Telegram Web
27 студзеня распачалася сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЭ). Упершыню ў гісторыі ў ёй узяла ўдзел беларуская дэлегацыя - гэта значны і беспрэцэдэнтны крок для нашай краіны і ПАРЭ.

Да ўдзелу ў ПАРЭ была запрошана Каардынацыйная Рада Беларусі як прадстаўнічы орган дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці. У дэлегацыі працуюць спікер КР Анжаліка Мельнікава, дэлегаты Павел Латушка (“Каманда Латушкі і Рух за Свабоду”), Аляксандра Мамаева (“Еўрапейскі выбар”), Маргарыта Ворыхава (“Моладзевы наступ”), Валерый Мацкевіч (“Еўрапейскі выбар”) і Павел Церашковіч (“Наша Справа / Беларускія хрысціянскія дэмакраты”).

Дэлегаты прынялі ўдзел у пасяджэнні камітэта па палітычных справах і дэмакратыі і камітэта па юрыдычных справах і правах чалавека, а таксама прадставілі сітуацыю ў Беларусі на пасяджэнні палітычнай групы “Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу” (ALDO).

Новапрызначаны Прэзідэнт ПАРЭ, Тэадорос Розопулос, сустрэўся з беларускай дэлегацыей, і ў сваёй прамове выказаў падтрымку беларускаму народу.

На сустрэчы абмяркоўвалі:

- Прыярытэты і шляхі супрацоўніцтва.
- Ухваленне рэзалюцыі аб непрызнанні любых "выбараў", арганізаваных нелегітымным рэжымам.
- Развіццё механізмаў падтрымкі дэмакратычных структур і грамадзянскай супольнасці: забеспячэнне доступу да фінансавання, адукацыі, прававой і псіхалагічнай дапамогі для тых, хто змагаецца за дэмакратыю і правы чалавека.
- Заклік да міжнародных органаў аб расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку праз механізм Міжнароднага крымінальнана суда.

Прэзідэнт ПАРЭ запэўніў, што Асамблея гатовая надаць усебаковую падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў яе змаганні за свабоду, правы чалавека і еўрапейскія каштоўнасці.
ПАСЕ не прызнае «выбары» Лукашэнкі

Падчас сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, на якой упершыню ў гісторыі прысутнічала дэлегацыя Каардынацыйный Рады Беларусі, была аднагалосна прынята рэзалюцыя «Тэрміновая неабходнасць правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі», у якую дэлегаты ад фракцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ўнесла дзве істотныя праўкі.

Перш за ўсё рэзалюцыя ясна падкрэслівае непрызнанне таго фарсу, які арганізаваў Лукашэнка пад выглядам выбараў, а таксама Асамблея падкрэслівае адсутнасць падстаў прызнаваць легітымнасць Лукашэнкі. У тэксце рэзалюцыі гаворыцца:

«У кантэксце, дзе абмежаваны свабоды слова, сходаў і асацыяцый; апазіцыйныя палітычныя партыі распускаюцца, а іх лідары пераследуюцца; свабода СМІ не захоўваецца; адсутнічаюць механізмы абскарджання гэтых парушэнняў, а незалежнае нацыянальнае і міжнароднае назіранне за выбарамі не дапускаецца — відавочна, што свабодныя і справядлівыя выбары немагчымыя».

«Асамблея заклікає дзяржавы-члены Савета Еўропы адхіліць легітымнасць так званых выбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года, ясна заявіць аб нявызнанні абрання Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Беларусі і прыняць рашучыя крокі па пашырэнні і ўмацаванні мэтавых санкцый супраць рэжыму і тых, хто падтрымлівае яго незаконную дзейнасць».

«Лічым, што няма падстаў прызнаваць легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта».

У рэзалюцыі ПАСЕ асабліва падкрэслена важнасць спынення рэпрэсій і вызвалення палітычных зняволеных:

«Асамблея заклікае спыніць усе рэпрэсіўныя меры, накіраваныя на падаўленне іншадумства, забяспечыць безумоўнае і неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і іх рэабілітацыю. Абвясціць амністыю для ўсіх, арыштаваных па палітычных матывах».

Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух За Свабоду» за свабоду ўнесла 2 праўкі ў рэзалюцыю, якія датычацца падтрымкі альтэрнатыўных рэжыму Лукашэнкі інстытутаў і прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці.

Першая: «Асамблея зноў пацвярджае сваю цвёрдую прыхільнасць падтрымцы правоў, свабод і бяспекі беларускага народа, выказваючы салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Яна таксама пацвярджае сваю падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл, якія ўзначальвае Святлана Ціханоўская, і іх структур — Офісу Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады як абранага прадстаўнічага органа беларускага дэмакратычнага грамадства, якія вядуць намаганні па пабудове дэмакратычнага будучыні Беларусі».

Другая: «cадзейнічаць справядлівасці і прыцягненню да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя супраць беларусаў вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам Беларусі. Падтрымаць перадачу ўрадам Літвы сітуацыі ў Беларусі ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда».

«Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду" вядзе сістэмную працу па выкананні праграмы, прадстаўленай на выбарах у Каардынацыйную Раду, — дабівацца прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа», — падкрэсліў лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» Павел Латушка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Запрашэнне ПАРЭ - выразны сігнал для ўсіх, хто змагаецца за свабоду.

Спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава выступіла на пленарным пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Рады Эўропы:

Спадар Прэзідэнт, Паважаныя Члены Парламенцкай Асамблеі,


Гэта сапраўды ганарова стаяць сёння перад вамі і выступаць ад імя Каардынацыйнай Рады — выбранага прадстаўнічага органа дэмакратычных сіл Беларусі. Дзякуй вам за рашэнне запрасіць нашу дэлегацыю на сесію ПАРЭ. Для нас гэта надзвычай важная матывацыя і выразны сігнал вашай падтрымкі ў нашай барацьбе за свабоду. Вітаю ўсіх вас, а таксама маіх беларускіх калег, у тым ліку кіраўніцу нашай дэлегацыі Аляксандру Мамаеву і лідара большасці Каардынацыйнай Рады, амбасадара Паўла Латушку.

Так званыя прэзідэнцкія “выбары” ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Яны парушылі ўсе без выключэння дэмакратычныя стандарты выбарчага працэсу. Сёння ў беларускіх турмах знаходзяцца больш за 1200 палітвязняў, прынамсі сем з іх былі замучаны да смерці. За апошнія гады:
Усе 11 апазіцыйных партый былі забаронены.
Больш за 1800 НДА і ўсе незалежныя СМІ былі ліквідаваны.
Як мінімум 300 000 беларусаў былі вымушаныя з’ехаць у выгнанне.
Нашых грамадзян, якія пражываюць за мяжой, пазбавілі права голасу на выбарах.

У краіне свядома створана атмасфера страху і тэрору.

У такой сітуацыі абвешчаныя вынікі гэтых так званых “выбараў” не могуць быць прызнаныя. Мы заклікаем вас не прызнаваць гэтае махлярства, адмовіцца ад прызнання легітымнасці Лукашэнкі і рашуча асудзіць гэты фарс. Наша дэлегацыя цалкам падтрымлівае рэзалюцыю Асамблеі, якая заклікае да “Неадкладнай неабходнасці свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі.” Я зараз агучваю сумесную пазіцыю Каардынацыйнай Рады, Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, большасці грамадзянскіх арганізацый і беларусаў унутры краіны, якія працягваюць супраціў рэжыму.

Сёння мы змагаемся за захаванне незалежнасці нашай краіны, якая сутыкнулася з экзістэнцыйнай пагрозай з боку Крамля і ідэалогіі “рускага міру”. Расія актыўна рэалізуе стратэгію неваеннай акупацыі Беларусі. Але мы разумеем, што толькі свабодны народ можа эфектыўна супрацьстаяць пагрозам сваёй суверэннасці.

Немагчыма ўявіць свабодны народ пад кіраваннем злачынцы. Таму адзін з нашых ключавых прыярытэтаў - прыцягненне Лукашэнкі да міжнароднай адказнасці. Ён працягвае здзяйсняць злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў, а таксама ваенныя злачынствы і акты агрэсіі супраць Украіны. Дэмакратыя пераможа толькі тады, калі адбудзецца справядлівы суд.

Беларускі народ - гэта еўрапейская нацыя. Наша гісторыя і культура - неад’емная частка еўрапейскай гістарычнай спадчыны. Але не менш важна для нас стаць поўнавартаснай часткай еўрапейскай будучыні.

Мы ўдзячныя за вашу салідарнасць і працягнем нашу барацьбу за свабоду, правы чалавека і дэмакратыю.

Дзякуй вам. Жыве Беларусь!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кіраўніца дэлегацыі дэмакратычнай Беларусі ў ПАРЭ Аляксандра Мамаева падзялілася вынікамі працы дэлегацыі ў сесіі Асамблеі, якая праходзіць 27-31 студзеня ў Стразбургу.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава распавяла пра вялікае значэнне місіі беларускай дэлегацыі Каардынацыйнай Рады, якая ўпершыню ў гісторыі прадстаўляла нашу краіну ў ПАРЭ і сёння завяршыла сваю працу. Гэта важны крок для міжнароднага прызнання беларускай дэмакратычнай супольнасці і падтрымкі з боку эўрапейскіх партнёраў.

Такія сустрэчы адкрываюць новыя магчымасці для беларусаў. Парламентарыі 46 краін Эўропы аказваюць уплыў на палітыку дзяржаў – сябраў ПАРЭ, што спрыяе ўзмацненню санкцый супраць дыктатарскіх рэжымаў, умацаванню падтрымкі дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскай супольнасці. Гэта сведчыць пра тое, што голас свабодных беларусаў гучыць на міжнародным узроўні, і Эўропа застаецца побач у барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.

Жыве Беларусь! 🤍
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📢Што можа змяніцца для абітурыентаў і абітурыентак з Беларусі ў Польшчы 🇵🇱🎓

Ліза Пракопчык прааналізавала 100 старонак законпраекту і атрымала 100 старонак аналізу зменаў. Там закранаюцца шмат якія пытанні: ад атрымання грамадзянства да вядзення камерцыйнай дзейнасці іншаземцамі. Вось асноўныя змены, якія пры прыняцці законапраекта, будуць кранацца абітурыентаў і абітурыентак:

🔹 Працэс пацвярджэння адукацыі
Уведзены асобны механізм пацвярджэння адукацыі і атрымання права на вышэйшую адукацыю.

🔹 Візы і кантроль універсітэтаў
Студэнцкія візы могуць быць ануляваны, калі змянілася мэта знаходжання. Універсітэты абавязаны весці базу іншаземных студэнтаў, а за невыкананне патрабаванняў ім пагражаюць штрафы.

🔹 Абмежаванні для навучальных устаноў
Міністр унутраных спраў можа забараніць прыём іншаземцаў у ВНУ, якія не адпавядаюць крытэрыям (мінімум 5 гадоў існавання, адпаведнасць патрабаванням справаздачнасці). Калі іншаземцы складаюць больш за 50% студэнтаў, прыём можа быць абмежаваны.

🔹 Дадатковыя экзамены для іншаземцаў
Універсітэты будуць праводзіць экзамены для пацвярджэння ведаў. Абітурыенты павінны прайсці працэдуру пацвярджэння адукацыі праз Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену (NAWA).

Поўны аналіз па спасылцы: https://www.moladzbel.org/polskalaw
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На Форуме Касцюшкі ў Гданьску спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава нагадала:

📍 У 1980 годзе польскі рух «Салідарнасць» распачаў барацьбу, што змяніла ход гісторыі. Сёння Беларусь сутыкаецца з такімі ж выклікамі.
📍 Тадэвуш Касцюшка змагаўся за свабоду Беларусі, Польшчы і Літвы – і наша гісторыя знітавана агульнай барацьбой за Незалежнасць.
📍 Сёння, ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій, мы зноў вяртаемся да прынцыпу салідарнасці – як унутры беларускага грамадства, так і на міжнароднай арэне.

Гэты форум – не проста дыскусія, гэта знак падтрымкі. Палітыкі, эксперты і грамадскія дзеячы тут гавораць пра будучыню і пра тое, як мы можам падтрымліваць адно аднаго ў гэтай барацьбе.

Беларусі патрэбна салідарнасць, адзінства дэмакратычных сіл і міжнародная падтрымка. Мы тут, каб паказаць: барацьба працягваецца. І дзень нашай перамогі набліжаецца!

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
Форум Касцюшкі: будучыня дэмакратычнай Беларусі

3–4 лютага ў Еўрапейскім цэнтры «Салідарнасць» адбыўся Форум Касцюшкі, прысвечаны дэмакратычным пераменам у Беларусі. Чальцы Каардынацыйнай рады ў складзе беларускай дэлегацыі абмеркавалі:

🔹 Сучасны стан беларускай дзяржаўнасці
🔹 Перспектывы прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы
🔹 Падтрымку незалежных беларускіх СМІ

На форуме выступілі міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, лідары Еўрасаюза і Савета Еўропы. Гэта яшчэ адзін крок да свабоднай і дэмакратычнай Беларусі!
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 11.02.2025

Абмеркаванне неабходнасці ўвядзення персанальных санкцый супраць Аляксандра Машэнскага і яго бізнес-структур за межамі Рэспублікі Беларусь. Дакладчык — Сяргей Пятрухін (блок «Воля»).

https://youtube.com/live/mnkQU5_3cx4
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы запрасіў Каардынацыйную раду сфарміраваць дэлегацыю для ўдзелу ў сваіх сесіях.

На пасяджэнні 10 лютага 2025 года ў Люксембургу Бюро Кангрэсу прыняло рашэнне запрасіць дэлегацыю беларускіх дэмакратычных сіл для ўдзелу ў пасяджэннях сесій і статутных камітэтаў Кангрэсу. Гэта стала чарговым крокам у падтрымцы мясцовай дэмакратыі і самакіравання ў свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.
2025/02/16 12:58:49
Back to Top
HTML Embed Code: