Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
Першы амбасадар Беларусі ўласна ў Ватыкане Амбразевіч ужо прыбыў у Ватыкан і ўручыў копіі сваіх даверчых граматаў намесніку дзяржсакратара. Новы ж апостальскі ж нунцый Іньяцыё Чэффаліа ў Менск пакуль не прыбыў. Тыдзень таму ён толькі быў пасвечаны ў біскупы. Падобна, што Амбразевічу ўсталяваць кантакты не церпіцца больш.

Падтрымаць канал.
Давялося днямі пабачыць каментар гарлівага літвіна Алеся Белага пра тое, што беларусы, маўляў, штучная нацыя, у якой паспрабавалі сумясціць несумяшчальнае - каталікоў і праваслаўных, якія, паводле яго, розныя народы. Ён адзначае, што ў гісторыі існаваў толькі адзін прыклад спробы аб’яднання ў адно дзвюх розных канфесіяў - у Югаславіі, які скончыўся канфліктам сербаў і харватаў.

Паколькі гэтая думка, прынамсі ў сацсетках, не адзіная і ў яе нават ёсць прыхільнікі, захацелася патлумачыць, чаму гэта не так:

1. Югаславія - не адзіная спроба аб’яднання людзей розных канфесіяў у адну дзяржаву і адну нацыю. Самы яскравы прыклад - Нямеччына, дзе ёсць каталіцкі Поўдзень і пратэстанцкая Поўнач. Нягледзячы на розныя канфлікты ў гісторыі, у тым ліку крывавую 30-гадовую вайну, ніхто ў здаровым глуздзе не будзе сцвярджаць, што нямецкай нацыі не існуе. І гэта пры тым, што канфесія - не адзінае адрозненне Поўначы і Поўдня Нямеччыны: іх дыялекты адрозніваюцца настолькі, што беларусам і не снілася.

І Нямеччына не адзіны такі прыклад. Як і ў Беларусі 10% каталіцкага насельніцтва - якое ў краіне існуе гістарычна - мае Англія (свядома бяром толькі гэты рэгіён, а не ўсю Вялікабрытанію), але ніхто не называе англічанаў штучнай нацыяй. Як і чэхаў, дзе гістарычна была вялікая роля Гусіцкай царквы. Ці хіба кальвініст Віктар Орбан не вугорац, бо асноўная маса насельніцтва краіны - каталікі? Або, можа, штучныя ўкраінцы, дзе каталікоў тыя ж 10 %, хоць сярод іх большасць і грэка-, а не рыма-каталікі? Пра штучнасць паўднёвых суседзяў любяць казаць хіба за парэбрыкам.

2. Падзел беларусаў на такія прапорцыі каталікоў і праваслаўных быў далёка не заўсёды. Прынамсі з канца 17 стагоддзя да 1839 года, калі была скасаваныя Унія, абсалютная большасць жыхароў сённяшняй Беларусі належала да каталіцтва: рымскага абраду і ўніяцкага. Падзел, пра які кажа Белы, - гэта следства свядомай расейскай палітыкі. І значная частка - калі не ўсе - сённяшніх беларускіх рыма-каталікоў мае так ці інакш праваслаўна-ўніяцкае паходжанне, у тым ліку праз шлюбы, канфесійныя пераходы і гэтак далей. Тое самае і з тых самых прычынаў можна сказаць і пра ўніяцкія і рыма-каталіцкія карані значнай, калі не ўсёй, часткі праваслаўных беларусаў. Паміж дзвюма галоўнымі беларускімі канфесіямі ніколі не існавала сцяны, заўсёды адбывалася ўзаемадзеянне.

3. Адрозненні паміж харватамі і сербамі куды большыя, чым паміж беларусамі-каталікамі і беларусамі-праваслаўнымі. Прыкладна з пачатку 14 стагоддзя і да сёння ўся тэрыторыя Беларусі так ці інакш уваходзіла ў адну дзяржаву: ВКЛ, Рэчы Паспалітую, Расейскую імперыю, БНР, БССР, Рэспубліка Беларусь. Кароткія перыяды 1772-1795 або 1921-1939 не лічацца, бо не маглі істотна паўплываць на людзей.

Пра харватаў і сербаў такога не скажаш. Да ўтварэння Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў ў 1918 годзе, якое пазней сталася Югаславіяй, гэтыя два народы ўвесь час жылі ў асобных дзяржавах, з асобным ладам, традыцыяй, культурай і гэтак далей. Утвораныя ў Сярэднявеччы самастойныя Харвацкае і Сербскае каралеўствы прайшлі затым цалкам рознае гістарычнае развіццё ў складзе Вугоршчыны і Асманскай імперыі, калі сувязі, у тым ліку шлюбныя, паміж сербамі і харватамі былі мінімальнымі. Нічога падобнага ў гісторыі Беларусі не было.

4. У час, калі ўзнікалі мадэрныя нацыі, канфесійная прыналежнасць ужо не гуляла вырашальную ролю. Яны аб’ядноўвалі людзей на падставе не рэлігіі, а мовы, гісторыі, культуры, гістарычнай традыцыі і самаідэнтыфікацыі. Рэлігія была важным фактарам, але не вырашальным. Таму сярод кожнай нацыі ў Еўропе спакойна ўжываюцца людзі самых розных канфесіяў, а таксама атэісты з агностыкамі.

Спрабаваць жа штучна падзяліць беларусаў на каталікоў і праваслаўных, паміж якімі не было вялікіх канфліктаў з часоў Патопу 1654-1667, калі рэлігійную карту актыўна разгульвалі суседзі ВКЛ, можа быць выгадна толькі аднаму суб’екту - Крамлю. І тыя, хто гэтаму спрыяе, альбо карысныя ідыёты, альбо людзі на заробку ў Масквы.

Падтрымаць канал.
Перад кожным канклавам апошніх гадоў у медыях з’яўляюцца артыкулы пра тое, што новы папа можа быць чорным. І нарэшце, яны не памыліліся. Праўда, часткова. Паводле даследавання сям’і папы Льва XIV, ён працэнтнаў на 10 афрыканскага паходжання. Прынамсі па чатырох лініях з боку маці (па кудзелі) Робэрт Прэвост мае продкаў афрыканцаў.

У гісторыі Касцёла былі тры папы з Афрыкі: Віктар І (189-199), Мільтыяд (311-314) і Геласій І (492-496). Але верагодна, ніхто з іх не быў чарнаскурым, а паходзіў або з мясцовага берберскага, або якога рымскага/пунійскага/грэцкага насельніцтва. А вось Леў XIV, відаць, першы, хто мае пацверджаныя карані на поўдзень ад Сахары.

Яшчэ адзін цікавы факт пра Льва XIV заключаецца ў тым, што ягоная біскупская генеалогія ўзыходзіць да кардынала дэлля Самальі (1744-1830), як і ў папы Льва ХІІІ.

Падрабязнасці тут. А нас падтрымаць тут.
Так гэта выглядае звонку

Сёння ўкраінская армія з дапамогай маленечкіх дронаў коштам у некалькі соцень долараў кожны знішчыла дзясяткі расейскіх стратэгічных самалётаў на сумарныя мільярды долараў.

Біблійная гісторыя пра Давіда і Галіяфа набыла новае жыццё.

Падтрымаць канал.
Пакуль галоўнакамандуючым сілаў NATO у Еўропе толькі яшчэ можа стаць нашчадак беларускага мігранта з Менску Алексус Грынкевіч, з мінулага году галоўнакамандуючым Збройных сілаў Украіны ўжо ёсць нашчадак беларускага селяніна з Чавускага раёна Аляксандр Сырскі.
І так, ідэя з рэлігійнымі цэнтрамі беларускіх канфесіяў, якую ў лютым агучыў Лукашэнка, выглядае ўсё больш бутафорскай. Ён прапаноўваў “нашим религиям, которые у нас существуют, создать соответствующие центры”, “куда будут приходить люди не только из Беларуси, не только наши соседи, но и из дальнего зарубежья”.

“Всегда провославные меня приглашают, я хотел бы в определенные праздники, пусть не в Рождество, а какой-то другой праздник,… побывать в других церквях. Чтобы мы встречались в центрах ваших святынь – поэтому я и предлагаю вам подумать, где мы могли создать центры наших конфессий”, - сказаў ён.

І вось, учора стала вядома, што гэтыя цэнтры абраныя. Што маем па факце? Праваслаўныя абралі Жыровічы, каталікі - Будслаў, мусульмане - Іўе, а юдэі - Бабруйск. Усе гэтыя мясціны і так ёсць месцамі прыцягнення вернікаў не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы. Там рэгулярна праходзяць фэсты і іншыя імпрэзы, ходзяць пілігрымкі і гэтак далей.

Што перашкаджала Лукашэнку раней - за 31 год ягонага нязменнага панавання - наведваць гэтыя мясціны? Хоць, прызнаемся, ягоная прысутнасць у Будславе толькі псавала б свята. Добра, што фэст заўсёды перад 3 ліпеня, і яму не да каталікоў у гэтыя дні - выстаяць б на парадзе.

І ў чым у цэлым тут роля дзяржавы? Што яна збіраецца дадаткова зрабіць, тым больш, што, як кажа “сматрашчы” за рэлігіямі Румак, “формирование таких духовных центров, их дальнейшее развитие – работа не одного дня. Это работа на долгие годы”? (ага, як той нямецкі парадак, які “формировался веками" 😜) Лавачкі паставяць і траву пафарбуюць? Турнікеты з аўтазакамі настала завязуць?

У чым сэнс гэтага цырку са “стварэннем” духовых цэнтраў, якія ўжо існуюць, апроч як перад смерцю “падкупіць” абрагамічнага Бога? Актыўнасць дзеля актыўнасці?

Падтрымаць канал.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
Першы амбасадар Беларусі ўласна ў Ватыкане Амбразевіч ужо прыбыў у Ватыкан і ўручыў копіі сваіх даверчых граматаў намесніку дзяржсакратара. Новы ж апостальскі ж нунцый Іньяцыё Чэффаліа ў Менск пакуль не прыбыў. Тыдзень таму ён толькі быў пасвечаны ў біскупы.…
А ці не сюды спяшаўся Амбразевіч, уручаючы копіі даверчых грамат намесніку дзяржсакратара 30 траўня?

3 чэрвеня ў Ватыкане адбылася цырымонія ўручэння даверчых грамат новых паслоў пры Святым Пасадзе. Але абышлося без Беларусі. Толькі Аўстралія і Дамініканская Рэспубліка.

Падобна, што хтосьці хацеў сюды патрапіць, абганяючы новага апостальскага нунцыя ў Менску, але не атрымалася.

Падтрымаць канал.
Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
А ці не сюды спяшаўся Амбразевіч, уручаючы копіі даверчых грамат намесніку дзяржсакратара 30 траўня? 3 чэрвеня ў Ватыкане адбылася цырымонія ўручэння даверчых грамат новых паслоў пры Святым Пасадзе. Але абышлося без Беларусі. Толькі Аўстралія і Дамініканская…
У якасці тлумачэння. Думка пра магчымы прыезд Амбразевіча адмыслова пад гэтую падзею грунтуецца на словах былога дыпламата, а цяпер кіраўніка НАУ Паўла Латушкі. У каментары “Белсату” адносна іншай тэмы ён адзначаў:

1) “Як правіла, уручэнне даверчых лістоў носіць калектыўны характар пасля назапашвання пэўнай колькасці амбасадараў – іх можа быць сем, восем”.

2) “Часам амбасадары адмыслова прыязджаюць у краіну як мага бліжэй да даты ўручэння, каб скараціць тэрмін чакання ў статусе прызначанага амбасадара”.

Менавіта такой логікай мог карыстацца і Амбразевіч, прыязджаючы ў Ватыкан і ўручаючы копіі сваіх дакументаў. У такім разе ён мог бы ўвайсці ў лік першых трох замежных дыпламатаў, даверчыя граматы якіх пасля свайго абрання прыняў папа Леў XIV. І гэты факт, вядома, актыўна б разносіла прапаганда. Але не атрымалася, не фартанула.

Падтрымаць канал.
Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)
Паводле ватыканскай версіі, пакуль Пуцін расказваў, як яму трэба ліквідаваць “першапрычыны” вайны ва Украіне (чытай, саму Украіну), папа Леў “заклікаў Расею зрабіць жэст, які паспрыяе міру, і падкрэсліў важнасць дыялогу для наладжвання пазітыўных кантактаў паміж бакамі і пошуку шляхоў вырашэння канфлікту”.

Ведаючы Пуціна, можна меркаваць, што ягоным жэстам могуць стаць чарговыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў і чарговыя спробы захапіць паболей украінскай зямлі, у якой можна было б закапаць паболей сваіх вайскоўцаў. Карацей, нічога не памяняецца.

Як і сёння ўночы, ужо пасля размовы Пуціна з Папам, у выніку расейскай атакі ў Прылуках Чарнігаўскай вобласці загінулі пяць асобаў, у тым ліку гадавалае дзіця. Можна меркаваць, што гэта і быў пуцінскі жэст.

Падтрымаць канал.
За што можна аддаць належнае Дональду іхнаму Трампу, дык гэта за змены ў культурнай палітыцы. Як адзначае CNN, сёлета шмат якія буйныя брэнды вырашылі не заўважыць Pride Month. Таго, як раней усё ўпрыгожвалася вясёлкавымі сцягамі, як мяняліся лагатыпы ў акаўнтах сацыяльных сетак і выстаўляліся напаказ ахвяраванні на карысць ЛГБТ, прынамсі ў 2025 годзе няма. 39% апытаных кампаніяў у ЗША кажуць, што плануюць сёлета скараціць публічныя мерапрыемствы на гэты конт.

CNN вінаваціць ва ўсім Трампа і ультра-правых, якія, маўляў, не даюць кампаніям разгуляцца. Але праўда такая, што кампаніі толькі і чакалі зварочвання ўсяго гэтага diversity. І пачалі скасоўваць свой удзел у ЛГБТ-актыўнасцях і адмысловыя праграмы яшчэ нават да таго, як Трамп выйграў выбары. Пасля ж кампаніі проста выдухнулі і з лёгкасцю адмовіліся ад неакамуністычнай абавязалаўкі.

Падтрымаць канал.
У двухмільённым Менску ўчора на службу з патрыярхам Маскоўскім прыйшло вось столькі людзей. Фота афіцыйнае з сайту РПЦ. У катэдры, калі што, таксама месца хапала.

Вядома, што толькі ў Кірыла гэта сёмы візіт у Беларусь. Таму і нічога новага тут няма - прыкладна кожныя два гады прылятае. Таму любыя параўнанні нерэлевантныя.

Але ўсё ж цікава, колькі б беларусаў прыйшло, калі б РПЦ усё-такі дазволіла візіт у Менск папу Рымскаму?

Падтрымаць канал.
Чальцы ерусалімскага Сінедрыёну 1 стагоддзя нашай эры сёння стоячы апладавалі патрыярху Кірылу, які на сустрэчы з Лукашэнкам заявіў:

"Это традиционные религии и от них вообще-то никогда никаких отрицательных действий не проистекало. В отличие от различного рода сект, которые направлены на разделение народов. Секта - это часть. Философия и целеполагание секты - разделять. Это опасно и для религиозной жизни народа, и для государства опасно. А традиционные религии не преследуют таких целей".

Хтосьці забыўся, што на самым пачатку хрысціянства, строга кажучы, было проста адной з юдэйскіх сектаў, саступаючы па колькасці і традыцыйнасці фарысеям, садукеям і есеям. Дый аргументацыя пераследу хрысціянаў і Хрыста была прыкладна такой самой, як у кіраўніка РПЦ.

“Философия и целеполагание секты - разделять. Это опасно и для религиозной жизни народа, и для государства опасно” - гэта ж перафраз евангельскіх “карысней вам, каб адзін чалавек памёр за людзей, а не каб увесь народ загінуў!” (Ян 11:50) і "не маем караля, апроч цэзара" (Ян 19:15).

Так што, так - пара патрыярху выдаць медаль ганаровага чальца Сінедрыёну.

Падтрымаць канал.
Сам Лукашэнка сёння таксама адзначыўся. Сказаў, што “мы стараемся заповеди Господа не нарушать в Беларуси”. Ага, той самы, які ад запаведзяў жывога месца не пакінуў, імкнецца іх не парушаць.

А пасля патлумачыў, як ён уяўляе гэтыя запаведзі: “если сам работаешь, Господь помогает, мы эту тоже заповедь помним”. Дзе ён такую запаведзь адкапаў, пры гэтым не ўдакладніў. Але калі сам іх прыдумляеш, то відаць, можна нічога і не парушаць.

І хоць гучалі гэтыя словы ў стылі вэбэраўскай інтэпрэтацыі кальвінісцкай этыкі, "Правильно", - пагадзіўся праваслаўны патрыярх.

Падтрымаць канал.
Каталіцкую верніцу і журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой праваабаронцы прызналі палітвязнямі

Ціна і яе старэйшая дачка Маргарыта Рабіновіч былі затрыманы ў траўні 2025 года і змешчаны пад варту па крымінальнай справе. Жанчыны ўтрымліваюцца ў СІЗА-2 у Віцебску.

Сёння праваабаронцы прызналі іх палітзняволенымі.
Ордэн аўгустынцаў, да якіх належыць папа Леў XIV, маю сваю гісторыю і на землях былога Вялікага княства Літоўскага. Першапачаткова законнікі ў ВКЛ належалі да Баварскай правінцыі, якая ў 1431 годзе была падзеленая на Польскую, Мазавецкую і Рускую акругі. У 1547 годзе была ўтвораначя асобная польская правінцыя ордэну.

Паводле “Энцыклапедыі ВКЛ”, у Берасці першы кляштар аўгустынянаў паўстаў пасля 1380 года, у Горадні - быў фундаваны вялікім князем Аляксандрам у 1503-м. У 1622 годзе кляштар узнік у Міхалішках на Астравеччыне, у 1646 - у Кодані, у 1675 - у Вільні.

Гарадзенскі касцёл святой Тройцы быў спалены Масквой падчас акупацыі гораду 1655-1657 гадоў. Берасцейскі комплекс быў знішчаны расейцамі ў 1830-я. У 1832 годзе імі ж быў ліквідаваны кляштар і ў Міхалішках, але касцёл (на фота) стаіць да сёння. Як захоўваецца пааўгустынскі касцёл Маці Божай Суцяшэння і ў літоўскай Вільні і звязаны з аўгустынцамі касцёл у польскай Кодані.

Падтрымаць канал.
Новы беларускі бульбасрач: людзі ў эміграцыі вінавацяць чалавека ў эміграцыі за тое, што ён эміграваў. Сябе ў эміграцыі ніхто не вінаваціць.
Цікавы прыклад з Гомля, які добра ілюструе эфектыўнасць беларускай эканамічнай і палітычнай мадэлі.

У горадзе прайшлі дажджы, які не толькі парвалі дзяржаўны сцяг, як Тузік грэлку, але і справакавалі “интенсивный рост травяного покрова в городе” (як яны гэта выгаворваюць, незразумела).

І праз рост травы чыноўнікі сабралі цэлы аператыўны штаб, прынялі рашэнне “о мобилизации всех имеющихся ресурсов и усилении интенсивности работ”, вызначылі “введение бригадного метода организации труда” і даручылі “организовать питание для сотрудников, занятых в работах по покосу травы”.

Гэта ўсё пытанні, якія ў працоўным рэжыме мусяць вырашаць камунальныя службы (с - субсідыярнасць), а ў нас збіраюцца чыноўнікі і вырашаюць уручную і з сур’ёзнымі тварамі, як будуць касіць траву. І галоўнае, што ім самім ад гэтага нясмешна.

Падтрымаць канал.
2025/06/12 04:23:00
Back to Top
HTML Embed Code: