Telegram Web
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌝 Адкрываецца восеньскі набор у Альтанку — клуб знаёмстваў па-беларуску!

Як працуе Альтанка?

Кожны тыдзень вы атрымліваеце беларускамоўнага суразмоўцу з розных краін сьвета.
Такім чынам, за месяц ваша кола людзей, якія размаўляюць па-беларуску, павялічыцца на некалькі чалавек!🙌

Пры размеркаваньні суразмоўцаў улічваюцца вашы хобі і інтарэсы, узрост, валоданьне беларускай мовай і таксама асабістыя пажаданьні :)

У клубе вы зможаце:
💪 рэгулярна практыкаваць беларускую мову.
🌍 знаёміцца з цікавымі людзьмі з розных куткоў сьвета.
🤝 карыстацца ўнутраным каучсёрфінгам ды і іншымі магчымасьцямі кам'юніці.

Каб далучыцца да Альтанкі, калі ласка прачытайце і запоўніце форму.

Набор трывае да 31 жніўня.
Пачатак: 01.09.24
Янка Купала, «Хто ты гэткі?»
 
Хто ты гэткі?
— Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш?
— Долі лепшай.
Якой долі?
— Хлеба, солі.
А што болей?
— Зямлі, волі.
Дзе радзіўся?
— Ў сваёй вёсцы.
Дзе хрысціўся?
— Пры дарожцы.
Чым асвенчан?
— Кроўю, потам.
Чым быць хочаш?
— Не быць скотам.
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
.Касцюкевіч
#цытаты
Forwarded from Historyja
Актуальныя словы Алеся Адамовіча. З кнігі "Беларускі гістарычны анекдот".
Пінск, Стары рынак, 1934 г.
#гістарычныя_цікавосткі
Памяць


Нас не трэба шукаць, Юля (Маша, Оля, Каця
Наташа, Света – патрэбнае ўстаўце).

Мы даўно тут, ляжым у курапацкім лесе.
Слухаем спевы птушак. І як з вас гэта ўсё лезе.

Мяккая як абдымкі моху, жывучая як палачка Коха.
Памяць. Расцягнутая як пупавіна ад Старабельска да Сандармоха.

Памяць. Светлая, як вочы сіроцкія.
Памяць. Шурпатая, як бляянне бясконца галоднага Бродскага.

Які ўсё дзеліць курачку ў супе. Годнаму сыну – годны народ.
Памяць, Юля, памяць таксама не буцерброд.

Нас не трэба шукаць, адрасы нашыя даўно вядомыя.
Загнаныя пад скуру і пад пазногці, гэтыя літары даўно дома.

Усе аповесці пра ўсіх антыхрыстаў
Мы прачыталі і ажно прысвіснулі.

Мы недабіткі ўсіх знешніх Манголій,
Далей вякамі ходзім па коле.

Далей мімікруем мы трапна і лоўка.
Памяць. Вые ў начы тамбоўскім воўкам.

Нас не трэба шукаць, тут усё проста з прапіскай.
Яна назаўжды ў вагоне сталыпінскім.

05.09.2024
Алесь Плотка
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Пярун
Імем Пяруна кляліся, ідучы на ​​вайну і заключаючы дзяржаўныя пагадненні. Вядома, што народ кляўся імем Вялеса, а князь з дружынай — Пяруном.

Моцны і адважны, узброены маланкамі і громамі, Пярун — першы славянскі «супергерой». Звышздольнасць і баявыя магчымасці робяць Пяруна надзвычай прывабным персанажам коміксаў і фантастычных фільмаў.

Яго скандынаўскі калега Тор ужо заваяваў сусвет Marvel, уключыўшы скандынаўскую міфалогію ў свой аповед. Славянская міфалогія яшчэ толькі чакае свайго зорнага часу, і мы спадзяемся, што Пярун зойме належнае месца сярод міфалагічных супергерояў усяго свету, як і яго «калегі» з іншых пантэонаў.

#беларуская_міфалогія
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Праект "Руіны Беларусі"
Фотаздымкі з архіву VЕНА

#гістарычныя_знаходкі
2024/09/28 18:50:10
Back to Top
HTML Embed Code: