У канцы 2024 года Беларуская Рада культуры разам з Дацкім інстытутам культуры правялі маштабнае даследаванне, каб убачыць, у якіх умовах сёння жыве незалежная беларуская культура і хто яе стварае. Падтрымка, выклікі, будучыня – гэтыя пытанні былі ў цэнтры гэтай працы.
Што трэба ведаць?
◾️З'явілася больш ініцыятыў і арганізацый, асабліва за мяжой, але многія з іх існуюць у крызісных умовах.
◾️Беларуская культура перажывае разрыў на дзве часткі: унутры краіны і ў эміграцыі, але нават у новых умовах працягвае развівацца.
◾️Крызіс ідэі: большасць культурніцкіх сетак і аб'яднанняў не могуць рэалізаваць свае мэты.
◾️Культура ў Беларусі адраджаецца, але часта ў забаўляльным фармаце, што паказвае патрэбу ў новых стратэгіях і крыніцах падтрымкі.
Якія перспектывы?
Патрабуецца дыялог, кааперацыя і пераасэнсаванне таго, чым ёсць беларуская культура сёння. Важна не толькі развіваць супольнасці, але і выходзіць на міжнародную культурную прастору з улікам беларускіх асаблівасцяў.
Таксама адабралі для вас некалькі цытат з дакумента.
🔗 Поўны тэкст даследавання

Эксперты, дзеячы культуры і журналісты абмеркавалі вынікі 2024 года ў беларускай культуры. Мерапрыемства прайшло ў фармаце круглага стала з ініцыятывы Беларускай Рады культуры.
Галоўныя моманты падзеі:
◾️Фармат: круглы стол праходзіў у гібрыдным фармаце — удзельнікі далучыліся як афлайн у Вільні, так і анлайн праз Zoom.
◾️Тэмы: эксперты разглядалі найбольш значныя культурніцкія падзеі 2024 года, асноўныя трэнды і выклікі, якія паўплывалі на развіццё беларускай культуры.
◾️Сярод удзельнікаў:
- Сяргей Будкін — кіраўнік Беларускай Рады культуры;
- Ірэна Кацяловіч — кінакрытыца і сузаснавальніца прэміі "Чырвоны верас";
- Дзяніс Марціновіч — тэатральны крытык;
- Вячка Красулін — спецыяліст па фальклоры;
- Алена Варанец — музычная журналістка;
- Ціхан Чарнякевіч — галоўны рэдактар сайта bellit.info.
- Андрэй Дурэйка — мастак, куратар.
Асноўныя тэзісы:
◾️Беларуская культура непадуладная перашкодам: яна працягвае існаваць, развівацца і аб’ядноўваць беларусаў незалежна ад месца іх знаходжання.
◾️Актуальнасць падтрымкі: важна пашыраць адукацыйныя магчымасці, шукаць рэсурсы для культурніцкіх ініцыятываў і падтрымліваць творцаў у складаных умовах.
◾️Галоўныя дасягненні: былі прадстаўлены вынікі ключавых праектаў 2024 года, уключаючы Школу арт-менеджменту, праект "Беларускія магістраты", праграму ArtPower Belarus і іншыя.
Вынікі дыскусіі:
Круглы стол стаў важным крокам для аб’яднання культурнай супольнасці і вызначэння кірункаў развіцця на наступны год. Удзельнікі падкрэслілі, што культура застаецца моцнай сілай, якая злучае беларусаў і натхняе на новыя дасягненні.
Больш падрабязна пра вынікі можна будзе даведацца на сайце Беларускай Рады культуры.
Фота: Вадзім Заміроўскі

Мы працягваем збор тром сем’ям беларускіх творцаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Некаторыя з іх апынуліся на чужыне.
Усе яны выхоўваюць маленькіх дзяцей і маюць патрэбу ў тэрміновай дапамозе. Сёння ў эміграцыі яны змагаюцца за выжыванне: хтосьці не можа заплаціць за кватэру, іншым бракуе сродкаў на лячэнне. Мы не раскрываем падрабязнасці з меркаванняў бяспекі, але верым у вашую падтрымку🤍🫂
Да2️⃣ 5️⃣ снежня усе данаты, якія паступяць у Беларускую Раду культуры, мы перададзім тром сем’ям вядомых беларускіх творцаў, якія апынуліся на мяжы выжывання.
❄️ Далучайцеся да Каляднага збору! Кожны ваш унёсак — гэта часцінка дабра, якое мы можам падарыць тым, хто нас натхняе.
Рэквізіты для данатаў тут
Усе яны выхоўваюць маленькіх дзяцей і маюць патрэбу ў тэрміновай дапамозе. Сёння ў эміграцыі яны змагаюцца за выжыванне: хтосьці не можа заплаціць за кватэру, іншым бракуе сродкаў на лячэнне. Мы не раскрываем падрабязнасці з меркаванняў бяспекі, але верым у вашую падтрымку🤍🫂
Да
Рэквізіты для данатаў тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская Рада культуры прапануе 📚топ-7 кніг пра зіму, дабрыню і святы, якія зробяць вашы вечары яшчэ цяплейшымі і натхнёнымі. Ад казак, што пераносяць у свет дзяцінства, да аповедаў, якія закранаюць самыя глыбокія пачуцці.
Гэтыя кнігі вучаць нас таму, што цуды робяцца ўласнымі рукамі. І кожны з нас можа стаць чараўніком — падтрымаць сем'і, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя абставіны, каб яны таксама змаглі адчуць святло і цяпло Каляд❄️
1️⃣ Пятро Васючэнка «Каляды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага»
Вясёлыя і захапляльныя прыгоды неразлучных сяброў Кубліцкага і Заблоцкага. Яны паспрабуюць наседзець яйка, змагацца з Цмокам і нават выгадаваць рэпу.
3️⃣ Свэн Нурдквіст «Калядная каша»
У Швецыі на Каляды чакаюць гномаў, якія дапамагаюць людзям і прыносяць цуды. Але што будзе, калі гномы не атрымаюць сваю традыцыйную калядную кашу?
3️⃣ Ігар Кузьмініч «Казачка пра гандляра Пятра, казу і Каляды»
Фальклорная гісторыя пра калядныя традыцыі, у цэнтры якой — каза, галоўная гераіня абрадаў. З гэтай казкі вы даведаецеся пра паходжанне аднаго з самых каларытных беларускіх звычаяў.
3️⃣ Наталка Харытанюк «Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі»
Казка, натхнёная рэальнымі падзеямі пра тое, як у Беларусі спрабавалі забараніць традыцыі і свята, але дух Калядаў усё адно застаўся жывым.
3️⃣ Эрнст Тэадор Амадэй Гофман «Шчаўкунчык»
Ажыўшыя цацкі, змаганне з войскам Мышынага караля і падарожжа ў казачную краіну раскрываюць сілу любові і дабрыні, якія могуць перамагчы любое зло.
3️⃣ Астрыд Ліндгрэн «Каляды ў Бюлербю. Ліс і гном»
Гэтая святочная гісторыя запрашае ў чароўны свет шведскіх Калядаў. Гномы, якія абараняюць гаспадарку, і галодны ліс, які шукае ежу. Што адбылося далей?
3️⃣ Майсей Кульбак «Вецер, які гняваўся»
Казка пра стомлены вецер, які не можа знайсці спакой і прыстанішча ў заснежаным свеце. Чаму ён гневаецца і ці зможа нарэшце адпачыць?
Гэтыя кнігі вучаць нас таму, што цуды робяцца ўласнымі рукамі. І кожны з нас можа стаць чараўніком — падтрымаць сем'і, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя абставіны, каб яны таксама змаглі адчуць святло і цяпло Каляд
Вясёлыя і захапляльныя прыгоды неразлучных сяброў Кубліцкага і Заблоцкага. Яны паспрабуюць наседзець яйка, змагацца з Цмокам і нават выгадаваць рэпу.
У Швецыі на Каляды чакаюць гномаў, якія дапамагаюць людзям і прыносяць цуды. Але што будзе, калі гномы не атрымаюць сваю традыцыйную калядную кашу?
Фальклорная гісторыя пра калядныя традыцыі, у цэнтры якой — каза, галоўная гераіня абрадаў. З гэтай казкі вы даведаецеся пра паходжанне аднаго з самых каларытных беларускіх звычаяў.
Казка, натхнёная рэальнымі падзеямі пра тое, як у Беларусі спрабавалі забараніць традыцыі і свята, але дух Калядаў усё адно застаўся жывым.
Ажыўшыя цацкі, змаганне з войскам Мышынага караля і падарожжа ў казачную краіну раскрываюць сілу любові і дабрыні, якія могуць перамагчы любое зло.
Гэтая святочная гісторыя запрашае ў чароўны свет шведскіх Калядаў. Гномы, якія абараняюць гаспадарку, і галодны ліс, які шукае ежу. Што адбылося далей?
Казка пра стомлены вецер, які не можа знайсці спакой і прыстанішча ў заснежаным свеце. Чаму ён гневаецца і ці зможа нарэшце адпачыць?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Працягваем ствараць цуды разам! 🎄
Дзякуем усім, хто ўжо далучыўся да нашага Каляднага збору для трох сем’яў беларускіх творцаў з дзецьмі.
На сёння мы сабралі 1300 еўра, але дапамога ўсё яшчэ патрэбная, і збор працягнецца да 25 снежня.
Кожны ваш унёсак — гэта не проста грошы, а надзея і падтрымка для сем’яў, якія апынуліся ў цяжкіх умовах у выгнанні. Гэта дапамога ў аплаце арэнды, медыцынскіх расходаў і іншых жыццёва важных патрэб.
🔔 Не спыняйцеся! У нас яшчэ ёсць час, каб зрабіць святы цяплейшымі для тых, хто натхняе нас сваёй смеласцю і творчасцю.
📌 Далучыцца вельмі проста: спасылка на збор тут!

Дарагія сябры і сяброўкі,
Беларуская Рада культуры віншуе вас з надыходзячымі Калядамі і Новым годам!
2024 год быў складаным і адначасова плённым для беларускай культуры. Нягледзячы на цяжкасці і рэпрэсіі, беларускія дзеячы культуры працягвалі працу і дасягалі значных поспехаў.
Сёлета разам з вамі мы ладзілі мноства культурніцкіх праектаў, рыхтавалі арт-менеджараў, гуртавалі беларускіх мецэнатаў, падтрымлівалі мноства ініцыятываў, дапамагалі дзеячам культуры ў цяжкай сітуацыі і рабілі многае іншае, каб беларуская культура заставалася жывой і актыўнай.
Дзякуй вам за падтрымку, за тое, што мы разам🤍🫂
Мы зычым Вам спакойных і радасных святаў. Хай новы год прынясе ўсім нам доўгачаканыя перамены, новыя магчымасці і добрыя навіны.

Мы сабралі €1,359.30 падчас Каляднага збору для сем’яў беларускіх творцаў, якія апынуліся ў складаных абставінах.
Гэта значыць, што кожная сям’я атрымае па €453.
Дзякуй усім, хто далучыўся! Ваша падтрымка — гэта больш, чым грошы. Гэта святло і надзея, якія робяць гэты свет цяплейшым.
Нагадваем, што Беларуская Рада культуры працягвае падтрымліваць рэпрэсаваных творцаў і іх сем’і. Ваш унёсак, нават невялікі, можа стаць важнай дапамогай для тых, хто змагаецца за права тварыць і жыць годна.
Разам мы можам зрабіць больш! ❤️

Кажуць, калі не падвесці вынікаў папярэдняга году, то новы і не настане. Вядома, гэта жарт! Але ж як мы ўсе любім завядзёнку падрахоўваць зробленае за год, ужо амаль мінулы, і складаць спіс справаў на год наступны.
Беларуская Рада культуры падчас Круглага стала сустрэлася з экспертамі ў музыцы, тэатры, традыцыйнай культуры, мастацтве, літаратуры і кіно, каб згадаць самыя важныя культурніцкія падзеі ды трэнды 2024-га ды скласці спіс пажаданняў на 2025-ы. А яшчэ адзначылі важнасць падтрымкі беларускіх творцаў і культурніцкіх ініцыятываў як унутры краіны, так і за яе межамі.
📖 Поўны тэкст дыскусіі чытайце тут.

🚀 Далучайцеся да пітчынгу ідэяў для беларускай культуры!
Сябры, віншуем вас з Новым годам і Калядамі! 🎄
Новы год — выдатная нагода распачаць альбо палепшыць існуючы праект. Таму мы запускаем адбор на ментарскую праграму для каманд, якія:
🔹 Ствараюць праекты на скрыжаванні культуры і digital
🔹 Маюць гатовую ідэю або прадукт з тэхналагічным складнікам, які вырашае задачы культурнага або творчага сектараў
🔹 Шукаюць ментарскую падтрымку для далейшага развіцця
Склад каманды або досвед не маюць значэння — удзельнічаць могуць усе. Але ваша каманда павінна складацца не менш чым з двух чалавек.
🏆 Што атрымаюць пераможцы?
5 каманд-пераможцаў атрымаюць індывідуальныя кансультацыі ад ментараў для развіцця праекта. Ментарская праграма будзе доўжыцца 3 месяцы. Па выніках правядзем фінальны адкрыты пітчынг сярод каманд-удзельніц.
🗓 Калі? 14 студзеня ў 19:00 (па Мінску) / 17:00 CET
📍 Дзе? Анлайн (Zoom)
🕐 Фармат: 5 хвілін на пітчынг і 5-7 хвілін на пытанні ад аўдыторыі
🎯 Дэдлайн падачы заявак: 13 студзеня (23:59 па Мінскім часе)
👉 Зарэгістравацца.

Завершылі магістрат "VOLAT"!
Цягам 9 месяцаў "Волат" на рэгулярнай аснове падтрымлівала 26 чалавек. Сумарна атрымалася сабраць каля 20000 злотых.
За гэты час клуб "Волат"
- прыняў удзел 10 спаборніцтвах нацыянальнага і міжнароднага ўзроўняў з
якіх прывёз медалі;
- адкрыў філіял у раёне Praga Północ (Kowieńska 12/20, школа № 127);
- правёў рэнавацыю базавага памяшкання на Malawskiego 6;
- запусціў лінію клубнага мерча;
- правёў шырокую рэкламную кампанію клуба;
- арганізаваў першыя вялікія спартовыя летнікі для дзяцей у горадзе і на выездзе.
Падтрымка магістратаў дала магчымасць клубу планаваць дзейнасць з улікам невялікай падушкі бяспекі, а таксама набыць неабходныя матэрыялы для новага філіяла.
Дзякуй усім, хто прыняў удзел! Мы працягваем.