Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Запрашэнне ПАРЭ - выразны сігнал для ўсіх, хто змагаецца за свабоду.
Спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава выступіла на пленарным пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Рады Эўропы:
Спадар Прэзідэнт, Паважаныя Члены Парламенцкай Асамблеі,
Гэта сапраўды ганарова стаяць сёння перад вамі і выступаць ад імя Каардынацыйнай Рады — выбранага прадстаўнічага органа дэмакратычных сіл Беларусі. Дзякуй вам за рашэнне запрасіць нашу дэлегацыю на сесію ПАРЭ. Для нас гэта надзвычай важная матывацыя і выразны сігнал вашай падтрымкі ў нашай барацьбе за свабоду. Вітаю ўсіх вас, а таксама маіх беларускіх калег, у тым ліку кіраўніцу нашай дэлегацыі Аляксандру Мамаеву і лідара большасці Каардынацыйнай Рады, амбасадара Паўла Латушку.
Так званыя прэзідэнцкія “выбары” ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Яны парушылі ўсе без выключэння дэмакратычныя стандарты выбарчага працэсу. Сёння ў беларускіх турмах знаходзяцца больш за 1200 палітвязняў, прынамсі сем з іх былі замучаны да смерці. За апошнія гады:
• Усе 11 апазіцыйных партый былі забаронены.
• Больш за 1800 НДА і ўсе незалежныя СМІ былі ліквідаваны.
• Як мінімум 300 000 беларусаў былі вымушаныя з’ехаць у выгнанне.
• Нашых грамадзян, якія пражываюць за мяжой, пазбавілі права голасу на выбарах.
У краіне свядома створана атмасфера страху і тэрору.
У такой сітуацыі абвешчаныя вынікі гэтых так званых “выбараў” не могуць быць прызнаныя. Мы заклікаем вас не прызнаваць гэтае махлярства, адмовіцца ад прызнання легітымнасці Лукашэнкі і рашуча асудзіць гэты фарс. Наша дэлегацыя цалкам падтрымлівае рэзалюцыю Асамблеі, якая заклікае да “Неадкладнай неабходнасці свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі.” Я зараз агучваю сумесную пазіцыю Каардынацыйнай Рады, Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, большасці грамадзянскіх арганізацый і беларусаў унутры краіны, якія працягваюць супраціў рэжыму.
Сёння мы змагаемся за захаванне незалежнасці нашай краіны, якая сутыкнулася з экзістэнцыйнай пагрозай з боку Крамля і ідэалогіі “рускага міру”. Расія актыўна рэалізуе стратэгію неваеннай акупацыі Беларусі. Але мы разумеем, што толькі свабодны народ можа эфектыўна супрацьстаяць пагрозам сваёй суверэннасці.
Немагчыма ўявіць свабодны народ пад кіраваннем злачынцы. Таму адзін з нашых ключавых прыярытэтаў - прыцягненне Лукашэнкі да міжнароднай адказнасці. Ён працягвае здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў, а таксама ваенныя злачынствы і акты агрэсіі супраць Украіны. Дэмакратыя пераможа толькі тады, калі адбудзецца справядлівы суд.
Беларускі народ - гэта еўрапейская нацыя. Наша гісторыя і культура - неад’емная частка еўрапейскай гістарычнай спадчыны. Але не менш важна для нас стаць поўнавартаснай часткай еўрапейскай будучыні.
Мы ўдзячныя за вашу салідарнасць і працягнем нашу барацьбу за свабоду, правы чалавека і дэмакратыю.
Дзякуй вам. Жыве Беларусь!

👍66🔥40❤27👏10🥰7🤩7👎1🥴1🤣1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кіраўніца дэлегацыі дэмакратычнай Беларусі ў ПАРЭ Аляксандра Мамаева падзялілася вынікамі працы дэлегацыі ў сесіі Асамблеі, якая праходзіць 27-31 студзеня ў Стразбургу.
👍42🙈22🔥4🤣4❤3🙉2👎1🥱1🙊1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава распавяла пра вялікае значэнне місіі беларускай дэлегацыі Каардынацыйнай Рады, якая ўпершыню ў гісторыі прадстаўляла нашу краіну ў ПАРЭ і сёння завяршыла сваю працу. Гэта важны крок для міжнароднага прызнання беларускай дэмакратычнай супольнасці і падтрымкі з боку эўрапейскіх партнёраў.
Такія сустрэчы адкрываюць новыя магчымасці для беларусаў. Парламентарыі 46 краін Эўропы аказваюць уплыў на палітыку дзяржаў – сябраў ПАРЭ, што спрыяе ўзмацненню санкцый супраць дыктатарскіх рэжымаў, умацаванню падтрымкі дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскай супольнасці. Гэта сведчыць пра тое, што голас свабодных беларусаў гучыць на міжнародным узроўні, і Эўропа застаецца побач у барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.
Жыве Беларусь!🤍

Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤56🔥35👍12🙈4🥰3🤣3👎2🤔1🤯1
Forwarded from Моладзевы Наступ
📢Што можа змяніцца для абітурыентаў і абітурыентак з Беларусі ў Польшчы 🇵🇱🎓
Ліза Пракопчык прааналізавала 100 старонак законпраекту і атрымала 100 старонак аналізу зменаў. Там закранаюцца шмат якія пытанні: ад атрымання грамадзянства да вядзення камерцыйнай дзейнасці іншаземцамі. Вось асноўныя змены, якія пры прыняцці законапраекта, будуць кранацца абітурыентаў і абітурыентак:
🔹 Працэс пацвярджэння адукацыі
Уведзены асобны механізм пацвярджэння адукацыі і атрымання права на вышэйшую адукацыю.
🔹 Візы і кантроль універсітэтаў
Студэнцкія візы могуць быць ануляваны, калі змянілася мэта знаходжання. Універсітэты абавязаны весці базу іншаземных студэнтаў, а за невыкананне патрабаванняў ім пагражаюць штрафы.
🔹 Абмежаванні для навучальных устаноў
Міністр унутраных спраў можа забараніць прыём іншаземцаў у ВНУ, якія не адпавядаюць крытэрыям (мінімум 5 гадоў існавання, адпаведнасць патрабаванням справаздачнасці). Калі іншаземцы складаюць больш за 50% студэнтаў, прыём можа быць абмежаваны.
🔹 Дадатковыя экзамены для іншаземцаў
Універсітэты будуць праводзіць экзамены для пацвярджэння ведаў. Абітурыенты павінны прайсці працэдуру пацвярджэння адукацыі праз Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену (NAWA).
Поўны аналіз па спасылцы: https://www.moladzbel.org/polskalaw

👍20❤4🤬4🔥3👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На Форуме Касцюшкі ў Гданьску спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава нагадала:
📍 У 1980 годзе польскі рух «Салідарнасць» распачаў барацьбу, што змяніла ход гісторыі. Сёння Беларусь сутыкаецца з такімі ж выклікамі.
📍 Тадэвуш Касцюшка змагаўся за свабоду Беларусі, Польшчы і Літвы – і наша гісторыя знітавана агульнай барацьбой за Незалежнасць.
📍 Сёння, ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій, мы зноў вяртаемся да прынцыпу салідарнасці – як унутры беларускага грамадства, так і на міжнароднай арэне.
⚡ Гэты форум – не проста дыскусія, гэта знак падтрымкі. Палітыкі, эксперты і грамадскія дзеячы тут гавораць пра будучыню і пра тое, як мы можам падтрымліваць адно аднаго ў гэтай барацьбе.
Беларусі патрэбна салідарнасць, адзінства дэмакратычных сіл і міжнародная падтрымка. Мы тут, каб паказаць: барацьба працягваецца. І дзень нашай перамогі набліжаецца!
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

👍40🔥30❤19🥰14🤩8⚡6👏6🦄4👎1🤯1😨1
Форум Касцюшкі: будучыня дэмакратычнай Беларусі
3–4 лютага ў Еўрапейскім цэнтры «Салідарнасць» адбыўся Форум Касцюшкі, прысвечаны дэмакратычным пераменам у Беларусі. Чальцы Каардынацыйнай рады ў складзе беларускай дэлегацыі абмеркавалі:
🔹 Сучасны стан беларускай дзяржаўнасці
🔹 Перспектывы прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы
🔹 Падтрымку незалежных беларускіх СМІ
На форуме выступілі міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, лідары Еўрасаюза і Савета Еўропы. Гэта яшчэ адзін крок да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі!

👍45🔥24👏20🥰13❤11🤩9🦄5👎1
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 11.02.2025
Абмеркаванне неабходнасці ўвядзення персанальных санкцый супраць Аляксандра Машэнскага і яго бізнес-структур за межамі Рэспублікі Беларусь. Дакладчык — Сяргей Пятрухін (блок «Воля»).
https://youtube.com/live/mnkQU5_3cx4

YouTube
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 11.02.2025
Абмеркаванне неабходнасці ўвядзення персанальных санкцый супраць Аляксандра Машэнскага і яго бізнес-структур за межамі Рэспублікі Беларусь. Дакладчык — Сяргей Пятрухін (блок «Воля»).
#беларусь #лукашенко #координационныйсовет
Адкрытае агульнае пасяджэнне…

👍33🤣10🔥3❤2👎1
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы запрасіў Каардынацыйную раду сфарміраваць дэлегацыю для ўдзелу ў сваіх сесіях.
На пасяджэнні 10 лютага 2025 года ў Люксембургу Бюро Кангрэсу прыняло рашэнне запрасіць дэлегацыю беларускіх дэмакратычных сіл для ўдзелу ў пасяджэннях сесій і статутных камітэтаў Кангрэсу. Гэта стала чарговым крокам у падтрымцы мясцовай дэмакратыі і самакіравання ў свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.

🔥39👍17⚡6❤5🦄5🙏4👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Сяргей Кедышка стаў першым пазафракцыйным дэлегатам у Каардынацыйнай радзе!
Учора Сяргей Кедышка афіцыйна абвясціў пра свой выхад з фракцыі "Блок Воля" і стаў першым дэлегатам, які працуе па-за фракцыямі. Гэта новая старонка ў гісторыі Каардынацыйнай рады!

👍31😁17👎10🥴5🤣2❤1✍1🔥1👏1🤯1🤩1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Чаму беларускія студэнты дагэтуль сутыкаюцца з перашкодамі ў прызнанні атэстатаў і атрыманні навучальных віз?
На гэтае і іншыя пытанні ў стрыме @euroradio адкажа актывістка Ліза Пракопчык.
https://www.youtube.com/watch?v=CbPcwbQLvVU

❗️ Польские ВУЗы меняют условия для беларусов — что происходит / Прокопчик на Еврорадио
Лиза Прокопчик, член Координационного совета III созыва от фракции "Молодежный блок" и менеджерка проектов — на Еврорадио! Обсуждаем последние новости и вызовы для беларуских абитуриентов в Польше.
🔥 Задать гостье вопрос — с донатом: https://streamlabs.…

🦄12👍10🙈4👎1🔥1👏1
Каардынацыйная Рада дэмакратычных сіл Беларусі трэцяга склікання, абраная 27 мая 2024, ажыццяўляючая дзейнасць на падставе Статута ад 8 ліпеня 2024.
24 лютага 2022 года Расійская Федэрацыя распачала поаўнамаштабную вайну супраць Украіны. Гэты злачынны напад стаў працягам доўгага ланцуга агрэсіўных дзеянняў Крамля, які парушае нормы міжнароднага права і пагражае бяспецы Украіны, Беларусі і ўсяго рэгіёна.
Каардынацыйная рада, ад імя беларусаў выказвае поўную падтрымку народу Украіны. Беларусь, захопленая рэжымам Лукашэнкі, была выкарыстана ў якасці плацдарма для гэтага нападзення, але абсалютная большасць беларусаў ніколі не падтрымлівала і не падтрымаюць гэту вайну. Аб гэтым сведчаць сотні беларусаў, якія ваююць на баку Украіны, а таксама сотні затрыманых і тых, хто знаходзіцца ў турэмным зняволенні за заклікі да падтрымкі Украіны, за заклікі да спынення агрэсіі, за данаты на ЗСУ, за перадачу інфармацыі пра перамяшчэнне расійскіх войск і дыверсіі супраць агрэсара на тэрыторыі у Беларусі і рф.
Мы ўпэўненыя, што наш абавязак не заміраць агрэсара, а дамагацца перамогі справядлівасці. Усе ваенныя злачынцы – ад Пуціна да Лукашэнкі і іх паплечнікаў – павінны паўстаць перад міжнародным судом. Мы заклікаем да змагання за перамогу Украіны, аднаўленне яе тэрытарыяльнай цэласнасці і мірнага жыцця. Гэтая перамога стане важным крокам на шляху да вызвалення і дэмакратычных перамен у самой Беларусі. Будучыня нашых краін звязаная, і разам мы зможам дамагчыся свабоды, справядлівасці і бяспекі для ўсіх.
Каардынацыйная рада дзякуе ўсім міжнародным партнёрам, якія падтрымліваюць Украіну і спрыяюць барацьбе за дэмакратыю. Мы заклікаем свет не спыняць падтрымку і ўзмацняць ціск на агрэсараў.
Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍28👎22❤9🔥3🤯1🙈1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇺🇦 Заява ў падтрымку Украіны ад Каардынацыйнай рады Беларусі 3-га склікання:
“Мы, беларусы, ведаем, што такое дыктатура. Мы на сваёй зямлі зведалі, як рэжым знішчае свабоду, душыць народ і разбурае будучыню. Мы ведаем, хто такі Пуцін і як ён выкарыстоўвае агрэсію, хлусьню і гвалт для захопу ўлады і падаўленьня незалежнасьці іншых народаў.
Сёння Украіна змагаецца не толькі за сваю свабоду, але і за свабоду ўсяго дэмакратычнага свету. Беларускія добраахвотнікі змагаюцца плячом да пляча з украінцамі, праліваючы сваю кроў у гэтай барацьбе супраць крамлёўскага зла. Яны робяць гэта не за ўзнагароды, а таму, што разумеюць: калі Пуцін пераможа, дыктатура і тэрор распаўсюдзіцца далей, а Беларусь і Ўкраіна назаўжды застануцца пад яго жалезнай пятай.
Любыя заявы і дзеянні, якія аслабляюць падтрымку Украіны, - гэта ўдар па дэмакратыі і па свабодным свеце. Гэта сігнал дыктатарам, што яны могуць працягваць свае злачынствы беспакарана. Мы заклікаем усіх, хто верыць у свабоду і справядлівасць, працягваць падтрымліваць Украіну і легітымную ўкраінскую ўладу. Гэта не проста вайна за тэрыторыю - гэта барацьба за каштоўнасці, за будучыню, у якой народ сам выбірае свой лёс, а не падпарадкоўваецца дыктату тырана.”

👍35👎21🙈15❤12🔥2👏1🤯1💯1
Адкрытае агульнае пасяджэнне КР, 25.02.2025
1) Рэзалюцыя "Аб інтэрвенцыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і ўсталяванні гібрыднай формы акупацыі" Аляксандр Науковіч (Незалежныя беларусы). Група 6 дэлегатаў: Аляксандр Науковіч, Аляксандр Клачко, Кацярына Клімовіч, Надзея Сцепанцова, Карына Маліноўская, Павел Мар'еўскі.
2) Абвестка — Наша Справа/Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты
https://youtube.com/live/tTOFDvkfm_Q

Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 25.02.2025
1) Рэзалюцыя "Аб інтэрвенцыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і ўсталяванні гібрыднай формы акупацыі" Аляксандр Науковіч (Незалежныя беларусы). Група 6 дэлегатаў: Аляксандр Науковіч, Аляксандр Клачко, Кацярына Клімовіч, Надзея Сцепанцова, Карына…
👍22❤4👎4🦄2🔥1🥴1🙈1
Каардынацыйная рада прыняла Рэзалюцыю: "Аб прызнанні інтэрвенцыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і ўсталяванні гібрыднай формы акупацыі"
26 лютага Каардынацыйная рада III склікання прыняла рэзалюцыю аб прызнанні інтэрвенцыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і ўсталяванні гібрыднай формы акупацыі.
Асноўныя палажэнні дакумента:
✅ Прызнаны факт інтэрвенцыі РФ у Беларусь, якая працягваецца з 1996 года
✅ Лукашэнка прызнаны захопнікам улады пасля антыканстытуцыйнага перавароту 1996 года
✅ Фактычны кантроль РФ над палітычнымі, эканамічнымі і вайсковымі рашэннямі Беларусі
✅ Распрацоўваецца юрыдычная база для тэрміна «гібрыдная акупацыя»
✅ Заклік да міжнароднай супольнасці ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і фінансавых цэнтраў РФ
📢 Чаму гэта важна?
Рэзалюцыя фіксуе залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Крамля і фактычны страту Беларусі суверэнітэту. Гэта першы крок да юрыдычнай ацэнкі дзеянняў Расіі як акупацыйных і да міжнародных ініцыятыў па аднаўленні незалежнасці Беларусі.
🤍 Беларусь будзе вольнай!

👍42👏12❤5🦄5👎2😁2🤔1🥱1
Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Сустрэча ў Міністэрстве адукацыі Літвы: што чакае беларускіх школьнікаў?
В.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава, дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяна Шчытцова і старшыня Камітэта па адукацыі і навуцы Каардынацыйнай рады Павел Церашковіч сустрэліся з кіраўніцай Дэпартамента адукацыі Іалантай Навіцкайтэ, дырэктаркай групы па міжнародным супрацоўніцтве Юргай Струмскінэ і іншымі спецыялістамі Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літвы.
Абмеркавалі:
✨ прыняцце ў Літве новага Закона аб меншасцях і яго ўплыў на дзейнасць школ для нацыянальных меншасцей;
✨ павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў, якія вядуць заняткі з беларускімі дзецьмі;
✨ магчымасці інтэграцыі беларускай моладзі ў літоўскую сістэму адукацыі і арганізацыі адпаведных моўных курсаў;
✨ магчымасці для сумесных праектаў.
Паводле слоў Іаланты Навіцкайтэ, падыход да адукацыі нацыянальных меншасцей не зменіцца з увядзеннем новага заканадаўства. Закон аб адукацыі рэгулюе, сярод іншага, адукацыю нацыянальных меншасцей, і гэтае рэгуляванне застаецца ў сіле. Прадстаўніца міністэрства запэўніла, што ніякіх абмежаванняў для існуючых школ нацыянальных меншасцей, у тым ліку Віленскай гімназіі імя Францыска Скарыны, не плануецца. Школа працягне сваю дзейнасць у звычайным рэжыме, захоўваючы навучанне на беларускай мове.
Міністэрства рыхтуе новы двухгадовы план адукацыі, які прадугледжвае павелічэнне колькасці гадзін вывучэння дзяржаўнай (літоўскай) мовы для школ нацыянальных меншасцей. Аднак гэта не павінна адбывацца за кошт скарачэння гадзін, адведзеных на вывучэнне мовы нацыянальнай меншасці.
Іаланта Навіцкайтэ адзначыла важнасць інтэграцыі беларускай моладзі ў літоўскую сістэму адукацыі і магчымыя выклікі ў гэтым працэсе. Яна распавяла пра захады, якія прымаюцца, каб зрабіць гэты працэс як мага больш гладкім, асабліва ў частцы вывучэння літоўскай мовы, якая з’яўляецца абавязковым прадметам на выпускных экзаменах для ўсіх літоўскіх школьнікаў. Індвідуальныя запыты ў Міністэрства адукацыі, навукі і спорту разглядаюцца спецыяльнай камісіяй, якая можа вызваліць выпускнікоў ад гэтага экзамену, калі яны вучыліся ў літоўскай сістэме адукацыі толькі кароткі перыяд (да двух гадоў).
Акрамя таго, падчас сустрэчы прадстаўнікам Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літвы была прапанаваная ідэя арганізацыі сумеснай літоўска-беларускай канферэнцыі на тэму дэкаланізацыі і дэкамунізацыі адукацыі ва Усходняй Еўропе з выкарыстаннем досведу Літвы як прыкладу.
Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета: «Для нас падтрыманне адукацыйных праектаў для беларусаў за мяжой, асабліва тых, што адбываюцца на нацыянальнай мове, гэта безумоўны прыярытэт. І Скарынаўская гімназія ў Літве – гэта добры прыклад менавіта такога, фактычна ўнікальнага праекта школы з беларускай мовай навучання па-за межамі краіны. Для беларусаў, якія цяпер вымушана знаходзяцца ў Літве магчымасць аддаваць сваіх дзяцей менавіта ў беларускую гімназію, гэта істотны крок для захавання ідэнтычнасці і прыналежнасці да нашай культуры. Агульная падтрымка беларусаў і іх права на адукацыю ў краінах ЕС – тая задача, якую мы спрабуем выконваць для магчымасці захавання падстаў будучага нацыянальнага адраджэння».
Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета: «Гэтая сустрэча – важны крок у барацьбе за адукацыйныя правы беларускай моладзі. Для нас прынцыпова, каб беларусы, вымушаныя пакінуць сваю краіну з-за рэпрэсій, мелі роўны доступ да адукацыі і магчымасці інтэграцыі ў Еўропе, не губляючы сваёй мовы і культуры».
@CabinetBelarus

👍22❤7🔥4👏2🤯2👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусь у фокусе ЕС: сустрэчы Паўла Латушкі з амбасадарамі
У Варшаве Павел Латушка, кіраўнік фракцыі “Каманда Латушкі і Рух за свабоду”, правёў сустрэчы з амбасадарамі Францыі, Літвы і Латвіі. Асноўным пытаннем было абмеркаванне далейшай падтрымкі беларускага грамадства і барацьбы за дэмакратыю.
📌 Галоўныя тэмы:
✔️ Падтрымка незалежных медыя і блогераў, якія выступаюць супраць прапаганды;
✔️ Уключэнне Беларусі ў стратэгію бяспекі ЕС;
✔️ Узмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі праз санкцыі і палітычную падтрымку.
🗣️ Латушка:
“Рэжым разумее толькі мову сілы, таму Еўропа павінна быць дастаткова моцнай, каб падтрымліваць тых, хто змагаецца за свабоду”.
А як вы лічыце, ці дастаткова сёння Еўропа дзейнічае ў адносінах да Беларусі? Падзяліцеся сваімі думкамі ў каментарах!

👍21🔥8👏2👎1😁1😈1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Разам з Украінай і Зяленскім. Пара Эўропе быць моцнай».
Еўрапейскія лідары працягваюць выказваць падтрымку Уладзіміру Зяленскаму ў ягонай палітычнай спрэчцы з Дональдам Трампам. Да іх далучыўся і лідар фракцыі Каардынацыйнай рады «Каманда Латушкі і Рух за свабоду» Павел Латушка, які выказаў сваю падтрымку ў сваім твітары.

❤43👍19🤣5🦄2👎1