Telegram Web
За год паводле пазоваў пракурораў амаль 1,4 тыс. матэрыялаў прызналі «экстрэмісцкімі»

Паводде пазоваў пракурораў у 2024 годзе 1.399 інфармацыйных матэрыялаў прызнана «экстрэмісцкімі», паведаміў генпракурор Андрэй Швед на пасяджэньні калегіі.

Раней паведамлялася, што за мінулы год органы пракуратуры Менскай вобласьці накіравалі ў суды 450 заяваў аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». https://smarturl.click/ppJpX
100 беларускіх вершаў пра Вільню. Як праходзіць паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова

У Вільні працягвае працу 13 паэтычны фэстываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце», які адкрыўся 14 лютага. Тады стала вядома імя новага ляўрэата Прэміі Міхася Стральцова — гэта беларускі паэт Кастусь Цьвірка. А падзеямі другога дня фэстывалю сталі прэзэнтацыі некалькіх кніг: успамінаў паэткі Ларысу Геніюш, кнігі ўспамінаў пра Алеся Разанава, выданьня пра дзеяча эміграцыі Янку Запрудніка, анталёгіі беларускай паэзіі, прысьвечанай Вільні, другой па ліку кнігі вершаў Тацяны Нядбай. https://smarturl.click/aJVJq
16 лютага — гадавіна аднаўленьня дзяржаўнасьці Літвы

16 лютага 1918 году была абвешчаная незалежная Літоўская Рэспубліка; гэты дзень адзначаецца ў Літве як дзяржаўнае сьвята — Дзень аднаўленьня дзяржаўнасьці.

Пра іншыя падзеі 16 лютага ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/YzEdA
«Ілюзіяў варта пазбаўляцца, асабліва прыгожых», — Макс Шчур пра свой новы раман

Паэт, перакладнік, празаік Макс Шчур выдае новы раман «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе». Пагаварылі зь ім пра аўтабіяграфічнасьць і інтымную шчырасьць двухтомніка, любоў і расчараваньне сучаснай Эўропай, беларускае замежнае літаратурнае жыцьцё ды самоту на эміграцыі.

https://smarturl.click/kjkZO
Ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад і традыцыі Вялікага Княства Літоўскага? ТЭСТ

https://smarturl.click/67AWj

Большая частка зямель сучаснай Беларусі ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага ад самага пачатку існаваньня гэтай дзяржавы. У Княстве панавалі славянскія культура, мова і адміністрацыйна-прававыя традыцыі, таму сучасныя беларусы не без падстаў лічаць гэтую дзяржаву разам зь літоўцамі і сваёй таксама. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад ВКЛ, адкажыце на пытаньні тэсту.
ХАМАС абвінаваціў Ізраіль у парушэньні замірэньня

https://smarturl.click/RA6eb

У выніку ізраільскага ўдару загінулі два супрацоўнікі паліцыі, кіраванай ХАМАС.
Год таму ў турме памёр расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны

https://smarturl.click/2qxwW

Аляксей Навальны памёр у калёніі асаблівага рэжыму ў запалярным пасёлку Харп 16 лютага 2024 году.
МАГАТЭ пракамэнтавала ўдар па Чарнобыльскай АЭС. Пераконвае, што ўзровень радыяцыі не павялічыўся

https://smarturl.click/JD4dk

Нягледзячы на ​​«значныя пашкоджаньні» ў выніку ўдару расейскага бесьпілётніка па ахоўнай абалонцы Чарнобыльскай АЭС, узровень радыяцыі на аб’екце не зьмяніўся, гаворыцца ў заяве Міжнароднага агенцтва атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ).
Ціханоўская ў Мюнхэне сустрэлася з прадстаўніком адміністрацыі Трампа

https://smarturl.click/5OmM2

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі адзначыла пасьпяховае вызваленьне трох палітвязьняў з турмы, у тым ліку двух палітычных зьняволеных, і падзякавала адміністрацыі Трампа за падтрымку і каардынацыю ў гэтым пытаньні. Таксама Ціханоўская выклала амэрыканскаму прадстаўніку сваё бачаньне Беларусі ў будучыні.
Прэзыдэнт Фінляндыі на Мюнхэнскай канфэрэнцыі заклікаў узмацніць Украіну перад магчымымі мірнымі перамовамі

https://smarturl.click/dp3A0

Прэзыдэнт Фінляндыі Аляксандар Стуб і іншыя эўрапейскія лідэры ​​ў апошні дзень Мюнхэнскай канфэрэнцыі бясьпекі ў нядзелю спрабавалі вызначыць, як Эўрапейскі Зьвяз можа перайсьці ад размоваў да больш актыўных дзеяньняў і заставацца пільным, пакуль Вашынгтон імкнецца спыніць баі. Ён вылучыў тры этапы: папярэднія перамовы, спыненьне агню і доўгатэрміновыя мірныя перамовы.
Ціханоўская ў Мюнхэне: «Эўрапейская моладзь насалоджваецца дэмакратыяй штодня. Але і там дэмакратыя цяпер пад пагрозай»

https://smarturl.click/z2blo

Беларуская палітык выступіла ў трэці дзень Мюнхэнскай канфэрэнцыі бясьпекі. Яна заявіла, што эўрапейцам ня варта пераглядаць базавыя эўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасьці, трэба толькі стаць больш рашучымі ў адстойваньні дэмакратыі і актыўна выступаць супраць тыраніяў.
Будапэшт-1945: разьбітае сэрца Эўропы. Архіўныя фота

https://smarturl.click/ppJ5G

Аблога Будапэшту каштавала каля 38 тысяч жыцьцяў мірных жыхароў, 48 тысяч вугорскіх і нацысцкіх жаўнераў і 70 тысяч савецкіх і румынскіх вайскоўцаў.

Раней малавядомыя фатаздымкі тых падзей 1945 году былі перададзеныя ў вугорскі архіў.
Галоўнае за 16 лютага

📌Ціханоўская ў Мюнхэне: «Эўрапейская моладзь насалоджваецца дэмакратыяй штодня. Але і там дэмакратыя цяпер пад пагрозай»

📌МАГАТЭ пракамэнтавала ўдар па Чарнобыльскай АЭС. Пераконвае, што ўзровень радыяцыі не павялічыўся

📌МЗС Францыі пацьвердзіла тэрміновую сустрэчу кіраўнікоў эўрапейскіх дзяржаў у Парыжы 17 лютага

📌«Ілюзіяў варта пазбаўляцца, асабліва прыгожых», — Макс Шчур пра свой новы раман

📌Ці добра вы ведаеце дзяржаўны лад і традыцыі Вялікага Княства Літоўскага? ТЭСТ

📌Будапэшт-1945: разьбітае сэрца Эўропы. Архіўныя фота
«Каб кожны плёў сваю нітачку ў беларускі сувой». У Вільні завяршаецца фэстываль паэзіі імя Міхася Стральцова

https://smarturl.click/0evpm

16 лютага ў Вільні — апошні дзень працы паэтычнага фэстываля імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». Сярод навінак, прадстаўленых у гэты дзень — анталёгія ўкраінскай паэзіі, кнігі Сяргея Прылуцкага, Уладзіміра Арлова, Ільлі Кульбіцкага і іншыя.

Таксама ў Вільні прэзэнтавалі і кнігу пра Алеся Бяляцкага «За беларускае жыцьцё… Алесь».

Здымкі Свабоды
2025/02/17 02:36:25
Back to Top
HTML Embed Code: