Telegram Web
Прэс-канферэнцыя па выбарам у Каардынацыйную раду

2 красавіка а 14:00 па Менску адбудецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная выбарам у Каардынацыйную раду трэццяга склiкання.

Падчас канферэнцыi мы абмяркуем ключавыя аспекты выбарчага працэсу, будуць агучаныя падрабязнасці этапаў правядзення выбарчай кампаніі i механізм анлайн-галасавання за кандыдатаў, аб'явім аб фарміраванні незалежнай Выбарчай камісіі, у склад якой увойдуць
эксперты, якiя забяспечаць кантроль за ходам выбарчага працэсу i праверку вынікаў выбараў, а таксама адкажам на вашыя пытанні.

Сярод удзельнікаў:
•Андрэй Ягораў, спікер Каардынацыйнай рады
•Вольга Павук, віце-спікерка Каардынацыйнай рады
•Павел Лiбер, кіраўнік платформы «Новая Беларусь»
•Прадстаўнік Выбарчай камісіі

❗️Нагадаем, што дата правядзення выбараў прызначаная на 25 мая 2024 года.

Трансляцыя прэс-канферэнцыі будзе даступная анлайн у прамым эфіры на YouTube-канале Каардынацыйнай рады.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥18😁11🙈6👍5👏4👎2
Прэс-канферэнцыя па выбарах у Каардынацыйную раду — сёння а 14:00 па менскім часе
https://www.youtube.com/watch?v=GpohEVX76Jg

2 красавіка а 14:00 па Менску адбудецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная выбарам у Каардынацыйную раду трэццяга склiкання.

Падчас канферэнцыi мы абмяркуем ключавыя аспекты выбарчага працэсу, будуць агучаныя падрабязнасці этапаў правядзення выбарчай кампаніі i механізм анлайн-галасавання за кандыдатаў, аб'явім аб фарміраванні незалежнай Выбарчай камісіі, у склад якой увойдуць эксперты, якiя забяспечаць кантроль за ходам выбарчага працэсу i праверку вынікаў выбараў, а таксама адкажам на вашыя пытанні.

Сярод удзельнікаў:
• Андрэй Ягораў, спікер Каардынацыйнай рады
• Вольга Павук, віце-спікерка Каардынацыйнай рады
• Павел Лiбер, кіраўнік платформы «Новая Беларусь»

❗️Нагадаем, што дата правядзення выбараў прызначаная на 25 мая 2024 года.

Трансляцыя прэс-канферэнцыі будзе даступная анлайн у прамым эфіры на YouTube-канале Каардынацыйнай рады.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍31🥱8🙈7👎1🤔1🥴1
Палажэнне аб выбарах у Каардынацыйную раду
https://rada.vision/by/polozhenie-o-vyborah-v-koordinacionnyj-sovet

31 сакавіка Каардынацыйная рада Беларусі зацвердзіла дакумент, які рэгуліруе выбарчы працэс.

Вы можаце задаць пытанні па выбарах праз пошту [email protected]

Чытайце цалкам на сайце КР
👍26😁8🙉71👎1🙈1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Віталь Рымашэўскі: «Палітыкі мусяць залежыць ад людзей»

У эфіры Белсата спадар Рымашэўскі паразважаў, навошта беларусам галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду, і адзначыў, што КР — адзіны орган Беларус, які прапануе народу абраць яго наступны склад.

Ці згодныя вы з гэтым меркаваннем? Пішыце ў каментарах!

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]
🙉20👍18🥱4👎1
Тры юрысты, журналістка і тэолаг. Зацверджаны склад выбарчай камісіі

Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады зацвердзіла склад выбарчай камісіі на выбары КР. У яе ўвайшлі 5 чалавек. Яны не могуць быць кандыдатамі на маючых адбыцца выбарах.

Андрэй Атаманчук – юрыст, правазнавец, былы адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў. У канцы сакавіка 2022 года падвергся пераследу з боку беларускіх уладаў: адседзеў 30 сутак, а затым быў пазбаўлены права на прафесію. Цяпер пражывае ў Літве.

Зміцер Лазавік – юрыст, былы адвакат. Быў назіральнікам на выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе, быў дэлегатам на платформе Сход. У 2021 па месцы рэгістрацыі адваката адбыўся ператрус у межах крымінальнай справы, у якой Зміцер з'яўляўся абаронцам. З 2021 года пастаянна пражывае ў Польшчы, працуе намеснікам дырэктара па развіцці ў камерцыйнай арганізацыі.

Альвіна Мінгазава – юрыстка, былы член Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. У сувязі з тым, што з 2020 года большасць спраў, якія вяла адвакатка, былі палітычнага характару, у 2022 годзе была вымушана пакінуць Беларусь. Цяпер працуе юрысткай у ініцыятыве Free Belarus Center, якая дапамагае беларусам ва Украіне і Польшчы.

Яраслаў Бекіш – тэолаг-рэлігіязнаўца, магістр паліталогіі ЕГУ, экс-каардынатар сеткі экалагічных грамадскіх арганізацый «Зялёная сетка», былы член кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, былы член праўлення міжнароднага кансорцыўма «ЕўраБеларусь». 3 2001 года быў валанцёрам і назіральнікам ад міжнародных грамадскіх арганізацый на выбарах у Беларусі, Малдове і Украіне. Дэлегат Каардынацыйнай рады 2-га склікання.

Алена Прыходзька – журналістка, медыя-мэнэджарка, грамадская актывістка. Алена з'яўляецца дэлегаткай КР другога склікання, уваходзіць у склад фракцыі «Шчаслівая нацыя».
У 2021 годзе выехала ва Украіну, з пачаткам расійскага ўварвання пераехала ў Еўропу.

Падрабязней пра мандат выбарчай камісіі можаце пачытаць у палажэнні аб выбарах

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]
24🥱10🙈7👍5🔥5👎3
❤️🇺🇸 Першыя тры працоўныя групы Стратыгічнага дыялогу з ЗША стартавалі 5 красавіка

Дэлегацыя Каардынацыйнай рады пад кіраўніцтвам старшыні міжнароднай камісіі Паліны Бродзік прымае вельмі актыўны ўдзел у працэсах. Якія групы ўжо працуюць і пра што ідзе гаворка?

1. Дэмакратыя і палітычныя пытанні: прасоўванне дэмакратычных каштоўнасцяў і ўмацаванне дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці, суверэнітэт/супрацьдзеянне ўплыву і кантролю з боку Расіі.

2. Правы чалавека і палітзняволеныя: стрымліванне рэпрэсій, забеспячэнне вызвалення палітвязняў і рэабілітацыя, працоўныя правы

3. Механізмы адказнасці: санкцыі і іншыя міжнародныя механізмы

Якія яшчэ працоўныя групы з'явяцца ў межах Стратдыялога:
— Прыватны сектар і прадпрымальніцтва
— СМІ і супрацьдзеянне прапагандзе,
— Пытанні культуры, адукацыі, дыяспары


Гэта ўнікальны прэцэдэнт, у якім ЗША запусціла фармат сталага дыялогу не з урадам краіны, а з дэмакратычнымі сіламі ў выгнанні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍24🙈225👎1🔥1🤣1🦄1😡1
«Закон і правапарадак!»: BYPOL ідзе на выбары ў Каардынацыйную раду

Кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў падрабязна распавёў пра планы арганізацыі па ўдзеле ў выбарах у КР ІІІ склікання.

Мы мусім пабудаваць дэмакратычныя інстытуты, у склад якіх павінны ўваходзіць прафесіяналы.


Жадаеце далучыцца да спісу BYPOL і ўдзельнічаць у выбарах?
Кантакт для сувязі: @OSB_By_Pol

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]
👎83👍18🙈16🤣9🦄3🤬2🙊21
Нарэшце! 🇧🇾 Пачынаецца фармаванне спісаў выбарчых суб'ектаў і іх верыфікацыя

Лідар або лідарка спіса выбарчага суб'екта мусіць запоўніць
Форму першаснай падачы заяўкі. Цягам 48 гадзін кожны член гэтага спіса будзе абавязаны пакінуць свае дадзеныя для верыфікацыі ў адпаведнай Форме верыфікацыі выбарчага спіса.

Пасля заканчэння 48 гадзін з моманту запаўнення першай формы прыём адказаў па верыфікацыі будзе завершаны, спіс будзе перададзены на верыфікацыю ў Выбарчую камісію.

❗️ Тэрміны падачы спісаў — з 15 па 22 красавіка.

Тэрмін верыфікацыі — 72 гадзіны пасля перадачы інфармацыі ў Выбарчую камісію. Прынятае рашэнне Выбарчай Камісіі паступіць на электронную пошту лідара або лідаркі спіса.

Хутка адбудуцца кансультацыі, на якіх мы падрабязней раскажам пра ўдзел у выбарах і адкажам на ўсе пытанні.


Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍25🙈25🥱42👎1😱1🙊1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Выканаўчы сакратар КР Іван Краўцоў заклікае беларусаў і беларусак усяго свету галасаваць на выбарах у Каардынацыйную раду

Паглядзіце стрым Еўрарадыё цалкам — там Іван паразважаў пра тое, чым дзейнасць Штаба Віктара Бабарыкі адрозніваецца ад дзейнасці іншых структур і як Еўразвяз мусіць падтрымліваць беларусаў. Таксама спадар Краўцоў адказаў на папулярныя асабістыя прэтэнзіі, падцвердзіў, што не пойдзе ў КР ІІІ склікання, і растлумачыў чаму.

Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў пішыце на электронную пошту [email protected]
👍28🤣15🙈92👎1😈1🫡1🙉1
Каардынацыйная рада
Тры юрысты, журналістка і тэолаг. Зацверджаны склад выбарчай камісіі Агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай рады зацвердзіла склад выбарчай камісіі на выбары КР. У яе ўвайшлі 5 чалавек. Яны не могуць быць кандыдатамі на маючых адбыцца выбарах. Андрэй Атаманчук…
Да Выбарчай камісіі далучылася Алена Філатава (Мінская). Яна стала шостай удзельніцай ВК.

Алена Філатава — сябра партыі Народная Грамада. Пастаянна ўпанаважаная прадстаўніца каманды Мікалая Статкевіча ва Украіне. Праваабаронца, блогерка, валанцёрка. Кіраўніца праэктаў «Антыкрызісны Цэнтр Беларускі Дом», «Права діють», «Благагодні фонд Хелен Мінскай». Апякунка Паліны Шарэнда-Панасюк.
🙈19👍18🙉3👎2🙊2
У 13:00 па Менску пачнецца першае адкрытае паседжанне Выбарчай камісіі
https://youtube.com/live/RP_cvI-jvwA

На гэтым паседжанні пройдзе знаёмства з сябрамі Выбарчай камісіі: будзе прыняты рэгламент камісіі, прапанаваны/ла і абраны кіраўнік камісіі. Акрамя таго, прэзентуюць графік працы камісіі і прынцыпы працы.

Вы атрымаеце адказы на пытанні па выбарах у Каардынацыйную раду: як правільна падаць спісы і зарэгістравацца на выбары, у якія тэрміны гэта можна зрабіць, ці ёсць у вас падставы для паніжанай гендэрнай квоты і многае іншае.


Задавайце пытанні ў чаце трансляцыі або ў каментарах!
👍29🙈161👎1🥴1
2025/07/14 10:33:56
Back to Top
HTML Embed Code: