Forwarded from Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»
Па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду» прынята заява Каардынацыйнай рады Беларусі ў сувязі са стварэннем Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны
Яшчэ 26 студзеня 2025 г. на сваіх адкрытых слуханнях Каардынацыйная рада па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду» заслухала тры справаздачы аб адказнасці Лукашэнкі за злачынствы, якія ён здзяйсняе з 1990-х гадоў па сённяшні час. Па выніках слуханняў Каардынацыйная рада прыняла дэкларацыю «Аб адказнасці Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы», у якой адзначаецца, што Лукашэнка нясе прамую адказнасць за здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці, ваенных злачынстваў, злачынства агрэсіі супраць Украіны.
У развіццё дадзенай дэкларацыі Каардынацыйнай рады фракцыяй «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», а таксама чальцом дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Паўлам Латушкам былі зробленыя дзеянні па адвакатаванні ўнясення пытанняў адказнасці палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Беларусі ў рашэнні ПАРЕ. У выніку дадзенай працы былі прынятыя дапаўненні і папраўкі ў рэзалюцыі ПАРЕ «Агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны: неабходнасць забеспячэння прыцягнення да адказнасці і недапушчальнасць беспакаранасці» ад 9 красавіка 2025 г., «Прававыя і праваабарончыя аспекты агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны» ад 24 чэрвеня 2025 г., якія датычацца пытанняў адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за здзяйсненне агрэсіі і незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей.
«Прынятая сёння заява і пастанова Каардынацыйнай рады ў падтрымку стварэння Спецыяльнага трыбунала, дае магчымасць далейшага адвакатавання і прыярытызацыі працы па пытаннях адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, як у ПАРЕ, так і ў парламентах краін-членаў Рады Еўропы, а таксама з усімі партнёрамі, хто выступае ў падтрымку міжнароднага правасуддзя за злачынствы, якія здзяйсняюць прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі.
Я ўдзячны 45 чальцам і чаліням Каардынацыйнай рады, якія падтрымалі дадзеную заяву. Шкадую, што частка праігнаравала важнае пытанне ў кірунку дасягнення справядлівасці ў інтарэсах беларусаў — ахвяраў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі», - адзначыў лідар фракцыі ў Каардынацыйнай радзе Павел Латушка, каментуючы дадзенае рашэнне.
Вынікі галасавання:
Так: 45
Супраць: 1
Устрымацца: 7
Кворум ёсць: 53 з 76
"Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду": 27 з 28
"Беларусы": 8 з 13
"Незалежныя Беларусы": 3 з 8
Еўрапейскі выбар: 7 з 8
"Моладзевы наступ": 2 з 8
Наша Справа/Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты: 1 з 6
Блок Воля: 3 з 4
Хопіць баяцца: 1 з 3
Пазафракцыйныя дэлегаты: 1 з 1

👍37🙈6🤣2👎1😱1😐1
Forwarded from Блёк Воля
Пра рэпрэзентацыю, празрыстасьць і дакладнасьць інфармацыі, якую сакратарыят пад кіраўніцтвам Івана Краўцова прадстаўляе і грамадству Беларусі, і міжнародным партнёрам праз сайт https://rada.vision/cc.
Вылучаю некалькі сістэмных праблем:
1. На афіцыйным сайце вельмі вузка падаецца інфармацыя:
- ЛГБТ-тэматыка,
- вызваленне палітвязняў,
- адмена смяротнага пакарання,
- кантакты з ПАРЭ.
2. Адсутнічаюць публікацыі пра:
- падтрымку беларускіх добраахвотнікаў (у тым ліку параненых, сямей загінулых),
- легалізацыю вайсковых падраздзяленняў у ЕС,
- праверку супрацоўнікаў сакратарыята праз паліграф ці іншыя механізмы надзейнасьці.
Гэта стварае ўражаньне, што пэўныя важныя кірункі свядома альбо праз абыякавасьць не трапляюць у афіцыйную камунікацыю, хоць яны вельмі запатрабаваныя часткай грамадства.
3. Некарэктныя дадзеныя пра склад фракцый ("мёртвыя душы"):
- Максім Дзенісевіч склаў мандат яшчэ амаль год таму, але працягвае фігураваць як дэлегат — гэта выглядае як поўная адсутнасьць рэгламенту па актуалізацыі складу КР.
- Сяргей Пятрухін пазначаны як сябра фракцыі, якой ён ужо не належыць — гэта таксама не адпавядае рэчаіснасьці.
4. Адсутнасьць належных механізмаў своечасовага адлюставаньня даставернай інфармацыі пра склад КР на афіцыйным рэсурсе.
Што гэта?
Мінімум — халатнае выкананьне абавязкаў і заніжаная адказнасьць за дакладнасьць інфармацыі.
Максімум — кантраляваная маніпуляцыя, каб стварыць пэўную карцінку і падтрымліваць прыязнасьць заходніх донараў і інстытуцый праз спробу сфармаваць больш «прагрэсіўны» вобраз КР, зручны для іх (ЛГБТ, правы чалавека, палітвязні), у той час як больш «супярэчлівыя» ці «ваенізаваныя» тэмы (добраахвотнікі, вайсковыя падраздзяленні) свядома заціскаюцца.
Мэта паста: збалансаванае (а не выбарачнае) адлюстраваньне дзейнасьці КР праз афіцыйны сайт.

👏8🤬8🥱4🤣4👍3🙉3👎1🥰1🥴1🙈1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Аляксандар Кныровіч, сябра Каардынацыйнае рады і фракцыі «Беларусы», камэнтуе ўключэньне Аляксандра Мошанскага ў нацыянальны санкцыйны сьпіс Польшчы.
Аляксандар Мошанскі — адзін з найбуйнейшых прадпрымальнікаў у Беларусі, уладальнік кампаніяў Santa Bremor, Santa Retail і фабрыкі «Надзея». У мэдыях яго неаднаразова згадвалі ў сувязі з магчымымі фінансавымі сувязямі з уладай — у прыватнасьці, у расьсьледаваньнях ініцыятывы «Белпол». Хоць прамых доказаў спонсарства не прадстаўлена, журналісты адзначаюць шэраг падстаў для падазрэньняў.
Чаму Польшча вырашыла ўвесьці санкцыі менавіта цяпер — і што гэта можа сьведчыць пра ейны падыход да беларускага бізнэсу? Аналізы Аляксандра Кныровіча.

👎17🙈7🫡6👍4🔥2🥴2