Telegram Web
16 жніўня - Дзень яднання - сапрауднае свята, калі вялікі натоп вольна гуляе з нашымі сьцягамі, воклічамі, музыкай і песьнямі ад Стэлы па усім Менску, па усіх
гарадах.

РазМова віншуе ўсіх шчырых беларусаў з Днём яднання!
Forwarded from РазМова
Сёння публікуем падборку менавіта беларускамоўных крычалак (ды й на трасянцы😊), каторые актыўна выкарыстоўваліся на маршах.

1. Агульныя крычалкі:
- Жыве Беларусь! - Жыве вечна!
- Верым! Можам! Пераможам!
- Далучайся!
- Разам пераможам!
- Радзіма! Свабода! Далоў Луку-урода! (Крычалка яшчэ з 90-х)
- Сы-ходзь! (Замест "уходи!")
- Цябе чакае пекла!
- Гэта наш горад!
- Ганьба!
- хто небудзь адзін: "Воля-незалежнасць-яднанне!" Усе разам: "Вера ў наша паўстанне!"
- Мы разам! Нас многа! За намі перамога!
- Ка-бы-здох!
- Наша згода - улада народу!
- Народ - не патруха. Ня выкалупнеш з вуха!
- Ашчушчэнія ня це!
- Бог не Ярмошка - усё бачыць трошку!
- Луку на муку (крычалка з 90-х)
- Хапун дастаў - народ паўстаў!
- Наш голас - Купала ды Колас! Наша слова - наша мова! Жыве Беларусь!
- З намі вера - знішчым зьвера!
- Беларусы разам гоняць прэч заразу!
- Наша справа - воля ды права!
- Беларусы - кожны дзень! Беларускі - кожны дзень! Разам! Разам! Разам!
- Кожны дзень!
- Глядзі ў вакно, а не ў тэлевізар!
- Слаўны, годны наш народ пераможа гэты зброд!
- Хопіць спаць! Час гуляць!
- Лукашэнка пустабрэх - наплявузгаў цэлы мех!
- Каб людзямі звацца, трэба нам змагацца!
- Наш горад - не турма! З намі краіна, з намі планета! Табе тут месца няма - сядай у ракету!
- Пацалуй сабачку, Лукашэнка, у с-чку!
- У нашай хаце талака - выганяем прусака (і можна працягнуць - Дых-ла-фос! Дых-ла-фос!)
- Чакае этап цябе і твой АМАП!
- Вакзал! Валіза! Варкута!
- Здохні, падла, у турме!
- Шлях у Сашы да парашы! (Лукашэнка Сашу галавой у парашу!)
- Катаў за краты!
- Волю - народу! Краты смуродам!
- Чакае этап цябе і твой АМАП!

2. З беларускіх класікаў:
- Каго любіш? - Люблю Беларусь! - То ўзаемна! (К.Каліноўскі)
- Улада для народа! (альбо цытату цалкам: Не народ для улады, улада для народа) (К.Каліноўскі)
Слава - Айчыне, сэрца - жанчыне, гонар - нікому! (К.Каліноўскі)
- Ня быць скотам! (Я. Купала)

3. Крычалкі для сустрэчы з паліцаямі:
- Паліцаі-бобікі, рыхтуйце сабе гробікі (прымаўка яшчэ з часоў Друой сусьветнай вайны - так звярталіся да арыштаваных паліцаяў, што ў пастарунку чакалі на прысуд)
- Сэнс аблавы - балаклавы.
- Гані быкоў - вярнецца доля!
- Ён вас кіне!
- Аб-кру-жай!
- Вам ня збегчы!

4. Крычалкі-каманды (для каардынацыі ў калёне):
- Па-ча-кай! (Калі трэба прыпыніць рух калёны, каб згуртавацца)
- Ба-ра-ні! Ад-бі-вай! (Адбіць сваіх)
- Аб-кру-жай (абкружыць паліцаяў)
- Не бя-жым// Ста-ім! (Стойма! Альбо проста Стой!)
- Бегма! (калі ўсё ж збегчы трэба)

#цікавосткі
#размаўляць_пра_што_заўгодна
Forwarded from Historyja
18 жніўня 1891 года нарадзіўся Макар Краўцоў - беларускі паэт, публіцыст, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, аўтар словаў гімну БНР "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" ("Ваяцкі марш"). Дэлегат Першага Усебеларускага кангрэсу 1917 года. Уваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі. Удзельнік Слуцкага паўстання. Забіты саветамі пасля іх уварвання ў Заходнюю Беларусь.
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌝 Адкрываецца восеньскі набор у Альтанку — клуб знаёмстваў па-беларуску!

Як працуе Альтанка?

Кожны тыдзень вы атрымліваеце беларускамоўнага суразмоўцу з розных краін сьвета.
Такім чынам, за месяц ваша кола людзей, якія размаўляюць па-беларуску, павялічыцца на некалькі чалавек!🙌

Пры размеркаваньні суразмоўцаў улічваюцца вашы хобі і інтарэсы, узрост, валоданьне беларускай мовай і таксама асабістыя пажаданьні :)

У клубе вы зможаце:
💪 рэгулярна практыкаваць беларускую мову.
🌍 знаёміцца з цікавымі людзьмі з розных куткоў сьвета.
🤝 карыстацца ўнутраным каучсёрфінгам ды і іншымі магчымасьцямі кам'юніці.

Каб далучыцца да Альтанкі, калі ласка прачытайце і запоўніце форму.

Набор трывае да 31 жніўня.
Пачатак: 01.09.24
Янка Купала, «Хто ты гэткі?»
 
Хто ты гэткі?
— Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш?
— Долі лепшай.
Якой долі?
— Хлеба, солі.
А што болей?
— Зямлі, волі.
Дзе радзіўся?
— Ў сваёй вёсцы.
Дзе хрысціўся?
— Пры дарожцы.
Чым асвенчан?
— Кроўю, потам.
Чым быць хочаш?
— Не быць скотам.
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
.Касцюкевіч
#цытаты
Forwarded from Historyja
Актуальныя словы Алеся Адамовіча. З кнігі "Беларускі гістарычны анекдот".
Пінск, Стары рынак, 1934 г.
#гістарычныя_цікавосткі
Памяць


Нас не трэба шукаць, Юля (Маша, Оля, Каця
Наташа, Света – патрэбнае ўстаўце).

Мы даўно тут, ляжым у курапацкім лесе.
Слухаем спевы птушак. І як з вас гэта ўсё лезе.

Мяккая як абдымкі моху, жывучая як палачка Коха.
Памяць. Расцягнутая як пупавіна ад Старабельска да Сандармоха.

Памяць. Светлая, як вочы сіроцкія.
Памяць. Шурпатая, як бляянне бясконца галоднага Бродскага.

Які ўсё дзеліць курачку ў супе. Годнаму сыну – годны народ.
Памяць, Юля, памяць таксама не буцерброд.

Нас не трэба шукаць, адрасы нашыя даўно вядомыя.
Загнаныя пад скуру і пад пазногці, гэтыя літары даўно дома.

Усе аповесці пра ўсіх антыхрыстаў
Мы прачыталі і ажно прысвіснулі.

Мы недабіткі ўсіх знешніх Манголій,
Далей вякамі ходзім па коле.

Далей мімікруем мы трапна і лоўка.
Памяць. Вые ў начы тамбоўскім воўкам.

Нас не трэба шукаць, тут усё проста з прапіскай.
Яна назаўжды ў вагоне сталыпінскім.

05.09.2024
Алесь Плотка
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Пярун
Імем Пяруна кляліся, ідучы на ​​вайну і заключаючы дзяржаўныя пагадненні. Вядома, што народ кляўся імем Вялеса, а князь з дружынай — Пяруном.

Моцны і адважны, узброены маланкамі і громамі, Пярун — першы славянскі «супергерой». Звышздольнасць і баявыя магчымасці робяць Пяруна надзвычай прывабным персанажам коміксаў і фантастычных фільмаў.

Яго скандынаўскі калега Тор ужо заваяваў сусвет Marvel, уключыўшы скандынаўскую міфалогію ў свой аповед. Славянская міфалогія яшчэ толькі чакае свайго зорнага часу, і мы спадзяемся, што Пярун зойме належнае месца сярод міфалагічных супергерояў усяго свету, як і яго «калегі» з іншых пантэонаў.

#беларуская_міфалогія
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Verbarium
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/09/22 17:58:01
Back to Top
HTML Embed Code: