Telegram Web
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ШІ ў рэдакцыі, прэмія маладым рэпарцёрам і кінафестываль пра правы чалавека. Чацвер і новыя #магчымасці

JournalismAI Skills Lab: віртуальнае навучанне ШІ для журналістаў
Дэдлайн: 15 чэрвеня
Праграма навучыць журналістаў практычна прымяняць LLM і GenAI і ўкараняць тэхналогіі ШІ ў працу рэдакцыі.

Стыпендыя Climate Feed для маладых рэпарцёраў

Дэдлайн: 20 чэрвеня
Стыпендыя маладым рэпарцёрам на лепшую гісторыю пра ежу і клімат.

Форум Reinventing Media Business (Латвія)
Дэдлайн: 2 ліпеня
Запрашаюцца журналісты, рэдактары, спецыялісты па маркетынгу, даследчыкі.

Кінафестываль па правам чалавека Watch Docs
Дэдлайн: 1 жніўня
Фестываль  арганізуецца Хельсінкскім фондам па правах чалавека і пройдзе з 5 па 14 снежня ў Варшаве.

Гранты Journalism Science Alliance

Дэдлайн: 4 жніўня
Гранты для стварэння альянсаў паміж медыямі і акадэмічнымі коламі ці даследчымі інстытутамі.  Тэмамі могуць быць змена клімату, ахова здароўя, новыя тэхналогіі, мясцовае самакіраванне.

Photo by Tunafish on Unsplash
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
JournalismAI Skills Lab: віртуальнае навучанне ШІ для журналістаў

🌐 JournalismAI Skills Lab -- гэта праект аналітычнага цэнтра журналістыкі Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук.

Пасля заканчэння бясплатнай 12-тыднёвай праграмы двое ўдзельнікаў, якія паказалі выключныя вынікі, атрымаюць фінансавыя ўзнагароды.

👉 ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Ілюстрацыя: скрыншот з сайта арганізатараў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Чацвер і новыя #магчымасці

Саміт па пытаннях псіхічнага здароўя ў журналістыцы

⏱️ Дэдлайн: 13 чэрвеня
Зацікаўленыя кандыдаты могуць прапанаваць тэматычнае даследаванне, панэльную дыскусію, бліц-выступ ці інтэрактыўны семінар.

Рэзідэнцыя Фонду Яна Міхальскага для пісьменнікаў
⏱️ Дэдлайн: 27 жніўня
Прапануюць пражыванне  ля падножжа швейцарскіх Альп, а таксама стыпендыю ў 400 швейцарскіх франкаў на тыдзень, аплату дарогі, сняданак і абед, электравеласіпеды, доступ да бібліятэкі.

Прэмія для фатографаў Henri Cartier-Bresson Creation Award
⏱️ Дэдлайн: 31 ліпеня
Прыз складае 35 000 еўра, якія павінны быць выкарыстаны для рэалізацыі праекта пераможцы.

Фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World
⏱️ Дэдлайн: 1 верасня
Фестываль пройдзе з 11 па 19 сакавіка 2026 года ў Празе (Чэхія) і ў Бруселі (Бельгія).

Photo by Daiga Ellaby on Unsplash
☕️ Жадаем паспяховага тыдня і нагадваем пра дэдлайны.

Стыпендыя Sir Harry Evans Global Fellowship для расследавальнікаў
Дэдлайн: 18 чэрвеня
Падчас стажыроўкі стыпендыят будзе займацца журналісцкім расследаваннем у рэдакцыі Reuters у Лондане, Нью-Йорку, Сіднэі ці Таронта.

Стыпендыя Climate Feed для маладых рэпарцёраў

Дэдлайн: 20 чэрвеня
Стыпендыя маладым рэпарцёрам за гісторыю пра ежу і клімат.

Што матывуе людзей плаціць за медыя? Лекцыя Гжэгажа Пяхоты
Калі: 23 чэрвеня, 16:00 (Мінск, Вільнюс) / 15:00 (CET, Варшава) 
Лекцыя пра тое, чаму людзі пачынаюць плаціць рэдакцыі, што такое эфектыўная стратэгія для мабілізацыі чытачоў а таксама — добрыя і дрэнныя прыклады камерцыйнай дзейнасці ў медыя.

Photo by Olivie Strauss on Unsplash
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎬 DOK Co-Pro Market для дакументалістаў у Лейпцыгу (Германія)

Дэдлайн: 15 ліпеня

Маркет аб'ядноўвае прадзюсараў для фінансавання новых дакументальных праектаў і прапаноўвае эксклюзіўны доступ да нямецкага і міжнароднага рынкаў дакументальнага кіно. 

👉 ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Ілюстрацыя: скрыншот з сайта арганізатараў
🏆 Прэмія ў міжнароднай журналістыцы, семінар пра ксенафобію, грант на наратыўную журналістыку, саміт пра ШІ. Новыя #магчымасці

Трэнінг «Культура ксенафобіі» 
Дэдлайн: 19 чэрвеня
Для журналістаў, рэдактараў, інфлюэнсераў і ЛГБТК+ актывістаў. 

Kari Howard грант на праекты ў жанры наратыўнай журналістыкі
Дэдлайн: 13 ліпеня
Падавацца могуць журналісткі і гендэрна небінарныя персоны, якія маюць як мінімум тры гады досведу працы. Памер гранта да 5000 долараў ЗША.

DOK Co-Pro Market для дакументалістаў (Германія)

Дэдлайн: 15 ліпеня
Магчымасць знайсці суфінансаванне для свайго дакументальнага праекта.

Fetisov Journalism Awards 2025
Дэдлайн: 15 верасня
Тры пераможцы падзеляць прыз у памеры 130000 швейцарскіх франкаў. Гэта найбуйнейшая прэмія ў гісторыі міжнароднай журналістыкі.

Саміт News Impact: Развіццё журналістыкі з дапамогай ШІ (Польшча)

Калі: 9 кастрычніка
Праводзіцца ў партнёрстве з Google News Initiative. Тэма: штучны інтэлект як саюзнік якаснай журналістыкі.

Photo by Jerry Wang on Unsplash
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, і нагадваем пра хуткія #магчымасці

🔥 Сустрэча і абмяркаванне дакументу “Прынцыпы бяспечнай і паважлівай супрацы: супрацьдзеянне сэксуалізаванаму харасмэнту”
⏱️ Калі: 23 чэрвеня, панядзелак, 18:30 (Варшава)
📍 Фармат: афлайн
Мадэратарка сустрэчы — Наста Базар
Арганізатары будуць удзячныя за ваш удзел, экспертызу і ўклад у стварэнне дакумента, які можа змяніць нормы супольнасцяў і зрабіць іх больш бяспечнымі для ўсіх.

🔥 Што матывуе людзей плаціць за медыя? Лекцыя Гжэгажа Пяхоты
⏱️ Калі: 23 чэрвеня, панядзелак, 16:00 (Минск, Вильнюс) /  15:00 (CET, Варшава)
📍 Фармат: анлайн
Пра што: калі і чаму людзі пачынаюць плаціць рэдакцыі; агульныя прынцыпы паспяховых камерцыйных адносін паміж медыя і аўдыторыяй; эфектыўная стратэгія для мабілізацыі чытачоў;
добрыя і дрэнныя прыклады камерцыйнай дзейнасці ў медыя.

Новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка. Закрытая прэзентацыя грамадскага расследавання катаванняў у ПК-17
⏱️ Калі: 24 чэрвеня, 11:00 (Мінск, Вільнюс) / 10:00 (Варшава)
📍 Фармат: анлайн
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляюць грамадскае расследаванне аб сістэматычных катаваннях, прыніжэнні і рабскай працы ў Шклоўскай калоніі №17.
🏆Трэнінг у Германіі, дзве стыпендыі, конкурс для журналістаў і прэмія. Чацвер — і новыя #магчымасці

Трэнінг Reflect to Connect пра ўзнікненне діктатур (Германія)
🔥⏱️ Дэдлайн: 30 чэрвеня
Трэнінг пройдзе ў горадзе Веймар з 23 па 29 жніўня. Удзел бясплатны.

Прэмія Global Media Awards за матэрыялы пра правы дзяцей
⏱️ Дэдлайн: 20 ліпеня
Падаваць можна матэрыялы ў любым жанры. Працы павінны быць апублікаванымі альбо трансліравацца ў перыяд з 31 жніўня 2024 года па 1 ліпеня 2025 года.

Стыпендыі для журналістаў AI Accountability Fellowships
⏱️ Дэдлайн: 11 жніўня
Стыпендыя складае 20000 долараў ЗША. Дзесяцімесячныя стажыроўкі праводзяцца дыстанцыйна.

Стыпендыя Radcliffe Fellowship
⏱️ Дэдлайн: 11 лістапада
Памер стыпендыі 78000 долараў ЗША. Прапануюць магчымасць працаваць ў Гарвардскім універсітэце і далучыцца да міждысцыплінарнай творчай супольнасці.

Конкурс для журналістаў ад ААН
⏱️ Дэдлайн: 30 верасня
Удзельнічаць могуць журналісты з усяго свету, якія асвятляюць дзейнасць ААН.

Photo by Liu on Unsplash
Жадаем прадуктыўнага тыдня і нагадваем пра дэдлайны #магчымасці

Міжнародны трэнінг Reflect to Connect пра ўзнікненне діктатур (Германія)
🔥 Дэдлайн: 30 чэрвеня
Трэнінг пройдзе з 23 па 29 жніўня. Удзел бясплатны. Пакрываюць выдаткі на дарогу і пражыванне.

Рэгістрацыя на форум Reinventing Media Business (Латвія)
Дэдлайн: 4 ліпеня
Запрашаюцца медыяпрафесіяналы, журналісты, рэдактары, наватары ў галіне лічбавых тэхналогій, спецыялісты па маркетынгу, даследчыкі.

Rory Peck Awards 2025 для відэажурналістаў фрылансераў
Дэдлайн: 5 ліпеня
На конкурс прымаюцца работы, якія выйшлі ў эфір (на тэлебачанні, у інфармацыйных агенцтвах і анлайн-выданнях) у перыяд з 5 ліпеня 2024 па 10 ліпеня 2025 года.

Photo by Kateryna Hliznitsova on Unsplash
🌼 Стыпендыя для журналістаў, якія пішуць кнігу, варкшоп па праектнаму менеджменту, школа лічбавай бяспекі і праграма для стваральнікаў кантэнту. Чацвер і новыя #магчымасці

Варкшоп па праектным менеджменце ад ArtPower Belarus
Дэдлайн: 7 ліпеня
Сустрэчу раяць як пачаткоўцам, так і для тым, хто ўжо мае досвед працы з праектамі.

Prague Civil Society Centre прапануе праграму Bump Up!
Дэдлайн: 20 ліпеня
Для кантэнт-мэйкераў з каналамі на YouTube, Instagram ці TikTok, якія актыўна ствараюць кантэнт і маюць аўдыторыю.

Стыпендыя Cullman Center Fellowship
Дэдлайн: 26 верасня
Стыпендыя журналістам, якія працуюць над уласнай кнігай.

Ілюстрацыя: Unsplash
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/07/07 22:25:35
Back to Top
HTML Embed Code: