Telegram Web
Каардынацыйная рада
Video message
Рашэньне Камісіі па пытаньнях Статута й іншых унутраных дакумэнтах Каардынацыйнай Рады ІІІ Скліканьня адносна даты выбараў новага Сьпікера Каардынацыйнай Рады.
👍17🙈1332🤔2👎1
Заява Каардынацыйнай рады Беларусі ў сувязі з гадавінай Чарнобыльскай трагедыі

26 красавіка — дзень агульнанацыянальнага смутку, дзень памяці і шчырага спачування ўсім, хто пацярпеў ад Чарнобыльскай катастрофы. 39 гадоў таму наша зямля сутыкнулася з беспрэцэдэнтнай трагедыяй, наступствы якой дагэтуль працягваюць адбівацца на здароўі і жыццях мільёнаў беларусаў.

Мы схіляем галовы перад гераізмам ліквідатараў наступстваў аварыі, якія ахвяравалі сабой дзеля захавання жыццяў іншых людзей.
Чарнобыльская трагедыя стала для Беларусі не толькі экалагічнай, але і палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай праблемай, якая патрабуе асаблівай увагі і адказнасці. Гэта напамін пра тое, што нельга хаваць праўду і інфармацыю ад людзей, бо адкрытасць і сумленнасць могуць захаваць жыцці і прадухіліць новыя трагедыі.

Мы выступаем супраць выкарыстання мірнага атама аўтарытарнымі рэжымамі, бо ў руках гэтых рэжымаў мірны атам — гэта пагроза мільёнам людзей. Будаўніцтва і эксплуатацыя АЭС уладай, якая непадкантрольная грамадству, павышае рызыкі паўтарэння жудаснай трагедыі Чарнобыля. Менавіта адсутнасць адпаведнай рэакцыі з боку савецкіх уладаў на аварыю, спробы схаваць наступствы і замоўчванне праблемы ў палітычных інтарэсах прывялі да таго, што пацярпелых ад утойвання інфармацыі пра выбух стала шматкроць больш, чым ад самога выбуху. Рызыкі паўтарэння такой рэакцыі на катастрофу ў дэмакратычнай дзяржаве, дзе існуюць незалежныя СМІ і ўлада адказная перад грамадствам, амаль немагчымыя.

Грамадска-палітычныя акцыі «Чарнобыльскі шлях», якія штогод ладзілі дэмакратычныя сілы ў нашай краіне, з’яўляюцца прыкладам змагання за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Рэжым заўсёды змагаўся супраць правядзення акцый «Чарнобыльскі шлях». У сувязі з рэпрэсіўнай палітыкай дыктатуры, сёння іх правядзенне ўнутры краіны стала немагчымым.

У сувязі з гэтым мы заклікаем беларускія дыяспары ў розных краінах свету падтрымаць мерапрыемствы, прысвечаныя трагедыі Чарнобыльскай аварыі, каб яшчэ раз падкрэсліць нашае імкненне жыць у свабоднай, дэмакратычнай і бяспечнай Беларусі.

Няхай памяць пра Чарнобыльскую трагедыю будзе вечным напамінам аб адказнасці за будучыню нашай краіны і яе народа.

26 красавіка 2025 г.
👍24🙈189💔6👏2😢2👎1🔥1🤯1
Forwarded from Блёк Воля
Апытанка пра зацікаўленасць службай ў ЕЗ
Паважаныя сябры, мы прыйшлі да вас з вельмі важнай і цікавай апытанкай, якая праводіцца ад імя кааліцыі розных структур:

Полк імя Кастуся Каліноўскага
Арганізацыя « Рух Каліноўцы»
Арганізацыя «Кіберпартызаны»
Місія Дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве;
Геральдычная Рада “Пагоня”
Прадстаўнік АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы
Старшыня камісіі па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Каардынацыйнай Рады

Сённяшняя
напружанасць паміж Еўразвязам і Расіяй падштурхоўвае краіны ЕЗ да
пошуку новых фарматаў абароны, у тым ліку пашырэння ўласных вайсковых
структураў. Беларусы, якія з’ехалі ў ЕЗ, могуць далучыцца да гэтых
сілаў, каб умацаваць бяспеку Еўропы.
 
❗️Гаворка ідзе пра кантрактную службу ў беларускіх нацыянальных падраздзяленнях на тэрыторыі краін Еўразвяза, з магчымасцю атрымання легалізацыі, матэрыяльнага забеспячэння, кар’ернага росту і ўдзелу ў абарончых або міратворчых місіях.

Мэта гэтага апытання — зразумець, ці ёсць сярод беларусаў у ЕЗ гатоўнасць і зацікаўленасць у такім фармаце службы. Вашае меркаванне дапаможа ацаніць рэальныя маштабы зацікаўленасці і прыняць узважаныя рашэнні наконт далейшых дзеянняў у гэтым накірунку.

https://forms.gle/x9o91WWubYmbyeb1A
🔥44👍15😁93🙈3🥱2
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 06.05.2025

1) Прапанова аб выбарах спікера: зацверджанне выбараў і графіка. Пададзена прапановай Нарады фракцый КР. Дакладчык: Яўген Караулаў, кіраўнік камісіі па пытаннях Статута.

2) Змены ў Статут КР. Дакладчык: Арцём Брухан, фракцыя "Каманда Латушкі і Рух 'За Свабоду'".

https://youtube.com/live/-iv7A4AZZL4
👍23🤣81👎1🔥1🤯1
Падчас апошняга пасяджэння Каардынацыйнай рады патэнцыйны кандыдат на пасаду спікера ад фракцыі «Каманда Латушкі і «Рух за Свабоду» Арцём Брухан унес прапанову ад фракцыі аб унясенні зменаў у Рэгламент КР аб увядзенні пасады другога віцэ-спікера.

Праект папраўкі ўжо падрыхтаваны – прапануецца выкласці пункт 4.2.2 Рэгламента Каардынацыйнай рады ў наступнай рэдакцыі:
Віцэ-спікер — гэта дзеючы дэлегат Каардынацыйнай рады, абраны па выніках галасавання Агульнага пасяджэння Каардынацыйнай рады. У Каардынацыйнай Радзе абіраюцца два Віцэ-спікера. Віцэ-спікеры не могуць быць дэлегатамі адной фракцыі. Віцэ-спікеры садзейнічаюць Спікеру ў выкананні яго паўнамоцтваў па ўзгадненні з ім і адзін з іх замяшчае яго ў перыяды змушанай адсутнасці. У выпадку адстаўкі Спікера або немагчымасці выканання ім сваіх функцый на працягу трох месяцаў запар, адзін з Віцэ-спікераў набывае ўсе правы і абавязкі Спікера да правядзення новых выбараў Спікера. Віцэ-спікер, які набывае ўсе правы і абавязкі Спікера прызначаецца рашэннем Агульнага паседжання Каардынацыйнай рады.
Унесці адпаведныя праўкі ў пунктах, якія выходзяць з пункта Рэгламента 4.2.2.


У якасці аргументаў неабходнасці прыняцця папраўкі прапанванай фракцыяй “Каманда Латушкі і Рух За Свабоду” Арцём Брухан првыеў наступныя:

Два віцэ‑спікеры сімметрычна могут прадстаўляць у кіруючых органах як мінімум дзве фракцыі, што можа падвысіць інклюзіўнасць і плюралізм меркаванняў у Каардынацыйнай радзе, павялічыць прадстаўніцтва розных фракцый у кіруючых органах КР, што забяспечыць палітычны баланс.

Пры форс‑мажоры, як цяпер пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай, на адзінага віцэ‑спікера кладзецца завышаная нагрузка і ўзрастаюць рызыкі для гэтага чалавека. Два віцэ-спікера могут забяспечыць большую ўстойлівасць інстытута Каардынацыйнай рады, бесперапыннасць працы і яе ўстойлівасць.

Гэта прапанова для апазіцыі не байкатаваць выбары ў кіруючыя органы і ўцягнуцца ў канструктыўную працу. Таксама гэта празрысты кампраміс перад выбарамі спікера.

Пры неабходнасці можна будзе дакладна замацаваць сферы адказнасці за кожным з віцэ‑спікераў з улікам тых задач, якія стаяць перад КР каб забяспечыць функцыянальны падзел.

Галасаванне па папраўке прапаноўваецца правесці паралельна з галасаваннем па пасадзе спікера.
👍27🦄14🤔52🤣2🙈2👎1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзень памяці пра тое, што не павінна паўтарацца

8 мая намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух За Свабоду"» ў Каардынацыйнай Радзе Павел Латушка разам с чальцамі фракцыі Арцёмам Бруханом і Міхаілам Кірылюком наведалі ў Варшаве могілкі-маўзалей савецкіх воінаў і помнік удзельнікам бітвы пад Монтэ-Касіна і ўсклалі кветкі, аддаўшы даніну памяці воінам, якія змагаліся з нацызмам падчас Другой сусветнай вайны.

Сярод больш як 21 тысячы воінаў, пахаваных на могілках-маўзалеі ў Варшаве, ёсць і беларусы — тыя, хто загінулі падчас барацьбы з нацыстамі. Тут вельмі шмат безыменных брацкіх магіл. Але тут жыве памяць. Памяць пра тое, што ніколі не павінна паўтарацца.

Бітва пад Монтэ-Касіна — гэта яшчэ адна старонка гісторыі вайны, у якую ўпісаныя сотні імёнаў як палякаў, так і беларусаў, якія змагаліся ў Італіі супраць нацызму ў складзе Другога Польскага корпуса пад камандаваннем генерала Андэрса.

Розныя гісторыі, розныя бітвы, розныя арміі — але беларусы назаўсёды і гераічна ўпісалі сябе ў гісторыю той страшнай вайны. У гісторыю перамогі над нацызмам, якая дасталася беларусам і ўсім саюзнікам надта вялікай цаной.

І таму і сёння, і заўтра, 9 мая, мы аддаем пашану воінам, што цаной уласнага жыцця прынеслі нам будучыню без нацызму, і мы кажам галоўнае: ніколі зноў!

Мы памятаем. І не хочам, каб гэта паўтаралася.
👍24🤣6🤝65🙈2👎1😢1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Символичный день для диктатора

Павел Латушко про Львовское заявление Коалиции государств по созданию Специального трибунала по преступлению агрессии против Украины.
👍41🤣102😁2👎1👏1🤩1🥱1
Арцём Брухан: Першы крок — стварыць юрыдычную асобу Каардынацыйнай Рады

Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» вылучыла свайго кандыдата на пасаду спікера Каардынацыйнай Рады. Ім стаў Арцём Брухан. Чалец фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ў інтэрв'ю «Нашай Ніве» пацвердзіў, што балатуецца на пасаду спікера Каардынацыйнай Рады. Кандыдат на пасаду спікера Каардынацыйнай Рады расказаў пра сваю матывацыю, бачанне працы КР і актуальныя пытанні для дэмакратычных сіл.

Пра матывацыю і адказнасць:
«Адчуваю адказнасць за інстытут КР. Разумею, што калі мяне абяруць спікерам, то я б хацеў забяспечыць яго ўстойлівасць. Якія б пагрозы, ціск, паліванне брудам ні ішлі. Адказнасць за інстытут тут перавышае тое хваляванне, якое ў мяне ёсць з нагоды знікнення Анжалікі Мельнікавай. Матывацыя простая: гэта інстытуталізацыя дэмакратычнага руху. Я разумею, што КР — гэта інструмент, як і ўсе нашы дэмакратычныя інстытуты, якія працуюць на тое, каб у Беларусі адбыліся дэмакратычныя змены».

Пра планы для Каардынацыйнай Рады:
«Першы ж крок, які б я хацеў зрабіць, калі мяне абяруць спікерам — стварыць юрыдычную асобу Каардынацыйнай Рады. Мы не абмяркоўвалі яшчэ, у якім усё будзе выглядзе, але, магчыма, з’явіцца асацыяцыя, у якую ўвойдуць усе чальцы КР, назіральная рада ў выглядзе кіраўнікоў фракцый. Ну і старшынёй будзе спікер. Каб фінансаванне, калі яно будзе, ішло не праз прыватныя фонды спікера, віцэ-спікера ці яшчэ кагосьці, а каб была юрыдычная асоба менавіта КР. Каб не было такога, што адзін чалавек знік — і яго фундацыя знікла разам з ім».

Пра значэнне Каардынацыйнай Рады:
«КР мае вельмі важную функцыю прадстаўнічасці і легітымнасці, якая аднаўляецца праз выбары. Любы чалец Каардынацыйнай Рады зараз больш прадстаўнічая асоба, чым, напрыклад, Вадзім Гігін, які ходзіць і распавядае, што ён дэпутат. Але ён быў прызначаны».

У поўнай версіі інтэрв'ю — пра знікненне Анжалікі Мельнікавай, фінансаванне Каардынацыйнай Рады, працу з Паўлам Латушкам, пазіцыю наконт магчымых перавыбараў Святланы Ціханоўскай, асабістыя гісторыі і бачанне будучых змен у Беларусі.

Поўная версія інтэрв'ю на сайце «Нашай Нівы»:
https://nashaniva.com/367498
👍23🦄214🤯4🙈3😁2👎1
Александр Кнырович. «Жить за свои, повернутся лицом к людяи».

Программа действий на должности спикера Кординационного Совета.

1. Жить за свои

Я предлагаю полностью отказаться от внешнего донорского (грантового) финансирования - хотя бы поставить его на паузу. Мы задолжали не только донорам, но и, главное, белорусам.

Почему это реально?
• Блок Прокопьева–Егорова: участие платное, все расходы покрываем за счёт членских взносов и сами решаем, на что их тратить.
• Товарищество AIST работает полностью на волонтёрских началах, без внешних денег - только энтузиазм и взносы инициаторов.
...

Если КС нужны средства - 80 взрослых людей могут собрать необходимую сумму (например, по 100 евро в квартал - это 8000 евро). Пусть это не будут роскошные конференц-залы и кофе-паузы, зато всё будет честно и прозрачно.

Только так можно прекратить разговоры о «грантоедстве», особенно после имиджевой катастрофы кейса Мельниковой.

Полную программу и детали - по ссылке ниже 👇
https://www.tgoop.com/aknyrovich/43
👍59🤣135👎4🔥2🦄2🤔1
Праграма Арцёма Брухана — кандыдата на пасаду спікера Каардынацыйнай Рады

Кожны дзень працуем разам дзеля перамен.


Каардынацыйная Рада Беларусі — найважнейшы прадстаўнічы інстытут дэмакратычных сіл Беларусі, які быў абраны на выбарах. Таму яго аднаўляльная легітымнасць — гэта найважнейшы рэсурс для таго, каб голас тых, хто верыць у дэмакратычныя перамены, правы чалавека і ў законнасць, гучаў як на міжнародным узроўні, так і быў чутны ўнутры краіны.

Дзякуючы таму, што КР з'яўляецца інстытуцыянальным органам з дзеючым Рэгламентам, знікненне спікеркі не паралізавала яго працу. Аднак, для забеспячэння ўстойлівасці інстытута важна выбраць новага спікера, які зможа забяспечыць працу нашага з вамі прадстаўнічага органа, які, хачу нагадаць, абралі беларусы. Мы нясем адказнасць у першую чаргу перад нашымі выбаршчыкамі.

Тое, што наша фракцыя абяцала ў сваей перадвыбарчай праграме — мы рэалізоўваем. Вось прыклады:

Незалежнасць і нацыянальная ідэнтычнасць

– Музей Вольнай Беларусі — гэта вядомая ўсім беларусам Польшчы і ня толькі пляцоўка, якая кожнага дня працуе для захавання беларускай культуры ў выгнанні і больш чым напалову фінансуецца з дабрачынных крыніц.
– Забяспечаны дабрачынныя сродкі на две прэм’ерныя пастаноўкі «Вольных Купалаўцаў».
– Купалаўцы па нашай ініцыятыве атрымалі грантавую прэмію Міністэрства культуры Польшчы.
– Хутка з’явіцца дзяржаўны партал па праблемах легалізаці і жыцця ў Польшчы на беларускай мове.
– Для супрацьстаяння рускаму свету выпушчаны даклад пра Саюзную дзяржаву як інструмент імперскай палітыкі Расіі.

Салідарнасць і дыяспара
– Сумесна з асацыяцыяй «Да Волі» надалі падтрымку ў атрыманні 129 віз, у тым ліку 120 гуманітарных віз для беларусаў, якiя вымушаны былі ўцякаць ад пераследу рэжыму.
– Дзейнічае Кадравы Рэзерв, у якім удзельнічаюць больша за 700 беларусаў, і дыпламатычныя курсы ў Варшаўскім універсітэце.

Адказнасць
– У МКС перададзены дзве камунікацыі па незаконным перамяшчэнні украінскіх дзяцей і працягваецца збор доказаў здзейсненых Лукашэнкам ваенных злачынстваў супраць украінскіх дзяцей.
– Упершыню беларуская сітуацыя ў сувязі са злачынствамі супраць чалавечнасці трапіла на разгляд у Офіс Пракурора МКС у г.Гаага.
– Лукашэнка і яго акружэнне унесены ў спіс тых, каго будзе разглядаць Спецтрыбунал па агрэсіі супраць Украіны.
– Выдадзеныя ордары на арышт кіраўнікоў Жодзіна і Акрэсціна, польскай пракуратурай узбуджаны крымінальныя справы па фактах гвалту ў дачыненні да грамадзян Беларусі.
– Напярэданні «бязвыбараў» Лукашэнкі, у КР былі арганізаваны слуханні па адказнасці Лукашэнка за злачынствы, здзейсненыя з 1990-ых гадоў па сенняшні дзень.
– Еўрапарламент, ПАСЕ, Сейм Польшчы і іншыя партнеры не прызналі Лукашэнку ў якасці прэзідэнта.
Міжнародная адказнасць Лукашэнкі ніколі не была так блізка, як зараз.

Ціск
– Дасягнута гарманізацыя гандлёвых санкцый супраць Расіі і рэжыму Лукашэнкі амаль на 90% і абмежаваны транзіт тавараў, якія патрэбны Расіі для вайны. Нашы прапановы былі прынятыя ЕС.
– Усе самалеты Лукашэнкі па нашых прапановах ўнесены ў санкцыйны спіс ЗША.
– Санкцыі за палітзняволенных і персанальныя санкцыі ЕС увёў супраць суддзяў і кіраўнікоў турмаў і калоній (у жніўні 2024 года і сакавіку 2025 года). Некалькі дзесяткаў суддзяў і кіраўнікоў катоўняў рэжыму трапілі ў спіс. Мы падрыхтавалі гэтыя прапановы.
– Былі уведезеныя санкцыі ЕС супраць Дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Мезенцава ў чэрвені 2024 года.

Знешняя палітыка
– Міжпарламенцкая супраца выйшла на інстытуцыйны і вельмі высокі ўзровень:
– Афіцыйная дэлегацыя Каардынацыйнай Рады працуе ў ПАСЕ.
– Афіцыйная дэлегацыя КР працуе ў Кангрэсе мясцовых уладаў у Страсбурге.
– Сенат Польшчы прызнаў Каардынацыйную Раду.
– Прынятыя дзве рэзалюцыі Еўрапарламента ў падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі.

Будучыня
– У КР створана Камісія па рэформах і транзітным перыядзе, якая рыхтуе праекты рэформаў і бачання будучыні Беларусі.
👍12🦄8🔥31👎1
І для таго, каб паказаць, што КР склаўся як прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі беларускага грамадства, важна, каб ён працягнуў сваю працу нягледзячы на сітуацыі, які з’яўляюцца для ўсіх нас выклікамі, і павінны быць разам перадолены.

Адчуваючы адказнасць за КР, я прэтэндую на пасаду спікера для таго, каб вырашыць шэраг канкрэтных задач. Гэта канкрэтныя планы, а не проста агульныя тэзісы.

Канкрэтныя пункты маёй праграмы:
1. Заснаванне пасады другога віцэ-спікера ў КР для шырокага прадстаўніцтва розных фракцый у кіраўніцтве КР
2. Рэгістрацыя КР як юрыдычнай асобы ў максімальна сціснутыя тэрміны.
3. Стварэнне бюджэтнай камісіі КР. Адначасова дамагчыся справаздачы выкарыстання фінансавых сродкаў КР другога склікання на чале з Андрэем Ягоравым.
4. Падтрымка беларусаў замежжа з прыярытызацыяй працы ўнутры Беларусі.
5. Арганізаваць публічныя слуханні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета да канферэнцыі Новая Беларусь.
6. Пачаць падрыхтоўку і арганізаваць дэмакратычныя выбары ў Каардынацыйную Раду IV склікання.
7. Правесці слуханні па рэформах у розных сферах з публічным абмеркаваннем экспертамі і грамадзянскай супольнасцю.
8. Стварыць анлайн-рэестр рашэнняў і галасаванняў КР у адкрытым доступе на сайце КР.

Чаму гэта важна зрабіць?

Таму што Каардынацыйная Рада — гэта прадстаўнічы орган дэмакратычнай часткі беларускага грамадства, які абіраецца на прамых выбарах, а значыць ён будзе падсправаздачны перад сваімі выбаршчыкамі. І нягледзячы на складаную сітуацыю ў Беларусі, я ўпэўнены, што ёсць шляхі выхаду з палітычнага крызісу ў нашай з вамі краіне. Галоўнае не спыняць нашых праактыўных дзеянняў супраць рэжыму. І калі адкрыецца акно магчымасцяў (а я ўпэўнены — гэта можа адбыцца ў любы момант), КР, калі зможа захаваць устойлівасць, будзе адыгрываць важнейшую ролю ў выхадзе з крызісу.

Упэўнены, што Каардынацыйная Рада будзе прымаць удзел у патэнцыйным круглым стале, які я бачу як найбольш прагматычны і прымальны варыянт для нашай краіны па выхадзе з палітычнага крызісу ў Беларусі.
👍19🦄9🙈3😱21👎1🤯1🥴1
🚨 Змены ў "Блок Волі"

Сяргей Пятрухін абвясціў пра выхад з фракцыі "Блок Воля" і пераход у статус пазафракцыйнага дэлегата.

Цяпер колькасць галасоў "Блока Волі" ў НФ скарацілася да чатырох.
😁17🤷‍♂12👍9🤣83😐2👎1🔥1😢1🤩1🥴1
Пазафракцыйны дэлегат Сяргей Кедышка пакідае Каардынацыйную Раду.

Сяргей Кедышка звярнуўся да сакратарыята КР з наступным паведамленнем:

Прыняў рашэнне выйсці са складу КР (на знак пратэсту супраць выбараў новага спікера).


Такім чынам, у фракцыі Блока Воля зноў пяць месцаў (адно з іх пакуль вакантнае). Неўзабаве будзе вызначана, хто яго зойме.
🤔11👍10😁43🔥3🤷‍♂1👏1😢1
Статус Вольгі Вялічкі ў Каардынацыйнай Радзе застаецца нявызначаным.

28 красавіка намеснік кіраўніцы камісіі па сацыяльных пытаннях Уладзімір Шанцаў паведаміў, што Вольга Вялічка, кіраўніца камісіі, нібыта прыняла рашэнне спыніць удзел у працы КР. Паводле яго слоў, гэта інфармацыя была агучана ў чаце камісіі. Сакратарыят прыняў рашэнне не разглядаць гэта як афіцыйнае паведамленне да атрымання непасрэднай заявы ад Вольгі Вялічкі.

8 траўня Юрась Губарэвіч пераслаў паведамленне ад Вольгі Вялічкі, у якім яна пацвярджае свой намер пакінуць КР. Звычайна дэлегаты паведамляюць пра такія рашэнні асабіста, а ў дадзеным выпадку інфармацыя была перададзена праз пасярэдніка.

Сёння на старонцы Вольгі Вялічкі ў Facebook з’явіўся пост, у якім яна аспрэчвае сваё рашэнне аб выхадзе з КР. Яна не адказала ні ў Facebook, ні ў тэлеграм. Паведамленне было прачытана, а пост цяпер даступны толькі для сяброў.

На дадзены момант Вольга Вялічка не лічыцца дэлегаткай КР, прынамсі, пакуль не выйдзе на сувязь з Сакратарыятам.

Таксама будзе прапанавана вынесці на агульнае галасаванне пытанне аб выключэнні Вольгі Вялічкі і Андрэя Кушнера з КР за адсутнасць удзелу ў галасаваннях больш за тры месяцы.
👍23🙈14😁21👎1
❗️Новы спікер КР трэцяга склікання!

Большасцю галасоў дэлегатаў КР чалец фракцыі «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» Арцём Брухан абраны новым спікерам Каардынацыйнай Рады.

Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 69 з 79 дэлегатаў.

Арцём Брухан атрымаў 50 галасоў,
Аляксандр Кныровіч — 11,
8 дэлегатаў устрымаліся.

Гэта важны крок, які павінен узмацніць давер беларусаў і згуртаваць сілы на шляху да дэмакратычных перамен.

Жадаем Арцёму плённай працы і надзейнай падтрымкі ў яго місіі!
👍66👎24🔥7🙈6🤔5😢43💯2🤬1👀1🦄1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Той боль, які адчуваем усе мы за палітвязняў, якія зараз знаходзяцца ў турме, — аб'ядноўвае нас усіх.

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан ад імя КР прыняў удзел у акцыі «Шлях да волі праз кайданы», прымеркаванай да Дня салідарнасці з палітвязнямі. Арганізатарам акцыі выступіла Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да Волі» пры падтрымцы Музея Вольнай Беларусі, Паўла Латушкі, Беларускага моладзевага хаба і Акцыі беларусаў Варшавы.

«Могуць быць розныя стратэгіі, могуць быць розныя падыходы да вызвалення палітвязняў і да будучыні Беларусі. Але самае галоўнае, што павінна быць у нашай Беларусі, — гэта тое, каб слова "палітвязень" назаўсёды засталося толькі ў падручніках гісторыі.

Наша вольная, незалежная, дэмакратычная Беларусь ніколі не будзе рабіць так, каб за тое, што чалавек нешта кажа, яго садзілі ў турму, збівалі, зневажалі ці знішчалі», — адзначыў спікер КР Арцём Брухан.
👍2413😢5🦄5👎2🤯1
2025/07/13 09:16:35
Back to Top
HTML Embed Code: