Telegram Web
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
З Вялікаднём усіх, хто веруе!

#віншаванні
Ці згодны вы з Уладзімірам Караткевічам?
Абіраем свой тып у каментарах🤩
Толькі шчыра!
Вітаем, шаноўнае спадарства.
Сення цяжкае, але важнае пытанне да вас:
Ці думаеце вы аб тым, якая будучыня чакае Беларусь на 10-20 год наперад?

Мы вось думаем і верым!
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Годна
Другая Сусветная – урок, а не прадмет для гераізацыі

Сёння ў Беларусі адзначаецца 80 гадоў з дня заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Гэта сапраўды важная дата ў гісторыі нашай краіны, якая прайшла праз велізарныя выпрабаванні, страты і пакуты. Беларусь за годы вайны страціла кожнага чацвёртага свайго жыхара – больш, чым любая з іншых краін.

Вайна – гэта заўсёды трагедыя. Яна павінна быць урокам, а не прадметам для гераізацыі. Мільёны беларусаў не дачакаліся вызвалення, не вярнуліся дахаты, не пабачылі сваіх дзяцей. Гэты дзень павінен быць не нагодай для ўрачыстасцяў, а момантам для глыбокіх разваг пра сапраўдную цану, якую заплаціў наш народ.

Таму важна памятаць:

— Перамагчы – гэта ў першую чаргу спыніць вайну, а не пачаць новую.
— Памятаць вайну – значыць зрабіць усё магчымае, каб яна ніколі не паўтарылася.
— Сапраўдны патрыятызм – гэта не парады і дэманстрацыя сілы, а клопат пра сваю краіну, яе людзей, захаванне нашай агульнай памяці і чалавечнасці.
— Сёння сапраўдная перамога – гэта незалежнасць краіны, захаванне сваёй культуры і ідэнтычнасці, абарона міру.

Мы павінны цаніць і берагчы незалежнасць. Гэта азначае не толькі ведаць сваю гісторыю, але і не дазваляць расейскаму ўплыву перапісаць яе ў сваіх інтарэсах, не даваць чужым наратывам разбураць нашу ідэнтычнасць і нашу будучыню.

Сёння Беларусь стаіць перад выклікамі, якія зноў выпрабоўваюць нашу волю да незалежнасці. Каб не дапусціць паўтарэння трагічных старонак мінулага, кожны з нас павінен штодня клапаціцца пра сваю краіну, падтрымліваць нацыянальную культуру, мову і свабоду. Незалежнасць і мір – галоўныя каштоўнасці, якія мы павінны абараняць разам.

Вечная памяць усім, хто загінуў падчас Другой сусветнай вайны!

💫 Наш Patreon
💫
Наш Buymeacoffee
Таму што і ў гэтую непагадзь я
люляю – вар’ятка! – любоў у прыполе,
таму што пяшчоты маёй акіян
так лёгка змяшчаецца ў слове “ніколі”,
таму што заўсёды зрынаецца план
у прорву непераадольнага сэрца,
таму што так многа, так многа цяпла,
што толькі згараць і згарэць, а не грэцца,
таму што каханне на дне жывата
ссядаецца ліпкім пакутлівым глеем,
не кратай мой сад, не будзі яго – там
душа растрыбушанай птушкай калее.

Наста Кудасава
#вершы
Суразмоўцы, вітаем!

А давайце ўзгадаем станцыі метро Менска❤️ Якая з іх вашая ўлюблёная і чаму?

#апытанка
Forwarded from Historyja
Для многіх нашых суайчыннікаў бітва пры Монтэ-Касіна з’яўляецца белай плямай — яе не вывучаюць у беларускіх школах і ва ўніверсітэтах. Нямногія ведаюць, што ў той бітве плячом да пляча з французамі, італьянцамі, англічанамі змагаліся і беларусы. А між тым менавіта пасля таго, як у баі ўступіў польскі корпус, у складзе якога ваявалі беларусы.

Пераможцаў чакаў розны лёс. Тыя беларусы, якія пазней на прапанову Андэрса назвалі сябе этнічнымі палякамі, засталіся жыць пераважна ў Вялікабрытаніі і такім чынам выратавалі свае жыцці ад камуністычнага тэрору. Тых беларусаў, якія паверылі савецкай прапагандзе і вярнуліся на радзіму, чакалі расстрэлы і лагеры.

https://budzma.org/news/80-gado-peramogi-pad-monte-kasina.html
Мы да вас з цудоўнымі навінамі! Пачаўся набор у летнік Злёткі 2025

міжнародны беларускамоўны аздараўленчы летнік на Чорным моры!!!

Для дзяцей і падлеткаў ад 5 да 17 год

З 19 па 31 ліпеня, (13 дзён/12 начэй). Урэкі, курортны пасёлак, Алімпія

На кожныя 10 дзяцей 2 важатых: дарослы і старэйшы падлетак, студэнт ці абітурыент з розных краінаў. Гендэрны баланс.

З самымі малодшымі будзе прафесійная выхавацелька дзіцячага садка і добрая асоба.

Падлеткі таксама будуць, для іх асобная праграма ў тым ліку і па выбары будучай прафесіі.

Наш летнік абсалютна не камерцыйны.
Асноўная ідэя -- сабраць у адным месцы беларусаў з розных краін свету, каб прыемна правесці час, натхніцца беларускасцю, пабыць у коле адзінадумцаў, а таксама адпачыць і набрацца здароўя на моры.
Вось тут можна зірнуць ідэю
https://sletki2023.tilda.ws/

Пражыванне ў пакоях па 4 чалавека.

💰Кошты, пры броні і аплаце да 1 чэрвеня:
🇬🇪Грузія 1290 Лары
🇲🇨Польшча 2595 злотых (з дарогай і суправаджэннем)
🏳Беларусь 2290р (з дарогай і суправаджэннем)
🇪🇺Літва, Латвія, Італія, Францыя ды іншыя краіны 420€ (без дарогі)

Пасля кошт +10%
Калі запытацца вас, які прадмет у школе быў вельмі складаным , незразумелым, ды ўвогуле не вельмі падабаўся, здаецца, многія адкажуць - Фізіка ( ды сдрыгнуць ад мурашоў, што пабеглі па сьпіне😂).

Але ёсьць сярод беларусаў цудоўныя настаўнікі- наватары, якія распавядаюць цікава і па-чалавечаму.

Раім вашай увазе youtube - канал " Чалавечая фізіка", дзе Аксана Акуневіч распавядае пра фізіку па-беларуску і вельмі цікава❤️ І дзеткам сваім абавязкова ўключыце і самі паглядзіце! Ёсьць шанец палюбіць Фізіку, бо па-беларуску ды з Аксанай - гэта зусім іншая справа!

#Размова_парады

https://youtube.com/playlist?list=PLOZGurvhFnVtJaZ6jscXo_qnJDVJRDkzJ&si=UCNIdcjd4eBa_X5e
**Шаноўныя суразмоўцы! Мы нарэшце зрабілі наш уласны стыкерпак Razmova**🙌🏻

Для вас, даражэнькія) Карыстайцеся і распаўсюджвайце, натхняйце нас , райце ў каментарах яскравыя выразы і звароты, якія можна дадаць да стыкерпаку!

Каб дадаць стыкерпак, трэба націснуць на стыкер ніжэй🙂
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
***

Вагонь усходзіць да Вады. Вада ўжыўляецца ў Вагонь. Купалле. Крылле. Крыўскі знак…

Сусвет калыша чорну ноч у ночвах зорасці і мар. Купалле. Вечнасці рака…

Гаворыць з берагам Быцця таемнай моваю трава. У нетрах папараці квет цвіце-прасвечвае вякі. Купалля спеўныя вянкі…

Вянчанне Неба і Зямлі. Змаганне ліха і Дабра. Да Вышы вечыстае шлях.
Купалле. Росаў чысціня…

Скрозь цемру дум і мрой узлёт прыроды вызвалены ўдых. І поўны свет гаючых слоў. І поўны бор чароўных сноў. І сэрцы поўныя надзей…

Багіня белая праз ноч, скрозь эры правядзе Жыццё. І ўсё памрэ ў Вагні-Вадзе. Каб з новай моцаю паўстаць. Наноў гасцінцы высцілаць…

Як святаянна туманы сплываюць, спавіваюць боль! Адлекавана п’е зямля ваду жывую на спамін…

Купалле. Дрэў і зёлак гімн. Маленне. Клятва. Зор уздым. Правечных скарбаў адкрыццё. Любоў. Ахова. І давер…

Купалле. Мост ад нас да Нас. Ад нематы да Цішыні. Ад забыцця да Ўсёзліцця. Ад бездарожжа ў Лад-спакой…

Купалле. След часоў былых. У космас узнясенне-спеў. Вяршыня Духу. Дых эпох. І павяртання глыбіня…

Антаніна Хатэнка
2025/06/27 04:22:09
Back to Top
HTML Embed Code: