tgoop.com/sekktor/3233
Last Update:
💡 Многія з нас чулі пра лічбавую прыватнасць і GDPR, але ці дакладна мы разумеем, як гэта працуе?
“Тэрыторыя правоў” запрашае на вебінар, прысвечаны лічбавай прыватнасці і правілам GDPR!
▫️Калі: 28 лістапада, 20:30 па Мінску.
Пытанні, у якіх вы зможаце разабрацца:
🔹 Як клопат аб персанальных даных стаў не толькі пытаннем каштоўнасцяў, але і юрыдычным стандартам.
🔹 Асновы рэгулявання персанальных даных у ЕС.
🔹 Як грамадскім арганізацыям і прыватным асобам працаваць у адпаведнасці з GDPR і пазбегнуць памылак.
🎙️Спікер — Аляксей Казлюк, эксперт у галіне лічбавай прыватнасці, трэнер і кансультант па GDPR (DPP). Ён адкажа на вашы пытанні і дасць практычныя рэкамендацыі па апрацоўцы персанальных даных.
Вэбінар будзе карысны, каб:
👉 Выявіць “падводныя камяні" GDPR
👉 Разабрацца з прынцыпамі бяспечнай працы з дадзенымі
👉 Навучыцца паляпшаць практыкі апрацоўкі даных у вашай дзейнасці і асабістым жыцці.
🔗👉Зарэгіставацца.
#юрыдычныя_кансультацыі #варкшоп #лекцыя
BY sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Share with your friend now:
tgoop.com/sekktor/3233