Telegram Web
Называем па-беларуску знакі на клявіятуры. Частка 3: нялітарныя сымбалі, пазнакі для словаў і тэкстаў
Ці добра вы ведаеце гісторыю тэрытарыяльных набыткаў і стратаў Вялікага Княства Літоўскага? Гістарычны ТЭСТ тут https://smarturl.click/W32lA
Назвы беларускіх паселішчаў пры патрэбе пішам беларускаю лацінкаю, а не расейскім трансьлітам.
Гýдзевічы (Мастоўскі раён) знакамітыя музэем. Роўна 60 гадоў таму яго пачаў ствараць легендарны Алесь Белакоз (1928–2016), настаўнік і краязнаўца, удзельнік паваеннага незалежніцкага падпольля, змагар за беларускую мову. https://smarturl.click/jkxgl
У Гýдзевічах была сядзіба Міклашэвічаў, з роду якіх Ларыса Геніюш.
Вяртаемся да апытанкі — як жа правільна назваць па-беларуску жыхароў Віцебску? Вакол гэтае тэмы рэгулярна разгараліся спрэчкі, але папраўдзе адказ адназначны: віцябляне. Вядомая дата, пасьля якой зьявілася блытаніна.

Зварот да тае гісторыі — нагода ўшанаваць памяць Іосіфа Навумчыка, які дбаў пра беларускую мову на Віцебшчыне да канца сваіх дзён.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская мова жывая, у ёй зьяўляюцца новыя словы. Заўзятар — слова аўтарскае, яго (сярод іншых) стварыў паэт Алесь Разанаў, і яно прыжылося. А як назваць тое, чым заўзятар займаецца? ВІДЭА
Пакуль трымаецца якая-ніякая зіма, публікуем зімовы слоўнічак!

(па-расейскупа-беларуску)
сугробсумёт
катоккоўзанка
снежоксьнéжка: гуляем у сьнéжкі
сосулькалядзя́к, лядзя́ш
льдинакры́га
инейшэ́рань
настшарпáк
шугашарош
снеговикбаба
оттепельадлíга
мокрый снегхля́па
метельзаве́я
Вымаўляйма правільна й без напругі! Устаўныя галосныя палягчаюць вымаўленьне. Так беларуская мова імкнецца да мілагучнасьці — гарманічнага чаргаваньня зычных і галосных гукаў.
Як назваць па-беларуску гэты далікатны кандытарскі выраб францускага радаводу зь яечных бялкоў і мігдаловай мукі? А ў множным ліку? 😉 Клікабэльныя варыянты адказаў у наступным допісе
Як назваць па-беларуску кандытарскі выраб зь яечных бялкоў і мігдаловай мукі ў адзіночным і множным ліку?
Anonymous Poll
14%
А не мяняць: le macaron, les macarons
33%
макарон, макароны
36%
макарун, макаруны
8%
макарона, макароны
6%
макрон, макроны
17%
макаронка, макаронкі
5%
іначай
Сёньня Дзень беларускай опэры.
9 лютага 1852 году адбылася прэм’ера камічнай опэры Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча (будынак у Менску, дзе яе ставілі, зьнесены ў 1983 годзе, нягледзячы на акцыі пратэсту).
Пра повязі нацыянальнай опэры зь беларускай мовай і літаратурай — моўна-музычны ТЭСТ https://smarturl.click/aJQAg
Заўсёды, нават у змрочныя часы, былі адважныя людзі, якія баранілі беларускую мову ад дыскрымінацыі — цаной уласнае свабоды. Памяць пра Браніслава Ржэўскага дагэтуль захоўваецца ў мясьцінах, дзе ён жыў.
2025/02/22 14:59:33
Back to Top
HTML Embed Code: