Telegram Web
У Вільні адбылася канферэнцыя «Беларусь – Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці», на якой намесніца кіраўніка Беларускай Рады культуры Надзея Гарэцкая падкрэсліла, што культура — гэта не проста прыгожы дадатак да палітычных дыскусій, а аснова для пабудовы дэмакратычнага грамадства.

Адабралі для вас некаторыя цытаты з рэфлексіі Надзеі па выніках мерапрыемства.

👉 Таксама чытайце пра ролю культуры ў Маніфесце Беларускай Рады культуры
Беларуская культура заўсёды была большым, чым проста творчасць ці народныя традыцыі. Гэта неад'емная частка нацыянальнай ідэнтычнасці, рухавік зменаў і падмурак для будучыні. Сёння, ва ўмовах рэпрэсій, яна апынулася пад жорсткім ціскам, але працягвае жыць і развівацца — у падполлі, у эміграцыі і праз творчыя ініцыятывы, якія ламаюць бар’еры.

Аналітычны дакумент аўтарства Dr. Lizaveta Dubinka-Hushcha, падрыхтаваны даследчыкамі праекта The Belarus Research Network on Neighborhood Policy пры ўдзеле Беларускай Рады культуры, вылучае некалькі важных тэндэнцый у сучаснай беларускай культуры: ад супраціву афіцыйным ідэалагічным рамкам - да адраджэння традыцый і пошуку новага месца на міжнароднай арэне. Культура застаецца адной з самых трывалых форм змагання за свабоду і ідэнтычнасць.

Зрабілі некалькі ключавых высноў з дакумента "Муза ў аблозе: беларуская культура ў палоне рэпрэсіяў і змаганне за вольны голас"👆

Азнаёміцца з праектам можна па спасылцы.
Запрашаем на прэзентацыю вынікаў даследавання “Поле незалежнай беларускай культуры 2024: актары, выклікі, будучыня”.

Калі? 12 снежня а 16:00 (CET) / 17:00 (EET)
Дзе? online (Zoom)
Увага! Для ўдзелу абавязковая рэгістрацыя

Беларускі культурны ландшафт моцна змяніўся за апошнія гады. Праз жорсткія рэпрэсіі, што застаюцца адным з ключавых фактараў, НДА, актыўныя ў сферы, цалкам або часткова перанеслі сваю дзейнасць за межы Беларусі. У эміграцыі з'явілася вялікая колькасць новых ініцыятыў, творчых калектываў, арганізацый рознай ступені ўстойлівасці і інстытуцыяналізацыі. Адбываюцца працэсы яднання дзеля большых супольных справаў. Разам з тым для беларусаў культура перастае быць забаўкай, а становіцца рысай ідэнтычнасці. Праблемы культуры цяпер роўныя актуальнаму палітычнаму парадку дня, салідарнасці, праблемам грамадзянскай супольнасці.

Усе гэтыя працэсы вартыя фіксацыі і вывучэння як адметныя рысы нашага часу.

Даследаванне, што будзе прадстаўленае падчас прэзентацыі, праводзілася ў кастрычніку – лістападзе 2024 г. і сталася працягам працы, выкананай напрыканцы 2023 года.

* На замову Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры ў межах праграмы #ArtPowerBelarus.
ArtPower Belarus працягне падтрымліваць незалежную беларускую культуру.

Увесну 2025 года ArtPower Belarus, маштабная праграма, што фінансуецца Еўразвязам, працягне працу па спрыянні захаванню і развіццю незалежнай беларускай культуры. Абапіраючыся на добрыя вынікі, атрыманыя цягам рэалізацыі першай эдыцыі ArtPower Belarus (2022 - 2024), Еўракамісія прыняла рашэнне прадоўжыць праграму.

Асноўны фармат працы ArtPower Belarus — наўпроставая падтрымка беларускіх творцаў і дзеячаў культуры ў распрацоўцы і рэалізацыі іх праектаў праз конкурс грантавых заявак. Удзельнічаць змогуць як сталыя, так і зусім новыя культурніцкія ініцыятывы, а таксама асобныя творцы. Механізм конкурснага адбору і ўсе дэталі праграмы будуць абвешчаныя пасля афіцыйнага запуску ArtPower Belarus увесну 2025 года.

Праграма працягне рэалізоўвацца сумесна Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры. Падчас цяперашняй эдыцыі ArtPower Belarus, якая набліжаецца да завяршэння, прафінансаваныя 83 творчыя праекты беларусаў па абодва бакі мяжы і вылучаныя 57 грантаў мабільнасці, якімі скарыстаўся 231 чалавек.

Азнаёміцца з падтрыманымі праектамі можна тут.
Паводле дадзеных Беларускага ПЭН, на 30 лістапада 2024 года 176 дзеячаў культуры знаходзяцца ў месцах пазбаўлення ці абмежавання волі. 39 з іх — "людзі слова": пісьменнікі, паэты, журналісты.

У падтрымку беларускай культуры і свабоды стартавала міжкантынентальная эстафета «Галасы праз межы» / Voices Across Borders.

Эстафета пачалася ў кастрычніку і працягнецца да 18 снежня. Мэтай акцыі з'яўляецца:

- падтрымка беларускіх палітвязняў і іх сем’яў праз збор сродкаў на платформе BYSOL,
- прасоўванне сапраўднага аблічча Беларусі ў свеце,
- прывядзенне да адзінства беларусаў і тых, хто салідарны з нашым народам.

За час эстафеты адбылося ўжо больш за 15 імпрэз у розных краінах, і далучыцца можа кожны: дыяспары, арганізацыі, асобныя людзі. Ад простага рэпоста ў сацсетках да арганізацыі ўласнай падзеі — кожны ўнёсак мае значэнне.

🔗 Як падтрымаць эстафету?

1. Інфармацыйная падтрымка — рабіце рэпосты, падпісвайцеся на сацсеткі акцыі.
2. Арганізуйце сваю імпрэзу — мы дапаможам з матэрыяламі і афішамі.
3. Кінапрагляды і культурныя вечарыны — скарыстайцеся гатовымі сцэнарамі і відэапраектамі.
4. Зрабіце ахвяраванне на падтрымку палітвязняў і іх сем’яў праз платформу BYSOL.

Фінал эстафеты адбудзецца 18 снежня ў Варшаве. Далучыцца можна ўжо зараз. Чым больш нашых галасоў прагучыць, тым мацней будзе эфект.

🔗 Больш інфармацыі тут
Ініцыятыва Maldzis запусціла маштабны конкурс, мэта якога — знайсці ТОП-5 жанчын у гісторыі Беларусі.

5 намінацый, 5 сфер:

1. Мецэнацтва
2. Мастацтва
3. Навука
4. Палітыка
5. Бізнес і менеджмент

Як праходзіць адбор?

▪️ Галасаванне арганізавана для чытачоў і экспертнага журы, у склад якога ўвайшлі 25 спецыялістаў з розных галін, адзін з экспертаў — прадстаўнік Беларускай Рады культуры.

▪️Штотыднёва публікуюцца новыя намінацыі, у якіх можна падтрымаць сваю фаварытку. На гэтым тыдні прадстаўлены сфера "Навука".

Па выніках народнага галасавання і экспертнага адбору будзе сфарміраваны ТОП-5 жанчын Беларусі — гераінь, якія найбольш паўплывалі на свой час і краіну.

Чаму гэта важна?

Роля жанчын у гісторыі Беларусі часта застаецца недаацэненай. Гэтая акцыя дае магчымасць адкрыць імёны, якія заслугоўваюць прызнання, і распавесці іх гісторыі шырокай аўдыторыі.

👉 Далучайцеся да галасавання! Больш падрабязнасцей тут!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Абвяшчаем Калядны збор для шматдзетных сем’яў беларускіх творцаў.

Каляды — гэта час, калі цуды не проста здараюцца, а ствараюцца нашымі рукамі. Кожны з нас ведае, як цяжка страціць працу за свае перакананні. А яшчэ цяжэй, калі трэба ўтрымліваць на чужыне сем'і з маленькімі дзецьмі.

Да 25 снежня усе данаты, якія паступяць у Беларускую Раду культуры, мы перададзім тром сем’ям вядомых беларускіх творцаў, якія апынуліся на мяжы выжывання.

У 2020 годзе яны смела выступілі за перамены і былі вымушаныя пакінуць Радзіму пад ціскам рэпрэсій. Сёння ў эміграцыі яны змагаюцца за выжыванне: хтосьці не можа заплаціць за кватэру, іншым бракуе сродкаў на лячэнне. Мы не раскрываем падрабязнасці з меркаванняў бяспекі, але верым у вашую падтрымку.

🫂Далучайцеся да Каляднага збору! Кожны ваш унёсак — гэта часцінка дабра, якое мы можам падарыць тым, хто нас натхняе.

Рэквізіты для данатаў тут!
У канцы 2024 года Беларуская Рада культуры разам з Дацкім інстытутам культуры правялі маштабнае даследаванне, каб убачыць, у якіх умовах сёння жыве незалежная беларуская культура і хто яе стварае. Падтрымка, выклікі, будучыня – гэтыя пытанні былі ў цэнтры гэтай працы.

Што трэба ведаць?

◾️З'явілася больш ініцыятыў і арганізацый, асабліва за мяжой, але многія з іх існуюць у крызісных умовах.
◾️Беларуская культура перажывае разрыў на дзве часткі: унутры краіны і ў эміграцыі, але нават у новых умовах працягвае развівацца.
◾️Крызіс ідэі: большасць культурніцкіх сетак і аб'яднанняў не могуць рэалізаваць свае мэты.
◾️Культура ў Беларусі адраджаецца, але часта ў забаўляльным фармаце, што паказвае патрэбу ў новых стратэгіях і крыніцах падтрымкі.

Якія перспектывы?

Патрабуецца дыялог, кааперацыя і пераасэнсаванне таго, чым ёсць беларуская культура сёння. Важна не толькі развіваць супольнасці, але і выходзіць на міжнародную культурную прастору з улікам беларускіх асаблівасцяў.

Таксама адабралі для вас некалькі цытат з дакумента.

🔗 Поўны тэкст даследавання
2025/01/27 02:29:58
Back to Top
HTML Embed Code: