Telegram Web
Каардынацыйная рада
Справаздача дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў ПАРЭ аб працы падчас сесіі 23–27 чэрвеня 2025 году У сесіі ўзялі ўдзел пяць прадстаўнікоў дэлегацыі — сябры Каардынацыйнай Рады: Аляксандра Мамаева, Павел Латушка, Маргарыта Ворыхава, Валеры Мацкевіч, Вольга…
Супраціў ідэалёгіі «рускага сьвету» застаецца сталым напрамкам працы дэлегацыі. На слуханнях Палітычнага камітэту прагучаў даклад Эрыка Нільса Кроса пра расейскую дэмакратычную апазіцыю. У даклад уключанае патрабаванне да расейскай апазіцыі прызнаць права Беларусі на сувэрэнітэт і геапалітычны выбар. Асобна дакладчык падкрэсліў права на самавызначэнне ўсіх народаў, якія былі калі-небудзь каланізаваныя Расеяй. Гэтая тэма таксама абмяркоўвалася падчас сустрэчаў з нацыянальнымі дэлегацыямі Украіны, Малдовы, Эстоніі, а таксама ў межах кансультацыяў з Латвіяй і Літвою. Асобны сайд-івэнт на гэтую тэму запланаваны на студзень 2026 году.


На сустрэчах з нацыянальнымі дэлегацыямі Малдовы, Фінляндыі, Эстоніі, Літвы, Аўстрыі і Украіны абмяркоўваліся пытанні сітуацыі ў Беларусі, вызвалення палітвязняў, далейшага ціску на рэжым, а таксама праблемы легалізацыі беларусаў і падтрымкі моладзі. Асобна адзначым працу над паляпшэннем становішча беларусаў ва Ўкраіне. Падчас сустрэчы з дэлегацыяй Украіны абмяркоўваліся магчымыя варыянты легалізацыі беларусаў і атрыманьня дакумэнтаў узамен пратэрмінаваных пашпартоў, а таксама разблакаванне банкаўскіх рахункаў для беларусаў з часовым відам на жыхарства або ў змешаных сем’ях. Старшыня міжнароднага камітэту Вярхоўнай Рады Аляксандр Мярэжка прапанаваў правесьці парламенцкія слуханні па гэтых пытаннях і арганізаваць міжміністэрскую сустрэчу з удзелам беларускіх палітыкаў. Вольга Карпушонак перадала адпаведныя прапановы ад Міжнароднай камісіі па пытаннях легалізацыі і фінансавай інклюзіі.

Дэлегацыя ўзяла ўдзел у падрыхтоўцы і прыняцці рэзалюцыі "The challenges and needs of public and private actors involved in migration management", дзе ўлічаны таксама досьвед Народных амбасадаў. Абмеркаваная далейшая супраца па рэзалюцыях “Situation in Belarus”, "The role of diasporas and migrants in building social cohesion and progress" і “Fighting back against transnational repression”. Запланаваная падрыхтоўка спецыяльнага дакладу аб жанчынах у беларускіх турмах.

Дэлегацыя ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі FES Academy, дыскусіі ў моладзевым цэнтры "A youth agenda for democracy and human rights in Belarus", сайд-івэнтах ПАРЭ пра становішча дзяцей Украіны, «Жанчыны без гвалту», а таксама расейскую апазіцыю. Прадстаўнікі дэлегацыі Аляксандра Мамаева і Павел Латушка былі запрошаныя на афіцыйны прыём Генэральнага сакратара Рады Эўропы — Алана Бэрсэ.
👍20🙈74👏2👎1
Па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду» прынята заява Каардынацыйнай рады Беларусі ў сувязі са стварэннем Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны

Яшчэ 26 студзеня 2025 г. на сваіх адкрытых слуханнях Каардынацыйная рада па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду» заслухала тры справаздачы аб адказнасці Лукашэнкі за злачынствы, якія ён здзяйсняе з 1990-х гадоў па сённяшні час. Па выніках слуханняў Каардынацыйная рада прыняла дэкларацыю «Аб адказнасці Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы», у якой адзначаецца, што Лукашэнка нясе прамую адказнасць за здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці, ваенных злачынстваў, злачынства агрэсіі супраць Украіны.

У развіццё дадзенай дэкларацыі Каардынацыйнай рады фракцыяй «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», а таксама чальцом дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Паўлам Латушкам былі зробленыя дзеянні па адвакатаванні ўнясення пытанняў адказнасці палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Беларусі ў рашэнні ПАРЕ. У выніку дадзенай працы былі прынятыя дапаўненні і папраўкі ў рэзалюцыі ПАРЕ «Агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны: неабходнасць забеспячэння прыцягнення да адказнасці і недапушчальнасць беспакаранасці» ад 9 красавіка 2025 г., «Прававыя і праваабарончыя аспекты агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны» ад 24 чэрвеня 2025 г., якія датычацца пытанняў адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за здзяйсненне агрэсіі і незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей.

«Прынятая сёння заява і пастанова Каардынацыйнай рады ў падтрымку стварэння Спецыяльнага трыбунала, дае магчымасць далейшага адвакатавання і прыярытызацыі працы па пытаннях адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, як у ПАРЕ, так і ў парламентах краін-членаў Рады Еўропы, а таксама з усімі партнёрамі, хто выступае ў падтрымку міжнароднага правасуддзя за злачынствы, якія здзяйсняюць прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі.

Я ўдзячны 45 чальцам і чаліням Каардынацыйнай рады, якія падтрымалі дадзеную заяву. Шкадую, што частка праігнаравала важнае пытанне ў кірунку дасягнення справядлівасці ў інтарэсах беларусаў — ахвяраў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»,
- адзначыў лідар фракцыі ў Каардынацыйнай радзе Павел Латушка, каментуючы дадзенае рашэнне.

Вынікі галасавання:

Так: 45
Супраць: 1
Устрымацца: 7

Кворум ёсць: 53 з 76

"Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду": 27 з 28
"Беларусы": 8 з 13
"Незалежныя Беларусы": 3 з 8
Еўрапейскі выбар: 7 з 8
"Моладзевы наступ": 2 з 8
Наша Справа/Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты: 1 з 6
Блок Воля: 3 з 4
Хопіць баяцца: 1 з 3
Пазафракцыйныя дэлегаты: 1 з 1
👍37🙈6🤣2👎1😱1😐1
Forwarded from Блёк Воля
Пра рэпрэзентацыю, празрыстасьць і дакладнасьць інфармацыі, якую сакратарыят пад кіраўніцтвам Івана Краўцова прадстаўляе і грамадству Беларусі, і міжнародным партнёрам праз сайт https://rada.vision/cc.

Вылучаю некалькі сістэмных праблем:
1. На афіцыйным сайце вельмі вузка падаецца інфармацыя:
- ЛГБТ-тэматыка,
- вызваленне палітвязняў,
- адмена смяротнага пакарання,
- кантакты з ПАРЭ.

2. Адсутнічаюць публікацыі пра:
- падтрымку беларускіх добраахвотнікаў (у тым ліку параненых, сямей загінулых),
- легалізацыю вайсковых падраздзяленняў у ЕС,
- праверку супрацоўнікаў сакратарыята праз паліграф ці іншыя механізмы надзейнасьці.

Гэта стварае ўражаньне, што пэўныя важныя кірункі свядома альбо праз абыякавасьць не трапляюць у афіцыйную камунікацыю, хоць яны вельмі запатрабаваныя часткай грамадства.

3. Некарэктныя дадзеныя пра склад фракцый ("мёртвыя душы"):
- Максім Дзенісевіч склаў мандат яшчэ амаль год таму, але працягвае фігураваць як дэлегат — гэта выглядае як поўная адсутнасьць рэгламенту па актуалізацыі складу КР.
- Сяргей Пятрухін пазначаны як сябра фракцыі, якой ён ужо не належыць — гэта таксама не адпавядае рэчаіснасьці.

4. Адсутнасьць належных механізмаў своечасовага адлюставаньня даставернай інфармацыі пра склад КР на афіцыйным рэсурсе.

Што гэта?

Мінімум халатнае выкананьне абавязкаў і заніжаная адказнасьць за дакладнасьць інфармацыі.
Максімумкантраляваная маніпуляцыя, каб стварыць пэўную карцінку і падтрымліваць прыязнасьць заходніх донараў і інстытуцый праз спробу сфармаваць больш «прагрэсіўны» вобраз КР, зручны для іх (ЛГБТ, правы чалавека, палітвязні), у той час як больш «супярэчлівыя» ці «ваенізаваныя» тэмы (добраахвотнікі, вайсковыя падраздзяленні) свядома заціскаюцца.

Мэта паста: збалансаванае (а не выбарачнае) адлюстраваньне дзейнасьці КР праз афіцыйны сайт.
👏9🤬8🥱4🤣4👍3🙉3👎1🥰1🥴1🙈1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Аляксандар Кныровіч, сябра Каардынацыйнае рады і фракцыі «Беларусы», камэнтуе ўключэньне Аляксандра Мошанскага ў нацыянальны санкцыйны сьпіс Польшчы.

Аляксандар Мошанскі — адзін з найбуйнейшых прадпрымальнікаў у Беларусі, уладальнік кампаніяў Santa Bremor, Santa Retail і фабрыкі «Надзея». У мэдыях яго неаднаразова згадвалі ў сувязі з магчымымі фінансавымі сувязямі з уладай — у прыватнасьці, у расьсьледаваньнях ініцыятывы «Белпол». Хоць прамых доказаў спонсарства не прадстаўлена, журналісты адзначаюць шэраг падстаў для падазрэньняў.

Чаму Польшча вырашыла ўвесьці санкцыі менавіта цяпер — і што гэта можа сьведчыць пра ейны падыход да беларускага бізнэсу? Аналізы Аляксандра Кныровіча.
👎21🙈7🫡7👍4🔥2🥴2
2025/07/13 23:01:28
Back to Top
HTML Embed Code: