Telegram Web
Наступіць на корак- гэта:
Anonymous Quiz
23%
1. Падмануцца
46%
2. Ап'янець
31%
3. Паслізнуцца
Царква Усіх Святых — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Бягомль (Докшыцкі раён).

#вандроўкі
Валатоўны — у беларускай міфалогіі дзяўчаты-волаты са звышчалавечай сілай. З персанажамі валатовен у Беларусі звязаны многія геаграфічныя аб’екты: Дароціна гара (Дрысенскі р-н), гара Багатыр (Расонскі р-н), Дзявочая гара (Мсціслаўскі, Валожынскі р-н).

Дарота — дзяўчына-волат, жыла на ўзвышшы, якое зараз завецца Дароцінай гарой. Перакідвалася бярвеннямі з дзяўчынай-волатам з Пярунавай гары. Змагаецца з варожым войскам, але гіне.

Валатоўна з Багатыр-гары (мяжа Полацкага і Расонскага раёнаў). Кожную раніцу хадзіла па ваду за 10 вёрст і насіла яе цэбрамі, у кожным з якіх памясцілася б па 30 вёдзер. Замест каромысла ў яе быў дубовы калодзежны вочап. Аднойчы татары спыталі яе, дзе знаходзіцца Полацк. Яна адказала, што не ведае такога горада. Між тым татары ўбачылі з вяршыні Багатыр-гары Святую Полацкую Сафію і накінуліся на валатоўну. Яна перабіла каромыслам амаль усіх, але і сама загінула. З цэбраў пацякла вада, ад якой утварылася рэчка Багатырка.

Княгіня. Жыла на востраве Асвейскага возера на гары Пярунка (у якой, дарэчы, знаходзіцца першабытнае гарадзішча Днепра-дзвінскай культуры).

Валатоўна з гары Замак (Смалявіцкі раён). Білася з мужчынай-волатам Юзэфаўскага замка і перамагла яго.

Валатоўна ў паданні з Лепельскага павета перамагла волата і яго войска, а потым перакуліла і паставла ўверх каранямі елку.
Валатоўна, якая жыла на гары бліз Расонаў, таксама знішчае варожае войска.

Паглыбленні на валунах нярэдка тлумачылі як водціскі ад ног старажытных дзяўчат-вяліканак. І. Каспяровіч згадвае пра валатоўну, якая пераступіла раку Свіслач. След на валуне ля вёскі Забежжа (Віцебскі раён) нібыта таксама пакінула дзяўчына-валатоўна, якая адным крокам пераступіла раку Дзвіну, але спатыкнулася аб камень.

Як лічыць Э. Зайкоўскі, старажытны культ валатовень быў падобны да культу Багіні-Маці. Большасць сюжэтаў, аднак, звязвае дзяўчатвяліканак не з творчай сілай (урадлівасць, плоднасць), а з разбурэннем, вайной і смерцю. Яны ўвасабляюць разбуральную іпастась Багіні-Маці, дзікую стыхію, прыродны хаос, ярасць і дзікунства. Ім можа адпавядаць кельцкая багіня Морыган і скандынаўскія ваяўнічыя дзевывалькірыі.

Несумненна, вобраз валатоўны з’яўляецца рэшткай жаночага міфалагічнага персанажа. Часцей за ўсё волаты дзейнічаюць у міфах у той час, калі яшчэ не завершана стварэнне свету, калі яшчэ фарміруецца сусветны парадак. Таму волаты і валатоўны ўвасабляюць сабою хаос, хтанічныя сілы. Персанаж Народнай Бібліі святы Сцяпан стаў хрысціянскім пераймальнікам функцый язычніцкага бога Вялеса (іншыя функцыі Вялеса перанялі святы Улас і святы Мікола). Як святы Юрый і святы Улас у народным кульце святых замянілі Ярылу і Велеса ў першую чаргу з-за падабенства імёнаў.

Крыніца: Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік

#беларуская_міфалогія
Некалькі пастоў таму мы запыталіся, ці пазнаеце вы беларускі горад на мапе. Адказы былі правільныя - Слуцк! Зараз мы пакажам вам, як выглядаюць сапраўдныя слуцкія паясы, якія вырабляліся ў адной з самых вядомых мануфактур у Слуцку, стваральнікам якой быў Міхаіл Казімір Радзівіл. Нагадаем, пояс быў элементам мужчынскага ўпрыгожвання, які лічыўся паказчыкам высакароднага паходжання ў ВКЛ.

#гістарычныя_знаходкі
Forwarded from Verbarium
Кошт / Košt / Cost / Стоимость
Кажуць пра людзей, якія падобныя паміж сабой па нейкіх якасцях

#прымаўкі
Forwarded from Verbarium
mova.gif
114.5 KB
Сачы́ць / Sačyć / To watch / Следить
Васіль Быкаў
#цытаты
#лічылкі
@дзіцячая_РазМова
Наготкі альбо кракос
#мова_навокал
Forwarded from Годна
Адчулі гэты легендарны пах мінскага метро?

Сёння, дарэчы, гадавіна адкрыцця метрапалітэна ў Мінску.

Можа падацца дзіўным, але існуе дзве даты адкрыцця — 29 і 30 чэрвеня 1984 года. Насамрэч, нічога дзіўнага тут няма, бо 29 чэрвеня быў запушчаны першы цягнік, а 30 чэрвеня метро адкрылася для ўсіх пасажыраў.

Вось вам яшчэ некалькі цікавінак пра мінскае метро:

Пры будаванні станцыі метро «Няміга» ў Мінску знайшлі ўнікальныя археалагічныя знаходкі! Працоўныя наткнуліся на рэшткі старажытнага замчышча і мноства артэфактаў, звязаных са штодзённым жыццём і культурай таго часу.

Нашае метро праз высокія грунтовыя воды з’яўляецца адным з самых неглыбокіх у Еўропе.
У адрозненні ад глыбейшых сістэмаў у Кіеве ці ў Вашынгтоне, мінскія станцыі часта месцяцца бліжэй да паверхні.

На блакітнай лініі метро мусіла быць яшчэ адна станцыя – «Камсамольская».
Насамрэч, ёсць меркаванне, што яна існуе, проста недабудаваная і знаходзіцца паміж «Кастрычніцкай» і «Плошчай Леніна».
Чаму ж «Камсамольскую» так і не пабудавалі? Магчыма, адным з галоўных аргументаў супраць стаў надта кароткі перагон паміж станцыямі, а магчыма, на гэта неяк паўплываў той факт, што паблізу знаходзіцца будынак КДБ…

За помнікам на «Пралетарскай» хаваецца сакрэтны вестыбюль!
Там усё гатова: мармуровае аздабленне, касавыя акенцы, будка кантралёра. Вестыбюль выходзіць на паверхню праз вузкія прыступкі, якія нагадваюць бамбасховішча, выхад знаходзіцца ў двары дома на Судмаліса. Магчыма, калі тут у будучыні з’явіцца новы квартал, спуск да вестыбюля дабудуюць.
Кажуць пра неразборлівага чалавека

#прымаўкі
2024/06/30 11:29:48
Back to Top
HTML Embed Code: