Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
Усе навокал падводзяць вынікі 2024 года. А я што, я таксама маю што сказаць.

Менавіта ў гэтым годзе нарадзіўся праект "Праграмісцкі кут" і ўжо пераваліў за 300 удзельнікаў. На мой погляд - вельмі добрая лічба для такога "нішавага" праекту! Менавіта ў гэтым годзе дадаткова быў запушчаны наш з Сашам падкаст, які я марыў слухаць сам апошнія некалькі гадоў (дзякуй табе Саша) і спадзяюся, будзе выходзіць і надалей.

У гэтым годзе я зрабіў сабе спліт-клавіятуру і расказаў пра яе ў гэтым відэа. Шчыра — я не быў упэўнены што ўвогуле атрымаецца, або што я настолькі палюблю гэтую клавіятуру, але ў жыццё ў мяне ў пэўным сэнсе раздзялілася на "ДА" і "ПАСЛЯ".

У гэтым годзе я ўпершыню паўдзельнічаў у геймджэме і расказаў пра гэта на сваім тыкток канале. Вельмі зэбы досвед, але ён быў бы не поўным без тых, хто актыўна ўдзельнічаў у стрымах на твіч канале падчас гэтага гейм джэму!

Уласна я яшчэ паўдзельнічаў у нейкай колькасці агучак фільмаў. Не ўсе з іх на выхадзе атрымаліся такімі, якімі былі ў мяне ў галаве падчас запісу, але і ў гэтым кірунку ідзе развіццё.

Як, пэўна, большасць з вас заўважыла, відэа выходзяць не вельмі часта. А справа ў тым, што я нацэліўся на якасць а не на колькасць і вельмі спадзяюся што гэта бачна з відэа ў відэа.

Ну і самае галоўнае — усё гэта было б не магчыма без вашай падтрымкі, сябры!

З Новым Годам, шаноўнае спадарства!!
Новы эпізод Праграмісцкі Кут.Падкаст

02 - VR, Nintendo Switch 2, Framework, Чыноўнікі супраць мэсэнджэраў, VPN, Gostty

У гэтым эпізодзе:
[00:00:09] - Разганяліся перад запісам і выпадкова атрымалася тэма пра VR
[00:08:05] - Вітанні
[00:08:35] - Анонс Nintendo Switch 2
[00:25:23] - Framework laptop
[00:52:48] - Чыноўнікі супраць мэсэнджэраў (Каментарый Гомзіка на Маланцы тут)
[01:03:18] - Self Hosted VPN. Outline. WG-Easy
[01:21:05] - Рэліз Ghostty
[01:36:37] - Развітанні


Слухаць на ўсіх пляцоўках:

https://ift.tt/E5ioKsh
https://ift.tt/E5ioKsh
https://ift.tt/E5ioKsh

+ YouTube (Аўдыё версія)
Разам са Знічкай зараз працуем над агучкай серыяла Severance, прапаную падпісацца на канал каб не прапусціць навіны! Ну і калі ёсць магчымасць падтрымаць нашую працу, будзем вельмі ўдзячныя!

Дзве серыі першага сезону ўжо ў вольным доступе, агучваем другі сезон як з'яўляюцца новыя серыі, а паміж выхадамі серый другога сезона працуем над першым
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🧑‍💻 У пятніцу пасля трохгадовага чакання выйшла дэбютная серыя серыяла "Раздзяленне" (Severance). Яе ўжо можна паглядзець з беларускімі субцітрамі на сайце!

А мы тым часам агучваем першы сезон (ужо маем 2 серыі) і адразу пачалі працаваць над агучкай 2 сезона ⚡️

Выкладваем першыя 4 хвіліны серыі, а на агучку ўсяго 2-га сезона мы абвяшчаем збор!
Аператыўны пераклад, агучка ў 7(!) галасоў і мантаж займаюць шмат часу. Таму, калі хочаце паглядзець гэты цудоўны серыял па-беларуску, калі ласка, падтрымайце працу данатам:
Падтрымаць
Падтрымаць
Падтрымаць

Глядзець серыял на Знічцы
🎞️ Глядзець серыял на Кінакіпе


#агучка #серыял #раздзяленне #severance
Праграмісцкі Кут pinned «Новы эпізод Праграмісцкі Кут.Падкаст 02 - VR, Nintendo Switch 2, Framework, Чыноўнікі супраць мэсэнджэраў, VPN, Gostty У гэтым эпізодзе: [00:00:09] - Разганяліся перад запісам і выпадкова атрымалася тэма пра VR [00:08:05] - Вітанні [00:08:35] - Анонс Nintendo…»
Forwarded from BelKantent
⚡️⚡️⚡️ Сябры, суполка беларускіх стрымераў просіць усіх, хто карыстаецца і глядзіць беларускія стрымы на Twitch, падпісаць петыцыю на Twitch, каб нашу родную беларускую мову можна было абраць сярод моў стрыму. Кожнаму плюс у карму беларускасці і набор Мійкіных здымкаў у тэлеграм-канале. 😻 Давайце зробім як мага болей!
Нешта ў галаву стрэльнула і вырашыў паспрабаваць "новы" шрыфт для праграмавання. Паглядзеў на топ 2025 года і абраў на гэты год Fira Code. Крытэрыямі былі: 1е месца ў топе і наяўнасць лігатур.
У 2024м карыстаўся шрыфтом Hack (можа назва спадабалася?).
Да гэтага спрабаваў JetBrains Mono, Source Code Pro і інш.
Але ж праблема, што ўсе гэтыя шрыфты выглядаюць больш-менш добра і абраць нейкі адзін для мяне выглядае задачай даволі складанай. Першай за ўсё таму што не ведаю на што звяртаць увагу у першую, другую і трэцюю чаргу.

А ў вас ёсць улюблённы шрыфт для коду? Які і чаму?
#саша
Новы эпізод Праграмісцкі Кут.Падкаст

03 - Геймінг на лінуксе, Wine 10, Беларускі Гаюн, Pebble абяцалі вярнуцца, SQLite і опэнсорс, EPAM, яго поспехі, праца ў аўтсорсе і прадуктовых кампаніях

У гэтым эпізодзе:
[00:00:09] - Размовы перад запісам
[00:04:08] - Вітанні
[00:05:02] - Пачалі з факторыі, скончылі пра геймінг на лінуксе агулам, хвалім Valve
[00:20:02] - Рэліз Wine 10
[00:26:44] - Зліў даных з праекту Беларускі Гаюн
[00:42:34] - Pebble абяцалі вярнуцца
[00:57:58] - Форк SQLite і схаваная праблема OpenSource
[01:10:39] - EPAM абышоў Google і Apple у рэйтынгу найлепшых месцаў для працы паводле версіі Glassdoor
 
Падпішыся на тэлеграм канал Праграмісцкага кута, каб заўжды ведаць пра новыя выпускі падкасту, відэа і пра іншыя навіны праекту: https://www.tgoop.com/prahramiscki_kut
 
Падтрымай пераклад і агучку другога сезона Severance: https://ift.tt/Kl7BagX


Слухаць на ўсіх пляцоўках:

https://ift.tt/K4mh6Qz
https://ift.tt/K4mh6Qz
https://ift.tt/K4mh6Qz

+ YouTube: https://www.youtube.com/watch?v=10-kew-umKw
Вітаю! Наткнуўся на чарговы гікаўскі канал у тэлеграмчыку (дзякуй Вожыку за гэта), сам пра яго не ведаў, думаў можа і вы не ведаеце, вось, трымайце
Xiaomi выпусьціла новую капсульную кавамашыну Mijia S1

Прылада пазыцыянуецца як кампактнае і даступнае ($70) рашэньне для аматараў кавы, якое пасуе нават для невялікіх кухняў. Зрэшты, Mijia S1 мала чым адрозьніваецца ад капсульных кавамашынаў іншых вытворцаў. За выключэньнем, хіба што, дзьвюх асаблівасьцяў.

Першая – гэта магнітная панэль для захоўваньня капсулаў, якая мацуецца да самое кавамашыны. Гэта ня толькі практычна, але і дазваляе разнастаіць інтэр’ер: колеры і разьмяшчэньне капсулаў можна мяняць, ствараючы новыя патэрны і каляровыя акцэнты.

Другая асаблівасьць – гэта ціск. Папулярныя капсульныя кавамашыны (напрыклад, Nespresso і Dolce Gusto) працуюць зь ціскам 15-19 бар. У Mijia S1 ён дасягае 20 бар, а чым вышэйшы ціск, тым больш крэмавую тэкстуру мае гатовая кава.

👍 Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мы цалкам агучылі ўсе серыі, можна паглядзець ужо цяпер зрабіўшы ахвяраванне на любую суму. Ну або чакаць...)
2 сезон "Раздзялення" (Severance, 2025) - цалкам агучаны па-беларуску 🥳

Вы можаце падзякаваць за пераклад і падтрымаць збор на агучку (на любую суму) і глядзець 2 сезон ужо зараз:
☕️ Падтрымаць

Пераклад: Plistačka
Агучка: шматгалосая закадравая (Алесь Гулевіч, LilithLu, Gomzik, Vozhyk, Arciom, Atruta, Plistačka)

Глядзець 10 серыю 2 сезона з субцітрамі


#агучка #серыял #раздзяленне #severance
Мне ўсё больш здаецца, што мой роўтэр крышачку ашалеў, вось напрыклад ужо некаторы час я не магу зайсці на яго вэб морду, але ж пры гэтым вайфай трымае стабільна, усё што я занёс у яго канфігурацыю таксама працуе. З'явілася думка перарабіць яго толькі ў Wi-Fi пункт доступа, а ўвесь раўцінг трафіка, праброс партоў і ўсё такое перакінуць на якую малінку з openwrt на борце... Можа ёсць у каго нейкі досвед з гэтым? Можа нейкія парады гатовыя даць? Пішыце ў каментары пад гэтым пастом, калі ёсць чым падзяліцца.

Ну і паходу народжваецца ідэя для наступнага відоса, у сувязі з гэтым пытаннем :)
Тыя, хто за мной сочыць у твітары ведае, што я ізноўку зарэгістраваўся на геймджэм! 8 дзён з пачатку мінула і я гатовы прадставіць вам свайго кандыдата. Гульня, натхнёная Balatro пра абмен паштоўкамі

Там яўны недахоп кантэнту і, адпаведна, не вельмі добры баланс, але рэалізаваныя ўсе механікі, што я запланаваў з самага пачатку.

Вялікая падзяка @arciom_, менавіта за яго першапачатковую ідэю я зачапіўся.

Буду ўдзячны, калі вы паспрабуеце пагуляць у яе і калі раптам знойдзеце якія багі - паведаміце ў каментары

https://gomzik.itch.io/postcrossing
https://gomzik.itch.io/postcrossing
https://gomzik.itch.io/postcrossing
Новы эпізод Праграмісцкі Кут.Падкаст

04 - PewDiePie і Linux, Framework 12 і Desktop, Skype, Nvim і вар'яцкія праекты

У гэтым эпізодзе:
[00:00:09] - Выпраўдоўваемся за адсутнасць
[00:02:06] - Досвед ШІ
[00:10:48] - Вітанкі
[00:11:49] - Вар'яцкія пэт-проджэкты
[00:17:13] - Медыя сервер
[00:23:49] - Ізноў альтэрнатывы Google Photos
[00:26:12] - PewDiePie паставіў Linux
[00:45:18] - Framework 12 і Framework Desktop
[00:59:14] - Skype усё
[01:05:23] - А TeamSpeak едзе ў электрон
[01:15:04] - Nvim 0.11
[01:29:21] - Развітанні


Слухаць на ўсіх пляцоўках:

https://ift.tt/Ij6FwLz
https://ift.tt/Ij6FwLz
https://ift.tt/Ij6FwLz
Праграма для аўтаматызацыі вашых працэсаў: https://n8n.io/

Падчас калупання са сваім дамашнім серверам, наткнуўся на такую цудоўную рэч як n8n. Ёсць як клаўд версія, так і сэлф хостэд. Дазваляе аўтаматызаваць працэсы, як гэта робіць магчыма вядомы вам сэрвіс https://ifttt.com/

Сэканоміў сабе 4 баксы на месяц, перарабіўшы аўтаматычны посцінг у сацсеткі пра новы выпуск падкасту, праверым як працуе, калі запішам наступны эпізод :)

Калі наладзіў усё правільна, то хутчэй за ўсё цяпер адразу будзе ў адным пасце як спасылка на падкаст пляцоўкі, так і на ютуб, а не як раней :)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Калі вы раптам з'яўляецеся такім жа дзіваком опэнсорс фанацікам, як і я, я стварыў matrix спэйс для канала Праграміскі Кут. Магчыма вы захочаце сачыць за навінамі адтуль.

Сам спэйс хосціцца на маім уласным інстансе матрыкса, таму ёсць шанец, што нешта будзе працаваць не правільна (было б клёва паведаміць пра гэта)

Патрэбны акк на любым матрыкс серверы (але мой не адкрыты да рэгістрацыі, як мінімум на гэты момант)

Вось спасылачка на спэйс: https://matrix.to/#/#prahramiscki-kut:gomzik.xyz
2025/07/04 10:39:44
Back to Top
HTML Embed Code: