Беларусы. Уяўленне аб сьмерці і традыцыі
Частка 1
У шмат якіх культурах сьвету сувязь паміж жывымі і мёртвымі істотна ствавалася пасродкам Сусьветнага дрэва - "дрэва жыцця", "дрэва плёну-
родзіі», «дрэва спазнання» і г.д. Якое дрэва ва ўяўленнях плямёнаў усходніх славян, якія засялялі тэрыторыю Беларусі, з'яўлялася Сусьветным? Можна меркаваць, што гэта быў дуб.
Так, дадзеныя фальклору сведчаць аб тым, што дуб для славян з'яўляецца сьвятым дрэвам. Цікавым з'яўляецца той факт, што на тэрыторыі-
Беларусі ў месцах, дзе размяшчаліся курганы, часта сустракаюцца назвы, якія паходзяць ад слова дуб: Дубовіца, Дубкі, Дубняк
і г.д.
Таксама трэба падкрэсліць, што слонімскі каменны ідал быў
знойдзены ва ўрочышчы Дубы, а астрамечаўскі ідал - ва ўрочышчы Дубавы.

Вітаем, шаноўнае спадарства! Ёсьць у нас неагучанае правіла на прасторы РазМовы, вы яго ведаеце, не маем сумневаў: дзяліцца шчыра і натхнёна ўсім, што здаецца нам цікавым, карысным і адпаведным у кантэксце вывучэння роднай мовы! І таму, трымайце нашую знаходку!
Мы адшукалі цікавы тэлеграм-канал Бел.read і таксама на яго падпісаліся👍 Шмат заахвочваючых рубрык і актуальнай інфармацыі пра беларускую мову мы знайшлі ў яго пастах. І вас запрашаем.
Будзем сябраваць калектыўна, спадзяемся, і да нас далучацца новыя чытачы з кам'юніці новага каналу) вельмі ўразіла рубрыка з параўнаннямі беларускіх прымавак і ўстойлівых выразаў з ангельскім аналагамі. Такога мы яшчэ ня бачылі! Вельмі цікава!
Спадзяемся, нашыя парады вам да сэрцу. Аднадумцы побач, і мы можам дапалучыцца да іх Справы!
Шчыра запрашаем у Бел.read!
Верым! Можам! Перамовім!

Цяжка ўтрымаць гэты свет на плячах – нават волатам.
Тут хоць маленькі свой лёс паспрабуй данясі…
Верасень б’е капытком і бясконцае золата
Сыпле на вуліцы... Хопіць нарэшце на ўсіх!
Хопіць на кожнага гэтае крохкасці горкае…
Памяць сціскае ў кішэні каштан-маячок.
Вецер нябачны спагадліва золатам шорхае,
Верасень – цёплы алень – ліжа соль з маіх шчок.
Наста Кудасава
#паэзія

Выраз дня: A drop in the ocean - кропля ў акіяне, вельмі мала, амаль нічога
📖 Беларускі адпаведнік: З ЖАБІНЫ ПРЫГАРШЧЫ
(Крыніца: "Фёдар Янкоўскі. Беларуская фразеалогія")
#устойлівыявыразы
Крыніца: Бел.read

Каму належыць цытата ""Перад тварам сьмерці кожны ня рыцар, а толькі пілігрым-вандроўнік":
Anonymous Quiz
21%
1. Браніслаў Тарашкевіч
36%
2. Анатоль Сыс
44%
3. Мікалай Крыштаф Радзівіл
Фотаздымкаў старой і заўсёды прыгожай Ліды падвезлі! Глядзіце! Фотаздымкі зроблены прыблізна ў 1914-1918гг.
#гістарычныя_цікавосткі
#беларусь_на_фотаздымках
#гістарычныя_цікавосткі
#беларусь_на_фотаздымках
Беларусы. Уяўленне аб сьмерці і традыцыі
Частка 2
Няяснымі застаюцца ўяўленні ўсходніх славян аб самім працэсе пераходу ў замагільны сьвет. Аднак у беларускім фальклоры захаваліся згадкі пра мост, праз які душы пераходзяць у свет мёртвых. Гэты мост можа быць як шырокім, так і вузкім, як волас.
Каб забяспечыць сабе пераправу на той сьвет, людзі яшчэ пры жыцці выконвалі пэўныя звычаі. Так, лічылася, што калі павітуха не
надарыць нованароджанага паяском, то яму давядзецца пераходзіць раздзяляючую сьветы раку ўброд. Пасля выпечкі хлябоў, каб печ не пуставала, гаспадыня кідала ў яе тры палены ў надзеі, што яны паслужаць ёй «мосткамі» пры пераходзе на «той сьвет».
З гэтым таксама звязаны памінальны звычай насцілаць масткі.
Напрыклад, на Гародзеньшчыне ў адзін з памінальных дзён сваякі памерлага ў багністых месцах будавалі брукаваныя пераходы, каб кожны, хто праходзіць па насьціле, памянуў бы нябожчыка. У іншых варыянтах гэтага абраду масткі будаваліся толькі ў памяць па памерлых жанчынах: на наступны дзень пасля саракадзённых памінак у лесе
ссякалі сасну, абчэсвалі яе і везлі возам у прызначанае месца, дзе перакідвалі цераз рачулку, гразкае месца, роў і пазначалі на ствале
час смерці. Так, на Палессі
лічылася, што калі чалавек у сьне пераходзіць праз мост, то яго чакае бяда, сьмерць родных.
Лічылася, што пакуль пахаванне не здзейсьнена, душа нябожчыка будзе блукаць вакол па дрэвах. Толькі пасля правядзення ўсіх неабходных абрадаў і належных падрыхтовак, забеспячэння нябожчыка адпаведнымі прадметамі, яна па шляху душ (Млечны шлях або вясёлка) зможа патрапіць у сьвет духаў.

Telegram
РазМова
Я іду праз стагоддзі
Па імёнах гарадоў,
Не наракаю аб народзе,
Не пішу гнеўных пастоў,
І разумныя жанчыны
Запрашаюць на прасека,
Бо я ў кожным чалавеку
Проста бачу чалавека.
Толькі бляск жывых вачэй
Узнагарода і медаль, і
Не трэба выгараць,
Таму што 'дзеды выгаралі' .
Нехта мае выйсці з лімбу
Нацыянальнага неўроза,
Вось і ўся ідэя ікс,
Зараз жыць, пакуль не позна.
Вось і ўвесь кароткі змест
Гэтай простай метадычкі
Давай скурым маніфест,
Справу зробім новай звычкай.
Алесь Плотка
#вершы
Здымак са старонкі FB аўтара
Па імёнах гарадоў,
Не наракаю аб народзе,
Не пішу гнеўных пастоў,
І разумныя жанчыны
Запрашаюць на прасека,
Бо я ў кожным чалавеку
Проста бачу чалавека.
Толькі бляск жывых вачэй
Узнагарода і медаль, і
Не трэба выгараць,
Таму што 'дзеды выгаралі' .
Нехта мае выйсці з лімбу
Нацыянальнага неўроза,
Вось і ўся ідэя ікс,
Зараз жыць, пакуль не позна.
Вось і ўвесь кароткі змест
Гэтай простай метадычкі
Давай скурым маніфест,
Справу зробім новай звычкай.
Алесь Плотка
#вершы
Здымак са старонкі FB аўтара