, і, што цешыць, рэгулярныя :)
Прыгожае слова на роднай мове кожны дзень😉

Падпісвайцеся:
https://www.tgoop.com/verbarium_by
#Горадня
Paradeplatz, 1918 г. /
плошча Савецкая, 2025 г.

(фота: inst nature.ilona)
#Пінск
вул. Тадэвуша Касцюшкі, 1930-ыя /
вул. Леніна, 2025

(фота: inst imbirik)
#Менск, #артыкул

Калісьці даўно мы з калегам @belaruskipioner рабілі артыкул па ранніх савецкіх паштоўках. З таго часу знайшлося яшчэ парачку цікавых экзэмпляраў, таму старую працу мы трошку дапоўнілі :)

Каму цікава паглядзець, як выглядаў Менск у 1930-ых, запрашаю:
https://teletype.in/@poshtabel/GILg2H7aNVo
#Берасьце, у цэнтры горада
пач. ХХ ст. / 2025

(фота: inst Nieviadomaja Biełaruś)
2025/07/08 06:46:43
Back to Top
HTML Embed Code: