Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 24.06.2025
1) Абмеркаванне заявы КР па правах і становішчу ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі (Яўген Караулай, фракцыя "Моладзевы Наступ").
2) Заява наконт вызвалення ітычных зняволеных (Лізавета Пракопчык, фракцыя "Моладзевы Наступ").
https://youtube.com/live/QUZD-UTJ8-g

YouTube
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 24.06.2025
1) Абмеркаванне заявы КР па правах і становішчу ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі (Яўген Караулай, фракцыя "Моладзевы Наступ").
#беларусь #каардынацыйнысавет #ЛГБТ
Адкрытае агульнае пасяджэнне Каардынацыйнай Рады, 24.06.2025, 24.06.2025, 18:00 СЕТ.

Forwarded from Мая Краіна Беларусь
🔔 Свабода пачынаецца з кроку
Пяць гадоў цемры. Зняволенне, карцары, ціск, цішыня. Але Сяргей Ціханоўскі — на волі. Ён выйшаў, каб жыць. Каб зноў трымаць за руку жонку, бачыць неба, гаварыць, калі хоча, і маўчаць — калі сам выбірае.
🕯 Але за кратамі — яшчэ больш за 1100 палітвязняў. Людзей. Не лічбаў. І кожны з іх заслугоўвае той самай свабоды.
🤍 Таму мы збіраемся — 26 чэрвеня а 19:00 у Варшаве, каля помніка Каперніку. Каб паказаць: мы памятаем. Мы побач. Мы не згодны.
👥 З намі будуць Сяргей і Святлана Ціханоўскія. І вы. І ўсе, каму не ўсё роўна.
Што можна зрабіць:
• Прыйсці.
• Надзець сімвал — вышыванку, бел-чырвона-белую стужку, значок.
• Распавесці сябрам.
• Падтрымаць тых, хто ўсё яшчэ змагаецца.
🙌 Бо свабода не прыходзіць сама. Яна вяртаецца, калі мы ідзем ёй насустрач.
Мая Краіна Беларусь

Forwarded from Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей ажыццяўлялася на падставе прамога загада Аляксандра Лукашэнкі
Па ініцыятыве чальца Каардынацыйнай рады Беларусі, дэлегата ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Паўла Латушкі, у выніковую рэзалюцыю ПАРЕ было ўключана дапаўненне, якое датычыцца адказнасці Аляксандра Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь і праз тэрыторыю Беларусі ў Расію. Дадзенае дапаўненне ўнесена на падставе доказаў, сабраных Народным антыкрызісным упраўленнем, якія былі прадстаўлены ў ПАРЕ.
Сёння, падчас летняй сесіі ПАРЕ, разглядалася і была прынята рэзалюцыя «Прававыя аспекты і аспекты правоў чалавека агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны».
Ва ўнесеным дапаўненні пазначаецца, што «па стане на 14 жніўня 2024 года, не менш за 3500 украінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны былі гвалтоўна перамешчаныя праз ці на тэрыторыю Беларусі, дзе яны падвяргаліся расійскай палітычнай, ваеннай і рэлігійнай індактрынацыі. Гэта перамяшчэнне ажыццяўлялася паводле прамога загаду Аляксандра Лукашэнкі».
Падчас абмеркавання дапаўнення дакладчык па рэзалюцыі, спадар Ээрык-Нійлес Кроос (дэпутат парламента Эстоніі), асабліва адзначыў, што «Гэта ініцыятыва беларускіх калег, якія самі трапілі пад рэпрэсіі за збор дадзеных доказаў».
З вясны 2023 года Народнае антыкрызіснае ўпраўленне вядзе сістэмную працу па зборы інфармацыі аб незаконным перамяшчэнні непаўналетніх асоб з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў Беларусь. Адпаведныя доказы былі накіраваныя ў двух камунікацыях у Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда, а таксама ў Генеральныя пракуратуры Украіны і Літвы.
Нагадаем, што раней на красавіцкай сесіі ПАРЕ па ініцыятыве Паўла Латушкі ў іншую рэзалюцыю ПАРЕ была таксама ўключана папраўка, якая прадугледжвае неабходнасць распаўсюджвання юрысдыкцыі будучага Спецтрыбунала за злачынства агрэсіі супраць Украіны на адпаведныя дзеянні вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі.

Ужо сёння плануецца падпісанне пагаднення аб стварэнні Спецыяльнага трыбунала аб адказнасці за агрэсію супраць Украіны
«Плануецца, што сёння ў штаб-кватэры Савета Еўропы адбудзецца падпісанне пагаднення аб стварэнні Спецыяльнага трыбунала аб адказнасці за агрэсію супраць Украіны паміж Украінай і Саветам Еўропы».
Плануецца, што дадзенае пагадненне будзе падпісана прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і Генеральным сакратаром Рады Еўропы Аленам Берсе.
«На мінулай сесіі ПАРЕ мы ўнеслі папраўку ў адпаведную рэзалюцыю аб тым, што адказнасць за прадастаўленне тэрыторыі для расійскіх войскаў для агрэсіі супраць Украіны нясе Лукашэнка і яго атачэнне», — адзначыў член Каардынацыйнай Рады, дэлегат у Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка.
Як прадугледжваецца, стварэнне Спецыяльнага трыбунала дазволіць ажыццяўляць расследаванне злачынства агрэсіі, рыхтаваць абвінавачванні, у тым ліку ў адносінах да дыктатара Лукашэнкі, а таксама ажыццяўляць пераслед у дачыненні да асоб, якія былі адказныя за прыняцце рашэння аб здзяйсненні агрэсіі з тэрыторыі Беларусі супраць Украіны.
«З нецярпеннем чакаем падпісання дакумента і апублікавання Статута Спецтрыбунала. Пасля апублікавання дадзеных дакументаў мы зможам зразумець больш дэталяў і далейшыя крокі для дасягнення нашай галоўнай мэты — адказнасці за здзейсненае злачынства агрэсіі», — дадаў Павел Латушка.

Telegram
Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»
Па ініцыятыве Паўла Латушкі адказнасць Лукашэнкі за агрэсію супраць Украіны ўключана ў рэзалюцыю ПАСЕ
100 дэпутатаў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы прагаласавалі за прыняцце рэзалюцыі ПАСЕ аб адказнасці за агрэсію супраць Украіны.
Па ініцыятыве Паўла…

Forwarded from Блёк Воля
Прапанова "Аб спрыяньні ўтварэньню беларускіх вайсковых падраздзяленьняў у складзе ўзброеных сіл замежных краін", ініцыяваная Камісіяй КР па Нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, ПАДТРЫМАНА Каардынацыйнай радай 3-га склікання.
Вынікі галасавання:
ТАК - 36
КЛРЗС: Латушка П., Губарэвіч, Міхалевіч, Камінская, Каланчук-Ваданосава, Брухан, Кірылюк, Сігаў, Кулеша, Ханевіч, Дабратвор, Амяльковіч, Малашук, Казакевіч, Латушка Я., Сцепанцова, Лакотка, Крывашанава
БЕЛАРУСЫ: Ягораў, Кныровіч, Маркаў, Жураўлёў, Халопіца
НБ: Бяспалаў, Галаўчук, Васько, Камісараў, Грэбень
ЕВ: Мар'еўскі, Ефімава
НС: Церашковіч
ВОЛЯ: Кабанаў, Клачко, Манько, Маліноўская
ХБ: Карпушонак
УСТРЫМАЦЦА - 3
КЛРЗС: Курэйчык, Гаціх
ПА-ЗА ФРАКЦЫЯЙ: Пятрухін
СУПРАЦЬ - 5
МН: Пракопчык, Караулаў, Аўтушка-Сікорскі, Гебрэмарыям, Ворыхава
ПРАІГНАРАВАЛІ галасаванне:
КЛРЗС: Астапенка, Задзяркоўская, Шапараў, Батуеў, Гарбуз, Гурчонак
БЕЛАРУСЫ: Пракоп'еў, Бродзік, Свендсен, Кушняроў, Хаміч, Мацкевіч С., Патапаў, Зялёная
НБ: Гушча, Науковіч, Клімовіч
ЕВ: Мацкевіч В., Гліннік, Шанцаў, Фінькевіч, Мамаева, Гаўрук
МН: Лапко, Антаненка, Дойніч
НС: Акінчыц, Рымашэўскі, Лаўрухін, Паршанкоў, Далецкі
ХБ: Рубін, Мартынава.

Пагадненне аб стварэнні Спецыяльнага трыбунала па агрэсіі супраць Украіны будзе падпісана сёння ў штаб-кватэры Рады Еўропы
«Сёння можна адназначна сказаць: у дачыненні да беларускага дыктатара будзе падрыхтавана абвінаваўчае заключэнне за здзяйсненне злачынства агрэсіі супраць Украіны», — адзначыў член Каардынацыйнай Рады, дэлегат у Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка.
Важна адзначыць, што раней падчас красавіцкай сесіі ПАРЕ па ініцыятыве Паўла Латушкі ў іншую рэзалюцыю ПАРЕ ўключана папраўка, якая прадугледжвае неабходнасць распаўсюджвання юрысдыкцыі Спецтрыбунала па агрэсіі супраць Украіны на адпаведныя дзеянні вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі.
«Прыняты Статут Спецыяльнага трыбунала па агрэсіі супраць Украіны ўтрымлівае палажэнні, якія надаюць трыбуналу юрысдыкцыю ў дачыненні да злачынства агрэсіі супраць Украіны, здзейсненага Лукашэнкам. Трыбунал не прызнае функцыянальнага імунітэту беларускага дыктатара, а таксама не прызнае ніякіх магчымых амністый у дачыненні да яго за гэтае злачынства. Важна, што трыбунал будзе ў першую чаргу кіравацца нормамі міжнароднага права, у адпаведнасці з якімі факт здзяйснення злачынства агрэсіі Лукашэнкам з’яўляецца бесспрэчным
Варта падкрэсліць, што Спецтрыбунал з’яўляецца міжнародным, а не ўкраінскім. То бок у першую чаргу будзе дзейнічаць міжнароднае права.
Акрамя таго, у Статуце змяшчаецца адсылка да рэзалюцыі 3314 Генеральнай Асамблеі ААН, якую трыбунал павінен улічваць пры вызначэнні цяжару і маштабаў дзеянняў, што падпадаюць пад вызначэнне «акта агрэсіі». Дзеянні Лукашэнкі па прадастаўленні тэрыторыі Беларусі для агрэсіі Расіі супраць Украіны адпавядаюць гэтым крытэрам, тым больш што гэта прама пазначана як акт агрэсіі ў артыкуле 3 Рэзалюцыі 3314 Генеральнай Асамблеі ААН», — адначыў Павел Латушка.
Падрабязняй — тут.

Forwarded from Моладзевы Наступ (Margo Vorykhava)
Сёння ў Страсбургу я, Марго Ворыхава, сяброўка дэлегацыі беларускіх дэмсілаў у ПАРЭ, стала сведкай гістарычнага моманту - падпісання пагаднення аб стварэнні Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны.
Трыбунал будзе мець паўнамоцтвы прыцягваць да адказнасці тых, хто прыняў рашэнне пра агрэсію, у тым ліку Лукашэнку. Выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для нападу на Украіну кваліфікуецца як акт агрэсіі паводле міжнароднага права.
Гэта трыбунал дзеля Украіны, і на карысць усёй Еўропы. Мы падтрымліваем Украіну ў яе барацьбе - не толькі за сваю зямлю, але і за прынцыпы, на якіх мусіць трымацца мірны парадак у Еўропе.
Справядлівасць будзе. І яе набліжае менавіта міжнародная салідарнасць.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прэзэнтацыя інструмэнту для вырашэньня легалізацыйных праблемаў беларусаў на Камітэце па міграцыі ПАРЭ
Аляксандра Мамаева, кіраўніца дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў ПАРЭ, выступіла на Камітэце па міграцыі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы і прадставіла ІТ-інструмэнт для імплемэнтацыі Люксэмбурскіх рашэньняў — канкрэтных рэкамэндацыяў, скіраваных на вырашэньне праблемаў беларусаў у выгнаньні.
Люксэмбурскія рашэньні — гэта вынік сыстэмнай супольнай працы, што пачалася з дакладу Паля Галя, працягнулася рэзалюцыяй ПАРЭ “Specific Issues Faced by Belarusians in Exile” і канфэрэнцыяй у Люксэмбургу, дзе эўрапейскія палітыкі, парлямэнтары і беларускія экспэрты выпрацавалі практычныя падыходы да вырашэньня канкрэтных праблемаў беларусаў у выгнаньні. Гэтыя прапановы былі сфармуляваныя ў выглядзе брашуры і рэкамэндаваныя Парлямэнцкай Асамблеяй для рэалізацыі.
Наступны крок — пераход ад прынцыпаў да практыкі. Народныя амбасады Беларусі разам з ПАРЭ працуюць над стварэньнем вэб-плятформы, якая стане інструмэнтам для імплемэнтацыі Люксэмбурскіх рашэньняў. На плятформе будзе даступная інфармацыя пра сытуацыю ў розных краінах, праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы (атрыманьне пашпарта замежніка, прызнаньне пратэрмінаваных дакумэнтаў, міжнародная абарона, даведкі, стыль дакумэнтаў і інш.), а таксама інфармацыя пра заканадаўства краінаў і практычныя рэкамэндацыі на падставе досьведу мясцовых праваабаронцаў, дыяспары і праведзеных адвокацыйных кампаніяў. Гэта дазволіць выяўляць эфэктыўныя падыходы і адсочваць, як мяняецца сытуацыя з цягам часу.
Гэты інструмэнт будзе карысны для беларусаў, каб разумець сытуацыю ў краіне, для Эўрапейскай камісіі, якая гатовая выпрацаваць рэкамэндацыі для краінаў і нацыянальных парлямэнтаў, а таксама для Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў, бо многія праблемы беларусаў у выгнаньні, асабліва ў фэдэратыўных краінах, такіх як Нямеччына або Аўстрыя, вырашаюцца менавіта на мясцовым узроўні.
Інструмэнт імплемэнтацыі быў таксама прадстаўлены Кантактнай групе «Беларусь — Рада Эўропы» і прапанаваны для ўключэньня ў плян дзеяньняў Рады Эўропы на 2026–2027 гады.
Падчас выступу Аляксандра Мамаева заклікала краіны-чальцы Рады Эўропы падтрымаць стварэньне гэтага інструмэнту, а таксама падтрымаць працу Кантактнай групы і фінансаваньне пляну дзеяньняў, каб Люксэмбурскія рашэньні сталі рэальнасьцю, а праблемы беларусаў у выгнаньні — вырашаліся на практыцы.
https://edoc.coe.int/en/human-rights/11980-the-luxembourg-solutions-outcomes-and-perspectives.html

Толькі моцны ціск і скаардынаваная дыпламатыя могуць дапамагчы вызваліць людзей
«Спадарыня Святлана, спадар Сяргей, дазвольце павіншаваць вас з вызваленнем Сяргея, са з’яднаннем вашай сям’і — ад імя Каардынацыйнай Рады і ад сябе асабіста. Гэта вельмі натхняльная падзея», — адзначыў спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан падчас акцыі салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, у якой узялі ўдзел Святлана і Сяргей Ціханоўскія.
«Шмат хто з сябраў Каардынацыйнай Рады цяпер знаходзіцца за кратамі. Яны церпяць за тое, што хацелі вырашыць палітычны крызіс у нашай краіне. Сярод іх — Марыя Калеснікава і Максім Знак. Мы будзем рабіць усё магчымае, каб гэтыя людзі былі вызвалены, і каб у нашай краіне спыніліся рэпрэсіі.
Зараз Каардынацыйная Рада праводзіць галасаванне па заяве пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага і закліку да парламентаў краін Еўрапейскага саюза, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі. Толькі моцны ціск і скаардынаваная дыпламатыя могуць дапамагчы вызваліць людзей.
Вялікі дзякуй, Сяргей, за тое, што так моцна натхняеце нас. А мы будзем скаардынавана працаваць дзеля таго, каб захаваць незалежнасць нашай краіны, узяць адказнасць за яе будучыню і дамагчыся свабоды для ўсіх беларусаў».
Падрабязней у відэа.

Прынята заява Каардынацыйнай рады “Аб вызваленні палітзняволеных”
ЗАЯВА КААРДЫНАЦЫЙНАЙ РАДЫ “АБ ВЫЗВАЛЕННІ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНЫХ”
Каардынацыйная рада Беларусі выказвае глыбокую падзяку Злучаным Штатам Амерыкі за стварэнне магчымасці вызвалення Сяргея Ціханоўскага і яшчэ трынаццаці палітвязняў, дзякуючы вырашальнай ролі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Асаблівую падзяку выказваем спецыяльнаму прадстаўніку, генералу Кіту Кэлагу, а таксама адміністрацыі Белага дома, у прыватнасці Крыстаферу Сміту, за іх унёсак у вяртанне нашых суайчыннікаў да вольнага жыцця.
Гэта значнае дасягненне надае надзею і пацвярджае патэнцыял дыпламатыі. Аднак яно не павінна ўспрымацца як заканчэнне барацьбы. Каардынацыйная рада падкрэслівае: нашыя мэты — спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітвязняў, якіх застаецца больш за 1200. Толькі паслядоўныя і рашучыя дзеянні здольныя вярнуць палітзняволеных да іхніх сем’яў і аднавіць справядлівасць.
Мы заклікаем аб’яднаць намаганні — дзяржаў Еўрапейскага Саюза, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады і іншых партнёраў. Толькі скаардынаваныя дзеянні могуць стаць залогам устойлівасці, справядлівасці і свабоды для ўсіх грамадзян Беларусі, а таксама ўмацаваць міжнародную супольнасць у адстойванні правоў чалавека.
Вызваленне Сяргея Ціханоўскага, Наталлі Дулінай, Ігара Карнея, Акіхіру Гаеўскага-Ханаду і яшчэ 10 палітвязняў, у тым ліку грамадзян іншых краін — гэта важны крок. Каардынацыйная рада заклікае міжнародных партнёраў да далейшага мэтавага ўзаемадзеяння, пачатага ЗША, максімальнай празрыстасці і прынцыповых перамоў з дзяржаўнымі структурамі Беларусі. Толькі цвёрдая палітычная воля, міжнародны ціск у спалучэнні са скаардынаванай дыпламатыяй здольныя вярнуць свабоду тым, хто ўсё яшчэ незаконна ўтрымліваецца за кратамі, спыніць рэпрэсіі і даслаць свету ясны сігнал: міжнароднае адзінства можа і павінна абараняць чалавечую годнасць і вяршэнства закона.
Сяргей Ціханоўскі з’яўляецца адным з лідараў і натхняльнікам пратэстнага руху ў 2020 годзе, чалавек, які за свае погляды пацярпеў ад рэжыму, і мы спадзяемся, што яго энергія і аўтарытэт будуць спрыяць барацьбе за дэмакратычныя змены ў Беларусі. Наталля Дуліна з’яўляецца сяброўкай Каардынацыйнай рады першага склікання, і мы выказваем ёй словы падтрымкі і ўдзячнасці за тое, што Каардынацыйная рада была створана і можа працягваць сваю дзейнасць.
За прыняцце заявы прагалсавалі 42 дэлегата з 43 прагаласаваўшых, адзін устрымаўся.

Чальцы і чаліні фракцыі прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі Беларусі
У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі з удзелам Святланы і Сяргея Ціханоўскіх. Да акцыі далучыліся таксама чальцы і чаліні фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"»: спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан, лідар фракцыі Павел Латушка, Юлія Гарачая, Алег Кулеша, Арцём Шапараў, Аляксандра Ханевіч, Міхаіл Кірылюк, Ігар Сігоў і іншыя.
Падчас свайго выступу Павел Латушка адзначыў:
«Я ўпэўнены, што неўзабаве мы пабачым гэтую тэчку, дзе будзе напісана: "Крымінальная справа. Аляксандр Лукашэнка" — за злачынствы супраць Сяргея Ціханоўскага, за злачынствы супраць кожнага беларуса.
… мы зараз знаходзімся на інфармацыйнай вайне, і мы сапраўды маем гэтую зброю — F-35, і гэта Сяргей Ціханоўскі».
Спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан падкрэсліў:
«Мы будзем скаардынавана працаваць дзеля таго, каб захаваць незалежнасць нашай краіны, узяць адказнасць за яе будучыню і дамагчыся свабоды для ўсіх беларусаў».
Чалец фракцыі Алег Кулеша адзначыў падчас выступу:
«Што будуе рэжым? Яны будуюць школы? Не. Яны будуюць тэатры? Не. Яны будуюць канцлагеры — так яны сябе адчуваюць».
Адзін з арганізатараў акцыі — Беларуская асацыяцыя палітвязняў «Да Волі», прадстаўніком якой з’яўляецца чалец нашай фракцыі Алег Кулеша.
Дзякуем вам, Алег, вашым калегам і калежанкам з асацыяцыі, Беларусам Варшавы, Музею Вольнай Беларусі, Беларускаму моладзеваму хабу — за арганізацыю гэтай натхняльнай падзеі.

Forwarded from Моладзевы Наступ (Jaŭhien Karaułaŭ)
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Справаздача дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў ПАРЭ аб працы падчас сесіі 23–27 чэрвеня 2025 году
У сесіі ўзялі ўдзел пяць прадстаўнікоў дэлегацыі — сябры Каардынацыйнай Рады: Аляксандра Мамаева, Павел Латушка, Маргарыта Ворыхава, Валеры Мацкевіч, Вольга Карпушонак, а таксама сакратарка дэлегацыі Ксенія Луцкіна — сябра першага склікання Каардынацыйнай Рады, былы палітзняволены.
Падчас летняй сесіі ПАРЭ працягнула працу па пытаннях адказнасьці рэжыму Лукашэнкі. Дзякуючы ініцыятыве Паўла Латушкі, у рэзалюцыю Эрыка Нільса Кроса «Legal and human rights aspects of the Russian Federation’s aggression against Ukraine» былі ўнесены папраўкі пра адказнасць рэжыму Лукашэнкі. Гэта працяг працы над Трыбуналам: у красавіку дэлегацыя ініцыявала папраўкі да адпаведнай рэзалюцыі ПАРЭ з патрабаваннем уключыць рэжым Лукашэнкі ў лік адказных за злачынствы агрэсіі. Таксама былі перададзеныя матэрыялы пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне, вываз украінскіх дзяцей праз Беларусь і транснацыянальныя рэпрэсіі.
26 чэрвеня 2025 году адбылася гістарычная падзея: Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў на сесіі ПАРЭ. Быў падпісаны Мемарандум паміж Украінай і Радаю Эўропы, а таксама, што найважнейшае — Статут Спэцыяльнага міжнароднага трыбуналу. Для нас вельмі істотна, што была замацаваная пазіцыя пра адказнасць рэжыму Лукашэнкі за ўдзел у расейскай агрэсіі.
Працягваецца праца над адменай смяротнага пакараньня ў Беларусі. Аляксандра Мамаева выступіла на Камітэце ў правах чалавека і юрыдычных пытаньнях з прэзентацыяй Мемарандума аб адмене смяротнага пакараньня. Генэральны сакратар Рады Эўропы Алан Бэрсэ выказаў публічную падтрымку гэтай ініцыятыве. Мемарандум таксама быў прадстаўлены на паседжанні Кантактнай групы Рады Эўропы 24 чэрвеня. Адбылася кансультацыя з Генэральнай дакладчыцай па пытанні адмены смяротнага пакараньня Галэ Вэльдхэн пра стварэнне «дарожнай мапы» для адмены, а таксама падрыхтоўкі дэмакратычнай Беларусі да ўступлення ў Раду Эўропы. Адмена смяротнага пакараньня можа і павінна стаць першым крокам Беларусі ў эўрапейскую сям’ю.
Падчас паседжанняў палітычных груп 23 чэрвеня (EPP/CD, ALDE, SOC) адбыліся брыфінгі па сітуацыі ў Беларусі і вызваленні палітвязняў. Ксенія Луцкіна, сакратарка дэлегацыі, выступіла на паседжанні групы EPP. На працягу гадзіны дэлегаты абмяркоўвалі сучасную сітуацыю ў Беларусі і магчымыя шляхі яе вырашэння, у тым ліку — патрэбу падтрымкі незалежных мэдыяў. У выніку распачата праца над спецыяльным дакладам «Жанчыны Беларусі за свабоду пад рэпрэсіямі». Па ініцыятыве Маргарыты Ворыхавай ад групы SOC пытанне падтрымкі палітзняволеных і працяг ціску на рэжым было ўзнятае падчас дэбатаў па актуальных пытаннях у ПАРЭ. Усе палітычныя групы падтрымалі Дэкларацыю пра рэлігійную свабоду ў Беларусі, адкрытую для падпісання да кастрычніка 2025 году.
Працягваецца важная праца па імплементацыі Люксембурскіх рашэнняў. Сумесна з Міграцыйным камітэтам ствараецца ШТ-інструмэнт для маніторынгу становішча беларусаў за мяжой. Адбыліся кансультацыі з тэхнічнымі спецыялістамі. Праект прадстаўлены на Кантактнай групе і рэкамендаваны да ўключэння ў Плян дзеяньняў Рады Эўропы на 2026–2027 гады. Разам з Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў абмеркавана правядзенне сайд-івэнту пра прымусовае перамяшчэнне беларусаў з-за рэпрэсіяў і прымяненне Люксембурскіх рашэнняў на лакальным узроўні.

Каардынацыйная рада
Справаздача дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў ПАРЭ аб працы падчас сесіі 23–27 чэрвеня 2025 году У сесіі ўзялі ўдзел пяць прадстаўнікоў дэлегацыі — сябры Каардынацыйнай Рады: Аляксандра Мамаева, Павел Латушка, Маргарыта Ворыхава, Валеры Мацкевіч, Вольга…
Супраціў ідэалёгіі «рускага сьвету» застаецца сталым напрамкам працы дэлегацыі. На слуханнях Палітычнага камітэту прагучаў даклад Эрыка Нільса Кроса пра расейскую дэмакратычную апазіцыю. У даклад уключанае патрабаванне да расейскай апазіцыі прызнаць права Беларусі на сувэрэнітэт і геапалітычны выбар. Асобна дакладчык падкрэсліў права на самавызначэнне ўсіх народаў, якія былі калі-небудзь каланізаваныя Расеяй. Гэтая тэма таксама абмяркоўвалася падчас сустрэчаў з нацыянальнымі дэлегацыямі Украіны, Малдовы, Эстоніі, а таксама ў межах кансультацыяў з Латвіяй і Літвою. Асобны сайд-івэнт на гэтую тэму запланаваны на студзень 2026 году.
На сустрэчах з нацыянальнымі дэлегацыямі Малдовы, Фінляндыі, Эстоніі, Літвы, Аўстрыі і Украіны абмяркоўваліся пытанні сітуацыі ў Беларусі, вызвалення палітвязняў, далейшага ціску на рэжым, а таксама праблемы легалізацыі беларусаў і падтрымкі моладзі. Асобна адзначым працу над паляпшэннем становішча беларусаў ва Ўкраіне. Падчас сустрэчы з дэлегацыяй Украіны абмяркоўваліся магчымыя варыянты легалізацыі беларусаў і атрыманьня дакумэнтаў узамен пратэрмінаваных пашпартоў, а таксама разблакаванне банкаўскіх рахункаў для беларусаў з часовым відам на жыхарства або ў змешаных сем’ях. Старшыня міжнароднага камітэту Вярхоўнай Рады Аляксандр Мярэжка прапанаваў правесьці парламенцкія слуханні па гэтых пытаннях і арганізаваць міжміністэрскую сустрэчу з удзелам беларускіх палітыкаў. Вольга Карпушонак перадала адпаведныя прапановы ад Міжнароднай камісіі па пытаннях легалізацыі і фінансавай інклюзіі.
Дэлегацыя ўзяла ўдзел у падрыхтоўцы і прыняцці рэзалюцыі "The challenges and needs of public and private actors involved in migration management", дзе ўлічаны таксама досьвед Народных амбасадаў. Абмеркаваная далейшая супраца па рэзалюцыях “Situation in Belarus”, "The role of diasporas and migrants in building social cohesion and progress" і “Fighting back against transnational repression”. Запланаваная падрыхтоўка спецыяльнага дакладу аб жанчынах у беларускіх турмах.
Дэлегацыя ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі FES Academy, дыскусіі ў моладзевым цэнтры "A youth agenda for democracy and human rights in Belarus", сайд-івэнтах ПАРЭ пра становішча дзяцей Украіны, «Жанчыны без гвалту», а таксама расейскую апазіцыю. Прадстаўнікі дэлегацыі Аляксандра Мамаева і Павел Латушка былі запрошаныя на афіцыйны прыём Генэральнага сакратара Рады Эўропы — Алана Бэрсэ.

Па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду» прынята заява Каардынацыйнай рады Беларусі ў сувязі са стварэннем Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны
Яшчэ 26 студзеня 2025 г. на сваіх адкрытых слуханнях Каардынацыйная рада па ініцыятыве фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду» заслухала тры справаздачы аб адказнасці Лукашэнкі за злачынствы, якія ён здзяйсняе з 1990-х гадоў па сённяшні час. Па выніках слуханняў Каардынацыйная рада прыняла дэкларацыю «Аб адказнасці Аляксандра Лукашэнкі за злачынствы», у якой адзначаецца, што Лукашэнка нясе прамую адказнасць за здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці, ваенных злачынстваў, злачынства агрэсіі супраць Украіны.
У развіццё дадзенай дэкларацыі Каардынацыйнай рады фракцыяй «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», а таксама чальцом дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Паўлам Латушкам былі зробленыя дзеянні па адвакатаванні ўнясення пытанняў адказнасці палітычнага і ваеннага кіраўніцтва Беларусі ў рашэнні ПАРЕ. У выніку дадзенай працы былі прынятыя дапаўненні і папраўкі ў рэзалюцыі ПАРЕ «Агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны: неабходнасць забеспячэння прыцягнення да адказнасці і недапушчальнасць беспакаранасці» ад 9 красавіка 2025 г., «Прававыя і праваабарончыя аспекты агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць Украіны» ад 24 чэрвеня 2025 г., якія датычацца пытанняў адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за здзяйсненне агрэсіі і незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей.
«Прынятая сёння заява і пастанова Каардынацыйнай рады ў падтрымку стварэння Спецыяльнага трыбунала, дае магчымасць далейшага адвакатавання і прыярытызацыі працы па пытаннях адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, як у ПАРЕ, так і ў парламентах краін-членаў Рады Еўропы, а таксама з усімі партнёрамі, хто выступае ў падтрымку міжнароднага правасуддзя за злачынствы, якія здзяйсняюць прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі.
Я ўдзячны 45 чальцам і чаліням Каардынацыйнай рады, якія падтрымалі дадзеную заяву. Шкадую, што частка праігнаравала важнае пытанне ў кірунку дасягнення справядлівасці ў інтарэсах беларусаў — ахвяраў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі», - адзначыў лідар фракцыі ў Каардынацыйнай радзе Павел Латушка, каментуючы дадзенае рашэнне.
Вынікі галасавання:
Так: 45
Супраць: 1
Устрымацца: 7
Кворум ёсць: 53 з 76
"Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду": 27 з 28
"Беларусы": 8 з 13
"Незалежныя Беларусы": 3 з 8
Еўрапейскі выбар: 7 з 8
"Моладзевы наступ": 2 з 8
Наша Справа/Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты: 1 з 6
Блок Воля: 3 з 4
Хопіць баяцца: 1 з 3
Пазафракцыйныя дэлегаты: 1 з 1